Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Вецявічах абрабавалі хату беларускага навукоўца і пісьменніка Міколы Арочкі

У Вецявічах абрабавалі хату беларускага навукоўца і пісьменніка Міколы Арочкі

У вёсцы Вецявічы Слонімскага раёна невядомыя злодзеі абрабавалі хату вядомага беларускага літаратара, вучонага, перакладчыка, доктара філалагічных навук Міколы Арочкі.

Рабаўнікі праз акно залезлі ў дом і адтуль праз дзверы вынеслі два халадзільнікі, пыласос, сокавыціскалку, газавыя балоны, пішучую машынку і іншыя рэчы. Хату злодзеі абчысцілі поўнасцю.

Як паведаміла жонка паэта Марыя Іванаўна, цяпер яны жывуць у Мінску, бо Мікола сёлета цяжка захварэў і стаў інвалідам першай групы. “Я даглядаю Міколу, бо аднаго яго пакінуць немагчыма. У Вецявічах мы пражылі больш за дваццаць гадоў. Жылі ў хаце маіх бацькоў. А ў старэнькай хаце цёткі Міколы, яна побач з нашай, быў яго рабочы кабінет. Там ёсць бібліятэка, стол, дзе ён пісаў. Дык на днях злодзеі залезлі і ў гэту хату. Раскідалі ўсю бібліятэку, бруднымі нагамі проста тапталі кнігі, але іх не бралі. Магчыма, злодзеі нешта шукалі. Я патэлефанавала старшыні мясцовага сельскага Савета, але ён сказаў, што трэба было вясковыя хаты аддаць пад сігналізацыю. І ўсё на гэтым. Міліцыя не шукала і не шукае рабаўнікоў, — сказала з горыччу Марыя Арочка.

Лёс не па добрай волі загнаў Міколу Арочку ў родную вёску. На мясцовым пагосце пахаваны два яго сыны, таму Арочкі вярнуліся да сыноў, да землякоў, на Бацькаўшчыну. Там і жылі, трымалі курэй, свіней, коз. Займаліся гаспадаркай, а ў вольны час Мікола Арочка пісаў.

Мікола Арочка спачатку працаваў у часопісе «Сельская гаспадарка Беларусі», у газеце «Літаратура і мастацтва». З 1966 года быў навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларусі. Напісаў і выдаў дзясяткі кніг паэзіі і прозы, літаратуразнаўчых даследаванняў, крытыкі, перакладаў. Важкім дасягненнем беларускай літаратуры сталі яго драматызаваныя гістарычныя паэмы “Судны дзень Скарыны", “Крэва", "Курганне", “Каранацыя Мендаўга".

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слонима

В агрогородке Павлово Слонимского района перезахоронили останки шести солдат

Хотите узнать больше? Они были найденные в ходе поисковых работ летом этого года. Как рассказали в отделе идеологической работы, культуры и по делам молодежи 56

В Слониме благоустроили родник

Хотите узнать больше? В Слониме в результате реализации совместной инициативы горожан и районной власти благоустроен родник. В городской черте Слонима в микрорайоне Энка 59

Слонимские ребята с блеском выступают на международных и республиканских первенствах

Хотите узнать больше? Воспитанники Слонимского физкультурно-спортивного клуба по работе с населением по месту жительства с блеском выступают на международных и 78

В библиотеку в Слониме приходят почитать... и порезвиться в детской игровой комнате

Хотите узнать больше? В городской библиотеке №4 работает единственная среди районных учреждений библиотечной системы детская игровая комната «Непоседы». Изначально 73

На Слонимщине прошел праздник картофеля "Знакомая незнакомка"

Хотите узнать больше? 15 октября в агрогородке Деревная прошел праздник картофеля «Знакомая незнакомка».  Как отметила в своем приветственном слове начальник отдела 48

Слонимский лесхоз помогает коллегам восстановить леса на Червеньщине

Хотите узнать больше? Слонимский лесхоз помогает коллегам из Червеньского лесничества Минской области очистить поврежденные стихией участки лесных угодий, подготовить 45

В Слониме прошел показательный суд по делу о хранении наркотиков

Хотите узнать больше? В Слонимском РОВД по инициативе местных суда и прокуратуры прошло судебное заседание по привлечению жительницы города к ответственности за хранение 78

В агрогородке Деревная в Слониме откроется развлекательный парк

Хотите узнать больше? В агрогородке Деревная в последние выходные сентября откроется развлекательный парк. Для создания условий комфортного отдыха на свежем воздухе 81