Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Ашмянах прайшла дэманстрацыя японскай чайнай цырымоніі

Год назад у аматарскім клубе пры цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася цікавая і надзвычай пазнавальная сустрэча з кіраўніком інфармацыйнага цэнтра японскай культуры ў Мінску Масака Тацумі. Тады спадарыня Масака паабяцала прыехаць у Ашмяны яшчэ раз, каб прадоўжыць аповед пра культуру і традыцыі Краіны ўзыходзячага сонца. Сваё слова шаноўная госця не толькі стрымала, але і прывезла разам з сабой сваіх родных, каб разам з імі паказаць японскую чайную цырымонію.

У Ашмянах прайшла дэманстрацыя японскай чайнай цырымоніі

Гэты вельмі цікавы рытуал, які ўключае запрашэнне гасцей, прыгатаванне “залатога элексіру” і само чаяванне, уяўляе сабой цэлую філасофію, у аснове якой ляжыць гармонія, яднанне чалавека са светам. Таму, мажліва, гэты няспешны і размераны рытуал не патрабуе лішняй гаворкі: нішто не павінна парушаць спакойную і ціхамірную атмасферу. Як адзначыла Масака-сан, нават посуд і прадметы, што знаходзяцца вакол, не павінны адцягваць увагу ўдзельнікаў цырымоніі. Адзінае ўпрыгожванне, якое дапускаецца, – ікебана ці какемано, якім адводзіцца ў доме спецыяльнае месца.

У Ашмянах прайшла дэманстрацыя японскай чайнай цырымоніі

Спадарыня Масака расказала пра гісторыю ўзнікнення цырымоніі чаявання і адрозненне яе ад традыцыйнай кітайскай, пра майстра чаю Сэн Рыкю, які на працягу ўсяго свайго жыцця імкнуўся да яднання са светам, але ідэалу так і не дасягнуў.

Каб максімальна наблізіць абстаноўку ў чытальнай зале бібліятэкі да той, што адпавядае правілам цырымоніі, госці разаслалі спецыяльны дыван – татамі, які замяняе стол, і падрыхтавалі посуд. Дачка Масака Юйэ паказала японскі танец з веерам. Па ўмовах даўняй японскай традыцыі госці карыстаюцца не вытанчаным бела-сінім фарфорам, які, дарэчы, маецца амаль у кожным доме, а простымі керамічнымі кубачкамі няправільнай формы, што падвяргаюцца штучнаму старэнню. Падбор кубачкаў – цэлая навука. Напрыклад, зімой яны больш закрытыя і грубыя, а ў цёплы сезон – наадварот.

У ролі гаспадыні выступіла маці Масака. Напачатку яна правяла абрад ачышчэння посуду. Зрабіла гэта жанчына з дапамогай шаўковай хустачкі, чатыры ражкі якой сімвалізуюць чатыры бакі свету. Зялены чай, які выкарыстоўваецца ў чаяванні, нагадвае сабой змолатыя ў парашок чайныя лісты. Смак напою залежыць ад таго, наколькі доўга збівалася вадкасць спецыяльным бамбукавым пэндзлікам, а таксама ад тэмпературы і колькасці вады. Перад тым як выпіць чаю, госці адведваюць салодкіх пачастункаў: кладуць на спецыяльна падрыхтаваную сурвэтку з дапамогай палачак невялічкія круглыя пячэнькі. Чай п’ецца нетаропка, маленькімі глыткамі. Безумоўна, усё гэта дзейства нельга перанесці на наша класічнае піццё чаю, ніякага параўнання і быць не можа. Сэнс японскай чайнай цырымоніі не ў тым, каб пачаставаць госця чаем і сумесна адпачыць. Асноўная мэта яе – дапамагчы людзям пазбавіцца мітусні, дасягнуць унутранай раўнавагі, адчуць узаемасувязь і яднанне з Сусветам. Гэта свайго роду медытацыя, бо неабходна супакоіць чалавека, ураўнаважыць яго ўнутраны стан, ачысціць яго пачуцці і думкі.

У Ашмянах прайшла дэманстрацыя японскай чайнай цырымоніі

У Ашмянах прайшла дэманстрацыя японскай чайнай цырымоніі

У чайнай цырымоніі маглі прыняць удзел усе жадаючыя, што і было зроблена. Мажліва, госці-беларусы і не адчулі ў сваёй душы таго спакою і ціхамірнасці падчас цырымоніі, аднак чай прыйшоўся даспадобы, а шчырасць і гасціннасць гаспадыні перадалася ўсяму залу.

Ізноў жа, як і падчас першай сустрэчы з Масака Тацумі, гасцям было зададзена шмат пытанняў: пра традыцыйныя японскія стравы, веравызнанне, сямейныя абрады і традыцыі. Цікавасць выклікала і прыгожае адзенне японак – кімано, асабліва адметны элемент жаночай вопраткі — расшыты пояс, які завяршае вобраз. Не абышлося і без пытання пра любімую кветку ў японскай культуры – сакуру, а таксама пра хрызантэму, якая лічыцца імператарскай кветкай, таму што змяшчаецца на гербе.

У Ашмянах прайшла дэманстрацыя японскай чайнай цырымоніі

Японскія госці падзякавалі работнікам бібліятэкі за шчыры прыём, унікальную магчымасць даведацца пра гісторыю і культуру нашага краю, цікавую экскурсію ў краязнаўчы музей, да Нявесцінага каменя, у Баруны, Гальшаны, Паляны і падарылі бібліятэцы выданні пра Японію, а таксама сувеніры.

А вось куток японскай культуры ў Мінску папоўняць кнігі пра Ашмянскі край, якія з удзячнасцю падарылі японскім гасцям начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіна Балінская і аўтар выданняў пра Ашмянскі павет Тамара Філіповіч. Як памяць аб гасціннай беларускай зямлі, паедуць у Японію падарункі з мясцовымі краявідамі, сурвэткі з ільну, якія напомняць бацькам Масака аб цёплай сустрэчы на Беларусі.

Аліна САНЮК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.


Поделиться в соц. сетях
У Ашмянах прайшла дэманстрацыя японскай чайнай цырымоніі

У Ашмянах прайшла дэманстрацыя японскай чайнай цырымоніі

У Ашмянах прайшла дэманстрацыя японскай чайнай цырымоніі

У Ашмянах прайшла дэманстрацыя японскай чайнай цырымоніі

У Ашмянах прайшла дэманстрацыя японскай чайнай цырымоніі

У Ашмянах прайшла дэманстрацыя японскай чайнай цырымоніі

У Ашмянах прайшла дэманстрацыя японскай чайнай цырымоніі

У Ашмянах прайшла дэманстрацыя японскай чайнай цырымоніі

Нравится
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

«Деревни будущего» появятся в Гродненской области

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Районы Гродненской области выберут населенные пункты для превращения их в 23

Гальшаны рыхтуюцца да свята (+Праграма фестывалю)

Хотите узнать больше? Крыху больш за месяц засталося да правядзення фестывалю «Гальшанскі замак», які традыцыйна збірае аматараў сярэднявечнай культуры з усёй краіны ля 30

Литовский самолет нарушил границу Беларуси возле БелАЭС – наш МИД вручил послу Литвы ноту протеста

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта rus.postimees.ee Нарушение госграницы со стороны Литвы зафиксировано 19 апреля в 13.40. 38

Как белорусы будут отдыхать и работать в апреле и мае (инфографика)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай На следующей неделе белорусы помянут предков на Радуницу. А в мае 34

Акция «Молодежь за чистоту городов и сел» проходит в Ошмянском районе

Хотите узнать больше? Весна – время пробуждения природы. Время наводить порядок в нашем общем «доме»: в городе и деревне, на улицах, в парках и скверах, во дворах домов и 34

Предстоящая неделя в Беларуси будет холодной

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Средняя температура воздуха на этой неделе в Беларуси ожидается на 3-7 38

Край.бай разыграе два квіткі на канцэрт "Масты сяброўства – Беларусь-Расія"

Хотите узнать больше? Кіраўнік сімфанічнага аркестра Маладзечанскага музыкальнага каледжа імя М.-К. Агінскага Рыгор Сарока. Фота з архіву Край.бай 18 красавіка ў 19.00 на 41

В Гольшанской детской школе искусств открылась выставка, посвященная празднику Пасхи

Хотите узнать больше? Светлый праздник Пасхи с нетерпением ожидают не только взрослые, но и дети. Несомненно, ведь для ребят в пасхальные дни наступает особая пора веселья 42