Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ТОП-10 слонімскіх фантастычных праектаў

ТОП-10 слонімскіх фантастычных праектаў

Многае з таго, што планавалася стварыць у Слоніме, так і засталося ў праектах. Некаторыя з гэтых праектаў хутка перайшлі ў разрад пражэктаў ці закончыліся гукам, падобным да лопання мыльнага пухіра.

“ГС” паспрабавала скласці ТОП-10 самых фантастычных слонімскіх праектаў.  


1. Дзіцячая паліклініка

З’яўленне дзіцячай паліклінікі ў межах горада сёння падаецца слонімскім бацькам марай на мяжы фантастыкі.

Пяць гадоў прайшло з таго часу, як дзіцячую паліклініку, якая цяснілася ў будынку 1926 года пабудовы, перасялілі фактычна за мяжу горада, у былы прафілакторый камвольна-прадзільная фабрыкі. І калі яшчэ напачатку бацькоў, якія абураліся нязручнасцю месцазнаходжання паліклінікі, заспакойвалі абяцаннямі перанесці яе ці пабудаваць бліжэй да цэнтра — напрыклад, у раёне суда, то зараз ніхто размоў пра гэта не вядзе.

За гэты час у Слоніме пабудавалі новы будынак міліцыі і прадалі стары, распачалі будаўніцтва тэатра і суда.

 


2. Лядовы палац

Чуткі пра будаўніцтва Лядовага палаца ў Слоніме мусіруюцца на розных узроўнях ужо пяць гадоў.

Спачатку планавалася пабудаваць палац на 800 месцаў не пазней як у 2013 годзе. Пасля праект адклалі і ў СМІ з’явілася інфармацыя пра пабудову ў Слоніме менш выдатковага праекта — крытага катка за раённым Домам культуры.

Затым планы ўладаў, якія агучыў летась старшыня аблвыканкама, зноў памяняліся. Гэтым разам тэрмін пабудовы палаца прымеркавалі да “Дажынак”, правядзенне якіх запланавана ў Слоніме ў 2016 годзе. Паводле праекта слонімскі Лядовы пабудуюць у новым мікрараёне Паўднёва-Захад, ён будзе падобны да пружанскага ці лідскага палаца.

 


3. Помнік Льву Сапегу

Праект па ўсталяванні ў Слоніме помніка першаму беларускаму палітыку Льву Сапегу адносіцца да разраду доўгажыхароў. Як-ніяк, гэтай ідэі, якая з-за тэрміну існавання падаецца ўжо сапраўды фантастычнай, каля 20 гадоў. Пры гэтым яшчэ ў 1997 годзе з адміністрацыі прэзідэнта была атрымана згода на ўсталяванне помніка Льву Сапегу ў Слоніме. Калі ўспамінаць заслугі слонімскага старосты, то ён за значна карацейшы час зрабіў наш горад цэнтрам дзяржавы, значным культурным, прамысловым і палітычным асяродкам.

Сёння, бадай, некаторыя ўжо забыліся, што дзеля фінансавання гэтага праекта быў адкрыты рахунак і на яго пералічалі ахвяраванні і сродкі, заробленыя на суботніку. І не дзіўна, што калі летась скульптар Іван Міско, які даўно распрацаваў праект помніка знакамітаму земляку, заявіў, што на плошчы імя Льва Сапегі пакуль будзе ўсталяваны толькі бюст канцлера, а ідэя помніка Сапегу ва ўвесь рост з сабакам у цэнтры горада будзе рэалізавана зноў жа бліжэй да “Дажынак”, гэтыя абяцанні слонімцы ўспрынялі з недаверам. Бо нават сабака, якую скульптар ляпіў як упрыгожанне помніка Льву Сапегу, ужо апынуўся ў Башкірыі і займеў гаспадара ў асобе рускага пісьменніка Сяргея Аксакава.  

 


4. Парк адпачынку

Візітоўкай любога горада можа служыць гарадскі парк. Жыхары Слоніма даўно, асабліва актыўна гадоў дзесяць таму, уздымалі пытанне наконт рэканструкцыі гэтай зоны адпачынку. Бо калі ў цэнтры горада назіраецца ўзорны парадак, то такі стан гарадскога парку выклікае здзіўленне.

Застаюцца да гэтага часу адкрытымі і пытанні наконт усталявання ў парку дзіцячых атракцыёнаў, на якія некалькі гадоў таму слонімцы зараблялі сродкі на суботніку. Ужо як бы і забыліся пра планы пабудаваць у парку ў Альбярціне лыжаролерную трасу.     

У часы ж Агінскага парк служыў натуральным мнагапланавым дэкорам спектакляў. Сады і скверы ствараліся лепшымі спецыялістамі Еўропы. І сёння гэтае месца павінна адпавядаць статусу культурнага цэнтра.

Абяцанняў уладаў добраўпарадкаваць парк да “Дажынак” пакуль чуваць не было.    

 


5. Аднаўленне сінагогі

Сінагога — унікальны ў сваім родзе помнік архітэктуры барока сярэдзіны XVII стагоддзя (1648 год), найстарэйшы будынак Слоніма, — імкліва разбурацца, асабліва на працягу апошніх 20 гадоў.

У 2000 годзе частка пабудовы абрынулася. Яшчэ праз год яе перадалі Іудзейскаму рэлігійнаму аб’яднанню Беларусі. Была праведзена кансервацыя, а вось на паўнавартасную рэстаўрацыю грошай не адшукалі дасюль. А патрабуецца на рэстаўрацыю слонімскай сінагогі, паводле інвестыцыйнага праекта, падрыхтаванага аддзелам культуры выканкама, 2,5 млн. даляраў.

Як вынікае з усяго, на “Дажынкі” ў вырашэнні гэтага пытання разлічваць не выпадае.

 


6. Вялікі фантан

У Слоніме, як паведамлялі мясцовыя СМІ пазалетась, з’явіцца новы фантан — большы і прыгажэйшы, чым той, які маецца цяпер.

Размахнуліся тады на фантан каля 12 метраў у дыяметры, ці ў тры разы большы за цяперашні. Планавалі, што ён будзе ўсталяваны на месцы ранейшага, а апошні будзе перанесены ў іншы мікрараён горада. (Праўда, наколькі ўдала ўпішацца такі вялікі фантан у невялікім скверыку, сказаць цяжка.) 
Ужо тады, у 2011 годзе, абяцалі, што на разгляд спецыялізаваная арганізацыя па праектаванні фантанаў пакажа некалькі варыянтаў і што слонімцы, магчыма, самі выберуць з некалькіх варыянтаў фантан даспадобы.

Пакуль што ніхто нічога не выбіраў. Але чаго не бывае? Раптам заструменіць новы фантан на святкаванні “Дажынак”?    

 


7. Загс


Слонімскіх маладажонаў цягам некалькіх гадоў распісваюць у раённым Доме культуры.

Прыгожага асобнага будынка, у якім пачыналася б жыццё новастворанай слонімскай сям’і, няма. І гэтае пытанне каторы год таксама ў Слоніме застаецца адкрытым.

Калі раней хадзілі чуткі, што загс пабудуюць недалёка ад райвыканкама і вуліцы К. Маркса, то пакуль самае большае, што плануюць, — гэта перанесці яго на месца, дзе цяпер дзейнічае тэатр.

Усё жыццё — тэатр, гаварыў класік, і сямейнае, як вынікае, гэтаксама.        

 


8. Пеўчае поле

З паўдзясятка гадоў таму ў Слоніме распрацоўваўся праект, згодна з якім тэрыторыя за РДК — Пеўчае поле — злучыцца з паркам Агінскага.

Гэтая пляцоўка павінна была стаць галоўным месцам правядзення грамадскіх мерапрыемстваў, святаў, адпачынку гараджан.

Такія планы ўпэўнена агучваліся, у прыватнасці, у 2008 годзе. Называўся слонімскімі будаўнікамі нават праекціроўшчык  — “Салігорскпрамбуд”.

Хто ведае, мабыць і будуць слонімцы спяваць ды праслаўляць перадавікоў жніва-2016 на Пеўчым полі. 

 


9. Гімн Слоніма

Горад да гэтай пары не мае свайго гімна. Хоць конкурс на стварэнне музычна-паэтычнага твора, якое магло б прэтэндаваць на гэтую ролю, быў аб’яўлены яшчэ ў 2009 годзе.

Як вынікае, конкурс яшчэ не завяршыўся, бо песня, якая б згуртоўвала слонімцаў і натхняла іх на новыя дасягненні, не гучыць ні на якіх гарадскіх ці раённых мерапрыемствах.

Калі будаўніцтва таго ж Лядовага палаца ці паліклінікі вымагае значных фінансавых сродкаў, то гэты праект не патрабуе асаблівых матэрыяльных затрат. Ці настолькі высіліліся слонімскія паэты і музыкі, што не могуць стварыць гімн свайго горада.   

 


10. Археалагічны музей пад адкрытым небам

Самым дзіўным, проста фантастычным праектам у Слоніме магло б стаць стварэнне археалагічнага музея пад адкрытым небам на месцы старажытнага замчышча, ці гарадзішча.

На замчышчы ўжо з сярэдзіны XI стагоддзя існаваў умацаваны фарпост. У XII стагоддзі ў гэтым месцы знаходзіўся драўляны замак, а з XVII да XVIII стагоддзя размяшчалася рэзідэнцыя слонімскіх старостаў. У гэтай частцы збярогся канал працягласцю 1 км, а таксама аўстэрыя (заезджы дом), якая ўваходзіла ў архітэктурна-ландшафтны комплекс Міхала Агінскага.

У 1959 годзе на слонімскім гарадзішчы археолагі правялі раскопкі, у выніку якіх былі выяўлены старажытныя дамы, вуліцы і нават частакол, паводле якіх спецыялісты вызначылі, што Слонім як ужо сфармаваны горад узнік у XI стагоддзі.

У самім раскопе, як лічаць слонімскія краязнаўцы, мажліва было б стварыць музей пад адкрытым небам накшталт археалагічнага музея “Бярэсце”.

 

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слонима

В агрогородке Павлово Слонимского района перезахоронили останки шести солдат

Хотите узнать больше? Они были найденные в ходе поисковых работ летом этого года. Как рассказали в отделе идеологической работы, культуры и по делам молодежи 56

В Слониме благоустроили родник

Хотите узнать больше? В Слониме в результате реализации совместной инициативы горожан и районной власти благоустроен родник. В городской черте Слонима в микрорайоне Энка 59

Слонимские ребята с блеском выступают на международных и республиканских первенствах

Хотите узнать больше? Воспитанники Слонимского физкультурно-спортивного клуба по работе с населением по месту жительства с блеском выступают на международных и 77

В библиотеку в Слониме приходят почитать... и порезвиться в детской игровой комнате

Хотите узнать больше? В городской библиотеке №4 работает единственная среди районных учреждений библиотечной системы детская игровая комната «Непоседы». Изначально 73

На Слонимщине прошел праздник картофеля "Знакомая незнакомка"

Хотите узнать больше? 15 октября в агрогородке Деревная прошел праздник картофеля «Знакомая незнакомка».  Как отметила в своем приветственном слове начальник отдела 48

Слонимский лесхоз помогает коллегам восстановить леса на Червеньщине

Хотите узнать больше? Слонимский лесхоз помогает коллегам из Червеньского лесничества Минской области очистить поврежденные стихией участки лесных угодий, подготовить 45

В Слониме прошел показательный суд по делу о хранении наркотиков

Хотите узнать больше? В Слонимском РОВД по инициативе местных суда и прокуратуры прошло судебное заседание по привлечению жительницы города к ответственности за хранение 78

В агрогородке Деревная в Слониме откроется развлекательный парк

Хотите узнать больше? В агрогородке Деревная в последние выходные сентября откроется развлекательный парк. Для создания условий комфортного отдыха на свежем воздухе 81