Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Інак Мікалай: Малюся за вяртанне бел-чырвона-белага сцяга

Інак Мікалай: Малюся за вяртанне бел-чырвона-белага сцяга

Сямнаццаць гадоў інак Мікалай жыве ў Жыровіцкім Свята-Успенскім манастыры. За гэты час ён выпусціў у свет пяць паэтычных зборнікаў (як паэт Зніч), арганізаваў рэгулярнае выданне багаслоўска-літаратурнага лістка «Жыровіцкая абіцель».

 

Інак Мікалай: Малюся за вяртанне бел-чырвона-белага сцяга

У «Вольнай студыі» мы гаворым з ім пра нацыянальных герояў і антыгерояў Беларусі, пра манархічны лад і пра вяртанне бел-чырвона-белага сцяга на дзяржаўныя флагштокі.

 

— Інак Мікалай, давайце пачнём нашу гутарку з такога пытання. Вось жа дасведчаныя людзі, якія падрабязна вывучалі Святое Пісьмо, творы айцоў царквы, кажуць, што ўся свецкая літаратура пасля гэтага для іх становіцца прэснай. А як з гэтым у вас?


— У мяне ёсць радкі: «Зямную сцяжыну завершы / раскаяным сэрцам найперш. / Маленні — вышэй за вершы, / хай стане маленнем верш». Я ў сваіх пісьмёнах імкнуся не падзяляць літаратуру свецкую і духоўную. Спрабую, каб кожнае маё літаратурнае слова было як мага больш блізкім да малітвы, да духоўнай літаратуры. Што да іншай свецкай літаратуры, то чыста свецкая літаратура аддзеленая ад Божай гармоніі. Гэта ўжо літаратурнае беснаванне. Сапраўдная Літаратура, з вялікай літары, якая са свету душы падымае ў неба, неаддзельная ад літаратуры духоўнай. Уся класічная літаратура, у тым ліку і беларуская — літаратура духоўная.
— У Жыровіцкім Свята-Успенскім манастыры вы жывяце пераважна ў расійскамоўным асяродку. Але пішаце толькі па-беларуску. Што змушае вас, кажучы словамі Францішка Багушэвіча, не пакідаць мовы нашай беларускай?
— Зборнік «Крэсіва» (выйшаў летась у Слоніме) — мой прамы адказ на гэтае пытанне. Мова кожнаму племені дадзеная як найвялікшая святыня, як найвялікшы Божы дар, якім гэтае племя павінна бараніць чалавечыя і хрысціянскія каштоўнасці.
— У даманастырскі пэрыяд вашага жыцця вы, вальнадумны паэт, маглі напісаць і такое: «І вось за морам недарэчы / даводзіць наш мітрапаліт: / „На том искуственном наречье / наш чин в церквях не говорит. / Народ желает речь другую…“ / Калі то праўда, Філарэт, / вы на палітыку зямную / змянілі Божы запавет». Потым вы напісалі пакаяльныя вершы і ўславілі мітрапаліта. Але хіба нешта істотна змянілася ў адносінах РПЦ да беларускай мовы?
— Гэтыя мае дзёрзкія радочкі мне часта прыпамінаюць і сябры, і незычліўцы. Яны старанна забываюцца пра тое, што па дабраславенні мітрапаліта Філарэта створаная Біблейская камісія, якая ўжо выпусціла ў перакладзе на сучасную беларускую мову ўсе чатыры Евангеллі, усе царкоўныя багаслужэнні. Мітрапалітам дабраславёныя беларускамоўныя царкоўныя багаслужэнні там, дзе паства жадае гэтага. А вазміце Сабор беларускіх святых — услаўленыя дзясяткі святых і навамучанікаў беларускіх. Так што, калі гаварыць аб’ектыўна, то за тыя тры дзесяцігоддзі, цягам якіх беларускую праваслаўную царкву ўзначальвае мітрапаліт Філарэт, Беларусь з першай атэістычнай рэспублікі, у якую яна была ператвораная антыхрыстамі, стала сапраўднай праваслаўнай дзяржавай. У Беларусі адроджаныя дзясяткі манастыроў, сотні разбураных і зачыненых храмаў. І сапраўды народ уцаркаўляецца, Беларусь уцаркаўляецца. Гэты цуд стварыў Гасподзь у атэістычнай пустэльні бязбожнікаў фактычна рукамі і дыпламатычным майстэрствам мітрапаліта Філарэта. Дык вось, усё гэта бязбожнікі старанна замоўчваюць, усякія паклёпы на яго ўзводзяць, дзе можна ўкалоць, упікнуць — усё робяць. І адбываецца гэта ў рамках агульнай палітыкі. Выглядае так, што пасля развалу Савецкага Саюзу наш галоўны вораг — расійскае праваслаўе, як самае моцнае ядро сучаснага хрысціянскага свету.
— Апантаным ворагам праваслаўя тэндэнцыйна паказваецца і Кастусь Каліноўскі. Беларуская інтэлігенцыя і тут падзялілася. Для адных Каліноўскі — нацыянальны герой, для другіх — ледзь не тэрарыст. Можа, вы як чалавек царкоўны знойдзеце нейкае разважлівае слова, каб прымірыць усіх і палагодзіць сітуацыю?
— Я вось што скажу. Ёсць Сабор беларускіх святых. І ў кожнага племені ёсць сабор сваіх нацыянальных святых. І ёсць таксама «ідаластас» нацыянальных герояў. Так, яны змагары, якія паміралі самі, праліваючы мора чужой крыві. Праліваецца кроў свая — Богачалавек паказаў прыклад праліцця крыві, але толькі сваёй, не чужой. А героі, на жаль, праліваюць рэкі і акіяны чужой крыві. У адрозненне ад святых, якія праліваюць толькі сваю кроў. Што да Кастуся Каліноўскага — люблю яго, і гаварыў пра «ідаластас» у сэнсе засцярогі — не тварыце куміраў з нацыянальных герояў. У айца Сергія Булгакава ёсць цудоўны тэкст «Інтэлігенцкі гераізм і хрысціянскае падзвіжніцтва». Ён там глыбока разьмяжоўвае гэтыя два паняткі. Інтэлігенцкі гераізм — свецкі, сэкулярызаваны і — хрысціянскае падзвіжніцтва. Хрыстос паказаў, што такое шлях хрысціянскага падзвіжніцтва, што такое праліццё сваёй крыві дзеля многіх.

Што да Кастуся Каліноўскага — люблю яго, і гаварыў пра «ідаластас» у сэнсе засцярогі — не тварыце куміраў з нацыянальных герояў.


— Дык жа Каліноўскі якраз і ахвяраваў сабой дзеля іншых, свядома пайшоўшы на смерць.
— Так, героі рызыкуюць сваім жыццём. Але яны праліваюць пераважна чужую кроў. Пры ўсёй павазе да смеласці, да самаахвярнасці Кастуся, трэба аб’ектыўна прызнаць, што ён праліў многа крыві чужой. І галоўнае — бунт яго быў скіраваны супраць дзяржавы, заканадаўства якой грунтавалася на запаведзях Божых і канонах царквы. Перад смерцю ён меў час на пакаянне, і ёсць сведчанні, што сапраўды пакаяўся. У гэтым сэнсе лёс Кастуся вельмі падобны да лёсу другога нашага вялікага земляка — Дастаеўскага, якога Гасподзь таксама правёў праз бунтоўны гераічны пэрыяд. І ён таксама перад расстрэлам стаяў, перажыў, фактычна, пакаранне смерцю. А потым Гасподзь яго іншым шляхам павёў — праз катаргу, дзе з'явіўся яму, адкрыўся, як ніколі ў жыцці. Вось якім шляхам Гасподзь правёў двух нашых нацыянальных герояў.
— Крытыкі Каліноўскага супрацьпастаўляюць яму генерал-губернатара Мураўёва. Гродзенскі святар Аляксандар Велісейчык нядаўна публічна заявіў, што Мураўёў варты пашаны, бо, ці бачыце, будаваў храмы (вядомыя ў народзе як «мураўёўкі»). Ствараецца ўражанне, што для царквы не так істотна, што ўчыніў той ці іншы чалавек, бо калі ён збудаваў храм, то царква яго мусіць ушанаваць.
— Той, хто падаўляў па сваім статусе бунт, выконваў загад цэсара, выконваў свой воінскі абавязак. Гэта першае. Другое: любы чалавек, у тым ліку і начальнік, тым больш воінскі начальнік — грэшны чалавек, як і ўсе мы. І таму, безумоўна, бязгрэшным Мураўёў не быў. Ніводнаму грэшніку не зачыненыя шляхі да пакаяння. І адной з самых сур’ёзных формаў пакаяння з'яўляецца будаўніцтва храмаў. Нездарма кажуць, што калі нехта збудаваў храм, яму шмат грахоў за гэта Гасподзь дараваў. Паўтаруся, Мураўёў быў воін на службе. Ён выконваў свае абавязкі.
— Так можна апраўдаць любое злачынства. Маўляў, служывы чалавек выконваў загад цэсара ці галоўнакамандуючага.
— Не апраўдаць, але — не судзіць уперад Госпада. Мы можам выказаць толькі сваё прыватнае меркаванне. А судзіць будзе толькі Гасподзь. Нашы прыватныя меркаванні ні ў якім разе ў якасці канчатковага вердыкту разглядаць няможна. Гэта грэх.

 — У згаданай ужо кнізе «Крэсіва» я вычытаў, што вы з'яўляецеся прыхільнікам праваслаўнай манархіі ў Беларусі. Як вы сабе ўяўляеце трансфармацыю прэзідэнцкай рэспублікі ў манархічную дзяржаву?
— Гэта можна зрабіць адным дэкрэтам прэзідэнта, кваліфікавана сфармуляваным юрыстамі. Дэкрэтам прэзідэнта можна вярнуць на тэрыторыі Беларусі дзейнасць адзінай легітымнай канстытуцыі, якая была да лютага 1917 года. Дарэчы, яна прызнавалася за самую дасканалую ў свеце, яна базавалася на запаведзях Божых і канонах царквы. Гэта было б прыкладам для ўсёй хрысціянскай Еўропы.
— І хто ж, па-вашаму, надаецца на ролю першага беларускага манарха?
— Гэта павінен будзе вырашыць Сабор. Спачатку трэба ўвесці пасаду месцаблюсціцеля трона. Сам трон канстытуюецца, а ўжо хто будзе першым праваслаўным манархам у Беларусі — вырашыць памесны Сабор, як гэта заўсёды было. Сённяшні прэзідэнт можа быць месцаблюсціцелем трона, я думаю, ён адпавядае гэтаму паслушанню.


— Мне здаецца, месца, якое ён сёння займае, яго цалкам задавальняе… Вы прыхільнік самага цеснага супрацоўніцтва царквы і дзяржавы. Наколькі сённяшні стан рэчаў у гэтай галіне вас задавальняе?
— Хрысціянін ніколі не можа быць задаволены тым станам, які ёсць. Хрысціянін заўсёды скіраваны на словы Збаўцы: «Будзьце дасканалыя, як дасканалы ваш Бацька Нябёсны». Да гэтай дасканаласці нам усім далёка, як да неба. Але кірунак гэты трэба мець на ўвазе, у кірунку гэтым трэба дзейнічаць. І я лічу, што многія з сённяшніх дзяржаўных мужоў і дзеячаў царквы дзейнічаюць менавіта ў гэтым кірунку.
— Паэт Зніч — стваральнік духоўнай паэзіі. Ці з'яўляецца паэтычная моладзь, якая гатовая ісці ў гэтым напрамку?
— Я спадзяюся, што Гасподзь не пакіне нашу моладзь і дасць ёй адпаведнае натхненне. А я хацеў бы да гэтай моладзі звярнуцца двума маленькімі слупочкамі: «Чамусьці не хочам, панове, / вярнуцца ў краіну любові / і доўжым паход свой крывавы / гаротнай гісторыяй права». І: «Каб кожная душа Хрысту сказала: / „З грахом пакончыць, Хрысьце, памажы“, / Фаворскае святло паўсюль заззяла б / і не былі б мы болей на крыжы».
— На вашых апошніх кнігах абавязкова прысутнічае бел-чырвона-белае колеравае спалучэнне. Ці з'яўляецеся вы прыхільнікам вяртання бел-чырвона-белага сцяга на дзяржаўныя флягштокі?
— Гэта трэба вымаліць у Госпада. Нам усім трэба моцна пакаяцца. Моцнае нацыянальнае пакаянне павінна быць. І тады добрымі справамі і малітвамі, можа, вымалім у Госпада, каб колеры Хрыстовай плашчаніцы зноў сталі нашым дзяржаўным сцягам. Царква даўно пад гэтымі колерамі. Адзенне епіскапаў і патрыярхаў праваслаўных пакрытае колерамі плашчаніцы. А як дзяржаўны сцяг — трэба вымаліць. Я думаю, Гасподзь ізноў дабраславіць, каб святыя колеры Хрыстовай плашчаніцы сталі нашым дзяржаўным сцягам. Я малюся за гэта.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слонима

В агрогородке Павлово Слонимского района перезахоронили останки шести солдат

Хотите узнать больше? Они были найденные в ходе поисковых работ летом этого года. Как рассказали в отделе идеологической работы, культуры и по делам молодежи 56

В Слониме благоустроили родник

Хотите узнать больше? В Слониме в результате реализации совместной инициативы горожан и районной власти благоустроен родник. В городской черте Слонима в микрорайоне Энка 59

Слонимские ребята с блеском выступают на международных и республиканских первенствах

Хотите узнать больше? Воспитанники Слонимского физкультурно-спортивного клуба по работе с населением по месту жительства с блеском выступают на международных и 78

В библиотеку в Слониме приходят почитать... и порезвиться в детской игровой комнате

Хотите узнать больше? В городской библиотеке №4 работает единственная среди районных учреждений библиотечной системы детская игровая комната «Непоседы». Изначально 73

На Слонимщине прошел праздник картофеля "Знакомая незнакомка"

Хотите узнать больше? 15 октября в агрогородке Деревная прошел праздник картофеля «Знакомая незнакомка».  Как отметила в своем приветственном слове начальник отдела 48

Слонимский лесхоз помогает коллегам восстановить леса на Червеньщине

Хотите узнать больше? Слонимский лесхоз помогает коллегам из Червеньского лесничества Минской области очистить поврежденные стихией участки лесных угодий, подготовить 45

В Слониме прошел показательный суд по делу о хранении наркотиков

Хотите узнать больше? В Слонимском РОВД по инициативе местных суда и прокуратуры прошло судебное заседание по привлечению жительницы города к ответственности за хранение 78

В агрогородке Деревная в Слониме откроется развлекательный парк

Хотите узнать больше? В агрогородке Деревная в последние выходные сентября откроется развлекательный парк. Для создания условий комфортного отдыха на свежем воздухе 81