Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

За парадак – грамадою!

На пасяджэнні міжведамаснага каардынацыйнага савета па прафілактыцы п’янства і незаконнага абароту наркотыкаў разглядаліся пытанні аб узроўні працоўнай і выканаўчай дысцыпліны ў саўгасе “Вялікае Мажэйкава” і дзейнасці дабравольных дружын на тэрыторыі Мажэйкаўскага і Навадворскага сельсаветаў.
– У нашай гаспадарцы надаецца вялікая ўвага прафілактыцы п’янства, – гаворыць спецыяліст па ідэалагічнай рабоце саўгаса “Вялікае Мажэйкава” Валерый Вячаслававіч Кандратовіч. – Тых, хто груба парушае працоўную дысцыпліну, прыходзіць на работу ў нецвярозым стане – звальняем. За менш значныя парушэнні прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.
Між іншым, кіраўніцтва саўгаса “Вялікае Мажэйкава” заўсёды ідзе насустрач тым, хто жадае парваць са шкоднымі прывычкамі і пачаць новае жыццё: гаспадарка аплачвае лячэнне ад алкагольнай залежнасці. Такой магчымасцю ўжо скарысталіся 15 чалавек. На жаль, 6 з іх не вытрымалі і месяца без алкаголю…

Старшыня Мажэйкаўскага сельвыканкама Наталля Чаславаўна Хоміч паведаміла прысутным аб дзейнасці добраахвотнай дружыны на тэрыторыі сельсавета.

– Актывісты сумесна з участковым інспектарам міліцыі патрулююць па вуліцах, праводзяць спецыяльныя рэйды з мэтай прадухілення крадзяжоў. Акрамя таго, займаюцца аховай правапарадку, наведваюць нядобранадзейныя сем’і… Работа не спыняецца ў выхадныя і святочныя дні. Сёлета з удзелам дружыннікаў было выяўлена пяць правапарушэнняў.

Не адстаюць ад сваіх калег і навадворскія дружыннікі, якія сумесна з супрацоўнікамі пагранічнага паста “Матылі” ахоўваюць Дзяржаўную мяжу, сочаць за выкананнем грамадзянамі правіл пражывання ў пагранзоне. За аказаную пагранічнікам дапамогу Ганаровай граматай узнагароджаны дружыннік А.Г. Валошка, а Г.І. Скорбу аб’яўлена падзяка. За актыўны ўдзел у затрыманні парушальніка пагранічнага рэжыму Падзячным пісьмом адзначаны В.І. Саковіч.

Падчас разгляду дзейнасці дабравольных дружын былі выяўлены некаторыя недахопы ў арганізацыі работы. Члены савета вызначылі шляхі для аператыўнага вырашэння ўзнікаючых праблем, а таксама абмеркавалі пытанні заахвочвання і стымулявання дружыннікаў для павышэння эфектыўнасці іх работы.
Аляксандр КАСПЯРЧУК.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Щучина

На міжнародным турніры па тайскім боксе юныя шчучынцы заваявалі сем прызавых месцаў

Хотите узнать больше? Выхаванцы секцыі “Таэквандо” Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі дастойна выступілі на міжнародным турніры па тайскім боксе “Кубак 34

В Щучинском районе двадцать восемь котельных из тридцати трех работают на местные виды топлива

Хотите узнать больше? Благодаря хозяйскому подходу коммунальщиков к решению проблемы цена гигакалории теплоэнергии снизилась до 113 рублей 60 копеек – это один из самых 54

В Щучине прошел слет молодых специалистов

Хотите узнать больше? В диалоге с молодежью участвовали заместители председателя Щучинского райисполкома Анна Хведюк и Ян Мойсей, председатель Щучинского районного 82

Щучинец получил награду на престижном британском кинофестивале

Хотите узнать больше? Уроженец Щучина актер Дмитрий Гриневич получил награду на престижном британском кинофестивале Southampton International Film Festival за роль второго 114

Молодой эксперт помог раскрыть преступление в Щучинском районе

Хотите узнать больше? След, обнаруженный молодым экспертом на месте преступления в Щучинском районе, помог найти преступника. От дома в одной из деревень Щучинского района 110

“Дэмбраўская кадрыля” будзе ўключана ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей

Хотите узнать больше? Адзінаццацікласніца Дэм­б­раў­с­кай школы Вераніка Ма­лыш­ка спасцігае «Дэмбраўскую кад­ры­лю» 11-ы год. Русая каса, бла­кіт­ныя вочы і нацыянальны 69

Молодежный центр откроют в Щучине в начале 2017 года

Хотите узнать больше? Молодежный развлекательный центр на месте старого кинотеатра откроют в Щучине в начале 2017 года, сообщил  генеральный директор КУП 73

У Васілішках прайшло свята музыкі Чэс­ла­ва Немэна "Дзіўны гэты свет"

Хотите узнать больше? Спакон вякоў Шчучынская зямля славілася сваімі працавітымі, сумленнымі і таленавітымі людзьмі. Менавіта тут нарадзіўся і правёў сваё дзяцінства 101