Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Шэсць цэркваў у Слонімскім раёне папоўняць Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны

[img]http://gs.by/get_img?ImageId=21823[/img]

Шэсць цэркваў, размешчаных у Слонімскім раёне, у хуткім часе будуць уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны. Пра гэта паведамляе сайт Таварыства аховы помнікаў.

Так, Навукова-метадычная рада станоўча разгледзела прапановы таварыства па ўключэнні ў спіс такіх архітэктурных аб’ектаў Слонімскага раёна:

— царква Крыжаўздвіжанская ў вёсцы Збочна (першая палова XIX ст.) (на першым фота);

[img]http://gs.by/get_img?ImageId=21824[/img]

— царква Святога Іллі ў вёсцы Клепачы (першая палова XIX ст.);

[img]http://gs.by/get_img?ImageId=21825[/img]

— царква Раства Багародзіцы ў вёсцы Міжэвічы (першая палова XIX ст.);

[img]http://gs.by/get_img?ImageId=21826[/img]


— царква Святога Георгія ў вёсцы Пасінічы (сярэдзіна XIX ст.);

[img]http://gs.by/get_img?ImageId=21827[/img]

— царква Святой Параскевы Пятніцы ў вёсцы Старадзевяткавічы (пачатак XIX ст.);

[img]http://gs.by/get_img?ImageId=21828[/img]

— царква Святога Іллі ў вёсцы Сурынка (першая палова XIX ст.)

Гэтыя цэрквы размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Слонімскага раёна. Узведзены практычна ў адзін храналагічны перыяд — з пачатку да сярэдзіны XIX ст. з дрэва. Уяўляюць сабой храмы базілікальнага тыпу, аднанефавыя, падоўжана-восевай кампазіцыі, аднаапсідныя.

У архітэктурным вобліку цэркваў спалучаецца народная традыцыя і рысы прафесійных архітэктурных стыляў — барока і класіцызму. Унікальная архітэктура вышэйпералічаных цэркваў, знаходжанне іх практычна ў адной частцы Слонімскага раёна, удалая прывязка аб’ектаў да навакольных пабудоў і акаляючага ландшафту робіць іх архітэктурнымі дамінантамі гістарычных частак вясковых паселішчаў, у якіх яны пабудаваны.

Акрамя слонімскіх цэркваў, у спіс уключаны касцёл Перамянення Панскага 1932 года ў вёсцы Ваверка Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слонима

В Слониме на ярмарку вакансий пришли более 30 безработных

Хотите узнать больше? 5 апреля в Центре культуры и отдыха Слонима прошла ярмарка вакансий, организованная отделом государственной службы занятости. На мероприятии ... 79

Адзінаццаты абласны фестываль узорных тэатральных калектываў прайшоў у Слоніме

Хотите узнать больше? Урачыстае адкрыццё традыцыйнага форуму  “Слонімскія цудадзействы” было арганізавана ў вялікай зале Цэнтра культуры і адпачынку, дзе вядучыя 51

Слонимская детская школа искусств празднует 60-летие

Хотите узнать больше? Среди ее выпускников –  лауреаты престижных республиканских конкурсов, стипендиаты специального фонда Президента Республики Беларусь по поддержке 84

Абласны фестываль ўзорных тэатральных калектываў праходзіць у Слоніме

Хотите узнать больше? Абласны фестываль ўзорных тэатральных калектываў “Слонімскія цудадзействы” пачаўся ў пятніцу, 31 сакавіка. Урачыстае адкрыццё традыцыйнага форуму 49

В Слониме состоялось открытие недели детской книги под названием «У свет чароўны запрашае кніга»

Хотите узнать больше? В Слонимском центре культуры и отдыха 27 марта состоялось открытие недели детской книги под названием «У свет чароўны запрашае кніга». Праздник 102

Новое здание суда открылось в Слониме

Хотите узнать больше? В универсальном комплексном административном здании суда Слонимского района также разместились военный комиссариат Слонимского и Зельвенского 101

Слонимский гарнизон посетил министр обороны Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? 1 декабря в 11-й отдельной механизированной бригаде состоялся митинг, посвященный началу учебного года в Вооруженных Силах Республики Беларусь. На 108

Три первых места завоевали юные спортсмены из Слонима на международном турнире по тайскому боксу

Хотите узнать больше? Соревнования по тайскому боксу проходили в литовском Каунасе и собрали сотни спортсменов из России, Литвы, Латвии и Беларуси. Подопечные педагога 80