Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кірмаш у Ашмянах

У мінулую суботу, 3 кастрычніка, вуліца Першамайская стала месцам правядзення традыцыйнага восеньскага кірмашу. Сельгасарганізацыі, фермерскія і прыватныя гаспадаркі з розных рэгіёнаў Гродзеншчыны, ашмянскія прадпрыемствы, а таксама навучальныя ўстановы прапанавалі свае тавары.

Кірмаш у Ашмянах

Сельскагаспадарчую прадукцыю прадавалі ўсе гаспадаркі раёна, аграрна-тэхнічны каледж і Цудзенішскі ВПК. Бульбу прадавалі па кошце ад дзвюх да дзвюх з паловай тысяч. Ячмень каштаваў ад 1600 да 2000 рублёў за кілаграм, трыцікале – 1300-1600, пшаніца – 2200, авёс прадавалі з машыны аграрна-тэхнічнага каледжа па 1400 рублёў. За кілаграм насення алейнай рэдзькі прасілі ад 10 да 15 тысяч. Сярод тавару СВК

Кірмаш у Ашмянах

“Прыгранічны” было не толькі насеннае жыта па 2500 і сенакосна-пашавая сумесь па 15 000, але і чабурэкі з гарачым булёнам. СВК “Ашмянскі Світанак”, акрамя збожжавых, прадаваў па 5500 свае знакамітыя яблыкі. У прыватнікаў можна было прыдбаць журавіны (25 тысяч за літр), таматы (ад пяці тысяч за кілаграм), агуркі па 12200 і тыя ж яблыкі ад 3000. Быў мёд па 80 000 літр. Прадавалі і трусоў. Прапанавалі каліну, хатні вінаград, кабачкі. Цудзенішскі ВПК прадаваў цыбулю, моркву і фасолю. Сельгаспрадукцыю прадавалі і на пляцоўцы райспажыўтаварыства.

Выбар рыбы быў сціплы: рыбгас “Солы” прапанаваў карпа за 45 і таўсталобіка за 36 тысяч за кілаграм. Небагата было і грыбоў: баравікі, падасінавікі, апенькі і курачкі (балацянкі) толькі ў дзвюх жанчын. Грыбнікі свае сакрэты не выдавалі:

– А дзе збіралі?

– Ну, недзе завезлі мяне ў лес, я і не ведаю куды…

Гадавальнікі з Лідскага, Навагрудскага і іншых раёнаў прапанавалі багата саджанцаў: акрамя звыклых нам яблынь, груш, сліў, вішань, чарэшань, парэчак і агрэсту, можна было набыць абрыкос, персік, грэцкі арэх,

Кірмаш у Ашмянах

кізіл, бружмель і іншыя расліны. Хрызантэмы ў гаршках каштавалі па 80 тысяч.

Сваю прадукцыю выставілі на продаж прадпрыемствы і арганізацыі Ашмяншчыны: мясакамбінат, вытворча-гандлёвы філіял ААТ “Лідахлебапрадукт”, крухмальны завод, ААТ “Белкава”, дрожджзавод, “Ашмяны-быт” і інш. Школа-інтэрнат таксама прапанавала свае вырабы.

Прывабілі да сваёй палаткі вытворцы смачнага печыва: “Унісон-груп” і “Арм-Спайка”. Частаванне сапраўдным армянскім лавашом з разнастайным начыннем можна назваць адным з запамінальных эпізодаў сёлетняга кірмашу. Такі “смачны піяр” для Ашмян – нячастая падзея.

Кірмаш у Ашмянах

Кірмаш у Ашмянах

І вядома, кірмаш без музыкі не кірмаш. Надалі святочнасці ашмянскія творчыя калектывы і самадзейныя артысты. Песні, гульні, забавы – усё было ў меру і да месца.

Чакаецца, што продаж сельгаспрадукцыі будзе працягвацца і  далей.

Дзмітрый РАДКЕВІЧ.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.


Поделиться в соц. сетях
Кірмаш у Ашмянах

Кірмаш у Ашмянах

Кірмаш у Ашмянах

Кірмаш у Ашмянах

Кірмаш у Ашмянах

Кірмаш у Ашмянах

Кірмаш у Ашмянах

Кірмаш у Ашмянах

Нравится
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

В США на 102-м году жизни скончался Антон Шукелойть – один из лидеров белорусской эмиграции, уроженец Ошмянского района

Хотите узнать больше? Антон Шукелойть. Фото из Facebook Натальи Гордиенко В ночь на 8 января на 102-м году жизни умер Антон Шукелойть – один из старейших общественных и 43

От кроватки до игрушек. Где в Вилейке купить детские товары в рассрочку?

Хотите узнать больше? Купить в Вилейке детские товары в рассрочку можно в магазинах «Мария-Кидs» «Мария-Кидs» – это сеть магазинов с товарами для детей. В сети 53

Ольга Келин из Островца набрала наибольшее количество голосов в конкурсе «Мисс Край.бай-2016» (фото)

Хотите узнать больше? Ольга Келин из Островца набрала наибольшее количество голосов в конкурсе «Мисс Край.бай-2016» Фото предоставлено Ольгой Келин Вчера, 23 декабря, 48

Билет на юбилейный гала-концерт “Нам 10 лет!” получает Александр Водяной

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта molmk.by Юбилейный гала-концерт Молодечненского молодежного музыкального народного 48

Ответь на три вопроса и получи билет на юбилейный гала-концерт

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта molmk.by Молодечненский молодежный музыкальный народный театр в честь своего 10-летия 57

Хирурга из Ошмян Юрия Янушко наградили знаком «Отличник здравоохранения»

Хотите узнать больше? Юрий Янушко руководит хирургическим отделением районной больницы. Фото с сайта www.osh.by Юрий Янушко руководит хирургическим отделением районной 64

Билет на творческий вечер Елены Атрашкевич получает Марина Кажура из Вилейки

Хотите узнать больше? Воспитанник Елены Атрашкевич – Алексей Гросс. Фото с сайта belta.by Творческий вечер композитора Елены Атрашкевич “Белые росы жизни моей” пройдет во 49