Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ашмяншчына адзначыла Дзень Незалежнасці

Ашмяншчына адзначыла Дзень Незалежнасці

3 ліпеня наша краіна адзначыла сваё галоўнае свята — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 71 год вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Семдзесят адзін год назад у трэці дзень ліпеня далёкага 1944 года разбураны ваенным ліхалеццем, але няскораны Мінск сустракаў вызваліцеляў — салдат Чырвонай Арміі. Сімвалічна, што гэтыя святы адзначаюцца ў адзін дзень. Незалежнасць – і ёсць свабода і спакой, парадак  і дабрабыт. А працавіты, мужны беларускі народ ведае яе кошт, бо ў Вялікай Айчыннай вайне загінуў кожны трэці жыхар нашай краіны.

Свята сабрала жыхароў горада і гасцей у гарадскім парку. Добразычлівая і ўрачыстая атмасфера панавала паўсюдна.  Старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Квяткевіч павіншаваў прысутных з дзяржаўным святам.

Ганаровае права ўзняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь атрымалі лепшыя працаўнікі розных сфер народнай гаспадаркі раёна: аператар па штучнаму асемяненню буйной рагатай жывёлы Ашмянскага раённага ўнітарнага прадпрыемства “Селякцыйна-племянны цэнтр жывёлагадоўлі” Генадзь Ставарук, вадзіцель аўтапагрузчыка “Ашмянскага сыраробнага завода” Вацлаў Жвірбля, настаўнік спецыяльных дысцыплін прафесіянальнага аграрна-тэхнічнага каледжа Яніна Вайшнаровіч, машыніст укладчыка асфальтабетону “ДБУ- 28” Алег Ігнаценка.

У памяць аб тых, хто не дажыў да незалежнасці Беларусі, паклаўшы свае жыццё дзеля свободы нашчадкаў, была аб’яўлена хвіліна маўчання і прагучалі воінскія залпы, пасля чаго да помніка загінуўшым землякам ляглі вянкі і кветкі ад кіраўніцтва раёна, працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый, маладога пакалення, сённяшніх салдат.

У галоўнае свята краіны для ветэранаў і сведкаў той жудаснай трагедыі гучалі пранікнёныя песні, а ў знак пашаны і бязмежнага прызнання ім былі ўручаны жывыя кветкі, бо без подзвігу гэтых людзей, мы не мелі б магчымасці жыць і працаваць пад мірным небам.

Прымалі віншаванні ашмянцы ад старшыні райвыканкама Міраслава Сарасека і дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Кучынскай.

Ашмяншчына адзначыла Дзень Незалежнасці

На Ашмянскай зямлі шмат спецыялістаў прысвячаюць сябе працы і з годнасцю працягваюць справу сталага пакалення, менавіта яны - начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святлана Баркоўская і складальнік фаршу пятага разраду цэха паўфабрыкатаў ААТ “Ашмянскі мясакамбінат” Пётр Голуб – атрымалі Ганаровыя граматы Ашмянскага райвыканкама і грашовыя прэміі.

Стала добрай традыцыяй у знамянальныя даты лепшым людзям Ашмяншчыны прысуджаць званне “Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны”. У гэтым годзе такое званне атрымаў наш зямляк, заслужаны архітэктар Беларусі Віктар Крамарэнка - выпускнік сярэдняй школы №1, двойчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, сааўтар праектаў “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”, “Чыгначны вакзал у Мінску”, “Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны”, за вялікую і мэтанакіраваную работу па фарміраванні пачуцця годнасці за сваю краіну, асабісты ўклад у грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне моладзі.

Заслужаныя ўзнагароды атрымалі землякі, якія плённай працай праслаўляюць наш край.  У гэтым годзе за шматгадовую і добрасумленную працу Ганаровыя граматы Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў і грашовыя прэміі атрымалі - галоўны дзяржаўны інспектар па якасці сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў яе перапрацоўкі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ашмянскага райвыканкама Алена Мацюшонак і электраманцёр чацвёртага разраду ўчастка энергагаспадаркі Ашмянскага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мечыслаў Паўлоўскі.

Дзякуючы людзям, якія сваёй цяжкай працай ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі ўмацоўваюць дабрабыт нашай краіны, жыве і наш раён. У святочны дзень Дыпломы Ашмянскага райвыканкама атрымалі ААТ “Гальшанскі крухмальны завод”, ААТ “Будаўнік”, “Ашмянскі сыраробчы завод”, СВК “Граўжышкі”, “Гальшанскі” і “Крэйванцаўскі”.

Заслужаныя ўзнагароды атрымалі і творчыя калектывы ўстаноў культуры: народны ансамбль народнай песні “Жытніца” аддзела культуры і вольнага часу аграгарадка Кракоўка (кіраўнік Аляксандр Пашкоўскі), народны інструментальны ансабль настаўнікаў Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў “Добры настрой” (кіраўнік Галіна Крыніцкая), узорны фальклорны ансамбль песні і танца “Званочкі” сярэдняй школы №1 (кіраўнік Вера Федарэнка).

За актыўны ўдзел каманды прадпрыемстваў Ашмянскага раёна ў спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемствах узнагароджаны Валерый Вашкель - аператар кацельні “Ашмянскі сыраробчы завод”, чэмпіён па перацягванні канату ў складзе зборнай Гродзенскай вобласціпрызёр спаборніцтваў па гіравым спорце ў складзе зборнай Гродзенскай вобласці, Анатоль Шыдлоўскі - абвальшчык мяса ААТ “Ашмянскі мясакамбінат”, шматразовы чэмпіён краіны па гіравым спорце, раённых і абласных спаборніцтваў па валейболе, шматбор’і, лыжных гонках, Андрэй Вашкель - майстар ААТ “Будаўнік”, чэмпіён па гіравым спорце Гродзенскай вобласці, прызёр па гіравым спорце, валейболе, шматбор’і.

Добрай традыцыяй стала правядзенне конкурсу “Святкуем Дзень вызвалення” на лепшае афармленне падвор’яў сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў і конкурс на “Лепшую гандлёвую палатку”.

Ашмяншчына адзначыла Дзень Незалежнасці

Таму жыхароў і гасцей горада шчыра віталі і запрашалі да сябе тэатралізаваныя падворкі, якія размясціліся ўздоўж гарадскога парку. Кожная гаспадарка раёна пастаралася аформіць свой падворак каларытна і адметна. Пляцоўкі аб’яднала тэма 70-годдзя Вялікай Перамогі - усе ўдзельнікі стараліся перадаць дух ваеннага часу, стварыўшы імправізаваны штаб, дом з танцавальнай пляцоўкай, зямлянку, медсанчасць, франтавую бібліятэку, партызанскі атрад, дом удавы, гарадскі дом, выставу “Вайна: вандраванне ў часе”.

Ашмяншчына адзначыла Дзень Незалежнасці

Ашмяншчына адзначыла Дзень Незалежнасці

Для падвядзення вынікаў і ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу на сцэну запрасілі старшыню Ашмянскага райкома прафсаюзаў работнікаў сельскай гаспадарскі і аграпрамысловага комплексу Раісу Турлай. Трэцяе месца журы аддало СВК “Кракоўка”, другое - СВК “Граўжышкі”, першае - краязнаўчаму музею імя Ф. Багушэвіча і раённай бібліятэцы.

Ашмяншчына адзначыла Дзень Незалежнасці

Пераможцаў конкурсу “Лепшая гандлёвая палатка” павіншавала намеснік старшыні Ашмянскага райвыканкама Галіна Люткоўская. Трэцяе месца заняў калектыў магазіна Ашмянскага дражжавога завода ААТ “Мінскі дражжавы камбінат”, другое - калектыў фірменнай таргоўлі ААТ “Ашмянскі мясакамбінат”, першае - калектыў Ашмянскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства.

Пасля заканчэння афіцыйнай часткі свята сцэна ператварылася ў канцэртную пляцоўку для калектываў мастацкай самадзейнасці і цікавых выканаўцаў раёна, якія ўражвалі насычанай праграмай і таленавітасцю. У кінатэатры быў арганізаваны паказ мультыплікацыйных фільмаў для дзяцей і мастацкі фільм “Дачная паездка сяржанта Цыбулі” для дарослых.

Ашмяншчына адзначыла Дзень Незалежнасці

Па алеях парка чуліся звонкія галасы народных ансамбляў, працавалі спартыўныя пляцоўкі і вясковыя падворкі. Кожны жадаючы мог паспрабаваць стравы палявой кухні, шашлыкі, а ў зацені дрэў – выпіць халодныя напоі і паспрабаваць марозіва. У горадзе майстроў можна было набыць вырабы народных умельцаў Ашмяншчыны. На спартыўнай пляцоўцы праводзіліся спартыўна-забаўляльныя гульні і спаборніцтвы.

Ашмяншчына адзначыла Дзень Незалежнасці

Вечарам канцэртная праграма прадоўжылася выступленнем удзельнікаў народнага тэатра песні і танца “Імпульс” раённага Дома культуры, а таксама канцэртам зоркі беларускай эстрады - Германа. У завяршэнне свята, як сімвал яднання нацыі, магутнасці і працвітання роднай Беларусі, ашмянцы разам з усёй краінай падчас акцыі “Праспяваем гімн разам” спявалі: “Мы беларусы – мірныя людзі…”.Усе добра ўсведамлялі, што зберагчы мір, згоду і парадак – гэта не толькі задача дзяржавы і ўлады, але і абавязак кожнага чалавека, які шчыра любіць сваю Радзіму.

Кацярына РУДЗІК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.


Поделиться в соц. сетях
Ашмяншчына адзначыла Дзень Незалежнасці

Ашмяншчына адзначыла Дзень Незалежнасці

Ашмяншчына адзначыла Дзень Незалежнасці

Ашмяншчына адзначыла Дзень Незалежнасці

Ашмяншчына адзначыла Дзень Незалежнасці

Ашмяншчына адзначыла Дзень Незалежнасці

Ашмяншчына адзначыла Дзень Незалежнасці

Ашмяншчына адзначыла Дзень Незалежнасці

Нравится
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

Девятилетняя Доминика из Ошмян нуждается в дорогостоящем лечении за границей

Хотите узнать больше? Девятилетняя Доминика из Ошмян нуждается в дорогостоящем лечении за границей. Фото с сайта www.osh.by У Доминики мигелоидный лейкоз III степени. 27

Минский суд приступил к рассмотрению уголовного дела в отношении ошмянских таможенников

Хотите узнать больше? Судебная коллегия по уголовным делам Минского областного суда 5 декабря начала судебное разбирательство по уголовному делу в отношении очередной 91

В Ошмянах открыли дом совместного проживания для пожилых людей (фото)

Хотите узнать больше? В Ошмянах открыли дом совместного проживания для пожилых людей. Фото с сайта www.osh.by Дом совместного самостоятельного проживания граждан пожилого 33

На белорусско-литовской границе сохраняются очереди: на выезд в «Котловке» стоят 130 машин, в «Каменном Логе» – 300 фур

Хотите узнать больше? Данная камера установлена непосредственно на въезде в пункт пропуска «Каменный Лог» (выезд из Республики Беларусь). Фото с сайта gpk.gov.by На 10.00 36

Школы здоровья работают в Ошмянах и Островце

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.quiron.es Школы здоровья создают в учреждениях образования Гродненской области. 44

Спортсменка из Ошмянского района стала бронзовым призером чемпионата мира по армрестлингу

Хотите узнать больше? В начале октября в Благоевграде (Болгария) проходил чемпионат мира по армрестлингу. Белорусские спортсмены завоевали четыре медали — две золотые и 39