Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Беспрацоўных у Слоніме навучаць стрыгчы і шыць

Беспрацоўных у Слоніме навучаць стрыгчы і шыць

Слонімцаў, якія яшчэ не зарыентаваліся на працоўным рынку, навучаць прафесіі цырульніка, швачкі, аператара газавай кацельні і сушыльных установак, муляра-мантажніка. Групы для навучання гэтым прафесіям фармуе аддзел дзяржаўнай службы занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Слонімскага райвыканкама. 

Наогул у Слонімскім раёне колькасць вакансій перавышае колькасць беспрацоўных і па-ранейшаму застаецца галоўны попыт на рабочыя спецыяльнасці. Згодна са спісам вакансій вышэйзгаданага аддзела, на 20 чэрвеня мелася больш за 370 свабодных рабочых месцаў. Такім чынам, у Слонімскім раёне вакансій амаль удвая больш, чым афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных, а гэта 189 чалавек па стане на 1 чэрвеня.

Найбольш запатрабаванымі ў нашым раёне застаюцца шафёры, трактарысты, прадаўцы, слесары. Пры гэтым попыт на спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй не перавышае дваццаці чалавек. Так, вадзіцеляў 20 чэрвеня патрабавалася больш за 30 чалавек, у той час як меліся ўсяго дзве вакансіі для людзей з юрыдычнай адукацыяй. Апошнім работадаўцы прапануюць зарплату памерам прыкладна 2 млн., кіроўцам — ад 1,6 да 2,8 млн. рублёў.

Працу цырульнікаў і швачак ацэньваюць у Слоніме адпаведна ў 2 млн. і 2,1-2,5 млн. рублёў, муляраў — ад 1,2 да 2 млн. рублёў.

Заработная плата з’яўляецца своеасаблівым паказчыкам той пашаны, што выказвае грамадства да той ці іншай прафесіі. Зыходзячы з гэтага, не ў асаблівай павазе ў Слоніме апынуліся прадаўцы і паштальёны. У іх, паводле спісу вакансій, самыя нізкія заробкі — ад 1,1 да 1,4 млн. рублёў, і пры такой аплаце праца для гэтых людзей павінна падавацца не крыніцай сродкаў, а проста хобі. У параўнанні з паштальёнамі і прадаўцамі, служба міліцыянераў па ахове ацэньваецца больш чым у два разы даражэй — ім у Слоніме абяцаюць 2,7 млн. рублёў. 

Найбольшую суму работадаўцы гатовы заплаціць ветдоктару і галоўнаму аграному аднаго з СВК раёна — па 3,5 млн. рублёў. Але і зарплата гэтых спецыялістаў адчувальна недацягвае да праславутых 500 даляраў, на якія да канца года зноў нацэльвае кіраўнік краіны.

Самую вялікую зарплату слонімцам прапануе, згодна з рэкламнай аб’явай у “Газеце Слонімскай”, адна з будаўнічых фірмаў — ад 11 млн. рублёў. Гэта амаль тысяча еўра. Праўда, працаваць за такія грошы прыйдзецца ў Расіі.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слонима

Новое здание суда открылось в Слониме

Хотите узнать больше? В универсальном комплексном административном здании суда Слонимского района также разместились военный комиссариат Слонимского и Зельвенского 43

Слонимский гарнизон посетил министр обороны Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? 1 декабря в 11-й отдельной механизированной бригаде состоялся митинг, посвященный началу учебного года в Вооруженных Силах Республики Беларусь. На 44

Три первых места завоевали юные спортсмены из Слонима на международном турнире по тайскому боксу

Хотите узнать больше? Соревнования по тайскому боксу проходили в литовском Каунасе и собрали сотни спортсменов из России, Литвы, Латвии и Беларуси. Подопечные педагога 40

Ясли-сад Слонима – единственное дошкольное учреждение, включенное в проект по внедрению инновационных решений в образование

Хотите узнать больше? Предполагается в будущем на базе этого специального ясли-сада «Журавлик» создать единый республиканский образовательный центр по повышению 54

Поэзия на канве: слонимчанка вышивает стихи белорусских авторов

Хотите узнать больше? Слонимчанка Марина Робец подошла к поэзии нетривиально: стихотворения белорусских писателей рукодельница вышивает крестом. Необычные работы не раз 44

В Слониме открылся после ремонта терапевтический корпус больницы

Хотите узнать больше? В канун Рождества в Слонимской центральной районной больнице состоялось торжественное открытие терапевтического корпуса после капитального ремонта. 34

Делегация Ирака посетила ОАО «Слонимский мясокомбинат»

Хотите узнать больше? Вслед за делегацией Египта ОАО «Слонимский мясокомбинат» 7 февраля посетила еще одна делегация – из северной части Ирака. На мясокомбинате 34