Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Выратавальнiкi, пажарнiкi, экстрэмалы...

Тое, што ў пажарнай службе і ўвогуле ў аддзеле па надзвычайных сітуацыях працуюць людзі не з баязлівага дзесятка, – зразумела ўсім. Іх прафесійная дзейнасць досыць паслядоўна асвятляецца на старонках нашай газеты. Але на гэты раз мы вырашылі, што называецца, зазірнуць у душу нашым змагарам з агнём і пацікавіцца светам іх захапленняў. Як аказалася, нас чакала нямала адкрыццяў, якімі не церпіцца падзяліцца з чытачамі. Мяркуйце самі: хтосьці з нашых пажарных даследуе гісторыю сваёй прафесіі і стварае сапраўдны ... музей, хтосьці да ўсяго яшчэ і парашутыст заўзяты, іншы бярэ ў рукі відэакамеру і апантана здымае фільмы, а хтосьці сам здымаецца ў нашумелай мастацкай кінастужцы. Але пра ўсё па парадку...

 

Выратавальнiкi, пажарнiкi, экстрэмалы...

Сяргей Уладзіміравіч Аксінюк - начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях:

 

– Досыць трывожная абстаноўка з пажарамі і гібеллю людзей на іх складваецца па ўсёй рэспубліцы, а значыць яшчэ большага прафесіяналізму і кампетэнцыі патрабуецца ад прадстаўнікоў нашай прафесіі. Карыстаючыся выпадкам, хачу звярнуцца да жыхароў раёна: нельга ігнараваць правілы пажарнай бяспекі, легкадумна адносіцца да свайго жыцця і жыцця сваіх блізкіх. Няхай гэта сумная статыстыка прымусіць усіх задумацца: у раёне з пачатку года адбылося 48 пажараў, загінулі восем чалавек. Напярэдадні прафесійнага свята пажарнай службы хочацца пажадаць, каб больш нішто не азмрочвала будні і святы нашых землякоў.

А ў адрас людзей, якія адважна ўступаюць у паядынак з агнём, дазвольце выказаць шчырыя словы падзякі. Шчучынскі РАНС па праве ганарыцца такімі прафесіяналамі, як намеснік начальніка РАНС па дзяржаўнай сістэме папярэджання надзвычайных сітуацый маёр П.С.Красько, начальнік каравула маёр С.Б.Панасевіч, начальнікі пажарных аварыйна-выратавальных пастоў Л.І.Гудзіновіч, В.С.Карасевіч, камандзіры аддзяленняў А.С.Пацук, А.У.Зубель, У.В.Кавальскі, старшы вадзіцель ПАВЧ Д.П.Падстаўскі.

“На сваё саракагоддзе я падарыў сабе 40-ы скачок з парашутам!”
Вось так – ні больш ні менш! У гэтым мне прызнаўся Дзмітрый Падстаўскі – старшы вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1.

– Справа ў тым, што калі я вучыўся ў СШ №2 г.Шчучына, мы сябравалі з мясцовым авіяпалком. Нашы шэфы ўсур’ёз браліся за наша ваенна-патрыятычнае выхаванне. Больш за 30 скачкоў з парашутам я зрабіў у 1986-1988 гадах менавіта ў Шчучыне, – расказвае Дзмітрый Пятровіч. – 38-ы скачок з парашутам значыўся на маім рахунку падчас службы ў арміі, потым быў 20-гадовы перапынак, а нядаўна, дзякуючы адноўленым сувязям з гродзенскім аэраклубам, з’явілася магчымасць успомніць юнацтва і зрабіць сабе падарунак на саракагоддзе: 9 ліпеня я здзейсніў 40-ы скачок з парашутам. Між іншым, не адзін я “хварэю небам” у нашым РАНС, – смяецца Дзмітрый Падстаўскі – чалавек вельмі неардынарны, захоплены, поўны жадання перадаць энергетыку сваёй душы маладому пакаленню.

Дарэчы, Дзмітрый Пятровіч з задавальненнем супрацоўнічае з праваслаўным ваенна-патрыятычным клубам “Дружына”. Гэта ён, Падстаўскі, на “ты” з фота- і відэатэхнікай: у вольную часіну не на камерцыйнай, а на аматарскай “хвалі” здымае кінасюжэты і відэаролікі, збіраецца адкрыць свой блог (часопіс у інтэрнэце), марыць зняць фільм па ўласным сцэнарыі...

Акцёрам быць зусім-зусім не проста...

Выратавальнiкi, пажарнiкi, экстрэмалы...


Разам з Д.П.Падстаўскім ездзіць у аэраклуб (а адзін скачок з парашутам абыходзіцца аматарам у 140 тыс руб. – Заўв. аўтара) і ягоны малодшы калега Аляксандр Трахімчык:

 

– Старшым пажарным я працую крыху больш за паўгода, але ўжо зразумеў, што гэта служба не для слабых нерваў, – расказвае Аляксандр. – Ужо на другім па ліку дзяжурстве адбылося ЧП – тушылі ... аўтобус, а літаральна на трэцім давялося быць сведкам сапраўднай трагедыі: у палаючай кватэры па вуліцы Астроўскага загінуў чалавек, яшчэ дваіх выцягнулі з агню, але на шостыя суткі жанчына памерла ў рэанімацыі, мужчына застаўся ў жывых. Такія чалавечыя драмы – заўжды стрэс. Мабыць, у кожнага існуе свая сістэма, як аднаўляць пасля цяжкага працоўнага дня фізічныя і духоўныя сілы, вяртаць радасць быцця. Скачкі з парашутам – гэта неверагоднае аднаўленне, адчуванне, якое не перадаць словамі: нібыта крылы вырастаюць і адчуваеш небывалую лёгкасць, усялякі раз пачынаеш жыць з чыстага ліста, – дзеліцца сваімі перажываннямі Аляксандр Трахімчык.

 

Выратавальнiкi, пажарнiкi, экстрэмалы...


Дарэчы, ён таксама не навічок у парашутным спорце, бо прайшоў службу ў 38-й асобнай Гвардзейскай Венскай Чырванасцяжнай брыгадзе паветрана-дэсантных войскаў, якія задзейнічаны ў спецаперацыях. Цікава, што іх 382-гі батальён быў адабраны для ... здымак мастацкага фільма “Брэсцкая крэпасць”. Так што жыхар станцыі Ражанка Аляксандр Трахімчык мінулым летам не адзін месяц удзельнічаў у рабоце над вядомай кінастужкай студыі “Беларусьфільм”, што стала сапраўдным бестселерам.

 

 

Выратавальнiкi, пажарнiкi, экстрэмалы...


– Мы здымаліся ў масоўках побач са знакамітымі акцёрамі, назіралі за віртуознай работай каскадзёраў, на сабе адчулі, якая насамрэч нялёгкая прафесія ў артыстаў кіно, – распавядае Аляксандр Трахімчык і дадае, – гэты фільм выклікае вялікае пачуццё патрыятызму, уражвае сваёй дакументальнай верагоднасцю. У якасці экспертаў на здымкі прыехалі рэальныя абаронцы Брэсцкай крэпасці. Было вельмі цікава судакрануцца да самой гісторыі...

 

Шмат уражанняў засталося і ад знаёмства са стваральнікамі кінастужкі Аляксандрам Катом, Ігарам Угольнікавым, акцёрамі Паўлам Дзеравянкам, Ганнай Цуканавай і іншымі.

“Эксперымент з джампінгам толькі пацвярджае, што не ўсялякім экстрымам варта займацца”,–
да такой высновы прыйшоў выпускнік Гомельскага інжынернага інстытута МНС Дзмітрый Скорб. Зараз Дзмітрый Іванавіч працуе інспектарам інспекцыі дзяржаўнага пажарнага нагляду Шчучынскага РАНС. Пра сваё студэнцкае захапленне ўспамінае толькі ў адным кантэксце: вельмі важна памятаць аб правілах бяспекі і даражыць жыццём. Джампінг па-гомельску – гэта калі з вышыні шматпавярхоўкі робяць скачок на “тарзанцы”. Каскадзёры, што называецца, адпачываюць...

– Скажу шчыра, з таго часу я ў многім перагледзеў сваё светаўспрыманне, – прызнаецца Дзмітрый Скорб. – А вось ад скачкоў з парашутам адмовіцца немагчыма. Гэта сапраўдны адпачынак, а пачуццё прызямлення дорыць незямную радасць...

Паважаючы здаровы лад жыцця, Дзмітрый Скорб захапіўся і купаннем у ледзяной палонцы. Адным словам, прайшоў агонь, ваду і медныя трубы.

– Што тычыцца агню, то за гэты год работы ў інспекцыі (менавіта столькі пасля заканчэння ВНУ працуе ў Шчучыне малады спецыяліст. – Заўв. аўтара)
давялося ўсяго пабачыць, – гаворыць Д.І.Скорб. – Асабліва ўразіў выпадак у Збражках, калі суседзі вынеслі з палаючага дома дзядулю-інваліда. Гэта яшчэ раз красамоўна гаворыць, як трэба ўважліва адносіцца да пажылых, нямоглых людзей. Наша служба вельмі многае робіць, каб такіх выпадкаў не здаралася. Прафілактычныя мерапрыемствы, гутаркі з людзьмі, абследаванне жылога сектара – усё гэта наш клопат.

... З гэтымі нераўнадушнымі людзьмі – дастойнымі прадстаўнікамі пажарнай службы – можна было гутарыць бясконца, узгадваць і радасныя, і сумныя старонкі з іх прафесійнага і жыццёвага досведу. Знаёмства з экстрэмаламі паказала, што захапленні супрацоўнікаў РАНС толькі на карысць іх нялёгкай службе.
Таццяна ВАЛЯНЦІНАВА.
Фота аўтара і з асабістага архіва Аляксандра Трахімчыка.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Щучина

На міжнародным турніры па тайскім боксе юныя шчучынцы заваявалі сем прызавых месцаў

Хотите узнать больше? Выхаванцы секцыі “Таэквандо” Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі дастойна выступілі на міжнародным турніры па тайскім боксе “Кубак 39

В Щучинском районе двадцать восемь котельных из тридцати трех работают на местные виды топлива

Хотите узнать больше? Благодаря хозяйскому подходу коммунальщиков к решению проблемы цена гигакалории теплоэнергии снизилась до 113 рублей 60 копеек – это один из самых 58

В Щучине прошел слет молодых специалистов

Хотите узнать больше? В диалоге с молодежью участвовали заместители председателя Щучинского райисполкома Анна Хведюк и Ян Мойсей, председатель Щучинского районного 84

Щучинец получил награду на престижном британском кинофестивале

Хотите узнать больше? Уроженец Щучина актер Дмитрий Гриневич получил награду на престижном британском кинофестивале Southampton International Film Festival за роль второго 121

Молодой эксперт помог раскрыть преступление в Щучинском районе

Хотите узнать больше? След, обнаруженный молодым экспертом на месте преступления в Щучинском районе, помог найти преступника. От дома в одной из деревень Щучинского района 117

“Дэмбраўская кадрыля” будзе ўключана ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей

Хотите узнать больше? Адзінаццацікласніца Дэм­б­раў­с­кай школы Вераніка Ма­лыш­ка спасцігае «Дэмбраўскую кад­ры­лю» 11-ы год. Русая каса, бла­кіт­ныя вочы і нацыянальны 71

Молодежный центр откроют в Щучине в начале 2017 года

Хотите узнать больше? Молодежный развлекательный центр на месте старого кинотеатра откроют в Щучине в начале 2017 года, сообщил  генеральный директор КУП 76

У Васілішках прайшло свята музыкі Чэс­ла­ва Немэна "Дзіўны гэты свет"

Хотите узнать больше? Спакон вякоў Шчучынская зямля славілася сваімі працавітымі, сумленнымі і таленавітымі людзьмі. Менавіта тут нарадзіўся і правёў сваё дзяцінства 107