Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

7 – лічба шчаслівая! Лічаць работнікі дзіцячага садка №7, выхоўваючы 175 дзетак па здароўезберагаючых тэхналогіях

7 – лічба шчаслівая! Лічаць работнікі дзіцячага садка №7, выхоўваючы 175 дзетак па здароўезберагаючых тэхналогіях

Сёлета дзіцячы садок №7 г. Шчучына адзначыў свой 25-гадовы юбілей. Вядома, было прыгожае і яркае свята: на падобнага кшталту імпрэзы тут проста майстры!
– Але такія даты заўжды нагода, каб азірнуцца назад і прааналізаваць зробленае, – лічыць загадчыца дзіцячай установы Наталля Мікалаеўна Панімаш. – А за чвэрць стагоддзя мы зарадзілі мноства цудоўных традыцый, стварылі дружны калектыў, у якім, нібы ў добрай сям’і, утульна і камфортна дзецям.
– Яны, нашы выхаванцы, тут галоўныя, вакол іх усё “круціцца”. І самае важнае ў рабоце нашага персаналу – захаваць і ўмацаваць здароўе малышоў.
Словы Наталлі Мікалаеўны – далёка не дэкларацыя. Шэсць з дванаццаці груп у садку №7 – спецыяльнага прызначэння. Што гэта значыць? Да прыкладу, бацькі надзвычай удзячны за эфектыўную работу груп, дзе карпатліва займаюцца з дзеткамі з парушэннем зроку. Урач-афтальмолаг Л.М.Лабеева пастаянна наведваецца сюды, каб даць чарговыя рэкамендацыі, пракантраляваць выкананне прызначэнняў і ... парадавацца за відавочныя поспехі падапечных. Ёсць выпадкі, калі юныя пацыенты, дзякуючы заняткам менавіта ў такіх групах, стопрацэнтна аднаўляюць зрок. А гэта ўжо сур’ёзная перамога над немаччу!

 

7 – лічба шчаслівая! Лічаць работнікі дзіцячага садка №7, выхоўваючы 175 дзетак па здароўезберагаючых тэхналогіях


Адна з груп у садку – санаторная, дзве – моўныя, дзе дэфектолагі вырашаюць праблемы з мовай у малышоў, яшчэ адна група – для дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Дарэчы, працуюць такія групы кругласутачна. Дзетак забіраюць дамоў толькі на выхадныя, а гэта значыць, што насамрэч трэба стварыць хатнія ўмовы, каб ніхто не сумаваў.

 

– Гэтаму спрыяе душэўнасць і адданасць сваёй справе людзей, якія ў нас працуюць, – лічыць Н.М.Панімаш. – Узяць, да прыкладу, тых, хто стаяў ля вытокаў, а дакладней – працуе з дня адкрыцця дзіцячага садка. Гэта выхавацелі Ірына Янаўна Фядзюк, Ала Аляксандраўна Ступакевіч, Ганна Станіславаўна Аўсейчык, музычныя кіраўнікі Люцыя Янаўна Паўлюковіч і Таццяна Канстанцінаўна Шупаева, памочнікі выхавацеляў Люцыя Вітольдаўна Гусак, Тэрэза Валяр’янаўна Жалнерчык, Валянціна Антонаўна Станэйка. Яны – не проста добрасумленна выконваюць свае абавязкі, а ва ўсё, што б ні рабілі, ўкладваюць часцінку свайго нераўнадушнага сэрца. Сапраўдным прафесіяналам з’яўляецца і наш кухар – Ірына Аляксандраўна Кахновіч. Надзвычай адказна адносіцца да сваёй работы вартаўнік Лілія Мікалаеўна Будзіловіч. Урэшце рэшт, літаральна кожны з дзевяці дзесяткаў чалавек персаналу заслугоўвае самых ухвальных слоў, бо ў рабоце з дзецьмі не бывае дробязі. Кожны ўчастак, кожны этап выхавання адказны па-свойму, – сцвярджае загадчыца садка.

 

7 – лічба шчаслівая! Лічаць работнікі дзіцячага садка №7, выхоўваючы 175 дзетак па здароўезберагаючых тэхналогіях


Сама Наталля Мікалаеўна Панімаш таксама чалавек чулы і спагадлівы, што зусім не перашкаджае дзелавой энергічнасці і ўменню павесці за сабой, арганізаваць калектыў на добрыя справы. Чаго варта, да прыкладу, адна толькі ідэя правесці шэраг суботнікаў у лясгасе, каб заробленае пусціць на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы садка, якая, шчыра кажучы, за 25 год мае вялікую патрэбу ў паляпшэнні.
– Мы ўдзячны бацькам нашых выхаванцаў, якія таксама нам вельмі дапамагаюць, – гаворыць Наталля Мікалаеўна. – Аказаў спонсарскую дапамогу і масласырзавод. Увогуле будзем прыкладваць усе намаганні, каб ствараць дастойныя ўмовы для дзяцей.

 

Што тычыцца якасці выхаваўчага працэсу, то тут можна меркаваць па высокім ўзроўні “катэгарыйнасці” педагогаў: 11 з іх маюць вышэйшую катэгорыю, 21 – першую. Гэта вельмі добры паказчык, які, зразумела, падмацоўваецца рэальнымі справамі. Да прыкладу, партнёры, у якасці якіх выступаюць педагогі трэцяй гарадской школы, даюць станоўчую ацэнку падрыхтаванасці дзяцей да школы. У садку, між іншым, працуюць тры гурткі чытання, адзін – англійскай мовы, яшчэ адзін – танцавальны. Праўда, гэтыя заняткі платныя.

А вось сацыяльную накіраванасць можна прасачыць у тым, што тут 22 мнагадзетныя сям’і плацяць за садок толькі 50% ад вызначанай сумы, астатняе датуе дзяржава. З 18 лютага бягучага года павялічаны грашовыя нормы на харчаванне дзяцей, што вельмі станоўча адбілася на разнастайнасці страў, якія зараз прапануюць у дзіцячым садку. Садавіна, гародніна, карысныя малочныя напоі – усё гэта дапаўняе рацыён.

– У нас вельмі шмат планаў на будучыню, – прызнаецца Наталля Мікалаеўна Панімаш. – Самая галоўная рыса нашага калектыву – няўрымслівасць у творчасці, нежаданне спыняцца на дасягнутым. У якасці найпершага памочніка і аднадумца выступае намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Людміла Іванаўна Шматко. У гэтыя дні мы працуем над азеляненнем і добраўпарадкаваннем тэрыторыі садка. У нас тут вялікае поле дзейнасці – прыгожы, экалагічны куточак. Хочацца стварыць такі асяродак, каб маладыя сем’і, выбіраючы садок для свайго малыша, не задумваючыся аддавалі перавагу нашай “шчаслівай сямёрцы”.
Таццяна ВАЛЯНЦІНАВА.
Фота Сяргея ГАРДЗЕЙЧЫКА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Щучина

На міжнародным турніры па тайскім боксе юныя шчучынцы заваявалі сем прызавых месцаў

Хотите узнать больше? Выхаванцы секцыі “Таэквандо” Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі дастойна выступілі на міжнародным турніры па тайскім боксе “Кубак 41

В Щучинском районе двадцать восемь котельных из тридцати трех работают на местные виды топлива

Хотите узнать больше? Благодаря хозяйскому подходу коммунальщиков к решению проблемы цена гигакалории теплоэнергии снизилась до 113 рублей 60 копеек – это один из самых 60

В Щучине прошел слет молодых специалистов

Хотите узнать больше? В диалоге с молодежью участвовали заместители председателя Щучинского райисполкома Анна Хведюк и Ян Мойсей, председатель Щучинского районного 84

Щучинец получил награду на престижном британском кинофестивале

Хотите узнать больше? Уроженец Щучина актер Дмитрий Гриневич получил награду на престижном британском кинофестивале Southampton International Film Festival за роль второго 122

Молодой эксперт помог раскрыть преступление в Щучинском районе

Хотите узнать больше? След, обнаруженный молодым экспертом на месте преступления в Щучинском районе, помог найти преступника. От дома в одной из деревень Щучинского района 119

“Дэмбраўская кадрыля” будзе ўключана ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей

Хотите узнать больше? Адзінаццацікласніца Дэм­б­раў­с­кай школы Вераніка Ма­лыш­ка спасцігае «Дэмбраўскую кад­ры­лю» 11-ы год. Русая каса, бла­кіт­ныя вочы і нацыянальны 74

Молодежный центр откроют в Щучине в начале 2017 года

Хотите узнать больше? Молодежный развлекательный центр на месте старого кинотеатра откроют в Щучине в начале 2017 года, сообщил  генеральный директор КУП 77

У Васілішках прайшло свята музыкі Чэс­ла­ва Немэна "Дзіўны гэты свет"

Хотите узнать больше? Спакон вякоў Шчучынская зямля славілася сваімі працавітымі, сумленнымі і таленавітымі людзьмі. Менавіта тут нарадзіўся і правёў сваё дзяцінства 108