Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Дэмбраве вадзіца – быццам з крыніцы

 

У Дэмбраве вадзіца – быццам з крыніцы


– У нашых мясцінах вада настолькі чыстая, што магла б выкарыстоўвацца для вытворчасці розных напіткаў, – расказвае старшыня Дэмбраўскага сельвыканкама Віталій Часлававіч Радзімінскі. – Спецыялісты, што бралі аналіз вады, прыйшлі да такой высновы. І нават без ачышчэння на станцыі абезжалезвання яна ўтрымлівае вельмі мала жалеза.

 

Вада чыстая, смачная, але некаторы час таму дэмбраўцы, напэўна, згадзіліся б і на горшую, толькі б яна прыходзіла да іх у дамы. Дрэннае паступленне вады стала для жыхароў аграгарадка сапраўднай праблемай, для вырашэння якой былі патрэбны вялікія сродкі.

– У Дэмбраве яшчэ ў 70-ыя гады былі прабураны дзве свідравіны, праз якія да нядаўняга часу паступала вада, – уводзіць нас у курс спраў майстар РУП ЖКГ Анатолій Уладзіміравіч Драбышэўскі. – Паколькі тэрміны іх эксплуатацыі даўным-даўно выйшлі – такія свідравіны могуць выкарыстоўвацца гадоў дваццаць пяць і не болей – вада праходзіла вельмі цяжка.
Нават, каб уключыць пральную машынку-аўтамат, многія гаспадыні ўставалі ў тры гадзіны ночы – тады расход вады ў аграгарадку быў меншым, і была верагоднасць, што машынка паспее да раніцы завяршыць аперацыі. Вады не хапала. Выйсце існавала толькі адно – бурыць новую свідравіну. І такое рашэнне было прынята.

– За два тыдні ўправіліся спецыялісты “Гроднааблводаканала”, – працягвае Анатолій Уладзіміравіч. – Працавалі, што называецца, на сумленне – вахтавым метадам і без выхадных. Цяпер вады хапае ўсім: і арганізацыям, і індывідуальным карыстальнікам. Глыбіня новай свідравіны – 48 метраў. Менавіта на такой адлегласці ад паверхні зямлі спецыялісты дабраліся да воднага пласта.

Жыхары Дэмбрава, а вадой карыстаюцца 529 чалавек, за месяц расходуюць каля 2000 м3 вады. Акрамя гэтага, вада патрэбна школе, дзіцячаму садку, бальніцы, у адміністрацыйныя будынкі. Да вялікай радасці дэмбраўцаў, цяпер вады хопіць ўсім! Пабудаваная па самых сучасных тэхналогіях, свідравіна поўнасцю зможа забяспечыць патрэбы спажыўцоў.

– Усё абсталяванне новае, сучаснае, – радуецца Анатолій Уладзіміравіч. – Помпа, трубы, 15-метровы фільтр… Вада са свідравіны адразу падаецца на станцыю абезжалезвання, затым – на воданапорную вежу і ў дамы грамадзян. Але на ўсялякі выпадак мы захаваем і дзве былыя свідравіны.

– Нядаўна ў Дэмбраве будаўнікі здалі ў эксплуатацыю пяць новых домікаў, – дадае Віталій Часлававіч Радзімінскі. – А гэта – спажыўцы, якім таксама патрэбна вада. Плануецца, што сёлета яшчэ пяць сямей атрымаюць новае жыллё. Так што прабураная свідравіна нашаму аграгарадку вельмі і вельмі дарэчы.
Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Щучина

На міжнародным турніры па тайскім боксе юныя шчучынцы заваявалі сем прызавых месцаў

Хотите узнать больше? Выхаванцы секцыі “Таэквандо” Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі дастойна выступілі на міжнародным турніры па тайскім боксе “Кубак 40

В Щучинском районе двадцать восемь котельных из тридцати трех работают на местные виды топлива

Хотите узнать больше? Благодаря хозяйскому подходу коммунальщиков к решению проблемы цена гигакалории теплоэнергии снизилась до 113 рублей 60 копеек – это один из самых 60

В Щучине прошел слет молодых специалистов

Хотите узнать больше? В диалоге с молодежью участвовали заместители председателя Щучинского райисполкома Анна Хведюк и Ян Мойсей, председатель Щучинского районного 84

Щучинец получил награду на престижном британском кинофестивале

Хотите узнать больше? Уроженец Щучина актер Дмитрий Гриневич получил награду на престижном британском кинофестивале Southampton International Film Festival за роль второго 121

Молодой эксперт помог раскрыть преступление в Щучинском районе

Хотите узнать больше? След, обнаруженный молодым экспертом на месте преступления в Щучинском районе, помог найти преступника. От дома в одной из деревень Щучинского района 118

“Дэмбраўская кадрыля” будзе ўключана ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей

Хотите узнать больше? Адзінаццацікласніца Дэм­б­раў­с­кай школы Вераніка Ма­лыш­ка спасцігае «Дэмбраўскую кад­ры­лю» 11-ы год. Русая каса, бла­кіт­ныя вочы і нацыянальны 74

Молодежный центр откроют в Щучине в начале 2017 года

Хотите узнать больше? Молодежный развлекательный центр на месте старого кинотеатра откроют в Щучине в начале 2017 года, сообщил  генеральный директор КУП 77

У Васілішках прайшло свята музыкі Чэс­ла­ва Немэна "Дзіўны гэты свет"

Хотите узнать больше? Спакон вякоў Шчучынская зямля славілася сваімі працавітымі, сумленнымі і таленавітымі людзьмі. Менавіта тут нарадзіўся і правёў сваё дзяцінства 108