Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Чатыры слонімскія прадпрыемствы і іх кіраўнікі ўвайшлі ў энцыклапедыю “Лепшыя людзі Беларусі”

Чатыры слонімскія прадпрыемствы і іх кіраўнікі ўвайшлі ў энцыклапедыю “Лепшыя людзі Беларусі”

Чатыры прамысловыя прадпрыемствы горада Слоніма і іх кіраўнікі ўключаны ў другі выпуск альманаха «Лепшыя людзі Беларусі».

На старонках гэтага выдання, як паведаміла карэспандэнту «ГС» Вольга Шышла, супрацоўнік выдавецтва «Спец-Адрас Еўропа», адзначаны калектывы і кіраўнікі драбільна-сартавальнага завода, друкарні, вінаробнага завода і камвольна-прадзільнай фабрыкі. У кожнага з названых прадпрыемстваў, як адзначаюць складальнікі альманаха, свой шлях да дасягнення поспеху і ў кожнага ёсць чаму павучыцца.
Так, драбільна-сартавальны завод, які з 1991 года ўзначальвае Уладзімір Жолудзеў, з’яўляецца адным з асноўных пастаўшчыкоў нярудных будаўнічых матэрыялаў для будаўнічага комплексу краіны.
Дырэктар Гродзенскага абласнога унітарнага паліграфічнага прадпрыемства “Слонімская друкарня” Анатоль Лагуцік здолеў вывесці друкарню ў лік лепшых у вобласці. За заслугі ў развіцці паліграфіі, высокае прафесійнае майстэрства ён узнагаро-джаны нагрудным знакам «Выдатнiк друку Беларусi».
Слонімскі вінаробны завод ужо каля 15 гадоў паспяхова ўзначальвае Міхаіл Акулік, дзякуючы намаганням якога да прадпрыемства было далучана некалькі новых вытворчых пляцовак, пераўтвораных са стратных у стабільныя аддзяленні завода.
Слонімская КПФ, якой кіруе Валянціна Вянскоўская, з’яўляецца адным з найбуйнейшых прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці краіны па выпуску паўшарсцяной пражы.
На пытанне карэспандэнта “ГС”, чаму на старонкі альманаха не патрапілі калектывы і работнікі, напрыклад, сферы адукацыі ці медыцыны, Вольга Шышла адказала, што гэтыя чатыры прадпрыемствы былі рэкамендаваныя ўпраўленнем эканомікі Слонімскага райвыканкама. Магчыма, адзначыла Вольга Шышла, у выпуску, які ўбачыць свет у наступным годзе, заявак ад Слонімшчыны будзе больш і сфера адбору персаналій пашырыцца, бо, як дадала субяседніца, іх рэдакцыя вядзе актыўны пошук заслужаных грамадзян і паспяховых арганізацый. І рэкамендаваць іх могуць не толькі выканкамы, але і грамадскія, прафесійныя арганізацыі, кіраўнікі прадпрыемстваў.
Прачытаць пра поспехі землякоў можна будзе ўжо ў траўні. Альманах увойдзе ў склад вялікай міжнароднай энцыклапедыі “Лепшыя людзі”. Удзел у гэтым праекце таксама прымаюць Расія, Украіна, Казахстан, Азербайджан.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слонима

В Слониме на ярмарку вакансий пришли более 30 безработных

Хотите узнать больше? 5 апреля в Центре культуры и отдыха Слонима прошла ярмарка вакансий, организованная отделом государственной службы занятости. На мероприятии ... 77

Адзінаццаты абласны фестываль узорных тэатральных калектываў прайшоў у Слоніме

Хотите узнать больше? Урачыстае адкрыццё традыцыйнага форуму  “Слонімскія цудадзействы” было арганізавана ў вялікай зале Цэнтра культуры і адпачынку, дзе вядучыя 49

Слонимская детская школа искусств празднует 60-летие

Хотите узнать больше? Среди ее выпускников –  лауреаты престижных республиканских конкурсов, стипендиаты специального фонда Президента Республики Беларусь по поддержке 83

Абласны фестываль ўзорных тэатральных калектываў праходзіць у Слоніме

Хотите узнать больше? Абласны фестываль ўзорных тэатральных калектываў “Слонімскія цудадзействы” пачаўся ў пятніцу, 31 сакавіка. Урачыстае адкрыццё традыцыйнага форуму 47

В Слониме состоялось открытие недели детской книги под названием «У свет чароўны запрашае кніга»

Хотите узнать больше? В Слонимском центре культуры и отдыха 27 марта состоялось открытие недели детской книги под названием «У свет чароўны запрашае кніга». Праздник 100

Новое здание суда открылось в Слониме

Хотите узнать больше? В универсальном комплексном административном здании суда Слонимского района также разместились военный комиссариат Слонимского и Зельвенского 101

Слонимский гарнизон посетил министр обороны Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? 1 декабря в 11-й отдельной механизированной бригаде состоялся митинг, посвященный началу учебного года в Вооруженных Силах Республики Беларусь. На 107

Три первых места завоевали юные спортсмены из Слонима на международном турнире по тайскому боксу

Хотите узнать больше? Соревнования по тайскому боксу проходили в литовском Каунасе и собрали сотни спортсменов из России, Литвы, Латвии и Беларуси. Подопечные педагога 79