Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Аляксей Якімовіч: “Дзеля захопніцкай мэты выкарыстоўваецца ўсё, у тым ліку і царква…”

Нядаўна ў бібліятэчцы “Пераходны ўзрост” выдавецтва “Выдавецкі дом “Звязда” ў Мінску выйшла новая кніга слонімскага пісьменніка Аляксея Якімовіча “Калі кукавала зязюля”. У кнігу ўвайшлі дзве прыгодніцкія аповесці для падлеткаў і юнакоў “Калі кукавала зязюля” і “Панскае дзіця”. “Калі кукавала зязюля” Аляксея Якімовіча надрукавана тыражом 1600 асобнікаў, які па сённяшнім часе можна лічыць вялікім для мастацкай кнігі па-беларуску. Распаўсюджваецца выданне па кнігарнях і бібліятэках краіны.

З нагоды выхаду новай кнігі і адбылася сённяшняя гутарка з пісьменнікам.

—Аляксей Мікалаевіч, пра што расказваюць творы?

—У аповесці “Калі кукавала зязюля” расказваецца пра падзеі 16-га стагоддзя, калі ішла вайна з Масковіяй, пра імкненне маскоўцаў захапіць беларускія землі. У аснову аповесці “Панскае дзіця” пакладзена нацыянальна-вызваленчае паўстанне 1794 года ў Польшчы, Беларусі і Літве супраць царскай Расіі і Прусіі, якія ажыццявілі другі падзел Рэчы Паспалітай у 1793 годзе. Творы гэтыя патрыятычныя. Яны вучаць любіць Радзіму, шанаваць і аберагаць родных і блізкіх.

—Ведаю, што раней гэтыя аповесці ўжо друкаваліся ў перыядычных выданнях. Ці лёгкім быў іх шлях пад такую шыкоўную цвёрдую вокладку?

—Сапраўды, “Выдавецкі дом “Звязда” зрабіў цудоўную кнігу ў цвёрдым пераплёце, з густам аформленую, на добрай паперы. За гэта ім, канечне, вялікі дзякуй! А да гэтага ў твораў быў працяглы ў часе і няпросты шлях. Упершыню аповесць “Калі кукавала зязюля” надрукавалі ў часопісе “Маладосць” у 1996 годзе пад назвай “За родную зямлю”. Аповесць “Панскае дзіця” была надрукавана ў той жа “Маладосці” у 1998 годзе, а потым яшчэ друкавалася і ў “Газеце Слонімскай” у вашай ужо, газетнай рэдакцыі. Пасля гэтага я дапрацаваў стыль твораў, унёс некаторыя змяненні ў пэўныя эпізоды. У свой час я некалькі разоў звяртаўся ў так званыя дэмакратычныя арганізацыі з просьбай дапамагчы выдаць падобныя патрыятычныя творы — ніхто не адгукнуўся, не зацікавіўся!

—Адзін з галоўных герояў аповесці “Панскае дзіця” — шляхціц Канстанцін Валовіч. Чаму выбралі такое прозвішча?

—Удзельнікам нацыянальна-вызваленчага паўстання 1830 года супраць той жа Расіі быў мой зямляк — ураджэнец маёнтка Парэчча Слонімскага павета Міхал Валовіч. Гэта быў мужны і свядомы беларус, знішчаны нашымі ворагамі. Вось я і вырашыў у літаратурным творы пра крыху ранейшы, але падобны час уславіць яго. Мы павінны ведаць і шанаваць сваіх герояў.

—У аповесці “Калі кукавала зязюля” дзеянне адбываецца ў вёсцы Смаўжы і яе ваколіцах. Тут вы таксама знарок, свядома прывязалі герояў да нашай мясцовасці?

—Так. Навошта выдумляць нейкія населеныя пункты, калі існуюць сапраўдныя з гістарычным мінулым.

—Гісторыя чалавечая — гэта гісторыя войнаў, калі больш моцныя і агрэсіўныя суседзі заваёўваюць, падпарадкоўваюць сабе слабейшых. Так у свой час Вялікае княства Літоўскае аб’ядналася з Польшчай у Рэч Паспалітую, каб супрацьстаяць суседзям з Усходу і Захаду. Але праз стагоддзі Рэч Паспалітая не ўстаяла перад больш моцнымі і агрэсіўнымі на той час Расіяй, Прусіяй і Аўстра-Венгрыяй і была падзелена паміж імі. На Ваш погляд, ці змянілася сёння палітыка нашых больш моцных суседзяў у дачыненні да Беларусі?

—Абсалютна не. На нейкі час можа змяніцца толькі тактыка, а стратэгія застаецца той жа самай — захопніцкай. Дзеля захопніцкай мэты выкарыстоўваецца ўсё, у тым ліку і такая арганізацыя як царква. Адхіляючыся крыху ад тэмы нашай гутаркі, хачу сказаць, што цалкам падтрымліваю пазіцыю Мікалая Антонавіча Барысіка, якую ён выказаў у артыкуле “Мова набажэнства”, надрукаваным у “Газеце Слонімскай” 20 сакавіка. Праўда на тваім баку, Мікалай Антонавіч.

—Што ж, мне застаецца толькі падзякаваць Вам за гутарку ды пажадаць, каб маладыя чытачы кніжкі “Калі кукавала зязюля” станавіліся сапраўднымі патрыётамі Беларусі, як героі вашых твораў.

 

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слонима

Новое здание суда открылось в Слониме

Хотите узнать больше? В универсальном комплексном административном здании суда Слонимского района также разместились военный комиссариат Слонимского и Зельвенского 43

Слонимский гарнизон посетил министр обороны Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? 1 декабря в 11-й отдельной механизированной бригаде состоялся митинг, посвященный началу учебного года в Вооруженных Силах Республики Беларусь. На 44

Три первых места завоевали юные спортсмены из Слонима на международном турнире по тайскому боксу

Хотите узнать больше? Соревнования по тайскому боксу проходили в литовском Каунасе и собрали сотни спортсменов из России, Литвы, Латвии и Беларуси. Подопечные педагога 40

Ясли-сад Слонима – единственное дошкольное учреждение, включенное в проект по внедрению инновационных решений в образование

Хотите узнать больше? Предполагается в будущем на базе этого специального ясли-сада «Журавлик» создать единый республиканский образовательный центр по повышению 53

Поэзия на канве: слонимчанка вышивает стихи белорусских авторов

Хотите узнать больше? Слонимчанка Марина Робец подошла к поэзии нетривиально: стихотворения белорусских писателей рукодельница вышивает крестом. Необычные работы не раз 44

В Слониме открылся после ремонта терапевтический корпус больницы

Хотите узнать больше? В канун Рождества в Слонимской центральной районной больнице состоялось торжественное открытие терапевтического корпуса после капитального ремонта. 33

Делегация Ирака посетила ОАО «Слонимский мясокомбинат»

Хотите узнать больше? Вслед за делегацией Египта ОАО «Слонимский мясокомбинат» 7 февраля посетила еще одна делегация – из северной части Ирака. На мясокомбинате 34