Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Шляхамі Енджэя Снядэцкага

Шляхамі Енджэя Снядэцкага

Калі вы цікавіцеся жыццём Кальчунскай школы, то ўспомніце, што зусім нядаўна мы спатыкалі гасцей з Літвы, а напрыканцы мая ў госці да іх, у незабыўнае  падарожжа “Шляхамі Енджея Снядецкага” адправіліся мы, каб замацаваць супрацоўніцтва і аддаць даніну павагі свайму земляку Енджэю Снядецкаму.

Сустрэча была вельмі цёплай і незвычайнай. З трохпавярховага будынка школы, з кожнага акенца мы бачылі радасныя дзіцячыя твары, якія віталі нас не толькі усмешкамі, але і беларускімі сцяжкамі. У школе нас сустрэлі вучні ў беларускіх нацыянальных строях, што прыемна нас уразіла і здзівіла.

У першы дзень нас чакала экскурсія па школе. Кожны клас Яшунскай школы абсталяваны інтэрактыўнай дошкай, мультымедыйнай устаноўкай. Амаль паўсюдна новая мэбля, шмат камп’ютараў, незвычайны інтэр’ер. Вельмі прыемна было ўбачыць знаёмыя словы на беларускай мове ў афармленні актавай залы, а яшчэ больш - пачуць з вуснаў літоўскіх вучняў прывітанне на нашай роднай мове.

На могілках, дзе пахаваны сваякі Енджэя Снядецкага, мы запалілі лампадкі. Запаленыя агеньчыкі нагадалі нам аб тым, што памяць жывая, вечная, і толькі ад нас залежыць, наколькі трывалай і доўгай яна будзе.

Для мяне, як экскурсавода школьнага музея Е.Снядецкага, гэта было нешта большае, чым проста экскурсія. Прыемна было хадзіць тымі сцяжынкамі, па якіх некалі хадзіў сам Енджэй Снядецкі.

Увечары нас чакала міжнародная дыскатэка з забаўляльнай конкурснай праграмай і сяброўскі стол са смачнымі літоўскімі стравамі. Нельга перадаць словамі ўсе эмоцыі, якія валодалі намі ў той час. І хоць мы не размаўлялі на літоўскай мове, але ў нашых адносінах было столькі дабрыні, шчырасці,  узаемаразумення!

Другі дзень быў запоўнены пазнавальным падарожжам і новымі, дагэтуль нязведанымі эмоцыямі. Стары горад - сучасная Вільня – Тракай - Кальчуны – такі маршрут чакаў нас.

Гледзячы ў акно аўтобуса, які вёз нас дамоў, я думала аб тым, што калі дабірацца напрасткі да Яшун з Кальчун, то будзе зусім блізка. І навошта людзі прыдумалі межы? Мы ж амаль родныя! У нас адзіная гісторыя і культура, ды і тэрыторыя была ў нас калісьці агульная. Вось добра было б вярнуць усё гэта назад…

Інга ГІЗ, вучаніца Кальчунскай СШ, слухач школы маладога журналіста

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

З'явілася праграма ХVІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2017”

Хотите узнать больше? Выява выкарыстаная ў якасці ілюстрацыі. Фото з архіва Край.бай Нагадаем, у гэтым годзе свята пройдзе 2-3 чэрвеня на розных пляцоўках Маладзечна. 19

Бесплатный фитнес для всех. Площадки с уличными тренажерами появятся во всех районах Гродненской области

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта mediaryazan.ru До конца года в Островце сдадут в эксплуатацию 28

Ошмяны стали местом проведения республиканского семинара «Современные подходы к содержанию и формам работы по интеграции в общество детей-сирот и детей, оставшихся без попечения родителей»

Хотите узнать больше? В Беларуси количество родителей, лишенных прав на своих детей, уменьшилось за 5 лет на 44 процента. За это же время меньше стало детей-сирот. Это 35

Республиканский семинар по вопросам социальной адаптации детей-сирот и оставшихся без попечения родителей пройдет в Ошмянах

Хотите узнать больше? Двухдневный семинар «Современные подходы к содержанию и формам работы по интеграции в общество детей-сирот и детей, оставшихся без попечения 32

Маршрут «звездного похода» пройдет по Ошмянщине

Хотите узнать больше? Сегодня в Минске стартует «звездный поход», который побывает в том числе и в Ошмянском районе. Это уже 52-й «звездный поход» студентов Белорусского 35

В Ошмянском центре творчества детей и молодежи начали заниматься с детьми дудлингом

Хотите узнать больше? В Ошмянском центре творчества детей и молодежи дудлингом занимаются юные художники в изостудии под руководством педагога Натальи Шидловской. В 28

В Ошмянском районе облагородили родник в бывшем имении графа Чапского

Хотите узнать больше? и построили рядом купель и освятили ее. [/b][/i]Извилистой дорогой въезжаем в Огородники. Новое небольшое строение на возвышении сразу привлекает 44