Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

След чалавека – след жыцця

След чалавека – след жыцця

6 – 7 мая ў гімназіі г. Шчучына прайшла рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя вучняў, прысвечаная 250-годдзю С.Б. Юндзіла

Два дні Шчучын прымаў гасцей. З Мінска і Астраўца, з Ваўкавыска і Воранава, з Маладзечна і Іванава… Нават з польскага горада Люблін прыехаў на канферэнцыю выкладчык універсітэта імя Марыі Складоўскай-Кюры Марыуш Ауш, якога дапамаглі запрасіць айцы-піяры парафіі касцёла св. Тэрэзы Авільскай. Яго ўдзел надаў канферэнцыі статус міжнароднай.

…Урачыста і ўзнёсла разліваліся па касцёле св. Тэрэзы Авільскай гукі аргана, пранікалі ў душу, краналі яе самыя таямнічыя струны. Святую імшу, прысвечаную памяці нашага земляка Станіслава Баніфацыя Юндзіла, адпраўляў вікарны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоній Дзям’янка. У сваім казанні ён знайшоў самыя важкія словы, каб перадаць усю веліч асобы С.Б. Юндзіла, які быў не толькі навукоўцам, а ў першую чаргу святаром. Антоній Дзям’янка пасвенціў памятную дошку, прысвечаную С.Б. Юндзілу, якая была адкрыта ў той дзень у касцёле.

– Усталяванне памятнай дошкі – даніна памяці нашага ордэна піяраў, а таксама выкладчыкаў і вучняў гімназіі гэтаму ўнікальнаму чалавеку, – патлумачыў айцец Аляксандр Махнач. – С.Б. Юндзіл быў звязаны моцнымі вузамі са Шчучыншчынай, ён – сын нашай зямлі, і мы павінны ведаць пра яго дзейнасць і шанаваць яго імя.

 

След чалавека – след жыцця


Вялікія справы, якія некалі распачаў знакаміты навуковец, сёння працягваюць яго нашчадкі. Гімназісты ў год адкрыцця гімназіі разам з навукоўцамі Цэнтральнага батанічнага саду НАН Рэспублікі Беларусь пасадзілі першыя расліны, якія, як мяркуецца, стануць асновай для адраджэння батанічнага саду.

 

– Ідэя правядзення канферэнцыі, прысвечанай 250-годдзю С.Б. Юндзіла, узнікла даўно, – расказвае намеснік дырэктара па навукова-метадычнай рабоце гімназіі Алена Яўгеньеўна Лісоўская. – Рабяты працавалі над рознымі праектамі, сутыкаліся з цікавымі фактамі і гістарычнымі асобамі. Імя Юндзіла “узнікла”, калі гімназісты збіралі матэрыял для работы “Сем цудаў Шчучыншчыны”. Адным з гэтых цудаў і стаў батанічны сад, закладзены некалі знакамітым навукоўцам. Чарговае даследаванне “Рэдкія дрэвы Шчучына” таксама было звязана з яго імем. Падумалася: чаму б не скарыстацца ўнікальнай магчымасцю і яшчэ больш не даведацца пра асобу, вядомую ва ўсёй Заходняй Еўропе?

У канферэнцыі, якую ініцыіравалі аддзел адукацыі Шчучынскага райвыканкама і гімназія, і якая, дарэчы, праходзіла пад назвай “Прырода і адукацыя: праблемы ўстойлівага развіцця”, прынялі ўдзел навукоўцы, якія даўно займаюцца вывучэннем дзейнасці Юндзіла. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт сталічнага Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва А.Л. Кіштымаў, доктар біялагічных навук, прафесар кафедры агульнай біялогіі БДП імя М. Танка А.Т. Федарук па крупінках збіралі звесткі пра нашага знакамітага земляка і ахвотна падзяліліся вынікамі сваіх даследаванняў.

Не магла не прыняць запрашэнне ўдзельнічаць у канферэнцыі Н.М. Луніна, кандыдат біялагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік, прадстаўнік Цэнтральнага батанічнага саду НАН Рэспублікі Беларусь. Са Шчучынскай гімназіяй яе звязваюць даўнія сяброўскія сувязі. Менавіта Наталля Міхайлаўна дапамагла гімназістам даведацца аб тым, якія расліны напаўнялі батанічны сад Юндзіла на Шчучыншчыне. Супрацоўніцтва пачалося па ініцыятыве А.П. Васько, які ў той час узначальваў раённы Савет дэпутатаў. Дарэчы, Аляксандр Пятровіч таксама прымаў удзел у канферэнцыі і нават падзяліўся з гасцямі сваімі думкамі наконт таго, як захаваць раслінаводчыя традыцыі на Шчучыншчыне. Адзін са спосабаў – кветачныя фестывалі, што пачалі праводзіцца па яго ініцыятыве.

Удзельнікі канферэнцыі атрымалі ўнікальную магчымасць пазнаёміцца з фотавыставай Гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, якую прадстаўляў старшыня савета гэтага аддзялення Д.Я. Вінчэўскі.

І, безумоўна, у мерапрыемстве прыняла ўдзел навуковы кіраўнік рэспубліканскага інавацыйнага праекта гімназіі г. Шчучына С.Б. Савелава, дацэнт кафедры кіравання ў сферы адукацыі ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”, кіраўнік міжнароднага адукацыйнага клуба NEWLINE, афіцыйны прадстаўнік Міжнароднай ініцыятывы Хартыя Зямлі ў Беларусі.

А адбылася гэта канферэнцыя ў многім дзякуючы падтрымцы Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Й. Рау.
Вітала ўдзельнікаў дырэктар гімназіі Н.Я. Лебедзь:
– Мы прымаем удзел у своеасаблівым інтэлектуальным балі, на які сабраўся цвет навукі – як сур’ёзнае дарослае, так і пачынаючае дзіцячае прадстаўніцтвы.

Школьнікі стараліся не адставаць ад сваіх старэйшых сяброў. На пасяджэннях секцый “Біялогія”, “Экалогія” і “След чалавека – след жыцця” яны прадставілі вельмі цікавыя і разнастайныя даследчыя работы, якія былі адзначаны дыпломамі.

Самы юны ўдзельнік канферэнцыі шасцікласнік Андрэй Моліс прыехаў з Доцішскай базавай школы Воранаўскага раёна разам са сваёй настаўніцай А.Я. Квецень. Яго работа была прадстаўлена ў секцыі “Біялогія”. Андрэй спрабаваў знайсці лепшыя спосабы вырошчвання Узамбарскай фіялкі. І, па ўсім відаць, у яго атрымалася: журы заўважыла работу. Дарэчы, хлопчык не першы раз выступае на такіх мерапрыемствах. Ён – прызёр абласной навукова-практычнай канферэнцыі юных вопытнікаў і даследчыкаў прыроды.

Спецыяльную ўзнагароду ў намінацыі “Выток праекта” атрымала сумесная работа педагогаў і вучняў Шчучынскай гімназіі “След чалавека – след жыцця”, прысвечаная жыццю і дзейнасці С.Б. Юндзіла.

Як адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Ганна Станіславаўна Хвядзюк, такое мерапрыемства павінна было ладзіцца менавіта ў гімназіі – цэнтры навукі.

– Наша зямля ўзгадавала не адну знакамітую асобу, – сказала Ганна Станіславаўна. – І мы заўсёды помнім і ганарымся тым, што такі вядомы навуковец, як С.Б. Юндзіл, пачынаў сваю дзейнасць менавіта на Шчучыншчыне.

А намеснік начальніка аддзела адукацыі Жанна Іванаўна Мяцько назвала гэту канферэнцыю “мостам даўжынёй у два з паловаю стагоддзі”, які злучыў духоўнасць і асвету мінулага і сучаснасці.

…Па меркаванні многіх даследчыкаў прыроды, ў Шчучыне яшчэ захаваліся некалькі дрэў, пасаджаныя С.Б. Юндзілам у батанічным садзе. Адно з іх – велічны дуб на тэрыторыі касцёла св. Тэрэзы Авільскай. Сімвалічна, што невялічкі расток, які вырасцілі з жолуда менавіта гэтага дуба настаўніца біялогіі гімназіі Валянціна Іванаўна Шэйгерэвіч і гімназісты, паселіцца ў Цэнтральным батанічным садзе. Такі падарунак атрымала Наталля Міхайлаўна Луніна. Традыцыі Юндзіла працягваюцца і будуць жыць…
Ганна РУДСКАЯ.
Фота Алы БІБІКАВАЙ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Щучина

Команда СШ №2 Щучина «Х-team» вернулась с победой с областного этапа республиканской школьной лиги по чирлидингу

Хотите узнать больше? Щучинские чирлидеры второй год подряд удерживают лидирующие позиции на областных соревнованиях.  Показать захватывающие шоу на высоте на областной 29

За опытом в Щучин приезжала делегация Рогачевского района Гомельской области

Хотите узнать больше? Руководители сельисполкомов интересовались, как организована работа органов управления и самоуправления, какие формы профилактической работы 25

Военного комиссара Щучинского района признали лучшим военным комиссаром страны

Хотите узнать больше? По итогам 2015/2016 учебного года военный комиссар Щучинского района подполковник Александр Гайдук признан лучшим военным комиссаром Республики 31

В Щучинском и Зельвенском районах спасли на пожарах троих человек

Хотите узнать больше? На пожаре в Щучинском районе работники МЧС спасли пенсионерку и её сына 8 января в половине первого ночи щучинские спасатели выехали на пожар в 26

Проект "Туризм без чемодана": едем в Щучин

Хотите узнать больше? Щучин: на взлетной полосе Каждый житель Щучина скажет вам, что у их города самый оригинальный герб, самый чудесный фонтан и самые вкусные сыры. 30

«Музей-землянка» в Щучинском районе пополнится новыми экспонатами

Хотите узнать больше?  Мемориальный комплекс «Музей-землянка» в Зачепичах  пополнится новыми экспонатами: сюда передислоцируется музей Великой Отечественной войны из 22

Юный щучинец стал победителем Международного конкурса молодых пианистов в Варшаве

Хотите узнать больше? Воспитанник Щучинской детской школы искусств Михаил Резчиков с победой вернулся с Международного конкурса молодых пианистов-виртуозов имени Леопольда 24

На катке в центре Щучина особенно многолюдно по вечерам и в выходные дни

Хотите узнать больше? Щучинцы приходят сюда отдохнуть, набраться сил, пообщаться. – Нам очень нравится проводить здесь свое свободное время, – делятся Артур Залога, 28