Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Маўклівыя сведкі гісторыі скрозь смугу вякоў ззяюць зорамі…”

“Маўклівыя сведкі гісторыі скрозь смугу вякоў ззяюць зорамі…”
Неардынарна і цікава прайшлі на Шчучыншчыне Еўрапейскія дні гісторыка-культурнай спадчыны

… Велічны палац, пабудаваны ў 1908 годзе ў стылі, падражаючым французскаму і саксонскаму ракако, па праекце архітэктара Ўладзіслава Марконі, напоўніўся галасамі, ажыў. Апошнім разам такі наплыў людзей тут быў падчас здымкаў фільма “Масакра”. А сёння мясцовыя жыхары, шчучынцы, госці са сталіцы сабраліся разам на адкрыццё выставы выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Работы маладых мастакоў з выявамі палацавага комплексу і тутэйшых краявідаў арганічна ўпісаліся ў інтэр’ер старажытнай забудовы.

 

“Маўклівыя сведкі гісторыі скрозь смугу вякоў ззяюць зорамі…”

- Мы з Вамі прысутнічаем у цудоўным месцы, якое фарміруе нацыянальную самасвядомасць, - падкрэслівае намеснік старшыні Шчучынскага райвыканкама Ганна Станіславаўна Хвядзюк. - Райвыканкам надае вялікую ўвагу ўсім аб’ектам гістарычнай спадчыны, а іх у нас каля шасцідзесяці. У кожнага – свой лёс. Гэты комплекс шмат чаго пабачыў на сваім вяку: і росквіт, і заняпад. Новы фармат – мастацкі накірунак…

 

 

“Маўклівыя сведкі гісторыі скрозь смугу вякоў ззяюць зорамі…”

Шчырыя словы пра дарагую спадчыну, важнасць адраджэння Жалудоцкага культурнага асяродка сказалі таксама прадстаўнік уласніка палацава-паркавага комплексу намеснік дырэктара ДУП “Конус” Міхаіл Яўгенавіч Урбановіч, член Саюза архітэктараў Людміла Пятроўна Луцэвіч, арганізатар групы мастакоў-удзельнікаў пленэра Наталля Табушава.

 

Атмасферу ўзнёсласці імпрэзе надаў народны ансамбль духоўнай музыкі “Прэабражэнне” і ансамбль “Дывертысмент” Шчучынскай дзіцячай школы мастацтваў. А на вуліцы, ля палаца, іграў патэфон, прывезены акурат са Старавасілішкаўскага клуба-музея Чэслава Немэна і ладзіўся пікнік з юшкай, дранікамі, каўбаскамі і рознымі іншымі прысмакамі. Не па-восеньску цёплы дзянёк, атмасфера шчырасці, сумесная трапеза, размовы пра высокае сагрэлі сэрцы ўсіх, хто завітаў у нядзелю ў гэта знакавае месца.

 

“Маўклівыя сведкі гісторыі скрозь смугу вякоў ззяюць зорамі…”

- Мы закахаліся ў палац, - дзеляцца ўдзельнікі пленэра маладыя мастакі Наталля Табушава, Аляксей Навумчык, Наталля Белавусава, Марына Барысенкава і Дар`я Шышкова. - Працавалася натхнёна, лёгка. А выстава ў старажытных сценах пакінула асаблівае, незабыўнае ўражанне!

 

Дарэчы, мы не маглі не заўважыць, з якой пяшчотай і любоўю напісаны мясцовыя краявіды, і што колеры на карцінах мастакоў – крыху ярчэй за рэальныя. Ці то фарбы пакуль не высахлі, ці то погляд у моладзі такі пазітыўны, яркі, але акалічнасць гэтую мы палічылі знакавай.

- Галоўная мэта пленэра, канешне, - звярнуць увагу грамадства на цудоўны помнік дойлідства, прызнанага гісторыка-культурнай каштоўнасцю краіны, - падкрэслівае старшыня Жалудоцкага гарпасялковага Савета Генадзій Іванавіч Цывінскі, - прыцягнуць інвестараў і мецэнатаў, напомніць, што наша гісторыка-культурная спадчына – і ёсць той фундамент, на якім трымаецца сучаснасць і будуецца будучыня…

Ала БІБІКАВА.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Щучина

На міжнародным турніры па тайскім боксе юныя шчучынцы заваявалі сем прызавых месцаў

Хотите узнать больше? Выхаванцы секцыі “Таэквандо” Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі дастойна выступілі на міжнародным турніры па тайскім боксе “Кубак 44

В Щучинском районе двадцать восемь котельных из тридцати трех работают на местные виды топлива

Хотите узнать больше? Благодаря хозяйскому подходу коммунальщиков к решению проблемы цена гигакалории теплоэнергии снизилась до 113 рублей 60 копеек – это один из самых 60

В Щучине прошел слет молодых специалистов

Хотите узнать больше? В диалоге с молодежью участвовали заместители председателя Щучинского райисполкома Анна Хведюк и Ян Мойсей, председатель Щучинского районного 86

Щучинец получил награду на престижном британском кинофестивале

Хотите узнать больше? Уроженец Щучина актер Дмитрий Гриневич получил награду на престижном британском кинофестивале Southampton International Film Festival за роль второго 124

Молодой эксперт помог раскрыть преступление в Щучинском районе

Хотите узнать больше? След, обнаруженный молодым экспертом на месте преступления в Щучинском районе, помог найти преступника. От дома в одной из деревень Щучинского района 123

“Дэмбраўская кадрыля” будзе ўключана ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей

Хотите узнать больше? Адзінаццацікласніца Дэм­б­раў­с­кай школы Вераніка Ма­лыш­ка спасцігае «Дэмбраўскую кад­ры­лю» 11-ы год. Русая каса, бла­кіт­ныя вочы і нацыянальны 75

Молодежный центр откроют в Щучине в начале 2017 года

Хотите узнать больше? Молодежный развлекательный центр на месте старого кинотеатра откроют в Щучине в начале 2017 года, сообщил  генеральный директор КУП 79

У Васілішках прайшло свята музыкі Чэс­ла­ва Немэна "Дзіўны гэты свет"

Хотите узнать больше? Спакон вякоў Шчучынская зямля славілася сваімі працавітымі, сумленнымі і таленавітымі людзьмі. Менавіта тут нарадзіўся і правёў сваё дзяцінства 110