Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Слонімскім раёне здымалі фільм на беларускай мове

[img]http://gs.by/get_img?ImageId=21830[/img]

У чацвер, 14 сакавіка, у вёсках Мілаванне і Шышкі вяскоўцы здымалі фільм пра родны край. Гэтую невялікую імправізацыю арганізавала мясцовая жыхарка Галіна Захарчук, якая сама напісала сцэнар і адабрала акцёраў. 

[View the story "У Слонімскім раёне здымалі фільма на беларускай мове" on Storify]

—Шмат гадоў я марыла пра тое, каб зняць фільм пра родную вёску. Асабліва  пачала думаць пра гэта, калі закрылі наш клуб. У нас няма ні крамы, ні паштовага аддзялення. Гэты фільм будзе як памяць пра вёску, якой хутка можа не стаць. Вось так і нарадзіўся фільм. Галоўная гераіня фільма жыве ў вёсцы Мілаванне. Яна закахалася. Гэта будзе прыгожая гісторыя кахання і адносін паміж людзьмі. Бо назва гэтай вёскі з польскай мовы перакладаецца як каханне, — распавяла Галіна Уладзіміраўна.

Галоўнай асаблівасцю фільма з'яўляецца тое, што ён будзе на беларускай мове. Фільм заснаваны на рэальных падзеях, якія адбываліся ў Мілаванні. Галоўнай гераіняй будзе дзяўчына, якая жыве ў вёсцы і ў якой нараджаецца каханне да хлопца. Акрамя гэтага, карціна будзе распавядаць пра жыхароў навакольных вёсак, пра народныя традыцыі, пра смешныя гісторыі, у якія траплялі вяскоўцы.

У гэты дзень здымалі сцэну пра чалавека на трактары. Мужчына ехаў па дарозе на сваёй тэхніцы ў шапцы з падвязанымі вушамі і з-за гэтага нічога не чуў. За трактарам ужо сабралася некалькі аўтамабіляў, якія не маглі яго абагнаць. Калі трактарыста абмінулі, кіроўца легкавога аўтамабіля залез у кабіну трактара, дастаў адтуль трактарыста і спытаў у таго:

 —Чаму ты не саступаў дарогу? Я табе сігналіў.

—Я не чуў.

Раззлаваны шафёр зняў шапку з трактарыста і адрэзаў у ёй вушы.

Адна са сцэн фільма такая.

Моладзь вырашыла пажартаваць з закаханай парачкі. Дзяўчаты залезлі на дрэва і сталі пільнаваць дзяўчыну з хлопцам. У гэты момант ідзе п'яны брыгадзір. Самая старэйшая з дзяўчат, якія сядзяць на дрэве, пачала рохкаць. Брыгадзір не разумее, што здарылася. Ён ходзіць вакол дрэва, глядзіць і нічога не бачыць. А як толькі брыгадзір сабраўся сыходзіць, дасціпная дзяўчына зноў рохкае. Брыгадзір злуецца і кажа, што ён усё праверыць і з усімі разбярэцца.

У здымках фільма бралі ўдзел 10 чалавек. На гэты раз знялі толькі частку сцэн. Далейшыя здымкі працягнуцца толькі вясной, калі заквітнее сад.

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слонима

В агрогородке Павлово Слонимского района перезахоронили останки шести солдат

Хотите узнать больше? Они были найденные в ходе поисковых работ летом этого года. Как рассказали в отделе идеологической работы, культуры и по делам молодежи 57

В Слониме благоустроили родник

Хотите узнать больше? В Слониме в результате реализации совместной инициативы горожан и районной власти благоустроен родник. В городской черте Слонима в микрорайоне Энка 60

Слонимские ребята с блеском выступают на международных и республиканских первенствах

Хотите узнать больше? Воспитанники Слонимского физкультурно-спортивного клуба по работе с населением по месту жительства с блеском выступают на международных и 79

В библиотеку в Слониме приходят почитать... и порезвиться в детской игровой комнате

Хотите узнать больше? В городской библиотеке №4 работает единственная среди районных учреждений библиотечной системы детская игровая комната «Непоседы». Изначально 73

На Слонимщине прошел праздник картофеля "Знакомая незнакомка"

Хотите узнать больше? 15 октября в агрогородке Деревная прошел праздник картофеля «Знакомая незнакомка».  Как отметила в своем приветственном слове начальник отдела 49

Слонимский лесхоз помогает коллегам восстановить леса на Червеньщине

Хотите узнать больше? Слонимский лесхоз помогает коллегам из Червеньского лесничества Минской области очистить поврежденные стихией участки лесных угодий, подготовить 48

В Слониме прошел показательный суд по делу о хранении наркотиков

Хотите узнать больше? В Слонимском РОВД по инициативе местных суда и прокуратуры прошло судебное заседание по привлечению жительницы города к ответственности за хранение 80

В агрогородке Деревная в Слониме откроется развлекательный парк

Хотите узнать больше? В агрогородке Деревная в последние выходные сентября откроется развлекательный парк. Для создания условий комфортного отдыха на свежем воздухе 83