Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ашмянскі фермер за свае грошы адбудоўвае сядзібу пісьменніка Антонія Эдварда Адынца

Ашмянскі фермер за свае грошы адбудоўвае сядзібу пісьменніка Антонія Эдварда Адынца


Ашмянскі фермер Іван Кунюта за свае грошы адбудоўвае сядзібу пісьменніка і перакладчыка Антонія Эдварда Адынца, адраджае паўзабытыя імёны сваіх землякоў і робіць усё, каб захаваць ад разбурэння будынак былога манастыра ў Барунах.

– Толькі што вярнуўся з Ашмянаў, з райвыканкама, – паведаміў ён мне. – Здаецца, справа скранулася з месца, хутка дакументы будуць аформлены, і былы кляштарны будынак можна будзе набыць на аўкцыёне.

Гэтага моманту фермер з вёскі Біюцішкі Ашмянскага раёна Іван Кунюта чакаў больш за год. А да таго часу не мог абыякава глядзець на тое, як разбураецца ўнікальны помнік гісторыі – будынак былога кляштара ў Барунах. Менавіта тут загучаў стагоддзе таму славуты раманс на словы Багдановіча “Зорка Венера” – верш паклаў на музыку Сымон Рак-Міхайлоўскі, калі ў 20-х гадах мінулага стагоддзя ўзначальваў беларускую нацыянальную настаўніцкую семінарыю.
Праваўстаноўчыя дакументы на будынак каштавалі нетанна, таму працэс яго падрыхтоўкі да аўкцыёну зацягнуўся. Пытаюся, для чаго фермеру гэты будынак, як плануе выкарыстоўваць яго. Адказ Івана Іванавіча здзіўляе. Аказваецца, не для сваіх патрэб плануе купіць старажытны будынак фермер з Біюцішак, а каб зберагчы для нашчадкаў.
– Чатырыста восемдзесят мільёнаў рублёў – такой плануецца першапачатковы кошт на аўкцыёне парэшткаў кляштарнага будынка – для мяне непад’емная сума. Ды і каб аднавіць будынак, патрэбны не мільёны, а мільярды рублёў. Таму разлічваю на падтрымку сяброў-аднадумцаў.
У аднаўленні будынка, магчыма, паўдзельнічае каталіцкая абшчына мясцовага касцёла. Сёстры-манахіні, якія займаюцца з цяжкавыхоўнымі падлеткамі, могуць абсталяваць тут пакоі для заняткаў. Ёсць задумка вярнуць у гістарычны будынак пакой для рэгістрацыі шлюбаў, які быў тут гадоў з 30 таму.
– Можна абсталяваць у будынку гасцініцу, выставачную залу, музейны пакой альбо кавярню, – марыць фермер з Біюцішак. І разлічвае на ўдзел у аднаўленні будынка бізнесменаў, з якімі ўжо вёў перамовы.
У сваёй фермерскай гаспадарцы Іван Кунюта разводзіць свіней і авечак, вырошчвае гародніну і збожжа, удваіх з жонкай Галінай Антонаўнай прымаюць гасцей у аграсядзібе “Садок”.

Гароднінасховішча фермер яшчэ не дабудаваў, таму гародніну захоўвае зімой у склепах, якія арандуе ў вяскоўцаў у Біюцішках. Затое не шкадуе сродкаў на сваё захапленне, дарэчы, вельмі дарагое і затратнае. У невялікай вёсачцы Гейстуны побач з Біюцішкамі аднаўляе сядзібу паэта і перакладчыка Антонія Эдварда Адынца.
Антоній Эдвард Адынец нарадзіўся ў 1804 годзе ў Гейстунах, вучыўся ў базыльянскай школе ў Барунах, потым вывучаў права ў Віленскім універсітэце. У 1825 годзе выдаў 2 тамы сваіх вершаў, быў рэдактарам газеты “Віленскі веснік”. Падарожнічаў разам з Адамам Міцкевічам і на яго ж раўняўся ў сваёй творчасці. Акрамя вершаў, пісаў гістарычныя драмы, перакладаў на польскую мову творы Пушкіна, Байрана, Вальтэра Скота. Станіслаў Манюшка некалькі вершаў Адынца паклаў на музыку.
Па архівах, па расказах мясцовых жыхароў Іван Кунюта ўжо ўстанавіў, дзе знаходзілася сядзіба Адынцоў, які мела выгляд. На месцы сядзібы фермер аднавіў саджалку. Зараз збірае сродкі, каб пабудаваць наноў на старым месцы сядзібны дом – ён быў драўляным, і ад яго нічога не захавалася.
У планах Івана Кунюты вярнуць нашчадкам імя яшчэ аднаго ўраджэнца Біюцішак, які, як сведчаць усе яго біяграфіі, тут і пахаваны. Андрэй Волан нарадзіўся ў 1530 годзе ў Біюцішках. У сусветную гісторыю ён увайшоў як філосаф, палітычны дзеяч, пісьменнік і правазнаўца.
Наталія ВАЛЫНЕЦ

<!--dle_leech_begin--><!--dle_leech_end-->
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

В Ошмянах открыли дом совместного проживания для пожилых людей (фото)

Хотите узнать больше? В Ошмянах открыли дом совместного проживания для пожилых людей. Фото с сайта www.osh.by Дом совместного самостоятельного проживания граждан пожилого 30

На белорусско-литовской границе сохраняются очереди: на выезд в «Котловке» стоят 130 машин, в «Каменном Логе» – 300 фур

Хотите узнать больше? Данная камера установлена непосредственно на въезде в пункт пропуска «Каменный Лог» (выезд из Республики Беларусь). Фото с сайта gpk.gov.by На 10.00 31

Школы здоровья работают в Ошмянах и Островце

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.quiron.es Школы здоровья создают в учреждениях образования Гродненской области. 43

Спортсменка из Ошмянского района стала бронзовым призером чемпионата мира по армрестлингу

Хотите узнать больше? В начале октября в Благоевграде (Болгария) проходил чемпионат мира по армрестлингу. Белорусские спортсмены завоевали четыре медали — две золотые и 38

Ошмянская таможня изъяла партию товаров более чем на 580 тысяч белорусских рублей

Хотите узнать больше? Об этом сообщили в пресс-группе Ошмянской таможни.  Сотрудники отдела по борьбе с контрабандой и административными таможенными правонарушениями 29

Лучший школьный повар Ошмянского района работает в Цуденишках

Хотите узнать больше? Конкурс «Лучший по профессии» среди школьных поваров проходил в Ошмянском районе. Фото с сайта www.osh.by В этом году в районном кулинарном 34