Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На вяршыні поспеху - алімпіяднікі

Каманда школьнікаў і гімназістаў нашага раёна заваявала 15 дыпломаў у абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды. Вучні школ нашага раёна ўвайшлі ў абласны рэйтынг па ўсіх прадметах за выключэннем астраноміі. Паспяхова каманда выступіла па 8 прадметах: руская, нямецкая і англійская мовы, біялогія, геаграфія, гісторыя, грамадазнаўства і працоўнае навучанне. Сем месцаў заваявала гімназія.
У рэспубліканскім этапе вызначыліся чацвёра шчучынскіх рабят.
Другі год запар становіцца пераможцам рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі вучань СШ №2 г. Шчучына Мікіта Вараб’еўскі. Свайго мэтанакіраванага вучня падтрымлівае і ва ўсім дапамагае яму настаўніца геаграфіі Данута Браніславаўна Куц.

Першае месца заняла сёлета на рэспубліканскай алімпіядзе па грамадазнаўстве і вучаніца 10 класа гімназіі Эмілія Банацкая. Не першы год з ёю займаецца настаўніца гісторыі і грамадазнаўства Жанна Генрыхаўна Гайда.

Другое месца па біялогіі прывёз з рэспубліканскай алімпіяды вучань 11 класа гімназіі Аляксей Хвайніцкі. Яго педагог Валянціна Іванаўна Шэйгерэвіч была кіраўніком каманды па біялогіі ад Гродзенскай вобласці. Яна падрыхтавала многіх пераможцаў і прызёраў алімпіяд рознага ўзроўню.

А гімназістка Анжэла Шымко – вучаніца Ліліі Іванаўны Доста – заняла трэцяе месца па англійскай мове і надзвычай уразіла ўсіх членаў камісіі сваім вымаўленнем. Другі год запар яна ўдзельнічае ў рэспубліканскім этапе.

– Для ўсіх дзяцей гэта былі вельмі сур’ёзныя іспыты, – гаворыць намеснік начальніка аддзела адукацыі Жанна Іванаўна Мяцько. – Як паказала практыка, вельмі складана перамагчы ў абласной алімпіядзе адразу па некалькіх прадметах. Праведзены эксперымент сябе не апраўдаў. Калі вучань рыхтуецца па адным прадмеце – вынікі нашмат лепшыя.

У гэтым годзе ўпершыню прынята рашэнне Гродзенскага аблвыканкама аб узнагароджанні настаўнікаў, якія падрыхтавалі пераможцаў рэспубліканскай алімпіяды, і Шчучынскага райвыканкама -- абласной алімпіяды.
Ганна РУДСКАЯ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Щучина

На міжнародным турніры па тайскім боксе юныя шчучынцы заваявалі сем прызавых месцаў

Хотите узнать больше? Выхаванцы секцыі “Таэквандо” Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі дастойна выступілі на міжнародным турніры па тайскім боксе “Кубак 37

В Щучинском районе двадцать восемь котельных из тридцати трех работают на местные виды топлива

Хотите узнать больше? Благодаря хозяйскому подходу коммунальщиков к решению проблемы цена гигакалории теплоэнергии снизилась до 113 рублей 60 копеек – это один из самых 58

В Щучине прошел слет молодых специалистов

Хотите узнать больше? В диалоге с молодежью участвовали заместители председателя Щучинского райисполкома Анна Хведюк и Ян Мойсей, председатель Щучинского районного 84

Щучинец получил награду на престижном британском кинофестивале

Хотите узнать больше? Уроженец Щучина актер Дмитрий Гриневич получил награду на престижном британском кинофестивале Southampton International Film Festival за роль второго 118

Молодой эксперт помог раскрыть преступление в Щучинском районе

Хотите узнать больше? След, обнаруженный молодым экспертом на месте преступления в Щучинском районе, помог найти преступника. От дома в одной из деревень Щучинского района 115

“Дэмбраўская кадрыля” будзе ўключана ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей

Хотите узнать больше? Адзінаццацікласніца Дэм­б­раў­с­кай школы Вераніка Ма­лыш­ка спасцігае «Дэмбраўскую кад­ры­лю» 11-ы год. Русая каса, бла­кіт­ныя вочы і нацыянальны 70

Молодежный центр откроют в Щучине в начале 2017 года

Хотите узнать больше? Молодежный развлекательный центр на месте старого кинотеатра откроют в Щучине в начале 2017 года, сообщил  генеральный директор КУП 74

У Васілішках прайшло свята музыкі Чэс­ла­ва Немэна "Дзіўны гэты свет"

Хотите узнать больше? Спакон вякоў Шчучынская зямля славілася сваімі працавітымі, сумленнымі і таленавітымі людзьмі. Менавіта тут нарадзіўся і правёў сваё дзяцінства 104