Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Цені Гальшанскага замка

“Гальшаны – бойкае мястэчка”, – так пісаў аб сваёй роднай мясціне пісьменнік Вінцук Адважны. Вядомасць сваю мястэчка не страціла і сёння. Круглы год Гальшаны наведваюць турысты не толькі з Беларусі, але і з іншых куткоў свету. Яны любуюцца местачковай забудовай, наведваюць замак, касцёл і кляштар, з захапленнем слухаюць легенды аб гарадзішчы і прывідах, якія даўно цікавяць розных спецыялістаў у гэтай сферы. Напярэдадні фестывалю сярэднявечнай культуры “Гальшанскі замак” прапаноўваем вашай увазе легенды і паданні аб родным куточку, якія вы, мабыць, і не чулі.

Мястэчка старадаўняе Гальшаны

Гісторыя мястэчка, авеянага творамі шматлікіх беларускіх пісьменнікаў і мастакоў, пачынаецца з вядомага гарадзішча. Было гэта ў далёкім 1280 годзе, калі князь Нарымунт падарыў свайму брату Гольшу невялічкі кавалак зямлі, дзе працякала прыгожая рака Карабель. Князь Гольша часта ездзіў сюды на паляванне, яму падабаліся незвычайнай прыгажосці палі і лясы. Аднойчы, падчас палявання ён убачыў прыгожую высокую гару і вырашыў пабудаваць на ёй замак, а паселішча назваў у гонар сябе – Гальшанамі.

“Чорны замак Альшанскі…”

Калісьці каласальную працу па зборы паданняў і легендаў правёў Эдуард Корзун – аўтар кнігі “Гольшаны”, заснавальнік, стваральнік гісторыка-краязнаўчага народнага музея ў сярэдняй школе, які зараз носіць яго імя. З нядаўніх пор і даследчыкі анамальных з’яў і проста аматары незвычайных прыгодаў сталі часцей сюды прыязджаць. У свой час Уладзімір Караткевіч здымаў на замчышчы дакументальны фільм “Памяць каменя”, прыязджаў сюды і Сяргей Дружко з тэлепраграмы “Необъяснимо, но факт”.

Цені Гальшанскага замка

фото Сергея Швайко. http://glidernet.livejournal.com/

Безумоўна, візітоўкай Гальшан з’яўляецца замак. Ён стаў прататыпам палаца, пра які ў сваім рамане “Чорны замак Альшанскі” пісаў Уладзімір Караткевіч. Замак быў пабудаваны падканцлерам ВКЛ Паўлам Сапегам. Па сваёй планіроўцы ён нагадваў Мірскі замак: корпусы, складзеныя з цагліны – “пальчаткі”, складаюць замкнуты чатырохвугольнік, па кутах якога высяцца шасцігранныя вежы. Ва ўнутраны двор замка вядзе арачны праезд. Насупраць выезда бачны руіны капліцы, першапачаткова замураванай у супрацьлеглы корпус. Раней замак уяўляў багатую магнацкую рэзідэнцыю, пышны палац з параднымі заламі, шырокімі лесвіцамі, вялікімі вокнамі. Пад корпусамі захаваліся хады (цяпер у асноўным засыпаныя). Кажуць, што па гэтых хадах магла праехаць вялікая конніца ад замка да касцёла і кляштара. Некаторыя сцвярджалі, што хады вядуць да гарадзішча і нават далей – да бліжэйшага замка.

Дарэчы, недалёка ад замка ў 1976 годзе быў знойдзены клад. 836 срэбраных манет 14-15 стагоддзяў, частка клада знаходзіцца ў музеі школы. Але на гарадзішчы і ў самім замку, па павер’ю, шукаць клады нельга – або заваліць, або сам правалішся пад зямлю.

Белая Дама – жыхарка кляштара

Адна з самых старых і знакамітых легенд мястэчка — легенда аб Белай Даме. Прыкладна чатырыста год назад будавалі ў Гальшанах кляштар. Перад пачаткам працы святары асвяцілі месца, а праз некалькі дзён павольна стала расці сцяна. Але, прыйшоўшы раніцай на будоўлю працаўнікі ўбачылі замест сцяны кучу цаглінак. Прыйшлося работу пачынаць нанова. Назаўтра сцяна зноў абвалілася. Нічога не выходзіла ў будаўнікоў, вырашылі яны, што трэба прынесці ахвяру. Першая жонка, якая прынясе абед свайму мужу на будоўлю, будзе замуравана ў сцяну. Пачуўшы гэта, захваляваўся малады цясляр, стаў маліць Бога, каб толькі не яго прыгажуня прынесла абед першай. Але Бог, відаць, сапраўды патрабаваў ахвяру — першай прыйшла менавіта яна. І маладая жанчына была замуравана ў сцяну… З таго часу сцяна не абвальвалася, кляштар быў пабудаваны.

Цені Гальшанскага замка

фото Сергея Швайко. http://glidernet.livejournal.com/41560.html

Здавалася б, простая легенда, але некалькі год назад, калі праводзілася рэстаўрацыя кляштара, некалькі рабочых расчышчалі падзямелле. За кладкай у сцяне яны знайшлі рэшткі шкілета жанчыны. У выніку косці былі адданы зямлі, а душа замураванай не была адпета ў храме. У хуткім часе рабочыя памерлі, а па сцяне як і шмат год назад, пайшла глыбокая расколіна.

З таго часу па калідорам блукае неспакойная душа маладой жанчыны — Белая Дама стала важным госцем у сценах кляштара. Тыя, хто начавалі ў сценах гэтага будынка з жахам успамінаюць гадзіны, праведзеныя там. Відавочцы кажуць, што пачынаецца нешта незвычайнае: верціцца столь, сцены рухаюцца, госці, якія там начавалі, вялі сябе як лунацікі, на іх навальваецца невядомая цёмная маса, чуюцца крокі, рыпанне падлогі. Назаўтра турысты знаходзілі сябе далёка ад ложкаў. У гэтай вежы прыборы, быццам, паказвалі вялікую сілу электрамагнітных выпраменьванняў.

Містычны млын

На ўскраіне мястэчка, над ракой Гальшанкай, знаходзіцца невялікі астравок драўлянага млына. У сярэдзіне ён пусты, ад яго захаваліся толькі сцены і дах. Але людзі, якія жывуць недалёка ад млына, казалі, што па начах выразна чутны гукі жорнаў, рыпенне вазоў, іржанне коней, а таксама перамовы млынара з заказчыкам.

Цені Гальшанскага замка

фото Сергея Швайко. http://glidernet.livejournal.com/

Кажуць, што апошні гаспадар млына пасябраваў і заключыў дамову з самім чортам. Гэта і не дзіўна для прадстаўніка такой прафесіі: у даўніну многія верылі, што млынары і кавалі былі з нечысцю на кароткай назе. Невядома, аб чым дакладна яны дамовіліся, але лічыцца, што млынар выпрасіў для сябе і свайго прадпрыемства вечнае жыццё. Праўда, чорт усё-такі ашукаў хітруна, і атрыманае жыццё ў выглядзе “прывіднай” працы на закінутым млыне наўрад ці радуе.

Багародзіца на гарадзішчы

Кажуць, што аднойчы ў Гальшанах бачылі Багародзіцу. Гісторыя гэта здарылася ў пачатку 50-х гадоў ХІХ стагоддзя. У тыя часы наша гарадзішча не зарасло лесам, а было падзелена паміж жыхарамі на надзелы і пераворвалася пад пасевы.

Селянін Людвік Гарадзецкі выехаў на досвітку араць сваю палоску каля гарадзішча. Араў ён, араў, ды стаміўся конь і ён сам. Сеў адпачыць на мяжу. А сонца ўжо паднялося, стала саграваць. Задрамаў Людвік і ў сне ўбачыў прыгожую жанчыну, якая звала яго да сябе, абяцаючы вялікія багацці. Ён прачнуўся і пайшоў за жанчынай. Прайшоў лагчыну, наблізіўся да гары. Сярод кустоў раптам убачыў вялікую адтуліну. Ступіў ўніз і апынуўся ў касцёле. Жанчына вяла яго за сабой. У кутку стаяў куфэрак са скарбамі. Чаго там толькі не было! Жанчына сказала, што можна ўзяць адтуль колькі хоча і ісці, але не аглядацца. Пашкадаваў Людвік, што няма якога-небудзь мяшка ці вялікіх кішэняў. Стаў сыпаць у кашулю, падвязаную вяровачкай. Набраў столькі, колькі магло там змясціцца, колькі мог падняць. Стаў выходзіць праз адчыненыя перад ім дзверы. Рады быў, хваляваўся. Ды, на табе, выходзячы наверх, зачапіўся. Дзверы і зачыніліся, зашчаміўшы кавалак яго адзення. Людвік ад нечаканасці азірнуўся. І тут жа пачуў за дзвярыма голас жанчыны: “Пагубіў ты мяне!”. Узятыя багацці раптам ператварыліся ў каменьчыкі. Заплакаў Людвік, што не здзейснілася яго мара аб багацці.

Падобны выпадак адбыўся тут у 1855 годзе. Стаяла гарачае лета. На палях поруч гарадзішча жалі жанчыны жыта. На сваёй палосцы зямлі працавала і васьмідзесяцігадовая старая. Гэта здарылася пад вечар. Усе, хто быў на полі, вырашылі вярнуцца дамоў, а старая працягвала паволі жаць. Вось побач і гарадзішча. Жанчына падняла галаву, каб хоць хвілінку адпачыць. І перад вачамі яна ўбачыла на гары Багародзіцу ў белым адзенні. Старая ад нечаканасці адразу апусцілася на калені. У надвячэрнім паветры пачуліся галасы. Багародзіца клікала старую да сябе, на гарадзішча, абяцала зрабіць яе шчаслівай. Старая паднялася і пачала прабірацца скрозь хмызняк угару. У кустах было ўжо цёмна, яны сталі такімі густымі і калючымі, што ісці далей было вельмі цяжка. Жанчына вярнулася, але затым стала шукаць сцяжынку на гарадзішча. І зноў нічога не выйшла. Ёй стала страшна, і яна больш не рызыкнула паднімацца наверх.

На трэці раз таямнічая жанчына з’явілася ў тым жа годзе Фларыяну Стрыеўскаму. Позна вечарам ён вяртаўся дамоў са свайго поля за гарадзішчам. Выйшаў на дарогу – вось і гарадзішча, з левага боку – высокая цёмная гара. Але што гэта? Ад гарадзішча, нібы плывучы ў паветры, набліжалася жанчына ў белым адзенні. Ад нечаканасці ў Стрыеўскага валасы дыбам усталі, мурашкі па целе пабеглі. Жанчына паказала скарб пад зямлёй і нават прапанавала ўзяць што-небудзь з сабой, што Фларыян і зрабіў, — выбраў вялікі пярсцёнак. Жанчына наблізілася на некалькі крокаў і стала на дарозе. Затым звярнулася да сустрэчнага са словамі: «Ідзі прама па дарозе дахаты, і толькі не азірайся да крыжа, які побач з вёскай. Розныя галасы могуць цябе клікаць, крычаць, свістаць, пішчаць. Усё адно не азірайся, пакуль не параўняешся з крыжом».

Адступіла яна з дарогі, устала на калені і пачала маліцца. Стрыеўскі пайшоў, баючыся азірнуцца. Штосьці ззаду, з бакоў свістала, пішчала, крычала, клікала. Вось і могілкі. Ад доўгай напругі забыўся Фларыян пра наказ жанчыны і павярнуў галаву назад. Штосьці мільганула ззаду, і ён зваліўся ад незвычайнага цяжару ў целе… Падняўся затым увесь у поце, а побач не было ні падземнага ходу, ні жанчыны, а пярсцёнак у руках ператварыўся ў камень.

Пасля гэтых выпадкаў за гарадзішчам замацавалася назва “Божая хвала” ці “Белая гара”. Але гэта далёка не ўсе легенды аб гальшанскім гарадзішчы…

Горад, які знік пад зямлёй

Гэта было даўно. У ваколіцах Гальшан быў калісьці горад, а на месцы гарадзішча стаяў вялікі прыгожы замак. У замку жыла дзяўчына, якую звалі Марыля. Бацькі ў яе не было: ён памёр, калі Марыля была малая. Маці была багатая: мела статкі, шмат зямель.

Так здарылася, што Марыля пакахала вясковага хлопца Антося. Бацькі Антося былі бедныя. Калі маці дзяўчыны даведалася, што дачка кахае бедняка, яна вельмі раззлавалася: “Не будзе гэтага!” – сказала яна і забараніла Марылі сустракацца з Антосем. Марыля плакала, прасіла ў маці дазвол павянчацца, але маці стаяла на сваім. Аднак маладыя рашылі зрабіць па-свойму і паехалі вянчацца тайком. Нехта сказаў пра гэта маці, тая не магла змірыцца, што яе дачка стане жонкай бедняка, і пры вялікім натоўпе грамадзян, ускінуўшы рукі ўгору, закрычала: “Няхай яны праваляцца разам з гэтым горадам!” І тут адбыўся цуд. Стала цёмна, нешта загуло, страсянулася зямля – і ўвесь горад разам з яго жыхарамі праваліўся пад зямлю. На тым месцы пасля з’явілася гара, якая ў нас завецца гарадзішчам, а вакол раскінуліся ўзгоркі, якія калісьці нібыта былі дамамі горада.

Сон, які спраўдзіцца?

У мястэчку стаяла вайсковая частка. Наслухаліся салдаты пра Гальшанскае гарадзішча і задумалі знайсці там сапраўдны скарб. На чале з афіцэрам прыйшлі яны на гарадзішча і пачалі капаць. Уначы афіцэру прысніўся сон, каб той перастаў капаць, бо затопіць паўсвету вадой і крывёй. Толькі афіцэр не звярнуў на гэта ўвагі: капае і капае, хоць сон яму прысніўся тройчы. А на чацвёрты дзень адбылося наступнае: салдат моцна націснуў на рыдлёўку — яна лёгка ўвайшла ў зямлю па самую рукаятку. Пачаў выцягваць, а рыдлёўка ўся ў крыві. Спалохаліся вайскоўцы, кінулі капаць. Аднак яма засталася глыбокая, а ў сярэдзіне — праём, куды затым пастухі кідалі камяні і, прыклаўшы вуха, слухалі, як камень доўга звінеў, датыкаючыся да нейкіх сценак, а потым валіўся ў штосьці вадкае. Хадзіла павер’е, што гэта духі князёў Гальшанскіх ахоўваюць свой маёнтак. І той, хто пачне там раскопкі, можа захварэць і імгненна памерці.

Легенда аб Марыіным горы

Сабралася Марыя выйсці замуж, ды нечакана захварэў жаніх і праз некалькі дзён памёр. Плакала дзяўчына дзень і ноч, маліла Бога, каб у сне ўбачыць свайго суджанага. Вось і параілі ёй людзі спячы хлеб на тыльным баку лапаты. Марыя спякла хлеб і лягла спаць. Апоўначы прыязджае жаніх і кажа: «Бяры з сабой хлеб, ладанку і ружанец». Марыя хутка сабралася, выйшлі яны ў двор, дзе стаяла тройка коней ў залатой запрэжцы.  Селі з жаніхом у залатую карэту і паехалі па дарозе, высланай белымі ручнікамі. Калі пад’ехалі да вялікай брамы, жаніх Марыі і кажа: «Кідай хлеб, там ты не будзеш есці». Марыя кінула. Тады ён кажа: «Кідай ладанку, там ты не будзеш чытаць». Марыя кінула. Тады ён кажа: «Кідай ружанец, там ты не будзеш маліцца». Марыя кінула. І вось яны пад’ехалі да вялікага палаца. Дзяўчына думала, што гэта касцёл, і сышла на зямлю, каб пайсці пад вянец. Але раптам зямля расступілася – і яны праваліліся пад яе.

Праклятая князёўна

У замку жыла багатая, злосная і сквапная пані. Прымушала яна сваіх сялян прасці лён, а плаціць за працу не жадала, пры першай магчымасці заўсёды ашуквала. Вырашылі сяляне пакараць сквапную жанчыну. Знайшлі яны ў суседняй вёсачцы старую варажбітку, папрасілі ў яе парады і ў выніку праклялі сваю пані. Стала сама пані прасці лён. Прадзе раніцай, прадзе днём, прадзе вечарам, прадзе ноччу. Закончыўся лён, пачала прасці воўну. І калі хто ні гляне, парабкі ці слугі, пані ўсё прадзе. Усе сталі баяцца пані. Занепакоіўся сын, занепакоіўся гаспадар замка, усе сваякі. Прывозілі лекараў, чарадзеяў, але нічога не дапамагала.

Пачула гэтую бяду дзяўчына з суседняга маёнтка і вырашыла зрабіць добрую справу. Уладкавалася на працу служанкай у замак, дзе ёй даверылі прыбіраць пакоі. Калі дайшла чарга да пакоя пані і служанка адчыніла дзверы, то ўбачыла жанчыну за калаўротам. Доўга гаварыла служанка са спадарыняй, чытала малітвы. Нарэшце вярнулася памяць да спадарыні. Сказала яна дзяўчыне: «Ідзі, вазьмі спіс парабкаў, якім мне неабходна заплаціць грошы. Грошы і спіс ляжаць у скрыні. І раздай іх хутчэй». Калі дзяўчына ўсё гэта зрабіла, калі апошні парабак атрымаў грошы, старая пані перастала прасці. Узрадаваны сын спадарыні узяў у жонкі служанку, а паны з таго часу не падманвалі сялян.

Заклятая царква

Гэта жудасная гісторыя здарылася ў Гальшанскай царкве. Жыў непадалёк ад Гальшан чалавек, у сям’і якога часта нараджаліся дзеці. Яны  ўсе былі надзіва здаровыя і ніводны не памёр у маленстве. Здавалася б, яму патрэбна толькі радавацца, але шматдзетны бацька быў небагаты, цяжка было забяспечваць вялікае сямейства ўсім неабходным.

Вось прынёс гэты чалавек гальшанскаму святару хрысціць чарговае дзіця – ці то дванаццатае, ці то трынаццатае. А святар,  не маючы на ўвазе нічога дурнога, пажартаваў: “Дай Бог, каб ты кожны год прыносіў сюды хрысціць па дзіцяці!”. Змучаны бацька пра сябе яму адказаў: “Дай Бог, каб вы, папы, тут кожны год паміралі!”.

І гэты няхітры праклён, і жарт святара – споўніліся. З таго часу ў гэтай сям’і так і нараджалася кожны год па дзіцяці, а святары ў царкве паміралі так, што для іх прыйшлося стварыць асобны пагост.

Каб пазбавіць царкву ад праклёну, тут праводзілі малебны, спецыяльныя службы, але ўсё дарма. Пасля вырашылі знесці старую царкву і пабудавалі новую. Ад былога храма нічога не засталося, а вось царкоўны пагост захаваўся, і да гэтага часу лічыцца месцам неспакойным і нядобрым.

Кацярына РУДЗІК.


Поделиться в соц. сетях
Цені Гальшанскага замка

Цені Гальшанскага замка

Цені Гальшанскага замка

Цені Гальшанскага замка

Цені Гальшанскага замка

Цені Гальшанскага замка

Цені Гальшанскага замка

Цені Гальшанскага замка

Нравится
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

В Ошмянах открыли дом совместного проживания для пожилых людей (фото)

Хотите узнать больше? В Ошмянах открыли дом совместного проживания для пожилых людей. Фото с сайта www.osh.by Дом совместного самостоятельного проживания граждан пожилого 25

На белорусско-литовской границе сохраняются очереди: на выезд в «Котловке» стоят 130 машин, в «Каменном Логе» – 300 фур

Хотите узнать больше? Данная камера установлена непосредственно на въезде в пункт пропуска «Каменный Лог» (выезд из Республики Беларусь). Фото с сайта gpk.gov.by На 10.00 27

Школы здоровья работают в Ошмянах и Островце

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.quiron.es Школы здоровья создают в учреждениях образования Гродненской области. 39

Спортсменка из Ошмянского района стала бронзовым призером чемпионата мира по армрестлингу

Хотите узнать больше? В начале октября в Благоевграде (Болгария) проходил чемпионат мира по армрестлингу. Белорусские спортсмены завоевали четыре медали — две золотые и 34

Ошмянская таможня изъяла партию товаров более чем на 580 тысяч белорусских рублей

Хотите узнать больше? Об этом сообщили в пресс-группе Ошмянской таможни.  Сотрудники отдела по борьбе с контрабандой и административными таможенными правонарушениями 27

Лучший школьный повар Ошмянского района работает в Цуденишках

Хотите узнать больше? Конкурс «Лучший по профессии» среди школьных поваров проходил в Ошмянском районе. Фото с сайта www.osh.by В этом году в районном кулинарном 31