Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Аляксей Якімовіч: “Я задаволены і рады, што дзеці і іх бацькі чытаюць на беларускай мове”

Аляксей Якімовіч: “Я задаволены і рады, што дзеці і іх бацькі чытаюць на беларускай мове”

Нядаўна ў выдавецтве “Народная асвета” ў Мінску выйшла з друку кніга для малодшых школьнікаў, настаўнікаў і бацькоў “Казкі-падказкі” тыражом 3000 асобнікаў. Вялікі наклад па сённяшнім часе.

 

Аўтар “Казак-падказак”, пісьменнік са Слоніма Аляксей Якімовіч, сцвярджае, што жанр навукова-мастацкай казкі — гэта яго вынаходніцтва.

—Мастацка-навуковыя казкі — новы жанр. Раней у Беларусі і, наколькі мне вядома, у Расіі ніхто не выдаваў такія казкі асобнай кніжкай. Казкі тут нагадваюць загадкі, — адзначыў пісьменнік у размове з карэспандэнтам “ГС”.

—   А ў чым яшчэ асаблівасць, адметнасць навукова-мастацкай казкі як жанру дзіцячай літаратуры?

—   Гэты жанр цікавы для дзяцей тым, што ён займальны, падобны на гульню. З дапамогай такіх казак можна вывучыць многія правілы беларускай граматыкі, навучыцца добра чытаць і пісаць.

—   Вы ўжо шмат выдалі кніжак для дзяцей у апошнія гады. Шмат якія Вашы творы друкуюцца ў нашай газеце на дзіцячай старонцы “Праменьчык”. Скажыце, ці мае сёння попыт дзіцячая кніжка?

—   Пачынаючы з 2008 года ў выдавецтве “Народная асвета” выйшлі восем маіх кніг і адну перавыдалі. Усе гэтыя выданні арыентаваны на дзяцей, іх бацькоў і настаўнікаў. Хацелася б тут падзякаваць дырэктару і супрацоўнікам выдавецтва “Народная асвета” за такую ўвагу да маёй творчасці і спрыянне ў распаўсюджванні дзіцячай літаратуры. Акрамя “Народнай асветы”, за гэты час выйшлі яшчэ дзве мае кніжкі ў выдавецтвах “Беларусь” і “Адукацыя і выхаванне”. Як бачыце, кніжкі выдаюцца, а значыць, маюць попыт.

—   Вы можаце гэтым сёння ганарыцца?

—   Пра тое, што мае кніжкі карыстаюцца попытам у чытача, неаднойчы сведчылі спецыялісты з аддзелаў маркетынгу выдавецтваў. Дый тыражы пра гэта кажуць. Я задаволены найперш тым, што дзеці і іх бацькі чытаюць на беларускай мове, што беларускае слова ім падабаецца.

—   Давайце вернемся да “Казак-падказак”. Як будзе распаўсюджвацца Ваша апошняя кніга?

—   Як і іншыя мае кніжкі, “Казкі-падказкі” будуць прадавацца ў крамах і распаўсюджвацца праз бібліятэкі.

—   Гэты год для Вас плённы і завяршаецца выхадам новай кнігі. А якія  творчыя планы ў пісьменніка Аляксея Якімовіча на наступны год?

—   Творчых планаў шмат. Некаторыя задумы збываюцца, некаторыя — не. Таму наперад казаць пра іх не хачу.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слонима

В агрогородке Павлово Слонимского района перезахоронили останки шести солдат

Хотите узнать больше? Они были найденные в ходе поисковых работ летом этого года. Как рассказали в отделе идеологической работы, культуры и по делам молодежи 56

В Слониме благоустроили родник

Хотите узнать больше? В Слониме в результате реализации совместной инициативы горожан и районной власти благоустроен родник. В городской черте Слонима в микрорайоне Энка 59

Слонимские ребята с блеском выступают на международных и республиканских первенствах

Хотите узнать больше? Воспитанники Слонимского физкультурно-спортивного клуба по работе с населением по месту жительства с блеском выступают на международных и 78

В библиотеку в Слониме приходят почитать... и порезвиться в детской игровой комнате

Хотите узнать больше? В городской библиотеке №4 работает единственная среди районных учреждений библиотечной системы детская игровая комната «Непоседы». Изначально 73

На Слонимщине прошел праздник картофеля "Знакомая незнакомка"

Хотите узнать больше? 15 октября в агрогородке Деревная прошел праздник картофеля «Знакомая незнакомка».  Как отметила в своем приветственном слове начальник отдела 48

Слонимский лесхоз помогает коллегам восстановить леса на Червеньщине

Хотите узнать больше? Слонимский лесхоз помогает коллегам из Червеньского лесничества Минской области очистить поврежденные стихией участки лесных угодий, подготовить 45

В Слониме прошел показательный суд по делу о хранении наркотиков

Хотите узнать больше? В Слонимском РОВД по инициативе местных суда и прокуратуры прошло судебное заседание по привлечению жительницы города к ответственности за хранение 78

В агрогородке Деревная в Слониме откроется развлекательный парк

Хотите узнать больше? В агрогородке Деревная в последние выходные сентября откроется развлекательный парк. Для создания условий комфортного отдыха на свежем воздухе 81