Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Абрадавае вяселле

Абрадавае вяселле

Андрэй пазнаёміўся са сваёй другой палавінкай летам мінулага года ў горадзе Слоніме на свяце Дня Незалежнасці. Ён першы звярнуў увагу на прыгожую дзяўчыну. Прапанову рукі і сэрца Андрэй зрабіў сваёй каханай, як і належыць сапраўднаму мужчыну.

Абрадавае вяселле

Абрадавае вяселле

—Ён прыйшоў да мяне з кветкамі, стаў на калена, падарыў пярсцёнак і сказаў: “Будзь маёй жонкай». Усё было вельмі кранальна. Андрэй у мяне самы лепшы, добры, пяшчотны, клапатлівы, — такія цёплыя словы сказала пра свайго выбранніка Юлія.
Урачыстая рэгістрацыя шлюбу Андрэя Русака і Юліі Хонінай адбылася 28 студзеня ў Слонімскім аддзеле ЗАГС. У гэты дзень родныя і блізкія зычылі маладым усялякіх выгод.
—Ад усяго сэрца жадаю дзецям шчасця, кахання, здароўя, дабрабыту, дастатку і ўсіх дабротаў, каб іх жыццёвы шлях асвятляла яркае сонейка, каб у іх нарадзіліся моцныя і здаровыя дзеткі, дабра і радасці маладым, — пажадала маці маладой Наталля Паўлаўна.
Пасля ўрачыстай рэгістрацыі вясельны картэж адправіўся ў Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя Язэпа Стаброўскага.
Андрэю і Юліі пашчасціла ў гэты дзень стаць першаадкрывальнікамі новай паслугі — традыцыйнага абрадавага беларускага вяселля, якую праводзіла сама дырэктар музея. Яна сустракала маладых у традыцыйным беларускім уборы з медавухай, якая служыць добрым знакам — аднаўленнем новага жыцця. Потым маладыя павінны былі выпіць смачны напой з аднаго кубка.
—Я жадаю, каб ваша сям’я была такая ж моцная і салодкая, як гэтая медавуха, — сказала Наталля Канстанцінаўна.
Потым яна прапанавала жаніху і нявесце прайсці праз ручнік, які са старадаўніх часоў служыў моцным абярэгам ад усяго злога і нежаданага.
У гэты дзень шмат трэба было прайсці выпрабаванняў новаспечаным мужу і жонцы. Напрыклад, мужу трэба было забіць цвік. З гэтым абавязкам малады справіўся добра. Юлі не прыйдзецца шукаць, каб хто іншы цвік убіў у хаце. Венік з сухіх галінак Андрэй таксама сплёў нядрэнна. Раней лічылася, што венік з’яўляецца прытулкам для дамавіка. А дамавік — гэта дабрабыт і спакой у хаце.
Добрая жонка павінна ўмець смачна гатаваць ежу, таму першым выпрабаваннем для маладой жонкі было прыгатаванне кашы. Пасля Юля прасавала бялізну не сучасным прасам, а старажытным драўляным прыстасаваннем. Шмат чаго ў гэты дзень цікавага было прапанавана і маладым, і гасцям.
І ў заключэнне ў храме музаў маладажонам уручылі пасведчанне аб заключэнні шлюбу ў адпаведнасці з беларускімі традыцыямі і абрадамі, напісанае на старой скуры і заверанае пячаткай.
Трэба адзначыць, што такое вяселле з абрадавым дзеяннем запомніцца не толькі маладым, але і гасцям надоўга.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слонима

В агрогородке Павлово Слонимского района перезахоронили останки шести солдат

Хотите узнать больше? Они были найденные в ходе поисковых работ летом этого года. Как рассказали в отделе идеологической работы, культуры и по делам молодежи 54

В Слониме благоустроили родник

Хотите узнать больше? В Слониме в результате реализации совместной инициативы горожан и районной власти благоустроен родник. В городской черте Слонима в микрорайоне Энка 56

Слонимские ребята с блеском выступают на международных и республиканских первенствах

Хотите узнать больше? Воспитанники Слонимского физкультурно-спортивного клуба по работе с населением по месту жительства с блеском выступают на международных и 76

В библиотеку в Слониме приходят почитать... и порезвиться в детской игровой комнате

Хотите узнать больше? В городской библиотеке №4 работает единственная среди районных учреждений библиотечной системы детская игровая комната «Непоседы». Изначально 70

На Слонимщине прошел праздник картофеля "Знакомая незнакомка"

Хотите узнать больше? 15 октября в агрогородке Деревная прошел праздник картофеля «Знакомая незнакомка».  Как отметила в своем приветственном слове начальник отдела 44

Слонимский лесхоз помогает коллегам восстановить леса на Червеньщине

Хотите узнать больше? Слонимский лесхоз помогает коллегам из Червеньского лесничества Минской области очистить поврежденные стихией участки лесных угодий, подготовить 44

В Слониме прошел показательный суд по делу о хранении наркотиков

Хотите узнать больше? В Слонимском РОВД по инициативе местных суда и прокуратуры прошло судебное заседание по привлечению жительницы города к ответственности за хранение 76

В агрогородке Деревная в Слониме откроется развлекательный парк

Хотите узнать больше? В агрогородке Деревная в последние выходные сентября откроется развлекательный парк. Для создания условий комфортного отдыха на свежем воздухе 76