Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ламаносаў лічыў, што варагі — гэта беларусы

Ламаносаў лічыў, што варагі — гэта беларусы

Дзе «сыны пляяды трашчанкоўскай»? Ламаносаў гісторыю БССР і абвяргае, і дапаўняе.

 

19 лістапада — 301-я гадавіна з дня нараджэння Ламаносава. Яго 300-годдзе прайшло непрыкметна. А што чаўплося б яшчэ нядаўна!

Для Расіі ён быў «наша ўсё», а таму і для ўсіх народаў СССР — непараўнальны і незабыўны, а значыцца, і неаспрэчны.

У Беларусі да сёння юбілеі неБагдановічаў, а даступных калхознаму інтэлекту расійскіх замухрышак ад культуры ўшаноўваюцца на дзяржузроўні — а тут і мы прамаўчалі?! Ламаносаў жа і паэт, і хімік «да Лавуазье», і сын памора…

Пад рукамі ў мяне ПСС, т. 6, 1946, М-Л. АН СССР, «Труды по русской истории, общественно-экономическим вопросам и географии (1747-1765 гг.)».

Перачытваю і дзівуюся! А братачкі, дык гэта ж інтэгратар ад Рурыка, першы, лічы, інтэрнацыяналіст да інтэрнацыяналізму КПСС-КГБ! І такога замаўчаць?

Дзе «сыны пляяды трашчанкоўскай»? Ламаносаў гісторыю БССР і абвяргае, і дапаўняе, яго заўвагі дазваляюць канкрэтызаваць тэзісы і дактрыны, савецка-партыйнай і праваслаўна-шавіністычнай школай замоўчаныя. Назаву некалькі дактрын, а пад канец дам тэкст Ламаносава — не чытача.

Гістарычна-ідэалагічныя міфы лёгка абвяргаюцца сумежнымі ведамі. Напрыклад, дэндралогія, тапаніміка, гідралогія.

Глебазнаўцы тлумачаць важны момант грэцкай міфалогіі, нагадаўшы, што кіслая глеба не дазваляе ўкараняцца ўглыб дрэвам, а значыцца, і высокіх пад неба беларускіх хвояў там не магло быць. У Егіпце лодкі былі з трысця.

Возьмем трохкутнік Панямоння: Гродна — Слонім — Наваградак. Тут для геапалітычных рушанняў было ўсё неабходнае.

Адсюль шлях з вараг у грэкі быў найздатнейшы. Водныя шляхі (2000 гадоў назад не было канала Агінскага, быў просты водны шлях на Палессе). Карабельны лес (аж да Саветаў), каменныя шахты і металічныя рудні (назвы і іржавыя плямы ад балотнай руды на паверхні дагэтуль). І стратэгічныя запасы збожжа і мяса — дагэтуль!

Вяртанне Панямоння, Гродзеншчыны ў гісторыю і прапаганду робіць цэльнай карту Беларусі і карціну «гісторыі СССР». Дагэтуль яна крывава-бестыяльна фальшуецца!

Што ж такога крамольнага напісаў Ламаносаў, з-за чаго выпадае з прапагандысцка-асветніцкага поля як Беларусі, так і РФ, сённяшняй Расіі?

Ключавое слова тут — Рурык.

Паводле Ламаносава, не Масковія, не «Господін Велікій Новгород», не Кіеў нават — пачатак цывілізацыі, якую нанова хочуць аб’явіць «вялікай» і «рускай», «ісконнаправаслаўнай». Усё гэта задворкі, калоніі невядомай шырокаму чытачу цывілізацыі, пачатак якое — у Панямонні, з Росі, нават назву якое замазваюць сёння нейкім «Краснаселлем» на рацэ Рось!..

Вы разумееце, як гэты міф, аўтар якога «рускае ўсё», разбурае ўсю ідэалогію «белорусской государственности», расейскага шавінізму, камуна-праваслаўнага імперыялізму, інтэрнацыяналізму па-крамлёўску (сёння інтэграцыя)?

Як ён рушыць імперскую міфалогію Крамля на крыві цэлых народаў і пакаленняў! Ці не дагэтуль за крамольны тэзіс «як беларусы прасвятлялі Маскву» можна вылецець з універсітэта, як некалі мы? А тут — аснова асноваў жа.

Кіеўская Русь з ісконнамаскоўскім праваслаўем; беларусы, якія спрадвеку імкнуліся здаць уласныя валокі (расейкаму памешчыку? У калгасы?) і перайсці пад уладу Масквы, у адзінаверную РПЦ з праваслаўя, але канстанцінопальскага… Славянскія плямёны, што за некалькі дзесяцігоддзяў пераходзяць на адзіную рускую мову, а тады зноў на трыадзіныя племянныя, каб потым зноў у савецкі народ…

Неяк неўпрыкмет Кіеў знікаў, як і Панямонне, заставалася адна Масква-Крэмль… ЦК КПСС… Адзіны народ, «адзін язык», «какая разніца», «кто как хаціт, той так і гаварыт»…

Пакідаю шаноўнага чытача сам-насам з аўтарам — апанентам нарманскай тэорыі, каторы Кацярыне ІІ падводзіў базу пад зварот краю, «злымі лацінянамі адарванага». Ад «так званых рускіх»… тады яшчэ маскавітамі званых.

Дык вось што пісаў Ламаносаў у загадным на пачатку шостым томе (сталінскае выданне, не Пазняка-Шушкевіча!). І ў выдадзеным у 1950 г. томе «Избранные философские произведения» (ГИПЛ)

Варагі…

«былі атнюд не з Скандынавіі, але жылі на ўсходне-паўднёвых берагах Варажскага мора, між Віслай і Дзвіною… Між рэкамі Віслаю і Дзвіною ўпадае ў Варажскае мора ад усходне-паўднёвага боку рака, якая ўверсе каля горада Гродна называецца Немень, а ля вусця свайго слыве Руса.

(Рось упадае ў Нёман за Мастамі —УІ)

…Варагі-русь жылі на ўсходне-паўднёвым беразе Варажскага мора, пры рацэ Русе, якая ад гэтых варагаў рускіх сваё імя мае, і што яны часам ад той жа ракі Немені называліся неменьцы або немцы.

Варагамі называліся народы, што жывуць па берагах Варажскага мора, і так росы, ці русь, толькі пры вусцях ракі Немені, цт русы, мелі імя варагаў…

Варагі-русь былі тыя ж з сумежнымі ім беларасійцамі, што жывуць далей на поўдзень, дзе цяпер Наўгародак, ваяводства Мінскае, Мсціслаўскае, Віцебск і Полацк, а ад Полацка прасціраліся і да Старой Русы…»

(Зазначым, варагі — ворагі тым, хто пра іх так адзываўся, маскавітам-летапісцам з ардынскага Усходу. — УІ).

Ламаносаў — не Зянон, не бэнээфы. Ён сучаснік Пятра І. Яго з БДУ не выключыш, бо навучаўся ў Германіі і свайго імя вучэльню заснаваў. Дык забыць яго, раз нельга забіць: няма вучонага — няма праблем! Тым болей, ёсць думка, што вучоны павінен зарабіць на хлеб (грузчыкам?), а ў вольны час займацца даследаваннямі, бо беларусы аплачваць навуку не будуць, а толькі спецназ — трэба ж ад некага па карку даставаць.

Таму, відаць, і юбілей Ламаносава быў забыты.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слонима

В агрогородке Павлово Слонимского района перезахоронили останки шести солдат

Хотите узнать больше? Они были найденные в ходе поисковых работ летом этого года. Как рассказали в отделе идеологической работы, культуры и по делам молодежи 53

В Слониме благоустроили родник

Хотите узнать больше? В Слониме в результате реализации совместной инициативы горожан и районной власти благоустроен родник. В городской черте Слонима в микрорайоне Энка 56

Слонимские ребята с блеском выступают на международных и республиканских первенствах

Хотите узнать больше? Воспитанники Слонимского физкультурно-спортивного клуба по работе с населением по месту жительства с блеском выступают на международных и 76

В библиотеку в Слониме приходят почитать... и порезвиться в детской игровой комнате

Хотите узнать больше? В городской библиотеке №4 работает единственная среди районных учреждений библиотечной системы детская игровая комната «Непоседы». Изначально 69

На Слонимщине прошел праздник картофеля "Знакомая незнакомка"

Хотите узнать больше? 15 октября в агрогородке Деревная прошел праздник картофеля «Знакомая незнакомка».  Как отметила в своем приветственном слове начальник отдела 44

Слонимский лесхоз помогает коллегам восстановить леса на Червеньщине

Хотите узнать больше? Слонимский лесхоз помогает коллегам из Червеньского лесничества Минской области очистить поврежденные стихией участки лесных угодий, подготовить 44

В Слониме прошел показательный суд по делу о хранении наркотиков

Хотите узнать больше? В Слонимском РОВД по инициативе местных суда и прокуратуры прошло судебное заседание по привлечению жительницы города к ответственности за хранение 75

В агрогородке Деревная в Слониме откроется развлекательный парк

Хотите узнать больше? В агрогородке Деревная в последние выходные сентября откроется развлекательный парк. Для создания условий комфортного отдыха на свежем воздухе 75