Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На радасць шчучынцам – новае футбольнае поле

У Шчучыне пачалося будаўніцтва спартыўнай пляцоўкі, якая дазволіць праводзіць у нашым горадзе спаборніцтвы не толькі раённага, але і абласнога ўзроўню.

– На працягу двух гадоў мы вялі перапіску з Беларускай федэрацыяй футбола, прасілі дапамагчы пабудаваць у Шчучыне спартыўную пляцоўку са штучным пакрыццём, – гаворыць начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама Іван Вікенцьевіч Гваздоўскі. – Наша ініцыятыва сустрэла падтрымку ў аблвыканкаме. Спачатку планавалі пабудаваць футбольнае поле памерам 40х20 м., аднак Беларуская федэрацыя футбола пайшла нам насустрач і павялічыла плошчу ў 3 разы! Сёлета былі выдзелены сродкі, і работа закіпела! У Маскве па спецзаказе зрабілі штучнае пакрыццё неабходных памераў, якое абышлося ў 154 млн. рублёў. Аналагаў будучай шчучынскай спартыўнай пляцоўцы не існуе ва ўсёй Гродзенскай вобласці, і гэта адчыняе перад намі вялікія перспектывы. Тут будуць трэніравацца зборная раёна па футболе, выхаванцы ДЮСШ, мяркуем праводзіць спаборніцтвы не толькі раённага, але і абласнога ўзроўню.

– Прыемна, што дапамагчы ў будаўніцтве футбольнага поля згадзіліся многія арганізацыі раёна: РУП ЖКГ, аўтапарк №12, Шчучынскі рамонтны завод, ААТ “ШчучынАГРАХІМсэрвіс», ДРБУ-161, МПМК-166 і МПМК-167, – адзначае Іван Вікенцьевіч. – Пры такіх тэмпах работ ужо восенню аб’ект будзе здадзены, і там пройдуць першыя матчы.
Аляксандр КАСПЯРЧУК.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Щучина

На міжнародным турніры па тайскім боксе юныя шчучынцы заваявалі сем прызавых месцаў

Хотите узнать больше? Выхаванцы секцыі “Таэквандо” Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі дастойна выступілі на міжнародным турніры па тайскім боксе “Кубак 47

В Щучинском районе двадцать восемь котельных из тридцати трех работают на местные виды топлива

Хотите узнать больше? Благодаря хозяйскому подходу коммунальщиков к решению проблемы цена гигакалории теплоэнергии снизилась до 113 рублей 60 копеек – это один из самых 62

В Щучине прошел слет молодых специалистов

Хотите узнать больше? В диалоге с молодежью участвовали заместители председателя Щучинского райисполкома Анна Хведюк и Ян Мойсей, председатель Щучинского районного 86

Щучинец получил награду на престижном британском кинофестивале

Хотите узнать больше? Уроженец Щучина актер Дмитрий Гриневич получил награду на престижном британском кинофестивале Southampton International Film Festival за роль второго 124

Молодой эксперт помог раскрыть преступление в Щучинском районе

Хотите узнать больше? След, обнаруженный молодым экспертом на месте преступления в Щучинском районе, помог найти преступника. От дома в одной из деревень Щучинского района 123

“Дэмбраўская кадрыля” будзе ўключана ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей

Хотите узнать больше? Адзінаццацікласніца Дэм­б­раў­с­кай школы Вераніка Ма­лыш­ка спасцігае «Дэмбраўскую кад­ры­лю» 11-ы год. Русая каса, бла­кіт­ныя вочы і нацыянальны 76

Молодежный центр откроют в Щучине в начале 2017 года

Хотите узнать больше? Молодежный развлекательный центр на месте старого кинотеатра откроют в Щучине в начале 2017 года, сообщил  генеральный директор КУП 79

У Васілішках прайшло свята музыкі Чэс­ла­ва Немэна "Дзіўны гэты свет"

Хотите узнать больше? Спакон вякоў Шчучынская зямля славілася сваімі працавітымі, сумленнымі і таленавітымі людзьмі. Менавіта тут нарадзіўся і правёў сваё дзяцінства 110