Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ансамбль народнай песні «Жытніца» адзначыў 20 год

Ансамбль народнай песні «Жытніца» адзначыў 20 год

Сапраўдны творчы злёт калектываў мастацкай самадзейнасці адбыўся ў мінулую суботу ў Кракоўцы. Жыхары і госці аграгарадка атрымалі асалоду ад выступлення народнага ансамбля народнай песні «Жытніца», жаночай вакальнай групы народнага ансамбля песні і танца «Крыніцы», таленавітых выканаўцаў з Граўжышкоўскага і Мураванаашмянкоўскага сельскіх дамоў культуры, а таксама музычна адораных юнакоў і дзяўчат. А нагодай для свята, на якое спяшаліся нават з суседніх вёсак і Ашмян, стаў юбілей народнага ансамбля «Жытніца», добра вядомага не толькі ў нашым раёне, але і ва ўсёй Гродзенскай вобласці, Беларусі і нават за яе межамі.

За два дзесяцігоддзі свайго існавання, розных гастрольных тураў калектыў «Жытніцы» склаў сваю геаграфічную карту, у якую ўвайшлі Мір, Навагрудак, Масты, Ліда, Мінск, Орша, Аўцюкі, Масква, Кіеў… Тройчы выступалі нашы выканаўцы на літоўскай сцэне, прадстаўлялі раён і ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску. Зразумела, што не застаецца ўбаку «Жытніца» і ад святаў, што ладзяцца ў раёне. Ці то працаўнікоў сельскай гаспадаркі трэба павіншаваць, ці то гасцей з замежжа здзівіць мясцовым каларытам, ці то пастаяльцаў аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў парадаваць – спевакі ўсім дораць добры настрой, з кожным дзеляцца сваім пазітывам, бо не баяцца страціць тое, што дадзена Богам, – талент.

Ансамбль народнай песні «Жытніца» адзначыў 20 год


Шчырымі народнымі песнямі сустрэлі ўдзельнікі калектыву ўсіх прыхільнікаў музыкі і на гэты раз. Радасна віталі гасцей Роза Яцуковіч, Валянціна Горыд, Таццяна Чэрская, Віктар Аленскі, Марына Горыд, Валянціна Шукевіч, Наталля Лукашэвіч, Таццяна Усачова, Алена Люткоўская, Аляксандр Кандруцкі, Міхась Свірка, Алена Шэшка, а таксама мастацкі кіраўнік ансамбля Аляксандр Пашкоўскі. Да многагалосага хору далучыліся і ветэраны «Жытніцы» – Крысціна Яблонская, Леанід і Соф’я Канцавыя, Ірэна Гіруць. Менавіта яны разам з такімі ж зацікаўленымі калегамі і першым кіраўніком ансамбля Іванам Барысенкам стаялі ля яго вытокаў. З цягам часу ў калектыў прыйшлі новыя таленты, такія ж апантаныя і творчыя людзі, якія ахвотна прадаўжаюць добрыя традыцыі народнай песні. Дбаюць сённяшнія «жытнёўцы» і пра будучае і ўжо цяпер клапоцяцца, каб падрыхтаваць сабе добрую змену. Таму і арганізавалі пры Кракоўскім Доме культуры дзіцячы ансамбль песні «Жытнічка», кіруе якім Таццяна Чэрская. Дарэчы, віншаванні і музычны падарунак юбілярам адрасавалі дзеці на адбыўшымся свяце.

Ансамбль народнай песні «Жытніца» адзначыў 20 год


Шмат цёплых слоў пачулі ўдзельнікі калектыву не толькі ад сваіх калег-артыстаў, але і ад начальніка аддзела культуры райвыканкама Галіны Балінскай, старшыні прафкама работнікаў аграпрамысловага комплексу Раісы Турлай, старшыні Жупранскага сельскага Савета Андрэя Клышэўскага, а таксама ад аднавяскоўцаў. Сардэчныя пажаданні,  падарункі атрымлівалі віноўнікі ўрачыстасці на працягу ўсяго вечара. Радаваліся святу і жыхары Кракоўкі: пакуль старэйшыя падхоплівалі знаёмыя матывы, малеча штурмавала надуўны атракцыён, ласавалася салодкай ватай і поп-корнам.

Людміла КОЗЕЛ
Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

З'явілася праграма ХVІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2017”

Хотите узнать больше? Выява выкарыстаная ў якасці ілюстрацыі. Фото з архіва Край.бай Нагадаем, у гэтым годзе свята пройдзе 2-3 чэрвеня на розных пляцоўках Маладзечна. 18

Бесплатный фитнес для всех. Площадки с уличными тренажерами появятся во всех районах Гродненской области

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта mediaryazan.ru До конца года в Островце сдадут в эксплуатацию 27

Ошмяны стали местом проведения республиканского семинара «Современные подходы к содержанию и формам работы по интеграции в общество детей-сирот и детей, оставшихся без попечения родителей»

Хотите узнать больше? В Беларуси количество родителей, лишенных прав на своих детей, уменьшилось за 5 лет на 44 процента. За это же время меньше стало детей-сирот. Это 35

Республиканский семинар по вопросам социальной адаптации детей-сирот и оставшихся без попечения родителей пройдет в Ошмянах

Хотите узнать больше? Двухдневный семинар «Современные подходы к содержанию и формам работы по интеграции в общество детей-сирот и детей, оставшихся без попечения 32

Маршрут «звездного похода» пройдет по Ошмянщине

Хотите узнать больше? Сегодня в Минске стартует «звездный поход», который побывает в том числе и в Ошмянском районе. Это уже 52-й «звездный поход» студентов Белорусского 34

В Ошмянском центре творчества детей и молодежи начали заниматься с детьми дудлингом

Хотите узнать больше? В Ошмянском центре творчества детей и молодежи дудлингом занимаются юные художники в изостудии под руководством педагога Натальи Шидловской. В 27

В Ошмянском районе облагородили родник в бывшем имении графа Чапского

Хотите узнать больше? и построили рядом купель и освятили ее. [/b][/i]Извилистой дорогой въезжаем в Огородники. Новое небольшое строение на возвышении сразу привлекает 44