Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Ашмянах адкрылася выстава «Калыска суквецця»

Выдатная нагода сабрала на мінулым тыдні аматараў жывапісу ў Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Ф. Багушэвіча. Адкрыццё персанальнай выставы «Калыска  суквецця» таленавітай гродзенскай мастачкі Марыны Эльяшэвіч стала сапраўдным святам для жыхароў нашага гасціннага горада. Запрасіўшы мастачку ў Ашмяны,  такі падарунак яго жыхарам зрабіла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Кучынская.

- Звярніце ўвагу, – зазначыла падчас адкрыцця выставы дэпутат, – карціны Марыны Эльяшэвіч выкананы ў тэхніцы традыцыйнага кітайскага жывапісу, аднак матывы і сюжэты палотнаў выключна беларускія. Марына Сяргееўна сваёй душой, сваім сэрцам стварае сапраўдную прыгажосць, бачыць якую падчас шматлікіх семінараў вучыць і нашу моладзь.

Марына Сяргееўна працуе ў розных жанрах, сярод яе карцін можна знайсці нацюрморты, прыклады партрэтнага жывапісу, узоры анімалізму. Якую б тэму не закранула ў сваім творы мастачка, яна піша яе мовай сэрца. Кожнае палатно – гэта адбітак унутранага стану творцы, яе эмоцый, перажыванняў, гэта мастацкая інтэрпрэтацыя свету.

У Ашмянах адкрылася выстава «Калыска суквецця»

Наведвальнікаў выставы зачараваў шэраг жаночых вобразаў – па-беларуску каларытных, вытанчаных, шчырых, крыху сумных і ў той жа час неверагодна моцных. Героі гэтых палотнаў – і рэальныя людзі, і падказаныя ўяўленнем Марыны Сяргееўны вобразы, і гістарычныя асобы. Дарэчы, на выставе можна ўбачыць партрэты Якуба Коласа, нашых землякоў Соф’і Гальшанскай і Францішка Багушэвіча. Апошнюю карціну мастачка напісала адмыслова да выставы ў нашым горадзе і падарыла яе музею. Яшчэ некалькі сваіх палотнаў Марына Эльяшэвіч з цёплымі словамі падзякі перадала для сярэдняй школы №1, школы-інтэрната і Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў.

Позіркі прысутных прыкоўвалі і поўныя пяшчоты і любві карціны анімалістычнага жанру, а таксама палотны з прыроднымі сюжэтамі, на якіх рука майстра адлюстравала імклівых коней, пару галубоў, сакавітыя нацюрморты. Усёй сваёй творчасцю – гэта відаць па экспазіцыі – Марына Эльяшэвіч імкнецца паказаць прыгажосць прыроды, кветак, птушак, жывёл, знакавасць узаемаадносін паміж людзьмі.

- Часам незаўважна для самой сябе Марына стварае маленькія шэдэўры, – адзначыў падчас выставы кандыдат мастацтвазнаўства, навуковы кіраўнік мастачкі Яўген Феліксавіч Шунейка. – Яе творчасць наскрозь пранізана любоўю да свету.

Магчыма, творчасць Марыны Эльяшэвіч, лічыць яе куратар, стане тым штуршком, які будзе садзейнічаць развіццю рэгіянальнага мастацтва. Ва ўсялякім разе цікавасць да традыцыйнага кітайскага жывапісу праяўлялі не толькі дарослыя, але і маленькія наведвальнікі выставы. А кароткае знаёмства з творчасцю гродзенскай мастачкі ўпэўніла, што для самарэалізацыі не існуе паняцця несвоечасовасці. Ёй заўсёды павінна быць месца ў жыцці, а інакш якое гэта жыццё?!

У Ашмянах адкрылася выстава «Калыска суквецця»

Захапленне жывапісам прыйшло да Марыны Эльяшэвіч, майстра спорту па плаванні, выпускніцы  Маскоўскага адкрытага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Менеджмент і эканамічная палітыка», адносна нядаўна. І гэта, зазначае яна сама, цэлая гісторыя.  Натхненне ахапіла Марыну, калі яна, чакаючы нараджэння другога сына, стала наведваць музеі, галерэі, знаёміцца з найлепшымі ўзорамі мастацкай літаратуры. А пасля Марына стала студэнткай Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, якую  скончыла ў 2013 годзе. Цікавасць да кітайскага жывапісу з яго загадкавымі тэхнікамі ўзнікла некалькі гадоў назад, падчас аднаго з семінараў. Потым яго таямніцы мастачка спасцігала падчас навучання ў Маскве, Стамбуле, Пекіне. І кожны раз – нейкае адкрыццё, з кожнай стажыроўкі – штосьці новае: знаёмства з тэхнікай сайбоку га, тэхнікай напісання пальцамі «чжыхуа», асновамі каліграфіі. Да новых ведаў далучыліся талент, свой асаблівы светапогляд і вельмі хутка выпрацаваўся ўласны творчы почырк, дзякуючы якому карціны Марыны Эльяшэвіч лёгка пазнаць. Яны вылучаюцца цеплынёй, шчырасцю, дабрынёй, мяккім светам, жыццясцвярджальнасцю, прасторам – здаецца, яе палотны дыхаюць, жывуць.

У Ашмянах адкрылася выстава «Калыска суквецця»

У чым жа асаблівасці такой экзатычнай для беларусаў (Марына Эльяшэвіч, бадай, адзіная ў нашай краіне мастачка, якая стварае карціны ў гэтай тэхніцы) тэхнікі ўсходняга жывапісу? З яе асновамі Марына Сяргееўна пазнаёміла ўдзельнікаў майстар-класа, які прайшоў пасля адкрыцця выставы.

- Мае карціны пішуцца на мяккай кітайскай паперы, якая не дазваляе рабіць на ёй шматразовыя напластаванні і выпраўленні. Наносіць туш або мінеральную краску патрэбна літаральна адным рухам рукі, улічваючы нават дыханне, а для нанясення дэталей выкарыстоўваецца востры кончык пэндзля або пяро, – з захапленнем расказвала Марына Эльяшэвіч пра тэхніку, якой валодае вельмі дасканала. – Усе лініі, – працягвала вучыць спачатку маленькую аўдыторыю, а потым і асмялеўшых дарослых мастачка, – пішуцца ў адзін дотык, а накірунак руху патрэбна добра ўсведамляць, перш чым наносіць фарбу.

У Ашмянах адкрылася выстава «Калыска суквецця»

Так, рыска за рыскай упэўненая рука мастачкі выводзіць кветкі, пялёсткі, бамбук, стракозаў – простыя вобразы, якія тут жа кладуць на паперу і ўдзельнікі майстар-класа. Дарэчы, іх малюнкі, а таксама ўсё тое, што яны напішуць дома, Марына Эльяшэвіч паабяцала забраць на чарговую выставу, якая пройдзе ў Мінску. Галоўная ўмова, зазначыла яна, адлюстраванне беларускай тэматыкі.

Персанальная выстава Марыны Эльяшэвіч у Ашмянах, зразумела, далёка не першая ў творчасці мастачкі – пачынаючы з 2012 года ў Беларусі іх прайшло ўжо больш за  трыццаць, – аднак, прызналася Марына Сяргееўна, хваляванне – заўсёды верны спадарожнік. Бо для мастака важна, як яго творчасць успрымаюць людзі.

Сваё захапленне Марыне Эльяшэвіч неаднаразова выказвалі прыхільнікі яе таленту, але найвышэшую адзнаку ёй паставілі ў Пекіне, падчас персанальнай выставы, бо і там беларускую мастачку і яе творчасць прызналі.

На кожным палатне Марыны Эльяшэвіч можна ўбачыць пячатку майстра – яе, як прызнанне прафесійнага майстэрства, мастачцы выдалі ў Пекіне. Вось такую дыстанцыю пераадолела Марына Эльяшэвіч за лічаныя гады і спыняцца не збіраецца. Яе выстава ў Ашмянах працягнецца да 18 жніўня, пасля чаго пройдзе тур па ўсіх абласных цэнтрах. У тых, хто не трапіў на адкрыццё, ёсць час, каб датыкнуцца да прыгажосці.

Людміла КОЗЕЛ.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.


Поделиться в соц. сетях
У Ашмянах адкрылася выстава «Калыска суквецця»

У Ашмянах адкрылася выстава «Калыска суквецця»

У Ашмянах адкрылася выстава «Калыска суквецця»

У Ашмянах адкрылася выстава «Калыска суквецця»

У Ашмянах адкрылася выстава «Калыска суквецця»

У Ашмянах адкрылася выстава «Калыска суквецця»

У Ашмянах адкрылася выстава «Калыска суквецця»

У Ашмянах адкрылася выстава «Калыска суквецця»

Нравится
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

В Ошмянах открыли дом совместного проживания для пожилых людей (фото)

Хотите узнать больше? В Ошмянах открыли дом совместного проживания для пожилых людей. Фото с сайта www.osh.by Дом совместного самостоятельного проживания граждан пожилого 29

На белорусско-литовской границе сохраняются очереди: на выезд в «Котловке» стоят 130 машин, в «Каменном Логе» – 300 фур

Хотите узнать больше? Данная камера установлена непосредственно на въезде в пункт пропуска «Каменный Лог» (выезд из Республики Беларусь). Фото с сайта gpk.gov.by На 10.00 28

Школы здоровья работают в Ошмянах и Островце

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.quiron.es Школы здоровья создают в учреждениях образования Гродненской области. 42

Спортсменка из Ошмянского района стала бронзовым призером чемпионата мира по армрестлингу

Хотите узнать больше? В начале октября в Благоевграде (Болгария) проходил чемпионат мира по армрестлингу. Белорусские спортсмены завоевали четыре медали — две золотые и 37

Ошмянская таможня изъяла партию товаров более чем на 580 тысяч белорусских рублей

Хотите узнать больше? Об этом сообщили в пресс-группе Ошмянской таможни.  Сотрудники отдела по борьбе с контрабандой и административными таможенными правонарушениями 28

Лучший школьный повар Ошмянского района работает в Цуденишках

Хотите узнать больше? Конкурс «Лучший по профессии» среди школьных поваров проходил в Ошмянском районе. Фото с сайта www.osh.by В этом году в районном кулинарном 32