Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Крэмль Пуціну

У Крэмль Пуціну

Паважаны Уладзімір Уладзіміравіч! Шчыра віншую Вас з абраннем расійскім прэзідэнтам і зычу Вам вялікіх поспехаў ва ўсім. Вельмі прашу: праявіце божую міласць і забярыце мяне адсюль з Беларусі ў сваю краіну, а таксама і ўсіх браткоў-беларусаў. Прабачце, забыўся назвацца. Я — Адам Паддам, палявод калгаса “Дробныя зярняты” няважна якога раёна і якой вобласці, бо ўсе мы тут аднолькавыя, як лебяда ў агародзе.

Забярыце, бо ўсё роўна забераце, то хочацца як мага хутчэй. Самі мы нягеглыя, бесталковыя, як кажуць палякі, не маем ні мовы, ні гловы. Галовы-то на плячах нібыта і ёсць, але што ад іх карысці, калі яны, так бы мовіць, слаба вараць. А ўжо наконт мовы, то і казаць няма чаго: адно слова беларускае, другое рускае, трэцяе польскае. Такі моўны вінегрэт, які называецца трасянкай. Некаторыя ўмеюць размаўляць па-беларуску, але ж іх няшмат, і яны, трэба сказаць, у нашым грамадстве аўтарытэтам не карыстаюцца. Вось хаця б наш калгасны токар Вінцук Свідэрскі. На мове размаўляе, з начальствам за розныя непарадкі на ражон лезе. Ну якая з таго карысць? Чалавек мае вышэйшую адукацыю, не п’е, а працуе разам з такімі ж, як і я. Ды і то мне больш павагі. Часам, бывае, і прэмію да якога свята падкінуць на бутэльку-другую вінца, а яму на галаву толькі шышкі валяцца.

Ды гэта дробязі. Чуў па радыё, што вы, расіяне, завалодалі нашай вельмі важнай трубой, газавай, здаецца. І адразу ж пасля гэтага прысніўся мне сон, што ўсім нам, беларусам, хутка будзе труба. А яшчэ чуў, што тым, хто працуе на той, ужо вашай, трубе, плацяць шалёныя па нашых мерках грошы. Вось з гэтым я не згодны, бо таксама хачу атрымлі-
ваць шмат грошай.

Не ведаю, ці праўда, бо тут не вельмі ўсякага і слухай: зманіць могуць, але нібыта неўзабаве вы, расіяне, будзеце плаціць зарплату нашым ваенным, бо яны, маўляў, бароняць вашу краіну ад нейкай Наты і ўсякіх іншых ворагаў з Захаду, ды так пільнуюць межы, што нават чарвяк не прапаўзе. Дык што, раз у ваеннаслужачага на плячах пагоны, а ў мяне граблі ці лапата, то мне і грошай мала трэба? Так быць не павінна: раз ім вялікую зарплату, то і нам, калгасным паляводам, таксама. Можа, і трактарысты ці даяркі захочуць, то няхай і яны просяцца, а я кажу толькі за сябе. Ды, прынамсі, даяркам і аказвацца брыдка: яны ж у нас ужо даўно штомесяц атрымліваюць па восемсот даляраў. Пра гэта ведаюць нават у гарадах, дзе зарплата значна меншая, але чамусьці ніхто не прыпёрся ў вёску па такі шалёны заробак. Чаму так, я сам не ведаю і Вам патлумачыць не магу.

Грошы, чуў я, хутка ў нас таксама будуць агульныя. Хітранькія вы, расіяне, аднак. У нас ужо ёсць купюра ў дзвесце тысяч рублёў. А ў вас хіба такое ёсць? Так што наконт аб’яднання грошай трэба добра памазгаваць.

А ўвогуле, халера з імі, з грашамі. Аб’ядноўвайце, бо за гэтыя дзвесце тысяч рублёў можна купіць сабе хіба што кілаграм смачнай каўбасы, у якой ёсць мяса.

А яшчэ я вельмі хачу ў вашу краіну, шаноўны Уладзімір Уладзіміравіч, бо ў нас ледзь не кожны месяц даражэе віно, я ўжо не кажу пра гарэлку, цана якой пераваліла далёка за дваццаць тысяч рублёў, да трыццаці, словам, набліжаецца. А гэты прадукт мне і маім аднасяльчанам нават найбольш патрэбны, чым тая дарагая каўбаса. Віно ў нас з чаго? З яблыкаў-чарвівікаў, так бы мовіць, у адной бутэльцы выпівон і закусон, бо чарвячкоў жа з яблыкаў ніхто не выкалупвае. А ў вашай краіне ёсць свае вінаграднікі, і вінаграднае віно не параўнаць з тым, што вырабляецца з чарвівікаў. Вельмі ж ужо хочацца хоць перад смерцю напіцца чыстага вінаграднага віна, і галоўнае, таннага. Праўда, мая жонка Альбіна кажа, што калі даць мне і маім сябрукам уволю таннага віна, то смерць тая наступіць імгненна, бо мы, маўляў, піць не ўмеем. Але што слухаць дурную бабу, нібыта яна хоць крыху разумеее ў сур’ёзнай мужчынскай справе.

У вашай жа краіне і горы ёсць, і мора, а я ніколі мора не бачыў. Праўда, плявузгаюць дурныя мясцовыя кабеты, што п’янаму мора па калена і што мы з сябрукамі тое мора не раз пераадольвалі. Але я мару пра іншае, Чорнае, скажам, ці Балтыйскае, каб хоць памыцца, бо ў вёсцы ж лазні няма.

Так што не пакіньце нас, шаноўны Уладзімір Уладзіміравіч, бо раз не стае свайго клёку стварыць годнае жыццё, то трэба прасіцца да разумных людзей. Словам, вазьміце на буксір, нібыта які дабіты калгасны воз, а то целяпаемся ў хвасце ўсёй Еўропы, як мовіць токар-бэнээфавец Вінцук Свідэрскі. А можа, ён і праўду кажа? Ды што там: Вы самі ўсё ведаеце. Вось кажуць: “Умом Россиию не понять”, а каб зразумець Беларусь, то і розуму вялікага не трэба. Тут усё як на далоні. Нават мне, простаму паляводу з калгаса “Дробныя зярняты”.

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слонима

В агрогородке Павлово Слонимского района перезахоронили останки шести солдат

Хотите узнать больше? Они были найденные в ходе поисковых работ летом этого года. Как рассказали в отделе идеологической работы, культуры и по делам молодежи 53

В Слониме благоустроили родник

Хотите узнать больше? В Слониме в результате реализации совместной инициативы горожан и районной власти благоустроен родник. В городской черте Слонима в микрорайоне Энка 56

Слонимские ребята с блеском выступают на международных и республиканских первенствах

Хотите узнать больше? Воспитанники Слонимского физкультурно-спортивного клуба по работе с населением по месту жительства с блеском выступают на международных и 76

В библиотеку в Слониме приходят почитать... и порезвиться в детской игровой комнате

Хотите узнать больше? В городской библиотеке №4 работает единственная среди районных учреждений библиотечной системы детская игровая комната «Непоседы». Изначально 69

На Слонимщине прошел праздник картофеля "Знакомая незнакомка"

Хотите узнать больше? 15 октября в агрогородке Деревная прошел праздник картофеля «Знакомая незнакомка».  Как отметила в своем приветственном слове начальник отдела 44

Слонимский лесхоз помогает коллегам восстановить леса на Червеньщине

Хотите узнать больше? Слонимский лесхоз помогает коллегам из Червеньского лесничества Минской области очистить поврежденные стихией участки лесных угодий, подготовить 44

В Слониме прошел показательный суд по делу о хранении наркотиков

Хотите узнать больше? В Слонимском РОВД по инициативе местных суда и прокуратуры прошло судебное заседание по привлечению жительницы города к ответственности за хранение 75

В агрогородке Деревная в Слониме откроется развлекательный парк

Хотите узнать больше? В агрогородке Деревная в последние выходные сентября откроется развлекательный парк. Для создания условий комфортного отдыха на свежем воздухе 75