Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пра беларускую мову ў царкве і касцёле

Далей у сваім допісе М. Барысік згадвае пра ўніяцтва і называе унію «аб’яднаннем праваслаўя і каталіцтва ў
адзіную хрысціянскую царкву». Гэтае азначэнне уніі з’яўляецца па сутнасці грубай памылкай.



Калі М. Барысік сапраўды з’яўляецца гісторыкам, ён не можа не ведаць, што ў выніку уніі ніводны каталіцкі храм і ніводны каталіцкі манастыр не стаў уніяцкім, каталіцтва ні з чым не аб’ядноўвалася і працягвала сваё існаванне, а вось праваслаўныя храмы і манастыры ператвараліся ва ўніяцкія. Такім чынам, унія была не аб’яднаннем Праваслаўя і каталіцтва, а спосабам ліквідацыі Праваслаўнай Царквы праз яе прымусовае далучэнне да каталіцтва.
Беларусам, якія маюць гістарычную памяць, вядома, што унія распаўсюджвалася самымі жорсткімі і бесчалавечнымі метадамі. Вядомы беларускі пісьменнік і даследчык беларускай гісторыі Кастусь Тарасаў у сваёй кнізе «Памяць пра легенды» пісаў: «Нежаданне уніі выказалі шырокія пласты насельніцтва, церпячы за сваю стойкасць пакуты. Гісторыя сцвярджэння уніі ведае сотні і сотні прыкладаў, калі праціўнікаў яе тапілі, стралялі, збівалі да паўсмерці, адымалі храмы, ператвараючы іх ва ўніяцкія, калі супярэчнікаў уніі катавалі, як крымінальных злачынцаў». (Мн., 1990, с. 138).
Існуе мноства гістарычных дакументаў, якімі можна праілюстраваць гэты тэзіс. Вось, напрыклад, урывак са скаргі, пададзенай праваслаўнай шляхтай у 1622 годзе вальнаму сейму, дзе апісваецца дзейнасць уніяцкага епіскапа Іасафата Кунцэвіча: «На Белай Русі — у Оршы і Магілёве — той жа біскуп полацкі на працягу пяці гадоў трымае цэрквы апячатанымі. У Полацку і Віцебску з прычыны гэтай забароны няма ні царквы, ні дома, у якіх было б дазволена ў горадзе набажэнства. Таму мяшканцы горада вымушаны па нядзелях і ў іншыя ўрачыстыя святы слухаць набажэнства ў полі за горадам, і то без святара, бо яму забаронена жыць у горадзе і паблізу… Яшчэ больш жорсткасці ў наступным зверстве і тыраніі: у гэтым жа Полацку беларускім той жа адступнік, біскуп полацкі, летась наўмысна загадаў мяшканцам дзеля большай крыўды выкапаць нябожчыкаў, толькі што пахаваных на могілках, і выкінуць хрысціянскія целы з магіл, як нейкую падаль, на з’ядзенне сабакам…» (там жа, с. 135).
А вось фрагменты з прамовы дэпутата Лаўрэнція Дравінскага на Варшаўскім сейме ў 1620 годзе: «Ужо ў вялікіх гарадах цэрквы запячатаны, маёмасць царкоўная раскрадзена, у манастырах замест манахаў скаціну зачыняюць… Хто… да уніі непрыхільны, той у горадзе займаецца гандлем і продажам напіткаў і ў рамесныя цэхі прыняты быць зусім не можа… Цела мёртвае нябожнага (г. зн. праваслаўнага чалавека. — С.Г.) калі хочуць за горад правесці, то тую самую браму, праз якую ўсе ходзяць і ездзяць (нават жыды і татары), зачыняюць, так што праваслаўныя вымушаны праз тую браму, якою смурод і адзін толькі бруд гарадскі вывозяць, нябожчыка свайго выносіць… Манахаў, нясхільных да уніі, ловяць, б’юць і, на вольнай дарозе іх хапаючы, у турмы кідаюць» (Зборнік «Уния в документах», Мінск, 1993, с. 315-316).
У выніку такога моцнага ўціску і жорсткіх ганенняў колькасць праваслаўных паступова змяншалася, католікаў і ўніятаў станавілася ўсё больш. У XVIII стагоддзі ў Беларусі засталася ўсяго адна праваслаўная епархія, якую з 1755 года ўзначальваў свяціцель Георгій (Каніскі), архіепіскап Магілёўскі і Беларускі. У 1767 годзе ў адной са сваіх пропаведзяў ён так апісваў становішча Праваслаўнай Царквы: «У Вялікім Літоўскім княстве хоць і засталася апошняя Беларуская епархія, аднак і яна большай часткай раскрадзена… Гоняць праваслаўны народ, як авечак, у якіх няма пастуха, або да касцёлаў, або да ўніяцкіх цэркваў, гоняць не толькі з дамоў, але і з цэркваў нашых, прыказчык б’е народ пугаю, як скаціну гоняць з хлява… І калі сяляне або гараджане слухаць іх вучэння і ад веры сваёй адступаць не хочуць, — тут яны чыняць жахлівыя пагрозы і страхі: ставяць вісельні, укопваюць слупы, распальваюць вогнішчы… розгі, церні і іншыя прылады для мук...» («Служба святителю Георгию, архиепископу Могилёвскому и Белорусскому». Магілёў, 1995, с. 36-37).
Працэс ліквідацыі Праваслаўя і гвалтоўнага распаўсюджвання ўніяцтва на беларускіх землях моцна ўплываў і на моўную сітуацыю. Як вядома, беларуская народнасць склалася ў той перыяд беларускай гісторыі, калі нашы продкі былі праваслаўнымі. Іменна ў гэты перыяд нашай гісторыі старабеларуская мова была дзяржаўнай і ўжывалася паўсюдна: на ёй складаліся законы, вялося справаводства, дзяржаўная і прыватная перапіска, яна гучала і ў царкоўнай пропаве-дзі. Гэта агульнавядомы факт, які не раз падкрэсліваў у сваіх творах вядомы дзеяч беларускага адраджэння першай паловы XX стагоддзя ксёндз Адам Станкевіч. Напрыклад, у сваёй манаграфіі «Хрысціянства і беларускі народ» ён адзначае, што «праз увесь беларуска-літоўскі перыяд (XIII-XVI) беларускай гісторыі пануючай верай у Беларусі было Праваслаўе, якое служыла апорай і творывам у гэтым часе беларускай нацыянальнасці і культуры» (Адам Станкевіч. Выбранае. Мн., 2008,
с. 59). Прызнае ксёндз Адам Станкевіч і той відавочны факт, што ўвядзенне ўніяцтва мела на мэце дэнацыяналізацыю беларусаў, іх апалячванне і акаталічванне: «Народ наш, як ужо сказана, сваёй
бацькоўскай верай лічыў Праваслаўе. Ён у барацьбе з уніяй загартаваў, умацаваў і паглыбіў сваю беларускую нацыянальнасць. Народ змагаўся і за сваю веру, і за нацыянальнасць, бо народ інстынктыўна чуў, што яму унія нясе паланізацыю і чужое яму лацінства» (там жа, с. 60). У гэтай жа сваёй працы ксёндз Адам Станкевіч называе Праваслаўе нацыянальнай верай беларускага народа: «Праваслаўе, з якім народ зжыўся і якое ўжо было яго нацыянальнай верай, пасля доўгай і ўпорыстай барацьбы ўступіла месца уніі, якой спярша народ так баяўся і ад якой так заўзята бараніўся» (там жа, с. 71).
Згадваючы пра ўніяцтва,
М. Барысік у сваёй нататцы піша: «Прыхаджане слухалі пропаведзі, спявалі і гаманілі са святаром па-беларуску». Калі гаварыць пра першыя дзесяцігоддзі існавання ўніяцтва, то гэта было сапраўды так, бо немагчыма было адразу ўсіх апалячыць, але чым больш пашыралася ўніяцтва, тым больш мацнела паланізацыя. Аналізуючы гэты працэс, ксёндз Адам Станкевіч заўважае, што ўніяцтва на Беларусі — «гэта была вера не самастойная, а толькі праваднік, масток, які вядзе да польскасці і лацінства». (там жа, с. 72). Такім чынам, у працэсе ліквідацыі Праваслаўя і распаўсюджвання ўніяцтва старабеларуская мова няўхільна страчвала свае пазіцыі, выцяснялася з ужытку польскай мовай і, нарэшце, роўна праз сто гадоў пасля сумна вядомага Берасцейскага сабора, у 1696 годзе, калі ўніятамі зрабілі ўжо большую частку беларусаў, наша старабеларуская мова была афіцыйна забаронена для дзяржаўнага ўжытку пастановай сейма Рэчы Паспалітай. Спадзяюся, што гісторык М. Барысік ведае гэтую чорную дату ў нашай гісторыі, а калі не, то рэкамендую пазнаёміцца з працамі па гісторыі беларускай мовы, напрыклад, акадэміка
А.І. Жураўскага. Так што ў XVIIІ ст., а тым больш на пачатку XIX ст., беларускай мовы ва ўніяцкіх цэрквах ужо не было. Ксёндз Адам Станкевіч піша: «У выніку палякі праз унію забралі ад беларусаў усё лепшае, забралі тое, што забраць хацелі: асвечаны клас людзей і іх абшары зямельныя, а таксама пакрысе забіралі і агулам ад беларусаў-уніятаў іх абрад і мову. У выніку такой польскай палітыкі унія на беларускіх землях у XVIIІ ст. была ўжо выключна верай сялянскай, прычым многа ўжо злаціненая і спольшчаная» (там жа, с. 72).

Працяг
у наступным нумары

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слонима

В агрогородке Павлово Слонимского района перезахоронили останки шести солдат

Хотите узнать больше? Они были найденные в ходе поисковых работ летом этого года. Как рассказали в отделе идеологической работы, культуры и по делам молодежи 53

В Слониме благоустроили родник

Хотите узнать больше? В Слониме в результате реализации совместной инициативы горожан и районной власти благоустроен родник. В городской черте Слонима в микрорайоне Энка 56

Слонимские ребята с блеском выступают на международных и республиканских первенствах

Хотите узнать больше? Воспитанники Слонимского физкультурно-спортивного клуба по работе с населением по месту жительства с блеском выступают на международных и 76

В библиотеку в Слониме приходят почитать... и порезвиться в детской игровой комнате

Хотите узнать больше? В городской библиотеке №4 работает единственная среди районных учреждений библиотечной системы детская игровая комната «Непоседы». Изначально 69

На Слонимщине прошел праздник картофеля "Знакомая незнакомка"

Хотите узнать больше? 15 октября в агрогородке Деревная прошел праздник картофеля «Знакомая незнакомка».  Как отметила в своем приветственном слове начальник отдела 44

Слонимский лесхоз помогает коллегам восстановить леса на Червеньщине

Хотите узнать больше? Слонимский лесхоз помогает коллегам из Червеньского лесничества Минской области очистить поврежденные стихией участки лесных угодий, подготовить 44

В Слониме прошел показательный суд по делу о хранении наркотиков

Хотите узнать больше? В Слонимском РОВД по инициативе местных суда и прокуратуры прошло судебное заседание по привлечению жительницы города к ответственности за хранение 75

В агрогородке Деревная в Слониме откроется развлекательный парк

Хотите узнать больше? В агрогородке Деревная в последние выходные сентября откроется развлекательный парк. Для создания условий комфортного отдыха на свежем воздухе 75