Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Калектыўны дзень адпачынку прайшоў у Кракоўцы

Калектыўны дзень адпачынку прайшоў у Кракоўцы

Выдатнай на падзеі выдалася мінулая субота. Сваё прафесійнае свята адзначылі бібліятэкары, цікавае мерапрыемства адбылося на базе адпачынку будаўнікоў «Вячкойні», аматары музыкі сустракалі ў гарадскім парку гурт «Цвет алоэ». Але толькі свята, што ладзілася ў Кракоўцы, сабрала людзей розных узростаў, прафесій і захапленняў, бо іх аб’ядноўвае штосьці большае любоў да свайго роднага куточка.

На запрашальныя гукі музыкі з розных канцоў аграгарадка спяшаліся жыхары: спачатку маленькія, а потым, адклаўшы штодзённыя клопаты, дарослыя і пажылыя. Значная частка моладзі, самі разумееце, з’явілася на апошнюю частку праграмы дыскатэку. Нягледзячы на гэта, дзякуючы намаганням работнікаў мясцовага Дома культуры, дзецям, якія прымалі ўдзел у святочным канцэрце, іх бацькам, а таксама бабулям і дзядулям Дзень калектыўнага адпачынку атрымаўся.

Калектыўны дзень адпачынку прайшоў у Кракоўцы

Шчырасць вядучых Жанны Паўлоўскай і Мікалая Свірбутовіча, юных выканаўцаў Настассі Навакоўскай, Вікторыі Люткоўскай, Ганны Каткоўскай перадавалася прысутным. Адныя ахвотна падхоплівалі знаёмыя мелодыі, другія кружыліся ў танцы. Гэтае свята, не менш, чым дарослым, патрэбна менавіта ім, дзецям. Трэба было бачыць, з якім хваляваннем і адначасова нецярплівасцю чакалі свайго выхаду на сцэну самыя маленькія артысты. Яны прыйшлі, каб павіншаваць свайго бібліятэкара Алену Іванаўну Буйніцкую. Добрым настроем з кракоўцамі дзяліліся таксама ўдзельнікі танцавальнага калектыву пры Доме культуры, ансамбль «Жытніца», артысты Ашмянскага раёна.

Гасцінна сустрэлі ў аграгарадку не толькі вядомых тут выканаўцаў, але і студэнтаў Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта, якія пазнаёмілі са сваёй установай адукацыі і вытрымалі сапраўдны творчы экзамен: каля гадзіны радавалі вяскоўцаў музычнымі падарункамі. Павіншаваць кракоўцаў са святам прыехалі кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання Наталля Генадзьеўна Кучынская і яе давераная асоба дырэктар СШ № 1 г. Ашмяны Міхаіл Мар’янавіч Гружэўскі. Наталля Генадзьеўна падзякавала жыхарам за актыўную жыццёвую пазіцыю, папрасіла не адступаць ад яе і прыняць удзел у выбарах.

Калектыўны дзень адпачынку прайшоў у Кракоўцы


Добры канцэрт змяніла цікавая гульнявая праграма Валянціны Горыд, у якой гумарам, знаходлівасцю і спрытам змаглі памерацца і дзеці, і дарослыя. Якое ж свята без традыцыйных дзіцячых ласункаў і забаў! Маленькія кракоўцы змаглі пакаштаваць салодкай ваты, попкорна, ледзяшоў, а таксама набыць маскі казачных герояў і іншыя святочныя атрыбуты.

Не забыліся арганізатары Дню адпачынку і пра ўдзельнікаў акцыі «А вам слабо?» – маладых людзей, якія ачысцілі ад бруду сажалку, высеклі сухія дрэвы і хмызняк. Словы падзякі прагучалі ў адрас Івана Дзярнейкі, Барыса Шанцілы, Рамана Аўсюкевіча, Юрыя Калтушэвіча, Андрэя Гарлуковіча.

Самай вялікай узнагародай арганізатарам мерапрыемства за падоранае свята сталі ўсмешкі, якімі шчодра дзяліліся ў гэты вечар жыхары Кракоўкі.

Людміла КОЗЕЛ.
Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

В Ошмянах открыли дом совместного проживания для пожилых людей (фото)

Хотите узнать больше? В Ошмянах открыли дом совместного проживания для пожилых людей. Фото с сайта www.osh.by Дом совместного самостоятельного проживания граждан пожилого 24

На белорусско-литовской границе сохраняются очереди: на выезд в «Котловке» стоят 130 машин, в «Каменном Логе» – 300 фур

Хотите узнать больше? Данная камера установлена непосредственно на въезде в пункт пропуска «Каменный Лог» (выезд из Республики Беларусь). Фото с сайта gpk.gov.by На 10.00 27

Школы здоровья работают в Ошмянах и Островце

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.quiron.es Школы здоровья создают в учреждениях образования Гродненской области. 38

Спортсменка из Ошмянского района стала бронзовым призером чемпионата мира по армрестлингу

Хотите узнать больше? В начале октября в Благоевграде (Болгария) проходил чемпионат мира по армрестлингу. Белорусские спортсмены завоевали четыре медали — две золотые и 33

Ошмянская таможня изъяла партию товаров более чем на 580 тысяч белорусских рублей

Хотите узнать больше? Об этом сообщили в пресс-группе Ошмянской таможни.  Сотрудники отдела по борьбе с контрабандой и административными таможенными правонарушениями 26

Лучший школьный повар Ошмянского района работает в Цуденишках

Хотите узнать больше? Конкурс «Лучший по профессии» среди школьных поваров проходил в Ошмянском районе. Фото с сайта www.osh.by В этом году в районном кулинарном 30