Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ці змагла б слонімская Крошка стаць лепшай каровай краіны?

У Беларусі 6 чэрвеня пройдзе конкурс «Лепшая карова» з уручэннем прызоў яго удзельніцам. Ці змагла б нейкая слонімская рагуля перамагчы ў конкурсе і атрымаць узнагароду, карэспандэнт «ГС» пацікавілася ў слонімскіх жывёлаводаў.

Нягледзячы на тое, што капытных канкурсантак будуць ацэньваць па многіх параметрах, галоўным пытаннем, вядома, было: ці многа карова дае малака?

—Магчыма, наша Крошка магла б паўдзельнічаць — дае па 42-43 л за суткі. А за год на ферме атрымліваем сярэдні ўдой ад каровы 7 221 кг,  — сказаў па тэлефоне Віктар Сёмуха, загадчык фермы ў Збочна СВК “Драпава”, які па вытворчасці малака быў летась у перадавіках.   

Крошкай сваю падапечную з гумарам назвала Людміла Наумовіч за яе вялікія габарыты. Са слоў перадавой даяркі, больш малочнай за Крошку ў гаспадарцы раней была карова Страла, якая цяпер ідзе на запуск.

Магчымая канкурсантка ад фермы ў Міжэвічах СВК “Міжэвічы” крыху адстае — самая малочная рагуля там дае за суткі 37,5 л малака. Як сказала загадчыца фермы Галіна Бондарава, ферма ў іх новая і яны толькі выходзяць на патрэбны ўзровень, набіраюць дойны статак.

Ад каровы-ўдарніцы на Ягнешчыцкай ферме СВК “Сянькоўшчына” атрымліваюць 42,5 л за суткі. Па словах памочніка загадчыка гэтай фермы Таццяны Дробчык, колькасць удою адсочвае навейшая камп’ютарная сістэма “Вестфалія”, якая счытвае інфармацыю з чыпаў на нагах жывёл.

Якімі дасягненнямі ўразяць беларускія каровы і ці змаглі б ім саставіць канкурэнцыю слонімскія, пакажуць вынікі конкурсу. Агулам жа мясцовыя рагулі ў абласным рэйтынгу па надоях займаюць сярэднія пазіцыі. Згодна з інфармацыяй Белстата, адна сярэднестатыстычная карова ў Слонімскі раёне за студзень-красавік дала 1 649 кг малака. Гэта 9-е месца сярод 17 раёнаў Гродзенскай вобласці.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слонима

В Слониме на ярмарку вакансий пришли более 30 безработных

Хотите узнать больше? 5 апреля в Центре культуры и отдыха Слонима прошла ярмарка вакансий, организованная отделом государственной службы занятости. На мероприятии ... 83

Адзінаццаты абласны фестываль узорных тэатральных калектываў прайшоў у Слоніме

Хотите узнать больше? Урачыстае адкрыццё традыцыйнага форуму  “Слонімскія цудадзействы” было арганізавана ў вялікай зале Цэнтра культуры і адпачынку, дзе вядучыя 55

Слонимская детская школа искусств празднует 60-летие

Хотите узнать больше? Среди ее выпускников –  лауреаты престижных республиканских конкурсов, стипендиаты специального фонда Президента Республики Беларусь по поддержке 86

Абласны фестываль ўзорных тэатральных калектываў праходзіць у Слоніме

Хотите узнать больше? Абласны фестываль ўзорных тэатральных калектываў “Слонімскія цудадзействы” пачаўся ў пятніцу, 31 сакавіка. Урачыстае адкрыццё традыцыйнага форуму 54

В Слониме состоялось открытие недели детской книги под названием «У свет чароўны запрашае кніга»

Хотите узнать больше? В Слонимском центре культуры и отдыха 27 марта состоялось открытие недели детской книги под названием «У свет чароўны запрашае кніга». Праздник 106

Новое здание суда открылось в Слониме

Хотите узнать больше? В универсальном комплексном административном здании суда Слонимского района также разместились военный комиссариат Слонимского и Зельвенского 103

Слонимский гарнизон посетил министр обороны Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? 1 декабря в 11-й отдельной механизированной бригаде состоялся митинг, посвященный началу учебного года в Вооруженных Силах Республики Беларусь. На 109

Три первых места завоевали юные спортсмены из Слонима на международном турнире по тайскому боксу

Хотите узнать больше? Соревнования по тайскому боксу проходили в литовском Каунасе и собрали сотни спортсменов из России, Литвы, Латвии и Беларуси. Подопечные педагога 86