Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

15 гадоў музычным класам у Мураванай Ашмянцы

Пятнаццаць гадоў назад у вёсцы Мураваная Ашмянка адчынілі свае дзверы музычныя класы – тут адкрылі філіял Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў. Былы дырэктар Мураванаашмянкоўскай сярэдняй школы Марына Юр’еўна Швабовіч вельмі хацела, каб мясцовыя дзеці вучыліся музыцы, а дырэктар школы мастацтваў Жанна Алойзьеўна Мажэйка, якая сама адтуль родам, падтрымала ідэю і вырашыла запрасіць маладых педагогаў на працу ў вёску.

15 гадоў музычным класам у Мураванай Ашмянцы

Калі раней школе прыходзілася даказваць, што такая ўстанова адукацыі вёсцы патрэбна, то зараз у яе неабходнасці ніхто не сумняваецца. Сваю самастойнасць выхаванцы школы даказалі не адзін раз, толькі за апошні год яны заваявалі шмат узнагарод у раённых, рэгіянальных, абласных  і рэспубліканскіх конкурсах.

Вядома, што атмасфера ў дзіцячых школах мастацтваў заўсёды асаблівая, бо свет музычных гукаў, яркіх фарбаў дапамагае тварыць, вучыць слухаць, бачыць, уяўляць і марыць. Інакш не бывае. У музычных класах працуюць настаўнікі з багатым педагагічным вопытам, якія любяць сваю справу  і жывуць ёй.

Канешне, каштоўнасцю школы з’яўляюцца яе вучні – сённяшнія, будучыя і тыя, хто скончыў навучанне. Сёння тут вучацца дваццаць тры юныя таленты. Тыя, хто ўмее цаніць незвычайнае, ствараць прыгажосць і несці радасць людзям. Некаторыя выпускнікі музычных класаў аграгарадка Мураваная Ашмянка працягваюць адукацыю ў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах. Усяго са сцен школы выйшлі 37 чалавек, з іх трое выбралі прафесію, звязаную з музыкай: Аляксандр Тамашэвіч  і  Юлія Ракоўская скончылі Гродзенскі музычны каледж, а Ілона Чарняк перайшла на трэці курс Лідскага музычнага каледжа.

Паказчыкам высокай якасці навучання, прафесійнага майстэрства выкладчыкаў з’яўляецца ўдзел вучняў у шматлікіх конкурсах і фестывалях, на якіх яны становяцца дыпламантамі і лаўрэатамі. У гэтым годзе на II адкрытым рэгіянальным конкурсе “Поющая весна” ў намінацыі «Сольнае выкананне (народныя спевы)» выдатны вынік паказалі Ульяна Супрановіч (1 месца), Віялета Мікліс (2 месца), Караліна Каспяровіч (1 месца), Кацярына Фомкіна (3 месца) і Анастасія Барткевіч (1 месца). На III адкрытым рэгіянальным фестывалі-конкурсе “Вакальная капель” у Астраўцы ў намінацыі «Сольнае выкананне (народныя спевы)»  ўразілі журы вучаніцы Віктара Чаплінскага — Віялета Мікліс (1 месца), Анастасія Барткевіч (1 месца), а таксама выхаванцы Вольгі Чаплінскай —  Ульяна Супрановіч (2 месца) і Караліна Каспяровіч (2 месца). Пакарылася  музыкантам і сцэна II рэспубліканскага фестывалю-конкурсу дзіцячага мастацтва “Львёнок”. Віялета Мікліс узнагароджана дыпломам лаўрэата III ступені, Ульяна Супрановіч — дыпломам I ступені), а Караліна Каспяровіч і Анастасія Барткевіч атрымалі дыплом за паспяховае выступленне. Дарэчы, не застаюцца без ўвагі дзіцячай школы мастацтваў і шматлікія раённыя мерапрыемствы.

Галавакружэння ад поспехаў у педагогаў і іх выхаванцаў няма.  Школа жыве звычайным жыццём: нехта раз за разам іграе ўрывак з музычнага твора, які ўсё ніяк не паддаецца, нехта спявае ў вакальным ансамблі, а нехта рыхтуецца да  хуткага выступлення. Педагогі і самі вучні ведаюць, што толькі праз плённую працу можна чаго-небудзь дабіцца.

Няхай кажуць, што 15 гадоў – узрост невялікі, але за гэты час школе ўдалося многага дабіцца. Усе заваяваныя вяршыні — гэта ў першую чаргу заслуга невялікага дружнага калектыву, музыканты якога і самі скончылі  Ашмянскую дзіцячую школу мастацтваў.

Гартаючы старонкі летапісу школы, загадчык філіяла Вольга Чаплінская ўспамінае, як пачынала працу, якія цяжкасці прыйшлося пераадольваць і як адкрываліся першыя класы. Вось ужо 15 гадоў добрай апорай і падтрымкай для таленавітай выкладчыцы стаў яе муж Віктар Ігнацьевіч, з якім яны разам вучаць вясковых дзяцей асновам ігры на фартэпіяна і вакальнаму майстэрству. Заняткі па класе баяна на працягу 13 год вядзе Юрый Брашко. Юрый Часлававіч — таленавіты канцэртмайстар і незаменны чалавек на конкурсах рознага ўзроўню і выступленнях юных музыкантаў.

15 гадоў музычным класам у Мураванай Ашмянцы

За шматгадовую педагагічную дзейнасць, плённую працу, а таксама за высокі прафесіяналізм і майстэрства педагогі часта атрымліваюць граматы і падзячныя лісты. Вольга Францаўна Чаплінская не толькі выкладае ў школе мастацтваў ігру на фартэпіяна, але і займаецца з вакальнай групай. Заняткі з дзецьмі прыносяць ёй асалоду, яна і сама многаму ў іх вучыцца. Яна ўпэўнена, што ўсюды можна знайсці таленавітае дзіця – і ў вёсцы і ў горадзе, было б жаданне і цярпенне.

— Вельмі прыемна, што бацькі нашых выхаванцаў прымаюць непасрэдны ўдзел у іх навучанні, бо без іх падтрымкі мы не дабіліся б такіх поспехаў, — дзеліцца Вольга Францаўна. — За парадамі і дапамогай заўсёды можна звярнуцца да дырэктара Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў Жанны Алойзьеўны Мажэйка, а таксама да акампаніруючай групы, без якой не абыходзіцца ні адно выступленне нашых выхаванцаў — Юрыя Брашко, Аляксандра Жукоўскага, Таццяны Чэрскай і Таццяны Печкур.

Педагогі музычных класаў Мураванай Ашмянкі змаглі прывіць любоў да музыкі, спеваў і мастацтва ў шырокім сэнсе слова ўсім вучням без выключэння. Нават скончыўшы  школу некалькі год назад, некаторыя з выпускнікоў працягваюць радаваць сябе і сваіх адданых слухачоў чароўнай музыкай.

Гонарам школы з’яўляецца вакальная група, якую часта можна ўбачыць на раённых святах разам з народнымі калектывамі. Выпускніцы школы: Сандра Гаўлас, Карына Млыноўская, Дар’я Швабовіч, Дзіяна Тамашэвіч, Анастасія Фомкіна, Анжаліка Бартась, Анастасія Барткевіч, Анастасія Сырамалот, Юлія Саковіч і Ілона Аляхновіч збіраюцца і выступаюць разам. Музыканты калектыву часта выступаюць на шматлікіх раённых мерапрыемствах, яны былі ўдзельнікамі перадач на рэспубліканскім тэлебачанні — “Спявай, душа” ў 2006 годзе і “Наперад у мінулае” ў гэтым годзе.

Малодшае пакаленне  вакалістаў  з задавальненнем працягвае справу выпускнікоў, якія дзеляцца сваім вопытам з юнымі талентамі. Віялета Мікліс, Ульяна Супрановіч, Юлія Сямёнавас, Кацярына Фомкіна, Юлія Барткевіч, Ангеліна Малышка, Павел Бартась, Андрэй Кандрацкі, Валерый Бараноўскі і Дзяніс Піліпец многаму вучацца ў свайго педагога Вольгі Чаплінскай.

Сапраўды, школы мастацтваў у вёсцы не хапала. У сельскіх дзяцей з’явілася добрая магчымасць спазнаць свет мастацтва. Школу наведваюць дзеці не толькі з Мураванай Ашмянкі, але і з суседніх вёсак, таму было вырашана адкрыць музычныя класы і ў вёсцы Цудзенішкі. Сёння музычную адукацыю тут атрымлівае 21 вучань. Амаль тры гады вопытныя педагогі ездзяць на заняткі да сваіх выхаванцаў.

Цяпер школа мастацтваў сама рыхтуе свае кадры: малады настаўнік Юлія Ракоўская прыехала ў родную вёску выкладаць дзецям тэарэтычныя дысцыпліны. Калісьці Юлія наведвала заняткі ў Вольгі Францаўны, таму рада, што прыехала працаваць менавіта ў гэту школу. Юліі вельмі падабаецца калектыў настаўнікаў, якія некалі выкладалі ёй прадметы.  Да іх у любы момант можна звярнуцца за дапамогай.

Нягледзячы на тое, што яна працуе трэці год, Юлія Ракоўская паспявае выступаць у народным ансамблі песні і танца “Крыніцы”, якім 15 гадоў кіруе Вольга Чаплінская, быць вядучай на канцэртах школы мастацтваў.

Актыўную канцэртную дзейнасць вядуць і іншыя педагогі філіяла – выступаюць у народных калектывах і з’яўляюцца частымі гасцямі на раённых святах. І цяпер у таленавітых выкладчыкаў і не менш таленавітых дзяцей наперадзе шмат выступленняў, да якіх яны натхнёна рыхтуюцца дзеля таго, каб іх музыка знайшла шлях у самыя далёкія закуткі душы адданых слухачоў.

Кацярына РУДЗІК.

Фота Аляксандра НАУМЧЫКА і з архіва Мураванаашмянкоўскага філіяла школы мастацтваў.


Поделиться в соц. сетях
15 гадоў музычным класам у Мураванай Ашмянцы

15 гадоў музычным класам у Мураванай Ашмянцы

15 гадоў музычным класам у Мураванай Ашмянцы

15 гадоў музычным класам у Мураванай Ашмянцы

15 гадоў музычным класам у Мураванай Ашмянцы

15 гадоў музычным класам у Мураванай Ашмянцы

15 гадоў музычным класам у Мураванай Ашмянцы

15 гадоў музычным класам у Мураванай Ашмянцы

Нравится
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

В Ошмянах открыли дом совместного проживания для пожилых людей (фото)

Хотите узнать больше? В Ошмянах открыли дом совместного проживания для пожилых людей. Фото с сайта www.osh.by Дом совместного самостоятельного проживания граждан пожилого 30

На белорусско-литовской границе сохраняются очереди: на выезд в «Котловке» стоят 130 машин, в «Каменном Логе» – 300 фур

Хотите узнать больше? Данная камера установлена непосредственно на въезде в пункт пропуска «Каменный Лог» (выезд из Республики Беларусь). Фото с сайта gpk.gov.by На 10.00 31

Школы здоровья работают в Ошмянах и Островце

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.quiron.es Школы здоровья создают в учреждениях образования Гродненской области. 43

Спортсменка из Ошмянского района стала бронзовым призером чемпионата мира по армрестлингу

Хотите узнать больше? В начале октября в Благоевграде (Болгария) проходил чемпионат мира по армрестлингу. Белорусские спортсмены завоевали четыре медали — две золотые и 38

Ошмянская таможня изъяла партию товаров более чем на 580 тысяч белорусских рублей

Хотите узнать больше? Об этом сообщили в пресс-группе Ошмянской таможни.  Сотрудники отдела по борьбе с контрабандой и административными таможенными правонарушениями 29

Лучший школьный повар Ошмянского района работает в Цуденишках

Хотите узнать больше? Конкурс «Лучший по профессии» среди школьных поваров проходил в Ошмянском районе. Фото с сайта www.osh.by В этом году в районном кулинарном 33