Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Слонім у планах 40-гадовай даўніны

У далёкім 1975 годзе слонімскія ўлады распрацавалі генеральны план развіцця горада да 2000 года. Паводле яго, у Слоніме павінен быў з’явіцца турыстычны цэнтр, завод шклопластыкаў, спарткомплекс з басейнам, парк адпачынку на 60 гектараў і многа чаго іншага. Пры гэтым, як падлічвалі адмыслоўцы, у Слоніме ў 2000 годзе будзе жыць каля 80 тысяч чалавек.

Генплан Слоніма распрацоўвалі два гады

Пра генеральны план забудовы Слоніма да 2000 года пісала раённая газета “За перамогу камунізму” ад 8 лютага 1975 года, здымкі якой аўтару гэтых радкоў трапіліся на старонцы групы “Тыповы Слонім”.

План распрацоўвалі спецыялісты мінскага філіяла Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута праектавання горадабудаўніцтва амаль два гады. Яго зацвердзіў выканкам Гродзенскага абласнога Савета.

План будаўніцтва горада быў разлічаны на два праектныя тэрміны: першая чарга — да 1980 года, другая — да 2000-га.

Памыліліся на 30 тысяч слонімцаў

У 1975 годзе ў Слоніме пражывала 35 300 чалавек. Планавалася, што колькасць гарадскога насельніцтва да 1980 года павялічыцца да 50 тысяч чалавек, а да 2000-га — да 80 тысяч.

Як бачна, у сваіх падліках тагачасныя адмыслоўцы памыліліся. У 1980 годзе ў Слоніме пражывала 36 600 чалавек, а ў 2000-м— 51 600 чалавек.

Праўда, не памыліліся з накірункам забудовы горада. Ён, як і планавалі 40 гадоў таму, сёння развівацца ў паўднёва-заходнім напрамку. Нават назву сучаснаму мікрараёну далі адпаведную — Паўднёвы Захад.

Прамысловы вузел завязаўся на адной фабрыцы

Паводле генплана, у Слоніме адводзілася месца для прамысловага вузла. І такі вузел ствараўся ў тыя гады. Першым навасёлам прамысловай зоны стала камвольна-прадзільная фабрыка, узвядзенне якой прадугледжвалася Дырэктывай XXIV з’езда КПСС. Фабрыку пачалі будаваць у 1971 годзе і ўвялі яе ў эксплуатацыю ў 1978 годзе.

Чаму не суджана было збыцца, дык гэта з’яўленню ў прамысловым вузле завода шклопластыкаў, будаўніцтва якога павінна было пачацца ў 1976-77 гадах.

Як разлічвалі кіраўнікі горада, на гэтых прадпрыемствах будуць занятыя многія тысячы чалавек, для якіх будуць узводзіцца новыя жылыя дамы. Сёння на Слонімскай КПФ працуе менш за тысячу чалавек.

Школу і Дом культуры пабудавалі

Планавалася ўзвядзенне школ, культурна-асветных устаноў, устаноў аховы здароўя паводле новых палепшаных нормаў.

У той час ужо пачалося ўзвядзенне новай раённай бальніцы ў Альбярціне. Яна пачала функцыянаваць у 1981 годзе.

У 1981 годзе на месцы трэста зялёнай гаспадаркі ў Слоніме паўстаў і раённы Дом культуры.

Ажыццявілася будаўніцтва сярэдняй школы паміж вуліцамі Камсамольскай і Кірава. У новым будынку СШ №2 вучні пачалі заняткі ў 1978 годзе.

А вось першая сярэдняя школа пасля рэканструкцыі павінна была стаць, па задуме архітэктараў, Домам піянераў і школьнікаў. Школай яна так і засталася, пакуль у 2006 годзе яе не рэарганізавалі ў ліцэй. 

Што засталося на паперы

Да гэтага часу ў Слоніме няма запланаванага спартыўнага комплексу з закрытым плавальным басейнам. Спартыўны корпус з басейнам і стадыёнам, паводле генплана, павінен быў з’явіцца ў раёне дзейнай тады другой дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.

Дарэчы, ад басейна ў Слоніме канчаткова адмовіліся дзесьці ў 1995 годзе. Для яго пабудовы на вуліцы Пушкіна яшчэ ў 70-я была распрацавана тэхнічная дакументацыя і падрыхтавана пляцоўка. Ягонае месца заняло футбольнае поле.

Не з’явіўся ў Слоніме і турыстычны цэнтр з комплексам будынкаў, які планавалася ўзвесці ў раёне вуліц Ружанскай (былой вуліцы Патрыса Лумумбы) і Шасэйнага завулка.

Няма і грамадска-гандлёвага цэнтра, запраектаванага на рагу вуліц Ружанскай і Шасэйнай вуліцы, каля дзясятай сярэдняй школы.

Тагачасныя ўлады мыслілі маштабна. Так, планавалася, што гарадскі парк культуры і адпачынку зойме 60 гектараў! Ён павінен быў узнікнуць там, дзе праходзяць вуліцы Садовая, Зялёная і Уз’яднання. Сёння слонімцы мараць не тое што пра новы парк, а хаця б пра добраўпарадкаванне таго, што ёсць.

Слонімцы чакалі тэатр 40 гадоў

Некаторыя пункты генплана здзяйсняюцца толькі праз 40 гадоў. Менавіта столькі часу слонімцам прыйшлося чакаць пабудовы новага тэатра.

Праўда, час унёс свае карэктывы, і сучасны будынак тэатра паўстаў на плошчы Леніна, а не на вуліцы Гнедаша, як планавалася 40 гадоў таму.

 

12-павярховік у Слоніме не з’явіўся

Паводле генплана, у мікрараёне Тэкстыльшчык меліся пабудаваць больш за 30 шматпавярховікаў. Прадугледжвалася ўзвядзенне дамоў ад 5 да 12 паверхаў.

На вуліцы Карла Маркса тады планавалася будаваць першы дзевяціпавярховы дом. Дарэчы, хмарачос на 12 паверхаў у Слоніме так і не з’явіўся.

З 2000 года слонімцы не павінны будаваць індывідуальныя жылыя дамы

Забудову жылымі дамамі ў Слоніме планавалася весці як на свабодных тэрыторыях, так і са зносам малакаштоўнага жыллёвага фонду ў цэнтральнай частцы горада. На падставе новага генплана распрацоўваўся і праект дэталёвай планіроўкі існуючай цэнтральнай часткі горада.

Да 2000 года будаўніцтва жылых індывідуальных дамоў прадугледжвалася на вуліцы Чырвонаармейскай (раён Рышчычы), Гагарына і ў Фабрычным пасёлку.

Цікавы той факт, што з 2000 года архітэктары планавалі наогул адмовіцца ад будаўніцтва жылых індывідуальных дамоў. Планы гаспадароў горада часта мяняюцца, і сёння яны робяць стаўку менавіта на індывідуальнае будаўніцтва, якое ў агульнай структуры будаўніцтва складае ледзь не палову ад агульнага аб’ёму жылля.

Планаваць — не будаваць

Многае з таго, што праектавалася 40 гадоў таму, так і засталося на паперы. Як падаецца, падобны лёс чакае дзіцячую паліклініку ў межах горада, Лядовы палац, лыжаролерную трасу, аквапарк з басейнам, новы фантан, Пеўчае поле і гарадскі парк.


[leech=#]Показать первоначальную карту[/leech]
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слонима

В агрогородке Павлово Слонимского района перезахоронили останки шести солдат

Хотите узнать больше? Они были найденные в ходе поисковых работ летом этого года. Как рассказали в отделе идеологической работы, культуры и по делам молодежи 56

В Слониме благоустроили родник

Хотите узнать больше? В Слониме в результате реализации совместной инициативы горожан и районной власти благоустроен родник. В городской черте Слонима в микрорайоне Энка 59

Слонимские ребята с блеском выступают на международных и республиканских первенствах

Хотите узнать больше? Воспитанники Слонимского физкультурно-спортивного клуба по работе с населением по месту жительства с блеском выступают на международных и 78

В библиотеку в Слониме приходят почитать... и порезвиться в детской игровой комнате

Хотите узнать больше? В городской библиотеке №4 работает единственная среди районных учреждений библиотечной системы детская игровая комната «Непоседы». Изначально 73

На Слонимщине прошел праздник картофеля "Знакомая незнакомка"

Хотите узнать больше? 15 октября в агрогородке Деревная прошел праздник картофеля «Знакомая незнакомка».  Как отметила в своем приветственном слове начальник отдела 48

Слонимский лесхоз помогает коллегам восстановить леса на Червеньщине

Хотите узнать больше? Слонимский лесхоз помогает коллегам из Червеньского лесничества Минской области очистить поврежденные стихией участки лесных угодий, подготовить 45

В Слониме прошел показательный суд по делу о хранении наркотиков

Хотите узнать больше? В Слонимском РОВД по инициативе местных суда и прокуратуры прошло судебное заседание по привлечению жительницы города к ответственности за хранение 78

В агрогородке Деревная в Слониме откроется развлекательный парк

Хотите узнать больше? В агрогородке Деревная в последние выходные сентября откроется развлекательный парк. Для создания условий комфортного отдыха на свежем воздухе 81