Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Прыярытэты

Прыярытэты

У СМІ не засталася незаўважанай нядаўняя прапанова прэм’ер-міністра Беларусі Леаніда Тозіка павысіць зарплату работнікам дзіцячых садкоў за кошт падвышэння тарыфаў для бацькоў.

Сёння ў Слоніме бацькі плацяць ад 99 да 110 тысяч рублёў у месяц за прыбыванне ў садку аднаго дзіцяці, у Мінску — у межах 120 тысяч рублёў.

Выхавацелі ў канкрэтным сталічным садку №314 атрымліваюць цяпер каля 2 млн. рублёў заробку, нянечкі — 1 млн. 300 рублёў, кухонны работнік — 1 млн. 200 тысяч і кухар — паўтара мільёна беларускіх рублёў. Гэтыя лічбы ў інтэрв’ю “Радыё Свабода” назвала загадчыца таго мінскага садка. Загадчыца такога ж самага звычайнага садка ў Слоніме паўтарыла аўтару гэтых радкоў практычна тыя ж лічбы. То бок, праца ў гэтай сферы аднолькава аплачваецца і ў сталіцы, і на перыферыі, і плата з бацькоў бярэцца прыкладна аднолькавая. Натуральна, што і слонімскія, і мінскія, і з іншых месцаў работнікі дзіцячых садкоў вельмі зацікаўленыя ў павышэнні заробкаў. Але якім чынам, за кошт каго павышаць?

—Заробкі ў дзіцячых садочках — ніжэйшыя за найніжэйшае, а праца нялёгкая. Адносна таго, каб іх павялічыць коштам павышэння бацькоўскіх выплат, то гэткая ідэя мне не падабаецца. Бо, да прыкладу, зараз шмат пішуць у медыях, як адміністрацыі розных узроўняў набываюць дарагія аўтамабілі. Да прыкладу, губернатар Берасцейскай вобласці набыў сабе аўтамабіль, які каштаваў больш, чым выплаты ўсім шматдзетным сем’ям вобласці за год. Тое ж, думаю, адбываецца і з выплатамі ў дзіцячых садках. Проста трэба перагледзець бюджэт так, каб менш пільныя праблемы адтэрмінаваць, а найбольш актуальныя задавальняць у першую чаргу, —выказаўся па гэтай праблеме “Свабодзе” дырэктар грамадскага аб’яднання шматдзетных сем’яў “Добрая Воля” Леанід Скорабагаты.

Кожны бацька і ці не кожны работнік дашкольнай установы падпісаўся б пад прапановай Леаніда Скорабагатага, і, думаецца, далёка не кожны — пад прапановай Леаніда Тозіка. Бо большасць жыве сёння на зусім невялікую зарплату.

Што да размеркавання бюджэтных сродкаў, то ў кантэксце гэтай тэмы вельмі лагічна ўсплывае іншая. Трынаццаць тысяч дзяржаўных служачых плануецца скараціць у хуткім часе ў рамках прэзідэнцкай кампаніі па аптымізацыі іх колькасці. Пры гэтым вызваленыя сродкі мяркуюць размеркаваць паміж тымі службоўцамі, якія застануцца і будуць “верай і праўдай служыць дзяржаве”. Дык, можа, самы час памяняць прыярытэты ды хаця б частку тых сродкаў аддаць бедным выхавацелям і нянечкам, якія гадуюць будучыню гэтай краіны?

Прыярытэты тут даўно ўжо патрабуюць карэкцыі.

 

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слонима

Новое здание суда открылось в Слониме

Хотите узнать больше? В универсальном комплексном административном здании суда Слонимского района также разместились военный комиссариат Слонимского и Зельвенского 45

Слонимский гарнизон посетил министр обороны Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? 1 декабря в 11-й отдельной механизированной бригаде состоялся митинг, посвященный началу учебного года в Вооруженных Силах Республики Беларусь. На 44

Три первых места завоевали юные спортсмены из Слонима на международном турнире по тайскому боксу

Хотите узнать больше? Соревнования по тайскому боксу проходили в литовском Каунасе и собрали сотни спортсменов из России, Литвы, Латвии и Беларуси. Подопечные педагога 41

Ясли-сад Слонима – единственное дошкольное учреждение, включенное в проект по внедрению инновационных решений в образование

Хотите узнать больше? Предполагается в будущем на базе этого специального ясли-сада «Журавлик» создать единый республиканский образовательный центр по повышению 55

Поэзия на канве: слонимчанка вышивает стихи белорусских авторов

Хотите узнать больше? Слонимчанка Марина Робец подошла к поэзии нетривиально: стихотворения белорусских писателей рукодельница вышивает крестом. Необычные работы не раз 44

В Слониме открылся после ремонта терапевтический корпус больницы

Хотите узнать больше? В канун Рождества в Слонимской центральной районной больнице состоялось торжественное открытие терапевтического корпуса после капитального ремонта. 34

Делегация Ирака посетила ОАО «Слонимский мясокомбинат»

Хотите узнать больше? Вслед за делегацией Египта ОАО «Слонимский мясокомбинат» 7 февраля посетила еще одна делегация – из северной части Ирака. На мясокомбинате 39