Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Інтарэсы дзяцей абараняюць дарослыя

Інтарэсы дзяцей абараняюць дарослыя

У “прамой лініі” на тэму “Абарона правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх” прынялі ўдзел прадстаўнікі розных сфер – адукацыі, медыцыны, службы занятасці, сацыяльнай, праваахоўнай і іншых службаў, якія стаяць на варце законных інтарэсаў непаўналетніх грамадзян. Пытанні тычыліся самых розных аспектаў названай тэмы.

– У якім выпадку непаўналетні можа быць прызнаны ў сацыяльна небяспечным становішчы?
Д.Я. Войцюль, дырэктар раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра:
– Калі хлопчык ці дзяўчынка ва ўзросце да 18 гадоў знаходзіцца ў становішчы, дзе не задавольваюцца яго асноўныя жыццёвыя патрэбы, калі ён ці яна ў выніку беспрытульнасці або безнагляднасці ўчыняе правапарушэнне, калі бацькі, усынавіцелі, апекуны вядуць амаральны лад жыцця, злоўжываюць сваімі правамі і жорстка абыходзяцца з непаўналетнім або іншым неналежным чынам выконваюць абавязкі па выхаванні ці ўтрыманні, калі існуе небяспека для яго жыцця або здароўя, ёсць усе падставы прызнаць, што непаўналетні знаходзіцца ў сацыяльнанебяспечным становішчы.

Калі дзіця аказваецца ў экстрэмальнай жыццёвай сітуацыі, яго змяшчаюць у прытулак, дзе аказваюць сацыяльна-педагагічную, псіхалагічную, медыцынскую і іншую дапамогу.

– Ці кампенсуюць бацькі расходы на ўтрыманне дзяцей у выпадку, калі дзеці ў іх адабраны, а бацькоўскіх правоў яны не пазбаўлены?
Ж.В. Карпук, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама:
– Абавязаныя бацькі кампенсуюць дзяржаве расходы на ўтрыманне дзяцей у наступных выпадках: калі дзеці адабраны па рашэнні камісіі па справах непаўналетніх, калі дзеці адабраны на падставе рашэння суда без пазбаўлення бацькоўскіх правоў і калі пазбаўлены бацькоўскіх правоў.

Не кампенсуюць расходы на ўтрыманне дзяцей бацькі, прызнаныя недзеяздольнымі, а таксама бацькі, якія не могуць выконваць бацькоўскія абавязкі па стане здароўя на падставе медыцынскага заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі, выдадзенага дзяржаўнай установай аховы здароўя.

– Як можа быць пакараны дарослы, які спажываў алкагольны напітак разам з непаўналетнім?
В.Р. Мікалайчык, намеснік начальніка РАУС, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі:
– У адпаведнасці з арт. 17.4 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адміністрацыйная адказнасць за ўцягненне непаўналетняга ў антыграмадскія паводзіны шляхам пакупкі для яго дарослай асобай алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва, сумеснага распіцця спіртнога. За гэтае правапарушэнне можа быць накладзены штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічынь.

– Якая работа вядзецца з “цяжкімі” падлеткамі, што стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх?
В.Г. Ткачук, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама:
– З 2009 года на базе райкама ГА “БРСМ” дзейнічае клуб “Выбар”, мэта якога – папярэджанне супрацьпраўных дзеянняў у падлеткавым асяродку, прыцягненне падлеткаў у калектыўныя справы, у спартыўна-аздараўленчую дзейнасць. Актывісты клуба ладзяць паходы, экскурсіі, трэнінгі, дыспуты, віктарыны і г.д. Сёлета актыўны ўдзел прынялі падлеткі ў турніры па хакеі, дні адкрытых дзвярэй у аддзеле ўнутраных спраў райвыканкама, трэнінгу “Мы – супраць наркотыкаў!” і г.д.

– Дзе падчас летніх канікул могуць папрацаваць школьнікі?
Г.С. Паўлюкевіч, начальнік аддзела дзяржаўнай службы занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама:
– У час летніх канікул будуць арганізаваны брыгады з 10 і больш чалавек, якія зоймуцца рамонтнымі работамі, добраўпарадкаваннем тэрыторыі. Такія брыгады ў чэрвені будуць створаны і дзейнічаць у Шчучынскім вучэбна-вытворчым камбінаце, у гімназіі, гарадскіх школах.

У сельскагаспадарчым ліцэі брыгада з 20 чалавек будзе працаваць у ліпені на працягу 10 рабочых дзён.

Навучэнская моладзь можа прыняць удзел у грамадскіх аплачваемых работах па зборы лекавых траў у РУСП “Саўгас “Вялікае Мажэйкава”, зборы ягад у СТАА “Клубніка Плантс”, праполцы цукровых буракоў у гаспадарках раёна. Ёсць дамоўленасць з РУП ЖКГ і ЖЭС аб прыёме на работу навучэнцаў у летні перыяд часу.

Інтарэсы дзяцей абараняюць дарослыя

– Як атрымаць для дзіцяці пуцёўку ў санаторый?

М.У. Гуменнік, раённы педыятр:
– У адпаведнасці з медыцынскімі паказаннямі доктар, які лечыць дзіця, выдае даведку, што яно мае патрэбу ў санаторна-курортным лячэнні. Гэтая даведка прадстаўляецца ў Прадстаўніцтва Гродзенскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва па Шчучынскім раёне. Згодна з чаргой дзіцяці выдаецца пуцёўка ў санаторый.

– Дзе змогуць дзеці адпачыць сёлета ў час летніх канікул?
Ж.І. Мяцько, намеснік начальніка раённага аддзела адукацыі:
– Сёлета плануецца аздаравіць 2275 дзяцей. У чэрвені, у першую змену, у лагеры “Касмадром” будуць адпачываць гурткоўцы пазашкольных устаноў раёна. Змена “Навука” плануецца другім заездам. Лагер будзе працаваць у чатыры змены.

На арэндаванай базе кругласутачнага знаходжання ў лагеры “Пралеска” плануецца аздаравіць 50 школьнікаў. У сезонна-аздараўленчых лагерах дзённага знаходжання будуць адпачываць больш за 1300 школьнікаў. Таксама будуць дзейнічаць ваенна-праваслаўны лагер “Дружына” і лагер юных турыстаў.

– Якую дапамогу могуць аказаць сям’і, якая выхоўвае непаўналетніх дзяцей, у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва?
С.В. Шанчук, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва:
– У цэнтры можна бясплатна пракансультавацца па юрыдычных і псіхалагічных пытаннях, у тым ліку па “тэлефоне даверу” (28-8-50). Можна атрымаць і гуманітарную дапамогу (адзенне, абутак), для гэтага неабходна прадставіць дакумент, які сведчыць асобу, даведкі аб стане сям’і і аб даходах за тры месяцы, якія папярэднічалі моманту звароту. (Даход на аднаго члена сям’і не павінен перавышаць бюджэт пражытачнага мінімуму на дату звароту).

– Чаму з непаўналетніх бярэцца плата за лоўлю рыбы на возеры в. Кульбачына?
А.І. Лябецкі, галоўны спецыяліст юрыдычнага сектара райвыканкама:– На падставе рашэння Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў ад 30.06.2009 г. №101 “Аб перадачы ў арэнду водных аб’ектаў” возера ля в. Кульбачына плошчай 10 га перададзена ў арэнду Таварыству з абмежаванай адказнасцю “СпецАгратур” тэрмінам на 25 гадоў. У адпаведнасці з п.п. 3.2.7 пункта 2 дагавора арэнды ад 1.07.2009 года №13, заключанага паміж Шчучынскім райвыканкамам і ТАА “СпецАгратур”, арандатар абавязаны прадаставіць насельніцтву паслугу па лоўлі рыбы на арандуемым водным аб’екце. Плата за аказанне данай паслугі бярэцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Падрыхтавала Ала УЛАДЗІМІРАВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Щучина

На міжнародным турніры па тайскім боксе юныя шчучынцы заваявалі сем прызавых месцаў

Хотите узнать больше? Выхаванцы секцыі “Таэквандо” Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі дастойна выступілі на міжнародным турніры па тайскім боксе “Кубак 34

В Щучинском районе двадцать восемь котельных из тридцати трех работают на местные виды топлива

Хотите узнать больше? Благодаря хозяйскому подходу коммунальщиков к решению проблемы цена гигакалории теплоэнергии снизилась до 113 рублей 60 копеек – это один из самых 54

В Щучине прошел слет молодых специалистов

Хотите узнать больше? В диалоге с молодежью участвовали заместители председателя Щучинского райисполкома Анна Хведюк и Ян Мойсей, председатель Щучинского районного 82

Щучинец получил награду на престижном британском кинофестивале

Хотите узнать больше? Уроженец Щучина актер Дмитрий Гриневич получил награду на престижном британском кинофестивале Southampton International Film Festival за роль второго 114

Молодой эксперт помог раскрыть преступление в Щучинском районе

Хотите узнать больше? След, обнаруженный молодым экспертом на месте преступления в Щучинском районе, помог найти преступника. От дома в одной из деревень Щучинского района 110

“Дэмбраўская кадрыля” будзе ўключана ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей

Хотите узнать больше? Адзінаццацікласніца Дэм­б­раў­с­кай школы Вераніка Ма­лыш­ка спасцігае «Дэмбраўскую кад­ры­лю» 11-ы год. Русая каса, бла­кіт­ныя вочы і нацыянальны 69

Молодежный центр откроют в Щучине в начале 2017 года

Хотите узнать больше? Молодежный развлекательный центр на месте старого кинотеатра откроют в Щучине в начале 2017 года, сообщил  генеральный директор КУП 73

У Васілішках прайшло свята музыкі Чэс­ла­ва Немэна "Дзіўны гэты свет"

Хотите узнать больше? Спакон вякоў Шчучынская зямля славілася сваімі працавітымі, сумленнымі і таленавітымі людзьмі. Менавіта тут нарадзіўся і правёў сваё дзяцінства 101