Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Чэслаў Гонгаль наведаў Ашмяншчыну

Чэслаў Гонгаль, старшыня таварыства “Наш шпіталь” пры бальніцы імя Енджэя Снядэцкага ў польскім горадзе Мінск-Мазавецкі, на Ашмяншчыне – госць  жаданы. Наш край ён наведвае не ўпершыню і кожны

Чэслаў Гонгаль наведаў Ашмяншчыну

раз не перастае захапляцца гасціннасцю і шчырасцю жыхароў Ашмянскага раёна, якія сваёй нястомнай руплівай працай упрыгожваюць родную старонку і памнажаюць яе дабрабыт. Стасункі, што завязаліся калісьці дзякуючы музею знакамітага хіміка-вучонага ў Кальчунскай школе і яго кіраўніку Таццяне Давідовіч, не перарываюцца і ўжо маюць свой плён. Урачы нашай раённай бальніцы пабывалі ў сваіх калег з Мінск-Мазавецкага, абмеркавалі разам шэраг пытанняў, якія хвалююць як беларускіх, так і польскіх медыкаў, а таксама адзначылі з імі ўрачыстую юбілейную дату з нагоды заснавання медыцынскай установы, якая носіць імя Енджэя Снядэцкага. Летась на “Лістападаўскія чытанні” ў Кальчунскую школу прыязджала з Мінскага павета прадстаўнічая дэлегацыя членаў таварыства “Наш шпіталь”. Польскія госці прынялі ўдзел у пасяджэнні краязнаўчай гасцёўні, а таксама сустрэліся з кіраўніцтвам  нашага раёна.

Чэслаў Гонгаль наведаў Ашмяншчыну

Напрыканцы жніўня Чэслаў Гонгаль разам са сваімі калегамі з таварыства ізноў наведаў Ашмяншчыну. А перад гэтым прадстаўнікі органаў мясцовай улады, медыцыны і культуры, грамадскіх аб’яднанняў з Польшчы пабывалі ў Брэсце, Мінску, Маладзечне. Сваімі ўражаннямі аб убачаным на Беларусі госці

Чэслаў Гонгаль наведаў Ашмяншчыну

падзяліліся падчас сустрэчы са старшынёй райвыканкама Міраславам Сарасекам. Кіраўнік раёна расказаў аб сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна і выказаў спадзяванне, што сумеснымі намаганнямі польскага і беларускага бакоў на Ашмяншчыне і ў Мінскім павеце магчыма будзе ажыццявіць праекты як у сферах медыцыны, сацыяльнай абароны, так і адукацыі, культуры і краязнаўстве.

Імя нашага земляка Енджэя Снядэцкага яднае не толькі народы,  умацоўвае дружбу паміж установамі адукацыі і аховы здароўя Ашмянскага раёна і Мінскага павета, але і пашырае веды аб жыцці і дзейнасці знакамітага ўрача і вучонага, садзейнічае ўвекавечанню памяці аб чалавеку, высакародныя справы якога жывуць па сённяшні дзень.

Чэслаў Гонгаль наведаў Ашмяншчыну

Чэслаў Гонгаль наведаў Ашмяншчыну

У дзень візіту на ашмянскую зямлю польскія госці пабывалі ў Гальшанах, Барунах і Крэве, а таксама сустрэліся з калектывам цэнтральнай раённай бальніцы. У гарадскім парку райцэнтра яны ўсклалі вянок да брацкай магілы воінаў, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Шмат цікавых звестак пра наш край атрымалі яны ў краязнаўчым музеі імя Францішка Багушэвіча. Затым дэлегацыя з Польшчы накіравалася ў Кальчуны. Кіраўнік школьнага музея Таццяна Давідовіч правяла для гасцей экскурсію.  У памяць  аб слынным земляку ляглі на магільную пліту ў Гародніках кветкі. У Гародніцкай капліцы знаходзіцца сямейны склеп Снядэцкіх, а ў некалькіх кіламетрах ад Кальчун — руіны Болтупскай сядзібы, якія таксама не засталіся па-за ўвагай. А затым шлях польскіх турыстаў пралёг на Навагрудчыну, у мясціны, якія ўслаўляў у сваіх творах нацыянальны паэт трох дзяржаў – Беларусі, Польшчы і Літвы — Адам Міцкевіч.

Аліна САНЮК.

Фота Аляксандра НАУМЧЫКА.


Поделиться в соц. сетях
Чэслаў Гонгаль наведаў Ашмяншчыну

Чэслаў Гонгаль наведаў Ашмяншчыну

Чэслаў Гонгаль наведаў Ашмяншчыну

Чэслаў Гонгаль наведаў Ашмяншчыну

Чэслаў Гонгаль наведаў Ашмяншчыну

Чэслаў Гонгаль наведаў Ашмяншчыну

Чэслаў Гонгаль наведаў Ашмяншчыну

Чэслаў Гонгаль наведаў Ашмяншчыну

Нравится
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

Как белорусы будут отдыхать и работать в апреле и мае (инфографика)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай На следующей неделе белорусы помянут предков на Радуницу. А в мае 25

Акция «Молодежь за чистоту городов и сел» проходит в Ошмянском районе

Хотите узнать больше? Весна – время пробуждения природы. Время наводить порядок в нашем общем «доме»: в городе и деревне, на улицах, в парках и скверах, во дворах домов и 22

Предстоящая неделя в Беларуси будет холодной

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Средняя температура воздуха на этой неделе в Беларуси ожидается на 3-7 32

Край.бай разыграе два квіткі на канцэрт "Масты сяброўства – Беларусь-Расія"

Хотите узнать больше? Кіраўнік сімфанічнага аркестра Маладзечанскага музыкальнага каледжа імя М.-К. Агінскага Рыгор Сарока. Фота з архіву Край.бай 18 красавіка ў 19.00 на 36

В Гольшанской детской школе искусств открылась выставка, посвященная празднику Пасхи

Хотите узнать больше? Светлый праздник Пасхи с нетерпением ожидают не только взрослые, но и дети. Несомненно, ведь для ребят в пасхальные дни наступает особая пора веселья 37

В Ошмянском районе разыскивают мужчину, напавшего на пенсионерку

Хотите узнать больше? Об этом сообщил официальный представитель управления Следственного комитета по Гродненской области Сергей Шершневич. Ошмянский РОСК возбудил 57

Александр Лукашенко поручил за три-четыре года привести в порядок местные дороги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Местная дорожная сеть в Беларуси в течение трех-четырех лет должна быть 62

Выставка «Наполеон Орда. Подорожные зарисовки» откроется 6 апреля в Ошмянах

Хотите узнать больше? Выставка откроется в Ошмянском краеведческом музее имени Ф.К. Богушевича. В этот же день гостей пригласят на краеведческую панораму «Дух времени и 34