Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ЩУЧИНСКОЙ ПТИЦЕФАБРИКЕ - 50!

 ЩУЧИНСКОЙ ПТИЦЕФАБРИКЕ - 50!

Юбілеі

Вясной 1961 года на базе вытворчага ўчастка калгаса “1 Мая” была створана міжкалгасная птушкафабрыка з падпарадкаваннем Упраўленню птушкапрама Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР. Гэта дата і служыць кропкай адліку ў 50-гадовай гісторыі Шчучынскай
племптушкарэпрадуктарнай фабрыкі.
Сёння калектыў прадпрыемства адзначае свой слаўны юбілей. Урачыстасць распачнецца ў раённым Доме культуры ў 16 гадзін.

Перспектывы развіцця птушкафабрыкі залежаць ад дня сённяшняга
Пульс жыцця прадпрыемства наша творчая група адчула яшчэ не пераступіўшы парог прахадной Шчучынскай племянной птушкагадоўчай рэпрадуктарнай фабрыкі. Літаральна ля варот ішоў бойкі гандаль маладняком птушкі: мясцовыя гаспадары і пакупнікі з іншых рэгіёнаў ахвотна набывалі жвавых рыжых курачак, што падаюць усе надзеі быць актыўнымі нясушкамі і недарма кляваць гаспадарскі авёс.

Візітоўка

 ЩУЧИНСКОЙ ПТИЦЕФАБРИКЕ - 50!

Мікалай Яўгеньевіч Жалязоўскі – дырэктар КВУП “Шчучынская племянная птушкагадоўчая рэпрадуктарная фабрыка” , больш за 30 год свайго жыцця прысвяціў працы на гэтым прадпрыемстве, пачаўшы з прафесіі вадзіцеля. Потым быў брыгадзірам цэха па вырошчванні птушкі, заатэхнікам па кармах і галоўным заатэхнікам. Адзінаццаты год, як паспяхова ўзначальвае калектыў племптушкафабрыкі. За высокія дасягненні і прадпрымальнасць быў удастоены ордэна Знак Пашаны, які атрымаў з рук Прэзідэнта краіны А.Р.Лукашэнкі.
Вывучаў замежны вопыт птушкагадоўлі ў такіх краінах, як Вялікабрытанія, Італія, Германія.

– Між іншым, мы з ліку тых, хто першым у рэспубліцы ўзяўся вырошчваць “малодку” і рэалізоўваць насельніцтву, – не без гонару за роднае прадпрыемства гаворыць дырэктар птушкафабрыкі М. Я. Жалязоўскі. –
Добрая якасць маладой птушкі, памяркоўныя цэны прывабліваюць пакупнікоў не толькі з нашай вобласці, але і з усёй краіны.
– Мікалай Яўгеньевіч, давялося пачуць цікавы факт: у гарніле “перабудовы” і суровых часоў развалу Саюза з дзевяці аналагічных племянных птушкафабрык Беларусі ў рэшце рэшт выстаяла і захавалася толькі адна – шчучынская! Гэта сапраўды так?
– Было такое! А ўвогуле за 50 год сваёй дзейнасці нашаму прадпрыемству давялося перажыць і ўзлёты, і падзенні. Былі сапраўдныя працоўныя перамогі і залатыя для нашай вытворчасці савецкія часы, калі рэгулярна праводзілася замена тэхналагічнага абсталявання, праглядваліся вялікія перспектывы. Бадай, самымі плённымі ў гісторыі развіцця былі 80-я гады мінулага стагоддзя.
Ну, а 90-я... Самі памятаеце, якім крызісам ва ўсіх сферах адгукнуліся. Прадпрыемства тады ляжала на лапатках. Прафесіяналы, што ведалі сабе цану, пакідалі фабрыку, пераходзілі туды, дзе была эканамічная стабільнасць. Мне давялося ўзначаліць фабрыку напрыканцы 1999-га. Гэта быў адзін з самых складаных перыядаў. Прыйшлося прайсці з калектывам, што называецца, па краі бездані. Вось чаму сёння найбольш цаню “старую гвардыю” – людзей, якія не пагналіся за доўгім рублём, не здрэйфілі, а праявілі ў адносінах да свайго прадпрыемства сапраўдны патрыятызм. Сёння з такім “касцяком” калектыву па сілах пераадольваць любыя выпрабаванні, вырашаць найскладанейшыя задачы сучаснасці. А амбіцыёзных планаў у нас багата. Сёння мы можам і гатовы працаваць у накірунку племянной птушкагадоўлі.
– І ўсё ж, наконадні святкавання паўвекавога юбілею вашага прадпрыемства цікава даведацца, якія рашучыя крокі былі зроблены падчас прыснапамятных 90-х, каб выстаяць у віхуры крызісу , і калі ж усё-такі наступіў пералом да лепшага?
– Галоўнае, што мы тады не запанікавалі, а шукалі любыя зачэпкі, каб упэўнена стаць на ногі. На рынку падскочылі цэны на камбікармы – наладзілі сваю вытворчасць! Стала карыстацца попытам травяная мука – пачалі не толькі скошваць усё што магчыма, але і даваць аб’явы ў раёнку ды прымаць зялёную масу ў сялян, у школьнікаў, ва ўсіх, хто хацеў падзарабіць. Было выгадна і людзям, і нам. Па спецыяльнай тэхналогіі траву сушылі і ператваралі ў гранулы. Гандаль такой прадукцыяй дазваляў зарабляць на запчасткі, паліва і г.д. Ну, а сапраўды рашучы і кардынальны крок да выжывання быў прыняты, калі ў 2002 годзе аб’ядналіся з калгасам “Бальшавік”. Тады ўжо змаглі дзейнічаць не толькі як птушкафабрыка, але і як самадастатковае рознагаліновае сельгаспрадпрыемства. Час паказаў правільнасць такога выбару. І зараз рухаемся ў такім жа накірунку.
– Вы маеце на ўвазе пошукі моцнага інвестара, якім у рэшце рэшт стаў для вас “Гроднааблсельбуд ”?
– Пра аб’яднанне ў жніўні мінулага года з такой моцнай і эканамічна ўплывовай структурай, як “Гроднаабсельбуд” і пра падтрымку з боку генеральнага дырэктара гэтага прадпрыемства Г.Ч.Залогі хочацца сказаць асаблівыя словы. Мы вельмі ўдзячны, што Генадзій Часлававіч асабіста ўнік ва ўсе праблемы птушкафабрыкі, падтрымаў нашу стратэгію развіцця і зараз аказвае істотную фінансавую дапамогу ў ажыццяўленні самых смелых задумак, якія абавязкова дадуць эканамічны эфект.
– Ды і ўдзел у рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы “Птушкагадоўля” дае добры плён...
– Гэта праграма была прынята надзвычай своечасова. Ужо ў 2008 годзе мы адчулі істотны клопат дзяржавы аб развіцці нашай галіны. За выдзеленныя крэдытныя рэсурсы – 3,2 мільярда рублёў – мы закупілі тры камплекты сучаснага тэхналагічнага абсталявання. Гэта быў сапраўдны ратунак: не сакрэт, што некаторыя лініі ў нас працуюць яшчэ з савецкіх часоў, адслужыўшы па два-тры тэрміны свайго тэхналагічнага жыцця. Вось чаму сёння слова “рэканструкцыя” стала на прадпрыемстве самым актуальным.
На некалі закінутых плошчах былой качкафермы калгаса “Бальшавік” у вёсцы Доўгая ідзе рэканструкцыя пад сучасны птушнік. А ў вёсцы Мураўёўка ўзводзіцца пасутнасці новая МТФ на 777 галоў. Прыкладны кошт кожнага з гэтых маштабных вытворчых праектаў – 30 мільярдаў рублёў. Некаторыя аб’екты будуць здадзены ў эксплуатацыю ўжо сёлета.
Ідзе і пераабсталяванне асноўнай пляцоўкі птушкафабрыкі ў Тапілішках. Пры завяршэнні мы плануем павялічыць вытворчасць таварнага харчовага яйка да 40 мільёнаў штук у год.
Адчуваем кан’юнктуру рынку ва ўсіх праявах. Сёння ў вобласці, дзе па сутнасці няма свайго рэпрадуктара і пастаўка куранят ідзе іншы раз па астаткавым прынцыпе, надзвычай запатрабаваны якасныя сутачныя кураняты для айчыннай яечнай птушкагадоўлі. У год маем намер пастаўляць на рынак тры мільёны сутачных куранят яечных парод курэй.

Акрамя напружанага вытворчага рытму, птушкафабрыка будуе жыллё для работнікаў, дапамагае вырашаць шэраг жыццёвых пытанняў жыхарам Лядскага сельсавета, рамантуе рабочую сталовую і адміністрацыйны будынак... Усе гэтыя і іншыя добрыя змены, мабыць, істотна падымаюць рабочы настрой...

– Сёння калектыў з аптымізмам глядзіць у будучае. На прадпрыемстве працуюць 250 пастаянных работнікаў, у сезон набіраем часовых працаўнікоў. Зараз сярэдняя заработная плата ўжо набліжаецца да мільёна рублёў. Але варта ўлічваць, што мы жывём у час вялікіх перамен, і аддача ад буйнамаштабных праектаў яшчэ наперадзе.
Планаў – безліч. Упэўнены, што нашай птушкафабрыцы трэба будаваць некалькі фірменных гандлёвых кропак у Шчучыне і іншых гарадах краіны, варта распрацоўваць свой брэнд і выходзіць з прадукцыяй на замежныя рынкі, ствараць перапрацоўчую вытворчасць. Хацелася б у будучым мець комплекс для адпачынку работнікаў – з лазняй, басейнам, спортпляцоўкамі. Усяго гэтага дастойныя нашы працаўнікі.
Карыстаючыся выпадкам, хачу ад душы павіншаваць калектыў з 50-гадовым юбілеем прадпрыемства і выказаць самыя ўдзячныя словы за добрасумленную працу. Камандай паплечнікаў і аднадумцаў лічу сваіх намеснікаў І.Д.Іваноўскага і У.К.Зарэмбу, вядучага ветурача В.Д.Шайпака, галоўнага бухгалтара Л.Л.Сінкевіч, старшыню прафкама І.Т.Богдан. Толькі ўхвальных слоў за сваю добрасумленную працу заслугоўваюць галоўны ветурач С.А.Лышчык, бухгалтары Р.А.Жалязоўская, М.П.Сінкевіч, С.І.Бекіш, брыгадзіры Н.П.Данілевіч, К.В.Паўлюкевіч, аператары машыннага даення Г.М.Новік, А.В.Мазан, Д.Р.Сяўко, жывёлаводы А.А.Паўлюкевіч і І.С.Тарасевіч. Заўжды на выдатна спраўляюцца з даручанымі абавязкамі трактарысты-машыністы Р.Б.Вейка, Ч.С.Чапля, Г.У.Ткачук. Па-сапраўднаму ўмеюць працаваць нашы птушніцы А.М.Бочка, Я.Э.Лышчык, М.М.Багдзевіч, аператары-наладчыкі абсталявання М.М.Пілюцік, В.М.Паўловіч, І.Ю.Сільвановіч. А як у такі дзень з нагоды юбілею прадпрыемства не ўзгадаць імёны нашых паважаных ветэранаў – С.В.Лянцэвіча, З.С.Балобан, М.У.Кунцэвіч, А.С.Арабчык, В.І.Піваварчыка, В.І.Шапеля, Н.А.Вітко і многіх іншых, хто не шкадаваў сваіх сіл, энергіі, прафесіяналізму дзеля роднага прадпрыемства, якое сёння перажывае новы віток развіцця, каб годна і ўпэўнена крочыць наперад!

Наша даведка
Першым дырэктарам Шчучынскай птушкафабрыкі быў Іван Іванавіч Друц – 1961 - 1969 г.г.
Наступнымі:
Юльян Іванавіч Шымук – 1969 – 1979 г.г.,
Антон Пятровіч Вітко – 1979 – 1999 г.г.,
а з канца 1999 г. – Мікалай Яўгеньевіч Жалязоўскі.

З першых вуснаў
Ёсць стымул для працы!
Сцяпан Васільевіч Лянцэвіч, былы старшыня калгаса “Бальшавік”, кавалер ордэнаў Працоўнага Чырвонага Сцяга і Дружбы народаў, старшыня ветэранскай арганізацыі:
– Я ўзначаліў калгас “Бальшавік” у 1969 годзе. Са Шчучынскай племптушкафабрыкай мы заўсёды былі добрымі суседзямі. Да таго ж знаходзіліся ў адной структуры – “Белптушкапрам”. Мы таксама займаліся вырошчваннем птушкі, толькі “аб’ектам” нашай увагі былі качкі. Бывалі часы, да 1000 тон мяса здавалі дзяржаве, займалі ў рэспубліцы першыя месцы па вытворчасці качкі на ўласных кармах.
Калі ў канцы 90-ых калгас пачаў здаваць свае пазіцыі, узнікла прапанова аб аб’яднанні птушкафабрыкі і “Бальшавіка”. Як паказаў час, гэта было правільнае рашэнне.
І цяпер я падтрымліваю цесную сувязь з кіраўніцтвам птушкафабрыкі. Як старшыня ветэранскай арганізацыі часта звяртаюся да дырэктара Мікалая Яўгеньевіча Жалязоўскага, разам вырашаем розныя пытанні, дапамагаем ветэранам. Хацелася б пажадаць прадпрыемству-юбіляру ўпэўнена ісці наперад, укараняць новыя тэхналогіі і развівацца.
Соф’я Аляксандраўна Лышчык,
галоўны ветурач:

– Я аддала свайму любімаму прадпрыемству амаль чатыры дзесяткі год. І ведаеце, ніколі не пашкадавала, што прыйшла працаваць менавіта сюды. Пачынала ветфельчарам, затым была начальнікам цэха, брыгадзірам. Да сваёй работы адношуся вельмі адказна, стараюся за ўсім прасачыць сама, усё пракантраляваць. Ад нашай службы залежыць вельмі многае – каб птушка расла здароваю, неабходна ў час праводзіць вакцынацыю, рэвакцынацыю. Гэта раней было толькі некалькі хвароб, на якія маглі захварэць нашы гадаванцы. А цяпер іх даволі многа, і мы павінны зрабіць усё магчымае, каб расціць птушку здароваю. Дарэчы, пад нашай апекай 160 тысяч курэй-нясушак і маладняку.
Ёсць у мяне першыя памочнікі, на якіх я магу разлічваць ва ўсім. Гэта ветсанітары Ірына Вікенцьеўна Някрэвіч і Рэгіна Збігнеўна Васюк, а таксама рабочая Анжэла Іосіфаўна Барысевіч.
Лічу, што я – шчаслівы чалавек, таму што знайшла сябе ў сваёй прафесіі. Дарэчы, мая малодшая дачка Наталля таксама абрала спецыяльнасць “ветэрынарная медыцына”. Яна закончыла Гродзенскі аграрны ўніверсітэт і працавала на Скідзельскай бройлернай фабрыцы. Цяпер гадуе сыночка Данілку.
Андрэй Леанардавіч Кранцэвіч,
галоўны эканаміст, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце:

– Прыйшоў працаваць на прадпрыемства пасля заканчэння Горацкай сельгасакадэміі. Навошта недзе шукаць добрага жыцця, калі можна вярнуцца на радзіму і прынесці рэальную карысць сваёй працай. Не сакрэт, што моладзь не затрымліваецца цяпер у сельскай мясцовасці, імкнецца ў горад. А я работай задаволены, і за гэтыя некалькі год “прыкіпеў” душой да калектыву і да прадпрыемства. Проста сэрца радуецца ад таго, што мы ўпэўнена ідзём наперад. Мадэрнізацыя вытворчасці, рэнтабельнасць прывядуць да павышэння заработнай платы. У людзей ёсць выдатны стымул працаваць і даражыць сваім месцам.
Свае асноўныя пасады я сумяшчаю яшчэ з адной – арганізатара спартыўнага адпачынку ў Лядскім сельсавеце. Мы часта збіраемся ў Ляшчанскай школе, гуляем у валейбол, арганізуем спартыўныя мерапрыемствы. Аматары такога карыснага адпачынку – маладыя людзі, якія не скардзяцца на сумнае жыццё ў вёсцы, а самі робяць свой адпачынак захапляючым.
Віктар Альфонсавіч Куцэйка,
лектраманцёр:

– Можна сказаць, што я – прадаўжальнік сямейных традыцый. Мае бацькі ў свой час таксама працавалі на птушкафабрыцы: маці – запраўшчыцай, бацька – вадзіцелем. І вось ужо дваццаць год дзень у дзень я прыходжу на прадпрыемства.
Што змянілася за гэты час? Цяпер два птушнікі ў нас ужо працуюць на новым абсталяванні сумеснай нямецка-беларускай вытворчасці. Яго нашмат прасцей абслугоўваць і наладжваць. Вельмі хацелася б, каб і далей праводзілася перааснашчэнне вытворчасці. Усе мы вельмі спадзяёмся на добрыя змены.
Дзмітрый Юр’евіч Русакевіч
– аграном-насеннявод:

– Напэўна, у калектыве я самы малады супрацоўнік – трапіў сюды на работу ў верасні мінулага года, па размеркаванні. І хоць мой працоўны стаж тут толькі некалькі месяцаў – уражанні самыя прыемныя. Старэйшыя калегі ўсё патлумачаць, дапамогуць. І асвоіцца на новым месцы дапамаглі. Атрымаў матэрыяльную дапамогу, жыву ў інтэрнаце. І, шчыра прызнацца, нават разглядаю магчымасць пусціць тут карані. А чаму не? Калі будзе жыллё, дастойная заработная плата, можна і сур’ёзныя планы будаваць. Тым больш, што ў прадпрыемства ёсць рэальныя перспектывы, а работа мне падабаецца.

Важна не толькі знайсці рынак збыту, але і ўтрымаць яго

 ЩУЧИНСКОЙ ПТИЦЕФАБРИКЕ - 50!

Камерцыйны аддзел, які ўзначальвае вядучы спецыяліст Сяргей Леанідавіч Урублеўскі, ці не самы важны на прадпрыемстве. Вытворчасць прадукцыі – толькі палавіна справы. Поўны поспех залежыць ад знойдзеных рынкаў збыту.

– Яйка – гэта не той тавар, які можа месяцамі ляжаць на складзе, – гаворыць Сяргей Леанідавіч. – Тэрміны рэалізацыі вельмі кароткія. Каб прадукцыя не сапсавалася, мы павінны хутка даставіць яе спажыўцу. Пастаўляем яйкі на Ваўкавыскі і Гродзенскі хлебазаводы, на шчучынскае прадпрыемства ТАДА “Вета”, гродзенскае гандлёвае прадпрыемства “Купалінка” і ваўкавыскае кандытарскае “Пралеска”, у дамы-інтэрнаты. У Шчучыне для пакупнікоў арганізаваны гандаль на міні-рынку “Раніца”, у фірменным магазіне “Петушок”. Гродзенскія пакупнікі могуць набыць наш тавар на цэнтральным рынку горада – два гандлёвыя месцы там належаць Шчучынскай птушкафабрыцы, і ў магазінах. Акрамя гэтага, шчучынскія яйкі раскупляюць жыхары Ліды, Бярозаўкі, Зельвы, Дзятлава, Воранава, і за межамі нашай вобласці – у Барысаве, Жлобіне, Мінску. У нашай справе важна не толькі знайсці рынкі збыту, але і ўтрымаць іх. Канкурэнцыя вельмі жорсткая. Ні ў якім разе нельга парушаць дагаворныя абавязацельствы – гэта справа гонару.
Гутарыла з Сяргеем Леанідавічам і лавіла сябе на думцы, што гэта працоўнае месца быццам бы спецыяльна створана менавіта для яго. Актыўны, энергічны малады супрацоўнік проста жыве сваёй работай. Дарэчы, працуе на птушкафабрыцы не так даўно – яшчэ і двух гадоў няма, а акунуўся ў справу з галавой, дапамагла дзелавая жылка. Рашэнне працаваць на дзяржаўным прадпрыемстве ён прыняў ужо пасля таго, як некалькі гадоў займаўся бізнэсам.
– Мне проста пашанцавала, што я трапіў у такі калектыў, – прызнаецца Сяргей Леанідавіч. – З калегамі знайшлі агульную мову, спрацаваліся, яны мне дапамаглі асвоіцца на новым месцы.
Практычна за год птушкафабрыка тройчы мяняла сваю назву. Цяпер у камерцыйным аддзеле чакаюць таго моманту, калі будзе прынята канчатковае рашэнне аб найменні прадпрыемства. Тады будзе распрацаваны свой брэнд, па якім спажыўцы адразу пазнаюць тавар Шчучынскай птушкафабрыкі.

Чым могуць – дапамогуць
Чалавек абавязкова будзе працаваць лепш, калі адчуе ў адносінах да сябе клопат і ўвагу. Якія формы яны будуць мець – маральныя ці матэрыяльныя – зрэшты, не так важна. Галоўнае, каб такое своеасаблівае “дзякуй за працу!” гучала і для работнікаў, і для тых, хто на заслужаным адпачынку. На птушкафабрыцы гэта разумеюць і стараюцца па меры магчымасці не забываць, падтрымліваць сваіх працаўнікоў.
Да прыкладу, усе працуючыя ведаюць, што да Навагодняга свята і Вялікадня абавязкова атрымаюць своеасаблівы прадуктовы падарунак – яйкі і мяса. Да Дня абаронцаў Айчыны адміністрацыя выдзяляе мужчынам грашовы “давесак” у памеры адной базавай велічыні. Адносіны да жанчын з нагоды іх свята нават крыху цяплейшыя – кожная атрымлівае па паўтары базавыя ці рэчавы падарунак.
Юбілейныя 50, 55 і 60 гадоў таксама не праходзяць незаўважна: прафсаюз “прэзентуе” дзве базавыя, а адміністрацыя – пяць. Выхад на пенсію работніка – падстава, каб уручыць яму “віншавальны канверт”, у якім сума, роўная 10 базавым велічыням.
У мінуты страты і смутку адміністрацыя прадпрыемства і прафсаюзны камітэт таксама падстаўляюць плячо: сям’я пайшоўшага з жыцця чалавека атрымлівае прадукты фабрычнай вытворчасці.
Абавязковы атрыбут Навагодняга свята – падарункі для дзяцей працаўнікоў. Для іх і пуцёўкі ў аздараўленчыя лагеры і санаторыі. Толькі летась там пабывалі, адпачылі і паправілі здароўе 9 дзяцей.
Як расказалі на прадпрыемстве, у мінулым годзе сярод дарослых ахвотнікаў наведаць здраўніцы не знайшлося, хаця такая магчымасць для іх ёсць. А вось у экскурсійна-камерцыйную паездку на адзін з рынкаў ва Украіне адправіліся з ахвотай. Ваяж арганізавала адміністрацыя птушкафабрыкі.
Няхай сабе і не вельмі значнымі пададуцца некаму гэтыя “знакі ўвагі”. Яны ёсць, і гэта галоўнае. Будзе стабільна развівацца прадпрыемства, будуць “прырастаць” нулямі і сумы, вызначаныя для падтрымкі людзей працы і ветэранаў вытворчасці, больш аб’ёмным стане і сацыяльны пакет.

Куранят восенню палічаць
У вёсцы Доўгая Дэмбраўскага сельсавета завяршаецца будаўніцтва суперсучаснай птушкафабрыкі

 ЩУЧИНСКОЙ ПТИЦЕФАБРИКЕ - 50!

– Яшчэ нядаўна адна птушніца збірала за змену крыху больш за 7 тысяч штук яек, а цяпер – 28 тысяч, – падкрэсліла ў размове вядучы заатэхнік птушкагадоўлі Ірына Тадэвушаўна Богдан.
Было чаму здзівіцца. Лічбы розняцца адметна, а значыць, падумалася, такі вытворчы скачок павінен грунтавацца на нейкіх сур’ёзных зменах.

– Рэканструкцыя і мадэрнізацыя вытворчасці сталі падмуркам для дасягнення такой эфектыўнасці ў працы, – пацвердзіла мае згадкі Ірына Тадэвушаўна. – Пачнём з таго, што наша птушынае “царства” – 100 тысяч курэй-нясушак – размешчана толькі ў двух птушніках. А яшчэ нядаўна напалову меншая колькасць – 50 тысяч пярнатых – займалі пяць (!) вытворчых будынкаў. Сёння ж для такой “арміі” у нас выдзелены адзін птушнік. Але які! Унутры бездакорна зманціравана новае нямецкае абсталяванне. Усімі тэхналагічнымі працэсамі кіруе камп’ютар. Уявіце сабе: у пяць гадзін раніцы ў птушніку аўтаматычна ўключаецца святло, і шумная гаспадарка ажывае. Працэсы кармлення і паення таксама аўтаматызаваны. Тэхніка новага пакалення рэгулюе і тэмпературны рэжым унутры будынка. Норма – 17 градусаў цяпла. Павышэнне хоць на градус – і тут жа ўключаюцца дадатковыя вентылятары...
 ЩУЧИНСКОЙ ПТИЦЕФАБРИКЕ - 50!

Як расказала вядучы заатэхнік, на прадпрыемстве два такія мадэрнізаваныя птушнікі для ўтрымання курэй-нясушак. У красавіку тут жа, у Тапілішках, будзе здадзена “фазэнда” і для рамонтнага маладняку ці па-просту сутачных куранят. Цяпер гэтых “жаўтароцікаў” на фабрыцы 58 тысяч галоў. Пакуль што яны знаходзяцца ў старых памяшканнях. У рэканструяваным будынку можна будзе размясціць да 80 тысяч. Цяпер там заканчваецца мантаж новага тэхналагічнага абсталявання.
Ці не галоўны аб’ект у птушкагадоўлі – “фабрыка будучыні” ў вёсцы Доўгая Дэмбраўскага сельсавета. Менавіта так назваў комплекс, які ў хуткім часе будзе здадзены ў эксплуатацыю, дырэктар прадпрыемства М.Я. Жалязоўскі. Ірына Тадэвушаўна пацвердзіла: гэта будзе суперсучасны рэпрадуктар другога парадку, у склад якога ўвойдуць тры птушнікі, адзін – для вырошчвання рамонтнага маладняку, дзе будуць утрымлівацца 38 тысяч куранят, і два – для дарослых курэй – па 32 тысячы галоў у кожным, а таксама яйкасклад і інкубатар вытворчасцю 7,5 мільёна штук яек у год.
– Зможам забяспечыць сутачнымі куранятамі і інкубацыйнымі яйкамі ўсю Гродзенскую вобласць, – пераканана вядучы заатэхнік. – Рэканструкцыя памяшканняў праведзена, у даны момант там устанаўліваецца тэхналагічнае абсталяванне. Новая вытворчасць будзе мець замкнёны цыкл.
 ЩУЧИНСКОЙ ПТИЦЕФАБРИКЕ - 50!

Як жа найноўшыя вытворчыя працэсы паўплывалі на арганізацыю працы на прадпрыемстве? Як расказала Ірына Тадэвушаўна, работа птушкаводаў аблегчылася практычна напалавіну. Адбылося скарачэнне штатаў, але і для вызваленых работнікаў знайшлося месца ў іншых вытворчых падраздзяленнях. Тыя ж, што засталіся, – людзі адказныя і вопытныя. Дарослае курынае пагалоўе цяпер даглядаюць 8 птушніц і 4 наладчыкі, а “маленства” – 4 птушніцы і 3 наладчыкі.
Удалося перакінуцца словам з Алай Мікалаеўнай Бочка і Аленай Сцяпанаўнай Томчык. Працоўны стаж у абедзвюх бярэцца пад тры дзесяткі гадоў, таму розніцу ў тым, што было і што ёсць, птушніцы бачаць яскрава. Змены апошніх гадоў ацэньваюць толькі станоўча.
– Усё ідзе да лепшага, – упэўнена, у адзін голас заявілі работніцы.
“Карцінку” з мінулага намалявала для мяне і Ірына Тадэвушаўна:
– Раней птушніца знаходзілася ў памяшканні цалюткі дзень: уручную выбірала яйкі, дыхала пылам.. А цяпер ёй дастаткова затрымацца ля клетак з птушкай на гадзіны дзве – з раніцы і напрыканцы змены...
Вядучы заатэхнік пра работу птушніц ведае ўсё да драбніц. Некалі і сама пачынала з гэтай “пасады”. Да таго ж, яе мама Ядвіга Казіміраўна Васюк адпрацавала тут з сямнаццаці гадоў да выхаду на пенсію. І не абы як! У свой час яна была адзначана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём “За працоўную адзнаку” і юбілейным медалём.
Нямала прадаўжальнікаў слаўных працоўных традыцый сярод тых, хто сёння пераступае прахадную прадпрыемства. Гэта ўжо знаёмыя нам А.М. Бочка і А.С. Томчык, а таксама іх таварышы па працы В.А. Капіца, С.Л. Магер, Я.Э. Лышчык, наладчыкі А.А. Баранаў, І.Ю. Сільвановіч і многія іншыя.
Дзякуючы дзвюм прыязным і кампетэнтным службовым асобам – той жа І.Т. Богдан і галоўнаму ветурачу С.А. Лышчык аўтар гэтых радкоў здзейсніла цікавую экскурсію па асобных куточках тэрыторыі птушкафабрыкі (усяго яна ажно 25 гектараў), пабачыла новыя абноўленыя вытворчыя памяшканні, краем вока зазірнула ў асобныя з іх, крыху затрымалася на яйкаскладзе... Падзівілася і на канвеер даўжынёй 250 метраў, па якім гатовая прадукцыя трапляе сюды з птушнікаў: хаваецца ён у доўгім “пенале”, які пракладзены ... на вышыні трох – чатырох метраў над зямлёй – ад аднаго будынка да другога... Пачула таксама, што на месцы знесеных старых вытворчых памяшканняў летам зазелянее траўка... Што, калі спраўдзяцца надзеі, свежы асфальт пакрые ўжо выхаджаныя і выезджаныя дарожкі... Што корм для птушкі – са свайго ж кармацэха, а дыванок у бытоўцы для работніц – не для паказухі, а для ўтульнасці, і што ёсць тут і душавыя, і іншыя не лішнія на працы выгоды... Але аб гэтым – іншым разам.

Па працы і гонар

 ЩУЧИНСКОЙ ПТИЦЕФАБРИКЕ - 50!

Больш за 20 гадоў працуе жывёлаводам у гаспадарцы Вячаслаў Тадэвушавіч Чарнушэвіч. Ён займаецца адкормам цялушак, якія потым ідуць на аднаўленне дойнага статка. Зараз пад наглядам В.Т. Чарнушэвіча 188 жывёл. Усе яны дагледжаны, накормлены, утрымліваюцца ў чысціні. Таму і сярэднясутачныя прывагі кожнай цялушкі з пачатку года склалі 660 грамаў.
На ферме “Мураўёўка” Вячаслава Тадэвушавіча паважаюць за добрасумленныя адносіны да працы. Ведаюць, што ён ніколі не падвядзе.

З пачуццём адказнасці

 ЩУЧИНСКОЙ ПТИЦЕФАБРИКЕ - 50!

Хто, як не Ірына Станіславаўна Сіманчык, дакладна ведае рэцэптуру камбікармоў, якія неабходны для грамадскага статка. Гэта пад яе пільным вокам у пэўнай прапорцыі змешваюцца розныя збожжавыя культуры, потым мелюцца і ўзбагачаюцца неабходнымі вітаміннымі дабаўкамі. За дзень яна і яшчэ дзве яе памочніцы адпускаюць на фермы гаспадаркі па 60 і болей тон якаснага корму.
Энергічная і дзелавая, яна паспявае ўправіцца адразу на чатырох складскіх памяшканнях. Любіць дакладнасць і аператыўнасць. Відаць таму ўся жывёла гаспадаркі своечасова атрымлівае кармы.

Стаўка на новую ферму
Жывёлагадоўлі ў гаспадарцы адведзена асаблівая роля. Тут умеюць не толькі вырошчваць багатыя ўраджаі, але і атрымліваць важкія надоі малака і прывагі буйной рагатай жывёлы. З чатырох жывёлагадоўчых ферм у ППРф дзве малочнатаварныя, адна, дзе займаюцца дарошчваннем маладняку, і адна – па адкорме бычкоў. Усяго ў гаспадарцы больш за дзве тысячы галоў буйной рагатай жывёлы, з іх 660 – дойнага статку.

 ЩУЧИНСКОЙ ПТИЦЕФАБРИКЕ - 50!

Па выніках работы за мінулы год сярэднясутачны надой па гаспадарцы склаў 4370 кілаграмаў малака, а сярэднясутачныя прывагі БРЖ – 603 грамы. Найлепшых паказчыкаў у працы дабіліся: аператар машыннага даення Д.Р. Сяўко, якая працуе на ферме “Амбілеўцы” і надаіла ад каровы 5498 кілаграмаў малака, Л.А. Малючэк з гэтай жа фермы (4664 кілаграмы малака), І.Г. Макей з МТФ “Мураўёўка” (4830 кілаграмаў малака). Імкнуцца ад іх не адстаць даяркі Я.В. Скрыба, Л.І. Якімоўская і іншыя.
Высокія сярэднясутачныя прывагі жывёлы змаглі атрымаць даглядчыкі жывёлы А.А. Паўлюкевіч, Д.С. Васюк, Д.С. Янковіч, Г.А. Заруба, В.Т. Чарнушэвіч, Ю.Ф. Трусіла, М.Т. Матусевіч, І.І. Андруцэвіч і іншыя.
У гаспадарцы на працягу апошніх гадоў у дэфіцыце кадры для жывёлагадоўлі. Блізкасць да горада і буйных прадпрыемстваў спакушае многіх шукаць лягчэйшай работы. Аднак кіраўніцтва ППРф стараецца стварыць на кожнай ферме дастойныя ўмовы працы. Праводзіцца рэканструкцыя вытворчых памяшканняў, добраўпарадкуюцца бытоўкі.
Каб палегчыць умовы працы жывёлаводаў і выйсці на больш высокія рубяжы валавой вытворчасці малака, у гаспадарцы распачата будаўніцтва новай малочнатаварнай фермы ў вёсцы Мураўёўка. Да канца года будаўнікі МПМК-167 і МПМК-166 абяцалі здаць гэты аб’ект у эксплуатацыю.

Выпуск падрыхтавалі Таццяна Ступакевіч,
Таццяна Палубятка, Ганна Рудская, Сяргей Гардзейчык.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Щучина

На міжнародным турніры па тайскім боксе юныя шчучынцы заваявалі сем прызавых месцаў

Хотите узнать больше? Выхаванцы секцыі “Таэквандо” Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі дастойна выступілі на міжнародным турніры па тайскім боксе “Кубак 35

В Щучинском районе двадцать восемь котельных из тридцати трех работают на местные виды топлива

Хотите узнать больше? Благодаря хозяйскому подходу коммунальщиков к решению проблемы цена гигакалории теплоэнергии снизилась до 113 рублей 60 копеек – это один из самых 56

В Щучине прошел слет молодых специалистов

Хотите узнать больше? В диалоге с молодежью участвовали заместители председателя Щучинского райисполкома Анна Хведюк и Ян Мойсей, председатель Щучинского районного 83

Щучинец получил награду на престижном британском кинофестивале

Хотите узнать больше? Уроженец Щучина актер Дмитрий Гриневич получил награду на престижном британском кинофестивале Southampton International Film Festival за роль второго 116

Молодой эксперт помог раскрыть преступление в Щучинском районе

Хотите узнать больше? След, обнаруженный молодым экспертом на месте преступления в Щучинском районе, помог найти преступника. От дома в одной из деревень Щучинского района 113

“Дэмбраўская кадрыля” будзе ўключана ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей

Хотите узнать больше? Адзінаццацікласніца Дэм­б­раў­с­кай школы Вераніка Ма­лыш­ка спасцігае «Дэмбраўскую кад­ры­лю» 11-ы год. Русая каса, бла­кіт­ныя вочы і нацыянальны 69

Молодежный центр откроют в Щучине в начале 2017 года

Хотите узнать больше? Молодежный развлекательный центр на месте старого кинотеатра откроют в Щучине в начале 2017 года, сообщил  генеральный директор КУП 73

У Васілішках прайшло свята музыкі Чэс­ла­ва Немэна "Дзіўны гэты свет"

Хотите узнать больше? Спакон вякоў Шчучынская зямля славілася сваімі працавітымі, сумленнымі і таленавітымі людзьмі. Менавіта тут нарадзіўся і правёў сваё дзяцінства 102