Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Юндзілаўскі дуб-старажыл

Дуб-волат ля касцёла святой Тэрэзы Авільскай у Шчучыне – самы старажытны дуб у горадзе. Ён назірае за жыццём горада больш за два стагоддзі. Існуе легенда, што яго пасадзіў сам Станіслаў Баніфацый Юндзіл – святар ордэна піяраў, прафесар батанікі і заалогіі Віленскага ўніверсітэта, аўтар шматлікіх адкрыццяў, заснавальнік батанічнага саду ў Шчучыне, Вільні і Вене, альбо яго паплечнікі – айцы-піяры.

 

Калегіум піяраў у Шчучыне (дарэчы, піяраў сюды запрасіў яго былы ўладальнік Юзэф Сцыпіён) быў сапраўдным асветніцкім цэнтрам Заходняга краю, у ім у розныя часы працавалі шэсць прафесараў. У XVIII стагоддзі кожны трэці жыхар мястэчка альбо вучыўся, альбо выкладаў. Вучыцца ў С. Б. Юндзіла было справай гонару. Гэта быў святар з вялікім сэрцам і высокім духоўным пачаткам, навуковец з багатымі ведамі і здзіўляючымі талентамі. З малітвай і верай у сэрцы шмат практыкаваў як біёлаг. Напісаў самыя першыя ў Заходняй Еўропе падручнікі па батаніцы і заалогіі, па якіх вучылася не адно пакаленне. Шчучын стаў для Юндзіла эксперыментальнай батанічнай пляцоўкай. Ужо потым шыкоўныя батанічныя сады з’явіўся ў Вільні і Вене…

Збіраючы матэрыял па тэме “Сем цудаў Шчучышчыны”, гімназісты дзяржаўнай гімназіі прызналі створаны Юндзілам батанічны сад адным з цудаў рэгіёну. Гэта быў першы на тэрыторыі Беларусі батанічны сад, які радаваў і здзіўляў сучаснікаў багаццем дрэў і раслін. Чарговае даследаванне “Рэдкія дрэвы Шчучына” таксама было звязана з імем Юндзіла і прывяло да рарытэтных дрэў горада. У тым ліку і да дуба-волата... На думку некаторых навукоўцаў, батанічны сад размяшчаўся менавіта вакол кляштара, пры якім у 1826 - 1929 гг. па фундацыі князя Ксаверыя Друцка-Любецкага быў пабудаваны касцёл.
– Падчас навуковай канферэнцыі, прысвечанай 250-годдзю С.Б. Юндзіла, якая адбылася ў маі бягучага года, мы з гасцямі-навукоўцамі падыходзілі да дуба і абмяркоўвалі гэту тэму, – расказвае намеснік дырэктара па навукова-метадычнай рабоце гімназіі Алена Лісоўская. – І доктар біялагічных навук, прафесар кафедры агульнай біялогіі БДПУ імя М. Танка Анатоль Федарук, і кандыдат біялагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтральнага батанічнага саду НАН Рэспублікі Беларусь Наталля Луніна, і іншыя навукоўцы ўпэўнены, што гэты дуб – з часоў Юндзіла. Дарэчы, ўздоўж агароджы касцёла таксама растуць вельмі старыя і цікавыя дрэвы, якія патрабуюць увагі і вывучэння…
Працягваючы слаўныя традыцыі вялікага навукоўца, гімназісты праклалі экалагічную сцяжыну з улікам рэдкіх дрэў, а ў 2004 годзе заклалі ля гімназіі батанічны сад Юндзіла. Сад пастаянна папаўняецца новымі цікавымі раслінамі і ўжо мае даволі арыгінальны выгляд.

Ала БІБІКАВА.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Щучина

Команда СШ №2 Щучина «Х-team» вернулась с победой с областного этапа республиканской школьной лиги по чирлидингу

Хотите узнать больше? Щучинские чирлидеры второй год подряд удерживают лидирующие позиции на областных соревнованиях.  Показать захватывающие шоу на высоте на областной 30

За опытом в Щучин приезжала делегация Рогачевского района Гомельской области

Хотите узнать больше? Руководители сельисполкомов интересовались, как организована работа органов управления и самоуправления, какие формы профилактической работы 25

Военного комиссара Щучинского района признали лучшим военным комиссаром страны

Хотите узнать больше? По итогам 2015/2016 учебного года военный комиссар Щучинского района подполковник Александр Гайдук признан лучшим военным комиссаром Республики 33

В Щучинском и Зельвенском районах спасли на пожарах троих человек

Хотите узнать больше? На пожаре в Щучинском районе работники МЧС спасли пенсионерку и её сына 8 января в половине первого ночи щучинские спасатели выехали на пожар в 27

Проект "Туризм без чемодана": едем в Щучин

Хотите узнать больше? Щучин: на взлетной полосе Каждый житель Щучина скажет вам, что у их города самый оригинальный герб, самый чудесный фонтан и самые вкусные сыры. 30

«Музей-землянка» в Щучинском районе пополнится новыми экспонатами

Хотите узнать больше?  Мемориальный комплекс «Музей-землянка» в Зачепичах  пополнится новыми экспонатами: сюда передислоцируется музей Великой Отечественной войны из 23

Юный щучинец стал победителем Международного конкурса молодых пианистов в Варшаве

Хотите узнать больше? Воспитанник Щучинской детской школы искусств Михаил Резчиков с победой вернулся с Международного конкурса молодых пианистов-виртуозов имени Леопольда 24

На катке в центре Щучина особенно многолюдно по вечерам и в выходные дни

Хотите узнать больше? Щучинцы приходят сюда отдохнуть, набраться сил, пообщаться. – Нам очень нравится проводить здесь свое свободное время, – делятся Артур Залога, 29