Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Продолжается создание виртуального музея геодезической Дуги Струве. Что уже сделано?

Продолжается создание виртуального музея геодезической Дуги Струве. Что уже сделано?

Калі запытаць сёння ў беларусаў (ды ці толькі ў беларусаў) пра Дугу Струвэ, то наўрад ці ўсе змогуць даць зразумелыя адказы, што яна сабой уяўляе і навошта патрэбна, нягледзячы на тое, што занесена ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА поруч з Белавежскай пушчай, Нясвіжскім і Мірскім замкамі і па праву можа прэтэндаваць на Кнігу рэкордаў Гінеса як самы доўгі помнік (2820 км).

Шчыра прызнаюся, што і сама мела павярхоўныя веды пра гэты геадэзічны цуд. Прасвятліў маю галаву і даступна расказаў аб так званых пунктах трыангуляцыі (разбіўка на трохкутнікі) па дузе вымярэння зямнога мерыдыяна былы дырэктар РУП «Белаэракосмагеадэзія», дацэнт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Уладзімір Мкртычан.

А адбылося гэта падчас семінара ў Гальшанах, які праходзіў у рамках рэалізацыі міжнароднага праекта па стварэнні ў мясцовай бібліятэцы віртуальнага музея Дугі Струвэ.

Продолжается создание виртуального музея геодезической Дуги Струве. Что уже сделано?

Работа закіпела ў Гальшанскай бібліятэцы ўжо ў лютым. На сродкі, выдаткаваныя Асацыяцыяй агенцтваў мясцовай дэмакратыі (Страсбург) – ?8 тысяч і з раённага бюджэту – 57 мільёнаў рублёў, была набыта сучасная аргтэхніка, распрацаваны рабочы праект сайта музея, праведзены рамонт памяшкання з заменай акон і дзвярэй, набыты шкляныя вітрыны і значная частка неабходнай літаратуры па тэме, падрыхтавана друкаваная рэкламная прадукцыя. На сённяшні дзень вядзецца актыўная работа па інфармацыйным напаўненні музея і стварэнні рэкламнай прадукцыі.

У пачатку ліпеня Гальшаны прымалі ў сябе членаў пятага Каардынацыйнага камітэта Дугі Струвэ. У пасяджэнні, на якім ішла размова аб далейшым лёсе ўнікальнага помніка гісторыка-культурнай спадчыны, прынялі ўдзел прадстаўнікі дзесяці краін, праз тэрыторыю якіх пралягло Руска-Скандынаўскае трыангуляцыйнае градуснае вымярэнне: Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы. Тады ж кіраўніку праекта, загадчыцы Гальшанскай бібліятэкі Ліліі Рагінскай быў уручаны сертыфікат ЮНЕСКА, які заняў ганаровае месца сярод экспанатаў музея і стаў яскравым пацвярджэннем таго, што Дуга Струвэ з’яўляецца  сусветнай спадчынай.

Міжнародны семінар стаў свайго роду справаздачай выканаўцаў праекта перад старшынёй праўлення асветніцкага грамадскага аб’яднання “Фонд імя Льва Сапегі” Міраславам Кобасам (менавіта гэта міжнародная арганізацыя праводзіла конкурс, дзе і атрымаў перамогу праект гальшанскіх бібліятэкараў “Дуга, якая аб’ядноўвае народы і культуры”, падрыхтаваны сумесна з аддзелам культуры райвыканкама), а таксама каардынатарам праекта ад Асацыяцыі агенцтваў мясцовай дэмакратыі (АLDA) Пітэрам Зондэргардам аб праведзенай за паўгода рабоце па стварэнні віртуальнага музея. Пра значнасць і важнасць ствараемага музея для гальшанцаў і шматлікіх турыстаў, якіх прываблівае Гальшанскі край, распавёў у сваім выступленні старшыня сельвыканкама Войцех Коўзан. Кіраўнік праекта Лілія Рагінская не толькі расказала, але і паказала разам з распрацоўшчыкам сайта Алегам Молчанам, які багаты матэрыял за гэты час удалося сабраць. На старонках сайта можна будзе азнаёміцца не толькі з пунктамі Дугі Струвэ ў тых краінах, дзе яны захаваліся, але і адкрыць для сябе культуру і традыцыі народаў гэтых краін: прыняць удзел у віртуальных экскурсіях з выкарыстаннем кругавой панарамы, пабачыць фільмы, паглядзець фотагалерэі і прачытаць вялікую колькасць іншай карыснай інфармацыі.

Паралельна з работай над сайтам вядзецца збор інфармацыі і афармленне стэндаў у самім музеі, дзе для кожнай краіны, праз якую праходзіць Дуга Струвэ, адведзена спецыяльная вітрына. Аб наладжванні сувязяў з гэтымі дзяржавамі сведчыць удзел у семінары гасцей з Латвіі. Кіраўнік дэпартамента развіцця муніцыпалітэта г. Гульбене Латвійскай Рэспублікі Гуна Швіка са сваімі калегамі з вялікім задавальненнем наведала Гальшаны і падзялілася ідэямі па арганізацыі мерапрыемстваў і народных свят з удзелам мясцовых грамадскіх арганізацый і валанцёрскіх аб’яднанняў.

Удзел у міжнародным семінары прыняў чалавек, без якога мы не змаглі б весці размову пра той жа геадэзічны пункт Тупішкі (Цюпішкі), а гэта значыць, што не займаліся б стварэннем музея і не ганарыліся б такой  багатай спадчынай. Былы дырэктар РУП “Белаэракосмагеадэзія”, дацэнт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Уладзімір Мкртычан са сваімі супрацоўнікамі па-новаму адкрыў у 2001 годзе «беларускія» пункты забытай дугі, а гісторыі стварэння і яе вывучэнню прысвяціў многія гады. Сабраныя ім дакументы і ўспаміны ляглі ў аснову кнігі, над якой зараз  працуе вучоны-геадэзіст.

Свой аповед пра сутнасць і гісторыю градусных вымярэнняў Уладзімір Ваганавіч пачаў са старажытнасці: ужо тады людзі ламалі галаву над тым, што сабой уяўляе Зямля і які яе памер. Як ні дзіўна, аднак ужо ў VI стагоддзі да нашай эры старажытнагрэчаскі філосаф і матэматык Піфагор выказаў меркаванне, што Зямля мае форму сферы. Затым адкрыцці ў вызначэнні формы і памераў Зямлі зрабіў грэчаскі вучоны Эратасфен. Дарэчы, яго сцвярджэннямі карысталіся вучоныя ажно да пачатку XX стагоддзя. Спрэчкі аб форме Зямлі прадоўжыла Французская акадэмія навук, якая наладзіла дзве экспедыцыі: у Перу і Лапландыю.

Грандыёзныя работы па вымярэнні дугі зямнога мерыдыяна пачаліся ў пачатку XIX стагоддзя. Так называемая Дуга Струвэ, ці Руска-Скандынаўская, склала 2820 км ад Феглесэна ў Нарвегіі да вусця Дуная паблізу Ізмаіла на ўзбярэжжы Чорнага мора. Кіраваў работамі астраном і геадэзіст Струвэ, заснавальнік і першы дырэктар Пулкаўскай абсерваторыі. На ўсім працягу маршрута было ўстаноўлена 265 апорных пунктаў трыангуляцыйнай сеткі, якая прайшла праз дзесяць вышэйпералічаных краін.

Продолжается создание виртуального музея геодезической Дуги Струве. Что уже сделано?

Пачалося ўсё з тапаграфічных здымкаў Віленскай губерні, кіраўніком якой у 1815 годзе быў прызначаны рускі генерал Карл Тэнер. Ён і ўзначаліў работы. Значны ўклад у арганізацыю вымярэнняў унёс наш зямляк вучоны-геадэзіст Іосіф Ходзька, які стаў пасля генерал-лейтэнантам, начальнікам штаба Каўказскай арміі, пакарыцелем Вялікага Арарата. Дарэчы, мясцовы краязнавец Валянціна Лабуніна  прапанавала прысвоіць музею Дугі Струвэ, што ствараецца пры бібліятэцы, імя Іосіфа Ходзькі.

Дуга Струвэ – самае доўгае градуснае вымярэнне дугі мерыдыяна, якое праводзілася вучонымі-геадэзістамі да ХХ стагоддзя. Сучасныя касмічныя здымкі пацвердзілі высокую дакладнасць, якой дасягнулі геадэзісты таго часу. Так, “хібнасць” кантрольнага аэракасмічнага вымярэння Руска-Скандынаўскай дугі на адным з адрэзкаў склала 3,5 см.

У канцы 90-х гадоў мінулага стагоддзя беларускія вучоныя з “Белгеадэзіі” спрабавалі адшукаць пункты трыангуляцыі, заложаныя тапографамі генерала Тэнера, аднак пяць год пошукаў не далі рэзультату: многія “сігналы” пайшлі пад зямлю альбо былі знішчаны войнамі і будаўніча-гаспадарчымі рэарганізацыямі. І толькі экспедыцыі Уладзіміра Мкртычана ўдалося адшукаць, адкапаць, узнавіць 19 пунктаў з 31, якія раней знаходзіліся на тэрыторыі нашай краіны. Сярод іх і пункт Тупішкі, што знаходзіцца на тэрыторыі Гальшанскага сельскага Савета.

Пасля семінару гасцям была прапанавана экскурсія на пункт Тупішкі, дзе работнікі культуры падрыхтавалі тэатралізаванае прадстаўленне і пачаставалі ўдзельнікаў семінара беларускімі журавінамі. Знаёмства з гісторыяй мястэчка Гальшаны прадоўжылася экскурсам Сяргея Жыліка, метадыста па музеях і ахове гісторыка-культурнай спадчыны, па знакамітых мясцінах Ашмянскага раёна. Аб прывідах Гальшанскага з

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

В США на 102-м году жизни скончался Антон Шукелойть – один из лидеров белорусской эмиграции, уроженец Ошмянского района

Хотите узнать больше? Антон Шукелойть. Фото из Facebook Натальи Гордиенко В ночь на 8 января на 102-м году жизни умер Антон Шукелойть – один из старейших общественных и 40

От кроватки до игрушек. Где в Вилейке купить детские товары в рассрочку?

Хотите узнать больше? Купить в Вилейке детские товары в рассрочку можно в магазинах «Мария-Кидs» «Мария-Кидs» – это сеть магазинов с товарами для детей. В сети 53

Ольга Келин из Островца набрала наибольшее количество голосов в конкурсе «Мисс Край.бай-2016» (фото)

Хотите узнать больше? Ольга Келин из Островца набрала наибольшее количество голосов в конкурсе «Мисс Край.бай-2016» Фото предоставлено Ольгой Келин Вчера, 23 декабря, 48

Билет на юбилейный гала-концерт “Нам 10 лет!” получает Александр Водяной

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта molmk.by Юбилейный гала-концерт Молодечненского молодежного музыкального народного 47

Ответь на три вопроса и получи билет на юбилейный гала-концерт

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта molmk.by Молодечненский молодежный музыкальный народный театр в честь своего 10-летия 57

Хирурга из Ошмян Юрия Янушко наградили знаком «Отличник здравоохранения»

Хотите узнать больше? Юрий Янушко руководит хирургическим отделением районной больницы. Фото с сайта www.osh.by Юрий Янушко руководит хирургическим отделением районной 61

Билет на творческий вечер Елены Атрашкевич получает Марина Кажура из Вилейки

Хотите узнать больше? Воспитанник Елены Атрашкевич – Алексей Гросс. Фото с сайта belta.by Творческий вечер композитора Елены Атрашкевич “Белые росы жизни моей” пройдет во 49