Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Малады бібліятэкар Канстанцін Яраш: Я быў здзіўлены колькасцю кніг, якія чытаюць ашмянцы

Малады бібліятэкар Канстанцін Яраш: Я быў здзіўлены колькасцю кніг, якія чытаюць ашмянцы

Па гендэрнай прыкмеце прафесіі мы можам раздзяліць на некалькі  груп. Адны з іх лічацца чыста жаночымі. Напрыклад, выхавацель у дзіцячым садку, бо сама прырода аб гэтым паклапацілася. А вось уявіць слабую палову чалавецтва ў якасці будаўніка ці шахцёра, наадварот, вельмі цяжка. Існуе шмат абласцей дзейнасці, у якіх і жанчыны, і мужчыны здольны праявіць сябе ў аднолькавай меры паспяхова. Гэта сферы медыцыны, культуры, адукацыі. Прафесія настаўніка, урача, юрыста падуладна як жанчынам, так і мужчынам. Але ж амаль з кожнага правіла ёсць выключэнні. Ёсць спецыяльнасці, для якіх палавая прыналежнасць ужо не іграе рашаючай ролі. Сёння можна сустрэць мужчыну-касіра альбо жанчыну-міліцыянера, і нікога гэты факт не здзіўляе.

Аднак калі ў гарадскую бібліятэку, што ў квартале Будаўнікоў, прыйшоў працаваць бібліятэкарам мужчына, чытачы нават і не паверылі ў гэтую акалічнасць. Але маладога спецыяліста, выпускніка Магілёўскага дзяржаўнага бібліятэчнага каледжа Канстанціна Яраша гэта ні чуць не пакрыўдзіла, бо самым важным аргументам у працы хлопец лічыць любоў да выбранай прафесій. Свой выбар Канстанцін зрабіў, можна сказаць, выпадкова. Не прайшоў пры паступленні ва ўніверсітэт на бюджэтную форму навучання. Не хапіла зусім крыху, каб паступіць на спецыяльнасць “Псіхалогія”. Сёння, калі за плячыма вучоба ў каледжы і паўгода працы ў бібліятэцы, Канстанцін зусім не шкадуе, што так склаліся абставіны. Гэта спярша было няёмка, калі бачыў здзіўленне ў вачах наведвальнікаў бібліятэкі. А яшчэ малады спецыяліст адчуваў няўпэўненасць ад таго, што не зможа прапанаваць цікавую і патрэбную чытачу кнігу альбо зробіць памылку пры запісе ў фармуляры. Адна справа вучоба, а другая, калі трэба выкарыстаць свае веды на практыцы. Памочнікам і дарадцам Канстанціну стала загадчыца бібліятэкі Людміла Аркадзьеўна Зарэцкая. Землякі (абодва з Гомельшчыны) адразу ж знайшлі агульную мову. Людміла Аркадзьеўна адразу ж адзначыла, што яе малады калега старанны, адказны і граматны спецыяліст. А вопыт – гэта справа часу. Калісьці і яна прыехала ў Ашмяны маладой і нявопытнай.

Канстанцін Яраш хутка азнаёміўся з кніжным фондам і мясцовымі чытачамі. Яму даспадобы тое, што ашмянцы так любяць кнігу. Для яго семдзясят наведвальнікаў у дзень стала дзівам, бо будучы на практыцы ў бібліятэках Магілёва і родных Калінкавіч, такога ні разу не назіраў. Паважаюць карыстальнікі бібліятэкі класіку, добра бяруць кнігі беларускіх аўтараў. Штодня знаходзяцца людзі, якія не могуць пражыць без навін, што змяшчаюць перыядычныя выданні. Заўсёды рады малады спецыяліст, калі ўдаецца  выканаць запыт карыстальніка бібліятэкі, хаця часам прыходзіцца шмат часу патраціць на пошукі ў інтэрнэце ці праз другія крыніцы.

Маладога бібліятэкара палюбілі дзеці. Яны прыходзяць сюды не толькі, каб абмяняць кніжкі, але і пагаварыць з цікавым чалавекам. У гэтых няўрымслівых хлопчыках і дзяўчынках Канстанцін бачыць і сябе, бо яшчэ нядаўна сам бегаў у бібліятэку, дзе набіраў вялікі стос тоненькіх дзіцячых кніжак і з задавальненнем іх чытаў. Стараўся перачытаць кнігі як мага хутчэй, каб ізноў бегчы ў  прыцягальную скарбніцу ведаў. Цяпер на чытанне не заўсёды ёсць удосталь часу, як раней, але Канстанцін  заўсёды яго знаходзіць, каб у чарговы раз паглыбіцца ў творчасць класікаў замежнай і рускай літаратуры, якую любіць перачытваць. Цікавяць хлопца і беларускія аўтары, хаця яму, ураджэнцу Расіі, і складана даецца беларуская літаратура. У вольны ад працы час Канстанцін бярэ ў рукі гітару, спрабуе сам пісаць песні і музыку. У Ашмянах ён знайшоў сабе не толькі калег, але і сяброў і зусім не шкадуе, што лёс закінуў яго ў невялічкі заходні гарадок, аб якім даведаўся перш з інтэрнэту.

Канстанцін Яраш зараз думае аб тым, каб прадоўжыць вучобу далей і атрымаць вышэйшую адукацыю. Рана загадваць аб тым, застанецца ён у Ашмянах ці вернецца ў Калінкавічы, будзе бібліятэкарам ці абярэ іншую спецыяльнасць, адно ясна: не так і важна, мужчына ты ці жанчына. Галоўнае – любоў да выбранай справы і разуменне таго, што твая работа – старанная і бездакорная – патрэбна людзям.

Аліна САНЮК
Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

Хорошие новости! Снижены цены на продукцию STIHL и VIKING

Хотите узнать больше? Немецкое предприятие STIHL является известным в мире производителем моторизованных инструментов для сельского, лесного хозяйства и строительства 26

Билет на концерт «Агата Кристи». Все хиты» получает молодечненец Александр Горбачевский

Хотите узнать больше? Билет на концерт «Агата Кристи». Все хиты» получает молодечненец Александр Горбачевский. Фото предоставлено Край.бай Александром Горбачевским На 30

В Гродненской области от сбора по декрету №3 освободили более 110 человек

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.belta.by По оперативным данным, рассмотрено около 300 таких обращений, 37

Слово «стресс» не про них – стоматология «Террастом» в Молодечно подтверждает это и в свой профессиональный праздник

Хотите узнать больше? Стоматология «Террастом» в Молодечно для взрослых и детей В Молодечно по ул. Волынца, 12Д, каб. 21 (вход со стороны центра «Этажи») работает 57

В Молодечно едет Сергей Славянский с программой «Новые и лучшие песни на бис!»

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта dzerzhinsk.by С программой «Новые и лучшие песни на бис!» Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном 55

В США на 102-м году жизни скончался Антон Шукелойть – один из лидеров белорусской эмиграции, уроженец Ошмянского района

Хотите узнать больше? Антон Шукелойть. Фото из Facebook Натальи Гордиенко В ночь на 8 января на 102-м году жизни умер Антон Шукелойть – один из старейших общественных и 80

От кроватки до игрушек. Где в Вилейке купить детские товары в рассрочку?

Хотите узнать больше? Купить в Вилейке детские товары в рассрочку можно в магазинах «Мария-Кидs» «Мария-Кидs» – это сеть магазинов с товарами для детей. В сети 83