Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Калі ў Слоніме пройдзе асенні кірмаш і чаму ён не адбыўся 29 верасня

Калі ў Слоніме пройдзе асенні кірмаш і чаму ён не адбыўся 29 верасня

У Слоніме першы асенні кірмаш, на якім можна будзе набыць сельскагаспадарчую прадукцыю, адбудзецца 6 кастрычніка. Пра гэта карэспандэнту “ГС” паведаміла ў чацвер, 27 верасня, спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі Слонімскага райвыканкама Вольга Тоўсцік.


—Сёння мы толькі рыхтуем распараджэнне наконт правядзення кірмашоў, і першы з іх адбудзецца 6 кастрычніка, — заўважыла Вольга Іванаўна.
На пытанне карэспандэнта, чаму на сайтах Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь і Гродзенскага аблвыканкама стаіць інфармацыя наконт правядзення сезонных кірмашоў у Слоніме 29 верасня, 13 і 20 кастрычніка, як раней і паведамляла “ГС”, спецыяліст адказала, што гэтае пытанне будзе высветлена.
У той жа чацвер абвяржэнне наконт правядзення кірмашу ў Слоніме 29 верасня было выстаўлена на сайт нашай газеты. На жаль, не ўсе нашы чытачы з’яўляюцца карыстальнікамі сайта і таму новую інфармацыю не ўдалося давесці ўсім.   
У суботу, 29 верасня, абласное радыё апавяшчала сваіх слухачоў наконт таго, што сельскагаспадарчыя кірмашы ў гэтыя выхадныя праходзяць у Слоніме і Ваўкавыску. Пісалі пра гэта і рэгіянальныя сайты. І 29 верасня некалькі дзясяткаў чалавек прыйшлі на Оперную вуліцу ў Слоніме, каб набыць неабходную прадукцыю. Адзін з такіх пакупнікоў, уведзеных у зман ня-спраўджанай інфармацыяй, патэлефанаваў карэспандэнту з просьбай растлумачыць, чаму гандаль у Слоніме не адбыўся, як пра гэта паведамлялі газета і радыё.   
У панядзелак, 1 кастрычніка, карэспандэнт вырашыла сама высветліць, чаму на сайтах Міністэрства гандлю РБ і Гродзенскага аблвыканкама з’явілася такая інфармацыя. Як сказала па тэлефоне кансультант упраўлення арганізацыі гандлю і паслугаў Міністэрства гандлю РБ Інга Богук, даты правядзення кірмашоў у Слоніме — 29 верасня, 13 і 20 кастрычніка — былі ўключаны ў  графік на аснове пісьма аб правядзенні кірмашоў Гродзенскага аблвыканкама ад 12 верасня 2012 года. У сваю чаргу, ва ўпраўленні гандлю і паслугаў Гродзенскага аблвыканкама карэспандэнту адказалі, што такія даты правядзення кірмашу ў нашым горадзе яны ўнеслі ў абласны графік паводле пісьма аддзела гандлю і бытавых паслугаў упраўлення эканомікі Слонімскага райвыканкама за адпаведным нумарам ад 12 верасня.
Карэспандэнт патэлефанавала ў Слонімскі райвыканкам спецыялісту Наталлі Ганчарук і запыталася, чаму ж усё-такі 29 верасня кірмаш у Слоніме не адбыўся, калі афіцыйнае пісьмо з райвыканкама паведамляла гэтую дату. Наталля Віктараўна зазначыла, што распараджэнне наконт правядзення кірмашоў яшчэ не падпісанае і што даты 29 верасня, 13 і 20 кастрычніка былі толькі плануемыя, бо яшчэ не скончыліся ўборачныя работы. Спецыяліст дадала, што першы кірмаш запланаваны на 6 кастрычніка.
У любым выпадку, “ГС” будзе інфармаваць нашых чытачоў наконт дат правядзення сезонных кірмашоў. Бо запланаванае не заўсёды ажыццяўляецца…          

P.S.
У Ваўкавыску, паводле інфармацыі http://www.region.grodno.by/ru/, арганізуюць
9 кірмашоў. Сезонны гандаль у гэтым райцэнтры ўжо пачаўся ў мінулыя выхадныя, як і было запланавана. У Іўі новы ўраджай пачалі прадаваць яшчэ ў сярэдзіне верасня, там плануюць правесці 8 кірмашоў. У Шчучыне ўжо прайшлі тры кірмашы і запланаваныя яшчэ два. Свіслач правядзе
4 кірмашы.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слонима

В Слониме на ярмарку вакансий пришли более 30 безработных

Хотите узнать больше? 5 апреля в Центре культуры и отдыха Слонима прошла ярмарка вакансий, организованная отделом государственной службы занятости. На мероприятии ... 80

Адзінаццаты абласны фестываль узорных тэатральных калектываў прайшоў у Слоніме

Хотите узнать больше? Урачыстае адкрыццё традыцыйнага форуму  “Слонімскія цудадзействы” было арганізавана ў вялікай зале Цэнтра культуры і адпачынку, дзе вядучыя 52

Слонимская детская школа искусств празднует 60-летие

Хотите узнать больше? Среди ее выпускников –  лауреаты престижных республиканских конкурсов, стипендиаты специального фонда Президента Республики Беларусь по поддержке 85

Абласны фестываль ўзорных тэатральных калектываў праходзіць у Слоніме

Хотите узнать больше? Абласны фестываль ўзорных тэатральных калектываў “Слонімскія цудадзействы” пачаўся ў пятніцу, 31 сакавіка. Урачыстае адкрыццё традыцыйнага форуму 53

В Слониме состоялось открытие недели детской книги под названием «У свет чароўны запрашае кніга»

Хотите узнать больше? В Слонимском центре культуры и отдыха 27 марта состоялось открытие недели детской книги под названием «У свет чароўны запрашае кніга». Праздник 106

Новое здание суда открылось в Слониме

Хотите узнать больше? В универсальном комплексном административном здании суда Слонимского района также разместились военный комиссариат Слонимского и Зельвенского 103

Слонимский гарнизон посетил министр обороны Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? 1 декабря в 11-й отдельной механизированной бригаде состоялся митинг, посвященный началу учебного года в Вооруженных Силах Республики Беларусь. На 108

Три первых места завоевали юные спортсмены из Слонима на международном турнире по тайскому боксу

Хотите узнать больше? Соревнования по тайскому боксу проходили в литовском Каунасе и собрали сотни спортсменов из России, Литвы, Латвии и Беларуси. Подопечные педагога 84