Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Закінутасць

Закінутасць

Вёска Глоўсевічы знаходзіцца прыкладна за 12 кіламетраў ад Слоніма. Такую адлегласць ад роднай вёскі да горада называў у свой час яе ўраджэнец беларускі пісьменнік, краязнаўца, археолаг і вязень сталінскага ГУЛАГу Васіль Супрун. Дзесьці на палове шляху з горада да дому і арыштавалі Васіля Рыгоравіча 6 чэрвеня 1947 года КДБісты (сядзелі ў засадзе, чакалі), а пасля асудзілі на 25 гадоў лагераў за беларускі патрыятызм. А яшчэ Глоўсевічы — радзіма знакамітага беларускага спартсмена кідальніка молата Івана Ціхана. У вёсцы і цяпер жывуць яго бацькі. Пра тое заўсёды ўзгадваеш, калі даводзіцца бываць у Глоўсевічах. У астатнім — вёска як вёска.

Закінутасць



Закінутасць


21 верасня ў Глоўсевічах прыцягнуў увагу закінуты двухпавярховы чатырохкватэрны панэльны дом. Такіх панабудавалі ў калгасах і саўгасах у эпоху “развітога сацыялізму” для спецыялістаў і маладых трактарыстаў, шафёраў ды даярак, каб жылі асобна ад бацькоў з гарадскімі выгодамі. Так забяспечвалася тады задача партыі па сціранні межаў паміж горадам і вёскай. У наш час, як вядома, тыя межы спрабуюць сціраць, будуючы аграгарадкі. Тым часам вясковыя хаты пусцеюць і стаяць закінутымі. Да гэтага ўжо прывыклі, здаецца, усе. Але не толькі прыватнае (непатрэбнае спадчыннікам і нікому) вясковае жытло апынаецца закінутым. Пустуюць ужо і панэльныя ці цагляныя вясковыя “шпакоўні” ды асобныя катэджы. Закінутасць наступае разам з абязлюдзеннем вёскі.
—Мужыкі, каму цяпер належыць гэты закінуты панэльны двухпавярховік? — пытаюся ў мужчын каля мясцовай крамы.
—Саўгасу належыць, але не патрэбны яму. Ды дом не зусім закінуты. Ты ж там жывеш? — павярнуўся з пытаннем да свайго таварыша той, хто адказваў.
—Як я там жыву! Пакутую толькі! Дый не жыву я там, лічыцца, што не жыву, — эмацыйна адрэагаваў другі мужчына.
У закінутым доме некаторыя вокны забітыя дошкамі, у іншых засталося яшчэ не выбітым шкло, на трох вокнах вісеў цюль, а адно напалову было завешана нейкай дзяругай. І хоць у двухпавярховіку адсутнічаюць уваходныя дзверы, ён застаецца падключаным да электраэнергіі. Ва ўсякім разе, ад слупа да дома электраправодка не абрэзаная, як то звычайна бывае ў закінутых хатах. Прыкметы людской прысутнасці ў доме пацвердзіліся галасамі, калі фатаграфаваў яго з тыльнага боку. Ці сапраўды там хтосьці стала жыве, ці вяскоўцы заходзяць толькі, каб асушыць купленую ў краме побач пляшку віна, дакладна высветліць тады не ўдалося. Мясцовыя мужчыны каля крамы запрашалі паехаць з імі на ферму ды зрабіць рэпартаж, у якім умовах ім там даводзіцца працаваць, але сітуацыю з насельнікамі закінутага двухпавярховіка так і не праяснілі. Такая ўжо ў мужыкоў канспірацыя.
У Дзеравянчыцкім сельсавеце паведамілі, што дом знаходзіцца на балансе РУСП “Пераможац”. У ім прапісаны дзве жанчыны, якія там фактычна не жывуць, а жывуць насупраць у 12-кватэрным доме, але не паспелі яшчэ перарэгістравацца.
—Фактычна ў адной з кватэр там пражывае мужчына, які працуе ў “Пераможцы”, калі яшчэ яго не звольнілі за злоўжыванне алкаголем, а прапісаны ён наогул у нейкім іншым сельсавеце, — праясніла сітуацыю з домам сакратар сельсавета.
…Гледзячы на пустыя вокны глоўсевіцкага двухпавярховіка, падумалася: вось яна — сучасная вясковая закінутасць. І дамоў такіх будзе толькі большаць, бо дэмаграфічныя лічбы статыстыкі не абнадзейваюць, а палітыка вясковага будаўніцтва завязаная на аграгарадках.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слонима

Новое здание суда открылось в Слониме

Хотите узнать больше? В универсальном комплексном административном здании суда Слонимского района также разместились военный комиссариат Слонимского и Зельвенского 49

Слонимский гарнизон посетил министр обороны Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? 1 декабря в 11-й отдельной механизированной бригаде состоялся митинг, посвященный началу учебного года в Вооруженных Силах Республики Беларусь. На 45

Три первых места завоевали юные спортсмены из Слонима на международном турнире по тайскому боксу

Хотите узнать больше? Соревнования по тайскому боксу проходили в литовском Каунасе и собрали сотни спортсменов из России, Литвы, Латвии и Беларуси. Подопечные педагога 41

Ясли-сад Слонима – единственное дошкольное учреждение, включенное в проект по внедрению инновационных решений в образование

Хотите узнать больше? Предполагается в будущем на базе этого специального ясли-сада «Журавлик» создать единый республиканский образовательный центр по повышению 56

Поэзия на канве: слонимчанка вышивает стихи белорусских авторов

Хотите узнать больше? Слонимчанка Марина Робец подошла к поэзии нетривиально: стихотворения белорусских писателей рукодельница вышивает крестом. Необычные работы не раз 45

В Слониме открылся после ремонта терапевтический корпус больницы

Хотите узнать больше? В канун Рождества в Слонимской центральной районной больнице состоялось торжественное открытие терапевтического корпуса после капитального ремонта. 36

Делегация Ирака посетила ОАО «Слонимский мясокомбинат»

Хотите узнать больше? Вслед за делегацией Египта ОАО «Слонимский мясокомбинат» 7 февраля посетила еще одна делегация – из северной части Ирака. На мясокомбинате 39