Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Звёздный поход» студентов белорусских вузов: итоги 2012 года

«Звёздный поход» студентов белорусских вузов: итоги 2012 года

Другі год запар наш раён прымаў студэнтаў з БДПУ імя Максіма Танка. Сёлета «зорныя» атрады пабывалі на Міншчыне, Магілёўшчыне і дзякуючы дэпутату Наталлі Кучынскай - у трох раёнах Гродзенскай вобласці: Ашмянскім, Лідскім і Іўеўскім.

Лагічны працяг «Зорнага паходу» - падвядзенне вынікаў, на якое па традыцыі запрашаюцца прадстаўнікі кіраўніцтва раёнаў, начальнікі аддзелаў адукацыі. У апошні дзень лютага старшыня Ашмянскага райвыканкама Ю.У. Адамчык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Н.Г. Кучынская, начальнік аддзела адукацыі С.М. Баркоўская, загадчык сектара выхаваўчай работы К.А.Астрамовіч, дырэктар СШ № 1 М.М. Гружэўскі прынялі ўдзел у святочным мерапрыемстве. 48-ы злёт студэнтаў і выкладчыкаў БДПУ даў магчымасць прысутным акунуцца ў атмасферу творчасці, драйву і юнацкага пазітыву, а таксама дазволіў пераканацца ў неабходнасці такой прафарыентацыйнай работы.

- Я добра ведаю патрэбу ў педагагічных кадрах у рэгіёне, - адзначыла падчас урачыстасці дэпутат Наталля Кучынская. - Яшчэ калі працавала начальнікам Ашмянскага аддзела адукацыі, на свае вочы бачыла, што прафарыентацыйная работа, якая праводзіцца студэнтамі-«танкаўцамі», не фармальная, а вельмі крэатыўная і выніковая. Дарэчы, пасля мінулагодніх выступленняў каманды «Дзеці Эйнштэйна» са школ Ашмянскага раёна на педагагічныя спецыяльнасці мэтанакіравана паступіла 15%  выпускнікоў устаноў адукацыі, мы падрыхтавалі 35 мэтавых дагавораў.

Звяртаючыся да студэнтаў, дэпутат выказала спадзяванне, што, пабываўшы ў лідскіх, іўеўскіх і ашмянскіх школах, яны вернуцца сюды ў якасці настаўнікаў.

«Звёздный поход» студентов белорусских вузов: итоги 2012 года


Адчуванне добрай і патрэбнай справы – «Зорных паходаў» – пацвердзілі і ўзнагароды, якія атрымалі прадстаўнікі кіруючых органаў Ашмяншчыны падчас сустрэчы ва ўніверсітэце. За плённую працу ў вобласці грамадзянска-патрыятычнага выхавання і садзейнічанне ў арганізацыі сустрэчы з удзельнікамі 48-га паходу на тэрыторыі трох раёнаў Гродзенскай вобласці (Ашмянскага, Іўеўскага, Лідскага) Ганаровай граматай БДПУ імя М.Танка ўзнагароджана Н.Г.Кучынская. За значны ўклад у грамадзянска-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення і за высокі ўзровень арганізацыі 48-га паходу на тэрыторыі Ашмянскага раёна старшыні Ашмянскага райвыканкама Ю.У.Адамчыку ўручана Ганаровая грамата. Падзяку ад рэктара БДПУ імя М.Танка атрымала начальнік аддзела адукацыі С.М. Баркоўская.

«Звёздный поход» студентов белорусских вузов: итоги 2012 года

«Зорным» удзел ашмянцаў у мерапрыемстве стаў і дзякуючы канцэртнай праграме амаль для 600 гледачоў-студэнтаў універсітэта – такой ганаровай місіі былі ўдастоены ўстановы адукацыі нашага раёна. У падрыхтоўцы праграмы прымалі ўдзел загадчык сектара выхаваўчай работы К.А.Астрамовіч, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 1 К.У.Асмольская, музыкальныя кіраўнікі М.П. Федарэнка, В.І. Федарэнка, Г.С. Раманькова (СШ № 1), Л.М. Эмір (СШ № 3), Дз.У. Якаўлева (СШ № 2).

Канцэртная праграма пазнаёміла ўсіх прысутных са знакамітымі гістарычнымі мясцінамі Ашмяншчыны, дазволіла паразважаць аб сутнасці настаўніцкай прафесіі, адзначыць яркасць студэнцкага жыцця.

Яскравае выступленне ўзорных калектываў «Эфект», «Палёт» СШ № 1, танцавальнага калектыву «Супер-дзеткі» СШ № 2, сольных выканаўцаў СШ № 1, СШ № 2, СШ № 3, Гальшанскай гімназіі ў поўнай меры прадэманстравала прафесіяналізм ашмянскіх артыстаў, а Вікторыя Барысевіч і Вадзім Лукашэвіч у чарговы раз пацвердзілі сваё майстэрства ў ролі вядучых.

На працягу дзвюх гадзін не сціхалі апладысменты, якімі студэнты і выкладчыкі БДПУ імя М. Танка сустракалі нашых артыстаў. Энергетыка зала ў чарговы раз пераканала: Ашмяны – лепшыя.

Людміла КОЗЕЛ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

Минский суд приступил к рассмотрению уголовного дела в отношении ошмянских таможенников

Хотите узнать больше? Судебная коллегия по уголовным делам Минского областного суда 5 декабря начала судебное разбирательство по уголовному делу в отношении очередной 65

В Ошмянах открыли дом совместного проживания для пожилых людей (фото)

Хотите узнать больше? В Ошмянах открыли дом совместного проживания для пожилых людей. Фото с сайта www.osh.by Дом совместного самостоятельного проживания граждан пожилого 31

На белорусско-литовской границе сохраняются очереди: на выезд в «Котловке» стоят 130 машин, в «Каменном Логе» – 300 фур

Хотите узнать больше? Данная камера установлена непосредственно на въезде в пункт пропуска «Каменный Лог» (выезд из Республики Беларусь). Фото с сайта gpk.gov.by На 10.00 32

Школы здоровья работают в Ошмянах и Островце

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.quiron.es Школы здоровья создают в учреждениях образования Гродненской области. 43

Спортсменка из Ошмянского района стала бронзовым призером чемпионата мира по армрестлингу

Хотите узнать больше? В начале октября в Благоевграде (Болгария) проходил чемпионат мира по армрестлингу. Белорусские спортсмены завоевали четыре медали — две золотые и 38

Ошмянская таможня изъяла партию товаров более чем на 580 тысяч белорусских рублей

Хотите узнать больше? Об этом сообщили в пресс-группе Ошмянской таможни.  Сотрудники отдела по борьбе с контрабандой и административными таможенными правонарушениями 30