Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Лясы будучага “нараджаюцца” на Шчучыншчыне

 

Лясы будучага “нараджаюцца” на Шчучыншчыне

У рамках інвестыцыйнай праграмы Міністэрства лясной гаспадаркі ў Шчучынскім лясгасе некалькі дзён таму пачаў працаваць лесанасенны селекцыйны цэх. Адкрыццё новага аб’екта ў Тапілішках стала важнай падзеяй не толькі для Гродзеншчыны, але і для ўсёй рэспублікі. Да гэтага ў нашай краіне было тры такія цэхі. Віцэ-прэм’ер Беларусі Валерый Мікалаевіч Іваноў, Міністр лясной гаспадаркі Міхаіл Міхайлавіч Амельяновіч, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Іван Алейзавіч Жук, генеральны дырэктар Гродзенскага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Уладзімір Дзмітрыевіч Семянюк, старшыня Шчучынскага райвыканкама Сяргей Іосіфавіч Ушкевіч і яго намеснік Міхаіл Іванавіч Міхно прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця новага аб’екта.

 

Лясы будучага “нараджаюцца” на Шчучыншчыне

– На будаўніцтва цэха было затрачана 3 млрд. 274 млн. рублёў, – расказвае галоўны ляснічы Шчучынскага лясгаса Сяргей Іосіфавіч Хвайніцкі, дэманструючы гасцям вынікі праведзенай работы. – А шведскае абсталяванне абышлося ў 456 тысяч еўра. Пад лесанасенны цэх быў рэканструяваны будынак былога цэха па вытворчасці вітаміннай мукі. У новай вытворчасці заняты 11 чалавек. Кіраўніцтва цэхам даверылі вопытнаму спецыялісту Віктару Ежавічу Бабрыцкаму, які адначасова з’яўляецца і начальнікам гадавальніка.

 

С.І. Хвайніцкі пазнаёміў гасцей з усімі этапамі тэхналагічнага працэсу, пачынаючы з таго моманту, калі шышкі з лесанасенных плантацый Гродзеншчыны, закладзеных з элітнага матэрыялу, паступаюць у залу папярэдняга захоўвання і сартавання. Пашкоджаныя шышкі адбіраюцца, а якасны матэрыял змяшчаецца ў сушыльныя шафы. Высушаныя раскрытыя шышкі трапляюць ва ўстаноўку па выманні насення, а затым – у сістэму па абяскрыльванні. Наступны этап – сепаратар, дзе насенне ачышчаецца і дзеліцца на буйное і дробнае. У канцы працэсу – яшчэ адзін адбор. Гатовы насенны матэрыял запайваецца ў поліэтыленавыя пакеты і захоўваецца ў халадзільнай камеры.

Лясы будучага “нараджаюцца” на Шчучыншчыне


– Усходжасць насення – 95-97 працэнтаў, – адказваючы на пытанне, патлумачыў галоўны ляснічы. – А магутнасці цэха дазваляюць перапрацоўваць 100-120 тон шышак у год.
В.М. Іванова задаволілі такія паказчыкі.
Хто ж стане пакупніком гэтай лясной прадукцыі? У першую чаргу выдатны пасадачны матэрыял будзе выкарыстоўвацца лясгасамі рэспублікі для вырошчвання здаровага лесу.
– Пры рэалізацыі насення абавязкова ўлічваецца фактар раяніравання, – тлумачыць С.І. Хвайніцкі. – Кліматычныя асаблівасці закладзены ў семачцы на генетычным узроўні. Хвойныя пароды, з якіх мы дабываем насенне, могуць расці ў прыгранічных абласцях Расіі, у Швецыі, Фінляндыі. А гэта значыць, што мы зможам пастаўляць сваю прадукцыю на экспарт.
– Адкрыццё цэха дае магчымасць займацца насенняводствам лясных парод на прамысловай аснове, – зазначыў віцэ-прэм’ер. – А гэта дасць магчымасць у поўным аб’ёме выканаць тыя задачы, што стаяць перад лясной гаспадаркай краіны. Згодна з планам, мы павінны вырубаць 11 млн.м3 лесу, таму надзвычай важна замест яго пасадзіць і вырасціць новы. Неабходнасць у лясной сыравіне з кожным годам расце. У Беларусі будуюцца некалькі буйных камбінатаў, якія будуць займацца вытворчасцю мэблі і прадаваць прадукцыю не толькі беларускаму спажыўцу, але і накіроўваць яе на экспарт. Таму гэты цэх можна назваць асновай будучай паперы, мэблі, драўняна-стружкавай пліты. Мы павінны павялічыць вытворчасць драўніны на 15-20 працэнтаў. Яшчэ адна першачарговая задача, якая стаіць перад намі, – наладзіць вытворчасць прадукцыі, якая будзе замяшчаць імпарт. Дзе гэта бачна, каб мы везлі з-за мяжы кухонныя дошкі, якімі карыстаюцца гаспадыні, тапарышчы, дзяржанні для лапаты ці грабель. Мы можам усё гэта вырабляць самі.

Лясы будучага “нараджаюцца” на Шчучыншчыне


В.М. Іваноў таксама падкрэсліў, што на першым плане павінны стаяць пытанні механізацыі лясной галіны і навядзення парадку ў лясах. Акрамя гэтага, неабходна актыўней прыцягваць у краіну замежных турыстаў. Напрыклад, на паляванне, толькі не ва ўрон прыродзе.
– На бліжэйшую пяцігодку перад намі стаіць сур’ёзная задача, – сказаў Міністр лясной гаспадаркі М.М. Амельяновіч. – Мы павінны пасадзіць лясы на плошчы 110 тысяч гектараў. У лесанасенным цэху Шчучынскага лясгаса прымяняюцца самыя новыя тэхналогіі. Цяпер у рэспубліцы мы зможам перапрацоўваць за год 500 тон лясной сыравіны і атрымліваць 150 тон гатовага насення, з якога 10 тон – насенне хвойных парод, а чатыры тоны з дзесяці атрыманы на селекцыйнай аснове. Лесанасенная база, якая цяпер створана ў нашай краіне, можа забяспечыць лясгасы рэспублікі насеннем, атрыманым менавіта на селекцыйнай аснове. А гэта – верны шлях да вырошчвання новага здаровага лесу.
“Праектам будучыні” назваў адкрыты цэх Уладзімір Дзмітрыевіч Семянюк. Ён падкрэсліў, што гэта не гасразліковы праект, і створаны ён у першую чаргу для аднаўлення ляснога багацця нашай краіны.

Лясы будучага “нараджаюцца” на Шчучыншчыне


Напрыканцы свайго візіту віцэ-прэм’ер В.М. Іваноў і Міністр лясной гаспадаркі М.М. Амельяновіч адказалі на пытанні журналістаў. Валерый Мікалаевіч падвёў вынікі работы сельскай гаспадаркі ў мінулым годзе, падзяліўся сваімі ўражаннямі ад наведвання Гродзеншчыны і, у прыватнасці, Шчучынскага раёна.
…А перад уваходам у лесанасенны селекцыйны цэх красуюцца дзве стройныя шарападобныя туі. Яны выдатна дапаўняюць створаны дызайн і будуць заўсёды нагадваць аб прыездзе высокіх гасцей, якія і пасадзілі гэтыя вечназялёныя дрэўцы.

 

Ганна РУДСКАЯ.
Фота Алы БІБІКАВАЙ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Щучина

Рэспубліканскі трыумф шчучынскіх футбалістаў

Хотите узнать больше? Аматарскі міні-футбольны клуб “Шчучын” стаў пераможцам чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па міні-футболе сярод каманд першай лігі сезона 2016-2017. 41

Команда СШ №2 Щучина «Х-team» вернулась с победой с областного этапа республиканской школьной лиги по чирлидингу

Хотите узнать больше? Щучинские чирлидеры второй год подряд удерживают лидирующие позиции на областных соревнованиях.  Показать захватывающие шоу на высоте на областной 39

За опытом в Щучин приезжала делегация Рогачевского района Гомельской области

Хотите узнать больше? Руководители сельисполкомов интересовались, как организована работа органов управления и самоуправления, какие формы профилактической работы 33

Военного комиссара Щучинского района признали лучшим военным комиссаром страны

Хотите узнать больше? По итогам 2015/2016 учебного года военный комиссар Щучинского района подполковник Александр Гайдук признан лучшим военным комиссаром Республики 47

В Щучинском и Зельвенском районах спасли на пожарах троих человек

Хотите узнать больше? На пожаре в Щучинском районе работники МЧС спасли пенсионерку и её сына 8 января в половине первого ночи щучинские спасатели выехали на пожар в 35

Проект "Туризм без чемодана": едем в Щучин

Хотите узнать больше? Щучин: на взлетной полосе Каждый житель Щучина скажет вам, что у их города самый оригинальный герб, самый чудесный фонтан и самые вкусные сыры. 40

«Музей-землянка» в Щучинском районе пополнится новыми экспонатами

Хотите узнать больше?  Мемориальный комплекс «Музей-землянка» в Зачепичах  пополнится новыми экспонатами: сюда передислоцируется музей Великой Отечественной войны из 29

Юный щучинец стал победителем Международного конкурса молодых пианистов в Варшаве

Хотите узнать больше? Воспитанник Щучинской детской школы искусств Михаил Резчиков с победой вернулся с Международного конкурса молодых пианистов-виртуозов имени Леопольда 45