Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ініцыятыўную групу Івана Шэгі папярэдзілі

Ініцыятыўную групу Івана Шэгі папярэдзілі

Слонімская акруговая выбарчая камісія вынесла папярэджанне ініцыятыўнай групе па збору подпісаў за рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў старшыні Слонімскай арганізацыі Партыі БНФ Івана Шэгі. 


Інцыдэнт меў месца на цэнтральным  слонімскім рынку ў суботу, 28 ліпеня, падчас збору подпісаў.  Як расказаў карэспандэнту “ГС” Іван Шэга, папярэдзілі актывістаў яго ініцыятыўнай групы за тое, што ў адным з падпісных лістоў не была запоўнена зверху “шапка”. Старшыня Слонімскай выбарчай камісіі Алена Мачаліна з гэтай нагоды асабіста зрабіла заўвагу актывістцы Віталіне Марчык і запатрабавала тут жа запоўніць падпісны ліст, што дзяўчына адразу і зрабіла. Тым не менш, кіраўніку ініцыятыўнай групы Уладзіміру Літвіну Алена Мачаліна вынесла вуснае папярэджанне. Прадстаўнікі акруговай камісіі паабяцалі прыслаць па пошце пісьмовае пацверджанне, што ініцыятыўная група імі папярэджана.

Выклікала на месца прадстаўнікоў акружной камісіі — усе яны работнікі выканкама — адміністратар рынка. Перад тым жанчына заявіла, што палатка пікетоўшчыкаў перашкаджае руху транспарту. І хоць палатку пасля гэтага перанеслі ў іншае месца, адміністратар выклікала спачатку ДАІ, а потым прадстаўнікоў акружной выбарчай камісіі. Перад тым як развітацца, прадстаўнікі выканкама прыхапілі з сабой улётку партыі БНФ “Беларусь — не Расія”, якую ўбачылі ў пікетоўшчыкаў.

“Фармальна яны маюць права зрабіць папярэджанне за тое, што падпісны ліст своечасова быў не зусім запоўнены. Але на практыцы аформіць яго можна і пазней, перад тым як здаць у акруговую камісію. У нас працуюць два пікеты па збору подпісаў. Адзін (які папярэдзілі) збірае па 60-70 подпісаў за дзень, другі — дзесьці 30-40. На сёння (1.08.2012 — М.К) сабралі ўжо больш за 600 подпісаў. Але хачу адзначыць, што кампанію па збору подпісаў мы выкарыстоўваем як нагоду для працы з людзьмі, а здаваць подпісы не будзем. Кандыдатаў ад партыі БНФ вылучыць з’езд партыі, які пройдзе 4 жніўня”, — пракаментаваў сітуацыю Іван Шэга.   

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слонима

В Слониме на ярмарку вакансий пришли более 30 безработных

Хотите узнать больше? 5 апреля в Центре культуры и отдыха Слонима прошла ярмарка вакансий, организованная отделом государственной службы занятости. На мероприятии ... 71

Адзінаццаты абласны фестываль узорных тэатральных калектываў прайшоў у Слоніме

Хотите узнать больше? Урачыстае адкрыццё традыцыйнага форуму  “Слонімскія цудадзействы” было арганізавана ў вялікай зале Цэнтра культуры і адпачынку, дзе вядучыя 45

Слонимская детская школа искусств празднует 60-летие

Хотите узнать больше? Среди ее выпускников –  лауреаты престижных республиканских конкурсов, стипендиаты специального фонда Президента Республики Беларусь по поддержке 79

Абласны фестываль ўзорных тэатральных калектываў праходзіць у Слоніме

Хотите узнать больше? Абласны фестываль ўзорных тэатральных калектываў “Слонімскія цудадзействы” пачаўся ў пятніцу, 31 сакавіка. Урачыстае адкрыццё традыцыйнага форуму 45

В Слониме состоялось открытие недели детской книги под названием «У свет чароўны запрашае кніга»

Хотите узнать больше? В Слонимском центре культуры и отдыха 27 марта состоялось открытие недели детской книги под названием «У свет чароўны запрашае кніга». Праздник 96

Новое здание суда открылось в Слониме

Хотите узнать больше? В универсальном комплексном административном здании суда Слонимского района также разместились военный комиссариат Слонимского и Зельвенского 100

Слонимский гарнизон посетил министр обороны Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? 1 декабря в 11-й отдельной механизированной бригаде состоялся митинг, посвященный началу учебного года в Вооруженных Силах Республики Беларусь. На 105

Три первых места завоевали юные спортсмены из Слонима на международном турнире по тайскому боксу

Хотите узнать больше? Соревнования по тайскому боксу проходили в литовском Каунасе и собрали сотни спортсменов из России, Литвы, Латвии и Беларуси. Подопечные педагога 77