Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У спажыўкааперацыі ёсць пэўныя абавязацельствы перад насельніцтвам

Нядаўна адбылася “прамая лінія” са старшынёй праўлення раённага спажывецкага таварыства Аляксеем Валянцінавічам Садоўскім. Гадзіна, адведзеная на дыялог кіраўніка з жыхарамі раёна, праляцела імгненна: тэлефанаванні “ішлі” адно за адным, тычыліся самых розных тэм. На большасць пытанняў адказы прагучалі адразу, на асобныя яны будуць дадзены з цягам часу – пасля дэталёвага высвятлення сітуацыі.

Магазіну №7 на вуліцы Акадэмічнай у Шчучыне ой як патрэбен рамонт. Ці плануеце яго? Хацелася б, каб і асартымент тавараў быў тут крыху большы...
– Рамонт гэтага магазіна ў нашых планах ёсць. Мяркуем зрабіць яго напрыканцы года, а таксама замяніць гандлёвае абсталяванне. Ажыццяўленне задум будзе залежаць ад фінансаў. Калі гэта ўдасца, пашырым і асартымент. І ўсё ж Вы павінны зразумець, што асартымент у пэўнай меры залежыць ад пакупніцкай здольнасці. Запоўніць паліцы невялікага магазіна нескладана, але праз некалькі дзён узнікне пытанне з рэалізацыяй, да прыкладу, той жа каўбасы ці сыроў... Лічу, разумны набор прадуктаў тут павінен быць заўжды, а шырокі іх выбар прапануе той жа універсам “Цэнтральны”, да якога недалёка.

У суботу гэта было. Купіла ў магазіне капусту і ... забылася забраць. Вярнулася назад недзе праз гадзіну. Узаемаразумення з прадаўцом не знайшла. Да таго ж яна адмовілася даць кнігу заўваг і прапаноў...
– У гэтай сітуацыі абавязкова разбярэмся. Дзеянням прадаўца дадзім ацэнку. А вось адмова даць кнігу заўваг і прапаноў, скажу адразу, – сур’ёзнае парушэнне, за якое прадугледжана адказнасць. А Вы абавязкова атрымаеце адказ.

З вёскі Касцянева турбуюць. Ці можна здаць вашым нарыхтоўшчыкам тлушч свіны – маю два вядры – і фасолю белую? Мо патрэбны гэтыя прадукты для сталовых?
– Тлушч і фасолю ў насельніцтва мы не закупляем. Той шырокай сеткі сталовых, што некалі была ў раёне, ужо няма. Да таго ж, каб прыняць такі спецыфічны прадукт, як тлушч, патрэбны рознага роду даведкі і ветпасведчанні. Спажывецкая кааперацыя закупляе сёння толькі тое, што потым прадае праз магазіны ці адпраўляе перапрацоўчым прадпрыемствам.

У Астрыне патрэбен шклопрыёмны пункт...
– Прыём шклатары ў вашым пасёлку ажыццяўляе магазін “Дзяжурны”.
Каментарый наўздагон
– Наш намер адкрыць шклопрыёмны пункт “разбіўся” аб кадравае пытанне – жадаючага працаваць у ім так і не знайшлося. Паміж іншым, ёсць пытанні па прыёме шклатары і ў іншых населеных пунктах раёна. Сітуацыю гэту мы сёння абмеркавалі. Паспрабуем вырашыць яе такім чынам: раз на месяц будзем адпраўляць у вёскі машыну, каб людзі маглі здаць шклапосуд.

З Турэйска турбуюць. Чаму ў аўтамагазіне, які прыязджае ў нашу вёску, цэны на некаторыя тавары розняцца ад тых, што ў гарадскіх магазінах?
– Абавязкова праверым гэты факт. Як вы разумееце, цяпер не навіна, што кошты аднаго і таго ж тавару ў розных гандлёвых кропках могуць адрознівацца, у прыватнасці, з-за розніцы ў гандлёвай нацэнцы. Галоўнае, каб лічбы на цэнніку не былі вынікам наўмысных незаконных дзеянняў прадаўца. Вось гэта ўжо парушэнне, за што прадугледжана адказнасць.

У астрынскіх прадуктовых магазінах у апошні час няма ў продажы каўбасы з мяса птушкі. Чаму?
– Прыкладна з тыдзень, як на Скідзельскай птушкафабрыцы нам адмовілі ў пастаўцы гэтай прадукцыі. Спасылаюцца на яе недахоп. Што будзе далей – пакуль не скажу. Дарэчы, прадукцыя з мяса птушкі карыстаецца попытам: яна і танная, і смачная, і рэалізуецца хутка. Спажыўкааперацыя зацікаўлена ёю гандляваць, але часовыя перабоі з пастаўкай парушылі нашы агульныя планы. Абяцаю, што як толькі атрымаем першую партыю курыных далікатэсаў, у першую чаргу адправім астрынскім пакупнікам.

Сабралі два вядры вішань. Вашы нарыхтоўшчыкі абяцалі, што забяруць...
– Раз абяцалі – прыедуць і забяруць.

Ці будзеце закупляць маліну і журавіны?
– На маліну няма попыту з перапрацоўчых прадпрыемстваў. Ягада гэта спецыфічная, хутка страчвае таварны выгляд. Закупіць яе ў насельніцтва, каб ляжала і псавалася, – недапушчальна. А заводы, як я ўжо сказаў, працаваць з малінай не хочуць. Што датычыць журавін – прымаць будзем. Цэны на іх сплануе рынак. Устанаўліваюцца яны з улікам таго, што даюць нарыхтоўшчыкі-канкурэнты, і прадпрыемствы-вытворцы.
Каментарый наўздагон
Як патлумачыў А.В. Садоўскі, у райспажыўтаварыстве ўжо сёння абмеркавалі, як правядуць закуп яблыкаў у насельніцтва. Будуць складзены графікі і праз магазіны даведзены да ведама жыхароў. У вызначаны дзень у канкрэтны населены пункт прыедзе аўтамабіль нарыхтоўшчыкаў.
Як падкрэсліў Аляксей Валянцінавіч, у спажыўкааперацыі ёсць пэўныя абавязацельствы перад насельніцтвам, так бы мовіць, яна працуе з пазіцый дзяржаўнага падыходу да вырашэння пытанняў і праблем людзей. А тыя ж нарыхтоўшчыкі-прыватнікі цікавяцца найперш сферамі, што даюць прыбытак. Устанавілі вытворцы добрую цану на чарніцы ды лісічкі – будуць іх актыўна закупляць. А па вядро вішні ў вёску нізавошта не паедуць... Так і з гандлёвай дзейнасцю: што выгадна – павязуць вяскоўцу. У дзень зарплаты ці выплаты пенсіі – таксама ля патэнцыяльных пакупнікоў... А ў асеннюю непагадзь ці зімовую сцюжу могуць і не паехаць.

Ці будзе працаваць магазін у Замасцянах?
– У магазіне правядзём невялікі рамонт, пакуль што ён будзе працаваць. Работу гэтай гандлёвай кропкі мы нядаўна абмяркоўвалі з намеснікам старшыні райвыканкама М.І. Міхно.

Не за гарамі верасень. Ці будзе магчымасць набыць школьную форму ў магазінах спажыўкааперацыі?
– Мы будзем старацца задаволіць попыт нашых пакупнікоў. Паколькі на рынках цяпер цэны кусаюцца, мяркуем, што бацькі школьнікаў прыйдуць па абноўкі менавіта да нас. Разам з тым, вымушаны прызнаць, што на сённяшні дзень фабрыкі-вытворцы не выконваюць нашы прамыя заяўкі на школьную форму, пададзеныя яшчэ ў чэрвені. “Калінка” прапанавала толькі рэшткі прадукцыі мінулагодняга сезона, а навагрудская фабрыка ўвогуле адмовіла... Да таго ж патрабуюць папярэднюю аплату за тавар. Выправіць сітуацыю спрабуем праз супрацоўніцтва з гродзенскай базай “Гандальадзенне”. Зрэшты, час яшчэ ёсць, спадзяюся, вытворцы сваю “палітыку” зменяць.

У продажы няма цэменту. У чым прычына?
– Летам актыўна вядзецца будаўніцтва, таму вялізны попыт на цэмент. На ліпень фонды на гэты тавар нам павялічылі, гэта 120 тон. Усё, што атрымаем, пойдзе ў продаж. Іншая справа, што цэмент раскупляюць як гарачыя піражкі. Да прыкладу, у пятніцу адправілі ў гандаль 15 тон, а за выхадныя ўсё раскупілі...
“Прамую лінію” падрыхтавала
Таццяна ПАЛУБЯТКА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Щучина

На міжнародным турніры па тайскім боксе юныя шчучынцы заваявалі сем прызавых месцаў

Хотите узнать больше? Выхаванцы секцыі “Таэквандо” Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі дастойна выступілі на міжнародным турніры па тайскім боксе “Кубак 39

В Щучинском районе двадцать восемь котельных из тридцати трех работают на местные виды топлива

Хотите узнать больше? Благодаря хозяйскому подходу коммунальщиков к решению проблемы цена гигакалории теплоэнергии снизилась до 113 рублей 60 копеек – это один из самых 58

В Щучине прошел слет молодых специалистов

Хотите узнать больше? В диалоге с молодежью участвовали заместители председателя Щучинского райисполкома Анна Хведюк и Ян Мойсей, председатель Щучинского районного 84

Щучинец получил награду на престижном британском кинофестивале

Хотите узнать больше? Уроженец Щучина актер Дмитрий Гриневич получил награду на престижном британском кинофестивале Southampton International Film Festival за роль второго 119

Молодой эксперт помог раскрыть преступление в Щучинском районе

Хотите узнать больше? След, обнаруженный молодым экспертом на месте преступления в Щучинском районе, помог найти преступника. От дома в одной из деревень Щучинского района 116

“Дэмбраўская кадрыля” будзе ўключана ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей

Хотите узнать больше? Адзінаццацікласніца Дэм­б­раў­с­кай школы Вераніка Ма­лыш­ка спасцігае «Дэмбраўскую кад­ры­лю» 11-ы год. Русая каса, бла­кіт­ныя вочы і нацыянальны 71

Молодежный центр откроют в Щучине в начале 2017 года

Хотите узнать больше? Молодежный развлекательный центр на месте старого кинотеатра откроют в Щучине в начале 2017 года, сообщил  генеральный директор КУП 76

У Васілішках прайшло свята музыкі Чэс­ла­ва Немэна "Дзіўны гэты свет"

Хотите узнать больше? Спакон вякоў Шчучынская зямля славілася сваімі працавітымі, сумленнымі і таленавітымі людзьмі. Менавіта тут нарадзіўся і правёў сваё дзяцінства 107