Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Жывы скарб Гурнофельскага возера

Жывы скарб Гурнофельскага возера


Леанід Эдвардавіч Габіс пра рыбу, здаецца, ведае ўсё. Будучы заатэхнікам-рыбаводам па прафесіі і заўзятым рыбаком па прызванні, ён ужо на працягу трох гадоў “апякае” Гурнофельскае возера.
– Працую тут з тае пары, як ААТ “Васілішкі” узяло ў арэнду гэты вадаём і занялося рыбаводствам на вытворчай аснове, – распавядае Л.Э.Габіс. – Апошні раз возера зарыблялі паўтара года таму. Больш за 5 тон пасадачнага матэрыялу запусцілі: двухгадовых карпаў ды карпаў-гадавічкоў, малькоў таўсталобіка і амура. А зараз вось “ураджай пажынаем”.

 

Спушчанае возера проста кішыць рыбай. Гэта пры тым, што тут яе здабываюць для гандлю ўжо цэлы месяц. Рабочыя-рыбаводы ставяць на мелкаводдзі жалезныя садкі і сачкамі літаральна зачэрпваюць таўсталобікаў ды карпаў, нібыта з акварыума. І хоць работа такая не з лёгкіх, атрымліваецца гэта ў мужчын спрытна ды адмыслова. Не пакладаючы рук працуюць С.М.Зонь, І.С. Ташхаджаеў, А.Ю.Кічко, Ю.Ю.Сідарэнкаў, Ю.Ю.Утаўка.

Жывы скарб Гурнофельскага возера


Рыба ў Гурнофельскім возеры, скажу я вам, вырасла на славу – вага кожнай у сярэднім па кілаграмы два. Кажуць, трапляюцца і сапраўдныя веліканы, да прыкладу, 10-кілаграмовыя шчупакі альбо … 20-кілаграмовыя карпы.
– Гэтая ўжо з кагорты рыб-абарыгенаў, якія нарадзіліся на гэтым возеры, – смяецца Леанід Габіс. – Але і вырашчаныя радуюць сваёй вагой і хутка разыходзяцца з гандлёвай вітрыны. Рыба ў нас вельмі смачная, бо вада тутэйшая на дзіва чыстая, што, дарэчы, пацвярджаюць і лабараторныя аналізы, якія бяруцца рэгулярна.
Тут жа, на беразе, стаіць і спецыялізаваная машына, ў якую рабочыя грузяць “жывое серабро возера”. Вадзіцель Генадзій Герасімовіч і прадавец Кацярына Федасевіч ужо праз некалькі гадзін даставяць свежую рыбу да пакупніка.
– З поспехам прадавалі яе на восеньскіх кірмашах у Шчучыне і Гродне, а цяпер возім у свой аграгарадок. Васілішкаўцы з задавальненнем купляюць.

Жывы скарб Гурнофельскага возера


Смачна і карысна! Паглядзіце на тавар, па-мойму ў рэкламе ён нават не мае патрэбы – настолькі спакушальны!
З Кацярынай нельга не пагадзіцца, тым больш, што пакупнік тут як тут. Пенсіянер з суседняга Касцянева Іосіф Юсцінавіч Панасевіч за тры таўсталобікі-веліканы адлічвае 95 тысяч рублёў. Кошт рыбы з ААТ “Васілішкі” складае 14 850 рублёў за кілаграм. Іншыя гаспадаркі рыбу-драбязу па такой цане імкнуцца рэалізаваць, а тут, як кажуць, возьмеш у руку – маеш харч!
– Рыбу мы кормім збожжаадходамі, камбікормам, сіласам уласнага гатунку, – дзеліцца заатэхнік-рыбавод. – Расце яна ў нас хутка, сабекошт атрымліваецца невысокі. Што і казаць, выгадны напрамак узяло наша аграпрадпрыемства.

Жывы скарб Гурнофельскага возера


Як нам расказала эканаміст гаспадаркі Людміла Мікалаеўна Вярцінская, мяркуецца да канца сезона здабыць у Гурнофельскім возеры 10 тон рыбы. Дарэчы, шэсць тон ужо вылаўлена і рэалізавана. Выручка склала каля 89 мільёнаў рублёў.
– А прыплюсуйце яшчэ 68 мільёнаў з хвосцікам, якія мы выручылі за продаж білетаў рыбакам. Прыязджаюць у Гурнофель на рыбалку не толькі з усяго раёна, але і ўвогуле з Гродзеншчыны, з Міншчыны. Летам у выхадны на беразе возера збіраецца пад сотню рыбакоў-аматараў, – з гонарам за тутэйшыя мясціны гаворыць Л.Э.Габіс. – І для сваіх, мясцовых рыбакоў, мы выдзелілі плошчы для рыбалкі. Ніхто не ў крыўдзе...
Між іншым, на васілішкаўскіх “Дажынках” падчас святочнай латарэі разыгрываліся 20 білетаў на рыбалку. Мужчыны засталіся вельмі задаволенымі выйгрышам.
Даведаліся мы, што зімовая рыбалка на гэтым возеры – бясплатная, што пасля заканчэння сезона возера зноў напоўняць вадой і запусцяць малькоў.
Зразумела, што і без праблем не бывае ў рыбаводстве. І найпершая з іх – браканьерства. Рыбаводы нясуць сваю нялёгкую службу і днём, і ўначы. Возера любіць парадак. А тыя, хто ігнаруе яго, могуць і на лаве падсудных апынуцца. І стане тады рыбка залатою: прыйдзецца выкласці на штраф столькі, што лепш не парушаць закон. Але гэта ўжо зусім іншая гісторыя…

 

 

Жывы скарб Гурнофельскага возера

 

Жывы скарб Гурнофельскага возера

 

 

Сяргей НАВАДВОРСКІ.
Фота Аляксандра КАСПЕРЧУКА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Щучина

На міжнародным турніры па тайскім боксе юныя шчучынцы заваявалі сем прызавых месцаў

Хотите узнать больше? Выхаванцы секцыі “Таэквандо” Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі дастойна выступілі на міжнародным турніры па тайскім боксе “Кубак 39

В Щучинском районе двадцать восемь котельных из тридцати трех работают на местные виды топлива

Хотите узнать больше? Благодаря хозяйскому подходу коммунальщиков к решению проблемы цена гигакалории теплоэнергии снизилась до 113 рублей 60 копеек – это один из самых 58

В Щучине прошел слет молодых специалистов

Хотите узнать больше? В диалоге с молодежью участвовали заместители председателя Щучинского райисполкома Анна Хведюк и Ян Мойсей, председатель Щучинского районного 84

Щучинец получил награду на престижном британском кинофестивале

Хотите узнать больше? Уроженец Щучина актер Дмитрий Гриневич получил награду на престижном британском кинофестивале Southampton International Film Festival за роль второго 121

Молодой эксперт помог раскрыть преступление в Щучинском районе

Хотите узнать больше? След, обнаруженный молодым экспертом на месте преступления в Щучинском районе, помог найти преступника. От дома в одной из деревень Щучинского района 117

“Дэмбраўская кадрыля” будзе ўключана ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей

Хотите узнать больше? Адзінаццацікласніца Дэм­б­раў­с­кай школы Вераніка Ма­лыш­ка спасцігае «Дэмбраўскую кад­ры­лю» 11-ы год. Русая каса, бла­кіт­ныя вочы і нацыянальны 71

Молодежный центр откроют в Щучине в начале 2017 года

Хотите узнать больше? Молодежный развлекательный центр на месте старого кинотеатра откроют в Щучине в начале 2017 года, сообщил  генеральный директор КУП 76

У Васілішках прайшло свята музыкі Чэс­ла­ва Немэна "Дзіўны гэты свет"

Хотите узнать больше? Спакон вякоў Шчучынская зямля славілася сваімі працавітымі, сумленнымі і таленавітымі людзьмі. Менавіта тут нарадзіўся і правёў сваё дзяцінства 107