Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Ашмянах прайшла «Ноч музеяў»

Нядзельны вечар 17 мая выдаўся не па-вясенняму халодным, аднак гэтая акалічнасць не перашкодзіла сапраўдным сябрам музейнай справы і цікаўным жыхарам горада сабрацца ў “дом музаў”. У чарговы раз ашмянскіх аматараў гісторыі і краязнаўства сабраў арт-праект “Ноч музеяў”.

У Ашмянах прайшла «Ноч музеяў»


Штогод арганізатары стараюцца здзівіць і ўразіць гледачоў чым-небудзь новенькім. Цэнтральнай фігурай імпрэзы сёлета стаў Францішак Багушэвіч. Тым больш, што імя слыннага песняра і абаронцы сялян наш музей носіць ужо больш за шэсць дзясяткаў год, а самому паэту сёлета споўнілася 175 год. Таму мерапрыемства было адкрыта вершам-прадмовай, стылізаваным пад яго творчасць. Артысты ў вобразе Багушэвіча і яго дачкі Канстанцыі запрасілі гасцей прайсці ў залу прыроды, дзе адбыўся паказ фільма “З мінулага ў будучыню”. З невялікага відэафільма можна было даведацца пра гісторыю ўтварэння музея і развіцця музейнай справы на Ашмяншчыне, пазнаёміцца з экспазіцыяй і заламі ўстановы.

У Ашмянах прайшла «Ноч музеяў»

Вечарына рамансаў у выставачнай зале стала другім блокам музейнай ночы. Свае таленты паказалі Галіна Селістроўская, Джэма Жураўлёва, Ірына Мачнева, Ала Лыскойць, Таццяна Казак і Зэмфіра Каспяровіч. Прысутныя даведаліся, што жанр раманса не знік і сёння – некаторыя сучасныя кампазітары звяртаюцца менавіта да яго, каб перадаць самыя тонкія пачуцці. Пранікнёныя і вытанчаныя матывы мінулага і сучаснасці сустрэліся ў адным месцы. Акампаніравалі выканаўцам ашмянскія музыкі Віталь Юрэвіч і Станіслаў Каспяровіч.

У Ашмянах прайшла «Ноч музеяў»

Наступным блокам стала краязнаўчая віктарына “Падарожжа па стужцы часу” ўпершай гістарычнай зале. Падказкі да віктарыны можна было ўбачыць на аркушах, замацаваных на парэнчах лесвіцы. Паўдзельнічаць

У Ашмянах прайшла «Ноч музеяў»

у конкурсе знаўцаў гісторыі Ашмян маглі ўсе жадаючыя. Найбольш уважлівыя і кемлівыя атрымалі памятныя прызы. Пасля віктарыны пачалася тэатралізаваная экскурсія па першай і другой гістарычных залах музея. Яе асаблівасць – эксклюзіўная форма, усе асноўныя раздзелы экспазіцыі былі прадстаўлены ў вершаваных радках. Вучні Кальчунскай СШ прыгадалі гісторыю ордэна Францішка Асізскага ў Еўропе, францішканскага касцёла і кляштара ў Ашмянах.  Падчас тэатралізаванай экскурсіі гледачы сустрэліся з легендарным заснавальнікам Ашмян Ляўко, манахамі-францішканцамі, каралём Ягайлам і Соф’яй Гальшанскай, завочна пабывалі ў Мураванай Ашмянцы, Барунах, Гальшанах і Жупранах. Таццяна Чэрская нагадала слухачам матыў вядомага раманса “Зорка Венера”, музыку да якога напісаў беларускі публіцыст, паэт і грамадска-палітычны дзеяч, былы дырэктар Барунскай настаўніцкай семінарыі Сымон Рак-Міхайлоўскі. Вяла экскурсію Вольга Вінцаловіч.

Перадапошнім блокам стала літаратурная гасцёўня “Чытаем Багушэвіча разам”. Вядучай гасцёўні была Ірына Бусловіч. Увазе гасцей былі прадстаўлены вершы ашмянскіх паэтаў у выкананні аўтараў, прысвечаныя слыннаму земляку і заступніку сялян. Свае лірычныя замалёўкі прапанавалі Рамуальда Ануфрыева, Яўген Куст, Тамара Савіцкая і Пётр Шакола.

І заключным акордам мерапрыемства стала экскурсія ў будынак сінагогі. Для многіх гараджан гэта было першае наведванне выдатнага помніка архітэктуры. Падчас экскурсіі можна было ўбачыць дзівосны інтэр’ер іудзейскага храма: “увагнуты купал”, аформлены ў выглядзе зорнага неба, знакі Задыяка ў выглядзе жывых істот, аркі і скляпенні. Дырэктар музея Настасся Навіцкая расказала пра гісторыю старой сінагогі і яўрэйскай абшчыны ў нашым горадзе, пра трагічны лёс народа і культавай пабудовы. Акрамя таго, на экране дэманстраваліся фрагменты відэахронікі, знятыя ў Ашмянах ў міжваенны час. Вечар скончыўся своеасаблівым рытуалам: кожны жадаючы мог напісаць словы ўдзячнасці пяром у загадзя падрыхтаваных скрутках.

Арганізатары выказалі падзяку ўсім актыўным удзельнікам, без якіх мерапрыемства не адбылося б. На ўваходзе ў музей, нягледзячы на холад, гасцей сустракаў народны ансамбль народных інструментаў “Карусель” дзіцячай школы мастацтваў. У вобразе Багушэвіча выступаў сябар музея Эдуард Булкевіч, гукавое суправаджэнне ўзяў на сябе Сяргей Спірыдонаў, блок рамансаў падрыхтавала Марта Ланеўская. Асобнай падзякі

У Ашмянах прайшла «Ноч музеяў»

заслужылі вучні і настаўнікі Ашмяншчыны: вучань СШ № 3 Дзяніс Шукеловіч выканаў ролю Ляўко з “Легенды пра Ашмяны”, настаўнікі і вучні Кальчунскай СШ прадставілі тэатралізаваную гісторыю францішканскага касцёла. Сябры музея Яўген Астрамовіч і Вікторыя Прэцкайла стварылі вобраз Ягайлы і Соф’і Гальшанскай. Адбыўся творчы дэбют маладой супрацоўніцы музея Наталлі Багдановіч, якая бездакорна выканала ролю Канстанцыі – дачкі Багушэвіча. А тон усяму вечару задавалі музыкі ансамбля “Жытніца” Аляксандр Пашкоўскі і Таццяна Чэрская, якія дуэтам  выконвалі разнастайныя інструментальныя мелодыі з беларускай музычнай спадчыны. Асновай для тэксту экскурсіі сталі вершы ашмянскіх паэтаў, некаторыя эпізоды былі напісаны супрацоўнікамі музея самастойна, карыснымі парадамі дапамог Пётр Шакола. Мастак Аляксандр Спірыдонаў па-майстэрску наклаў грым Багушэвічу. Касцюмы прадаставіў раённы цэнтр культуры. Ну і, вядома, асноўная нагрузка па арганізацыі і падрыхтоўцы мерапрыемства лягла на плечы супрацоўнікаў музея.

“Ноч музеяў” у нашым горадзе праводзілася ў шосты раз. Кожная такая імпрэза – запамінальная, яскравая, адметная падзея ў культурным жыцці горада, сапраўднае свята гісторыі і мастацтва.

Дзмітрый РАДКЕВІЧ.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.


Поделиться в соц. сетях
У Ашмянах прайшла «Ноч музеяў»

У Ашмянах прайшла «Ноч музеяў»

У Ашмянах прайшла «Ноч музеяў»

У Ашмянах прайшла «Ноч музеяў»

У Ашмянах прайшла «Ноч музеяў»

У Ашмянах прайшла «Ноч музеяў»

У Ашмянах прайшла «Ноч музеяў»

У Ашмянах прайшла «Ноч музеяў»

Нравится
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

В Ошмянах открыли дом совместного проживания для пожилых людей (фото)

Хотите узнать больше? В Ошмянах открыли дом совместного проживания для пожилых людей. Фото с сайта www.osh.by Дом совместного самостоятельного проживания граждан пожилого 30

На белорусско-литовской границе сохраняются очереди: на выезд в «Котловке» стоят 130 машин, в «Каменном Логе» – 300 фур

Хотите узнать больше? Данная камера установлена непосредственно на въезде в пункт пропуска «Каменный Лог» (выезд из Республики Беларусь). Фото с сайта gpk.gov.by На 10.00 29

Школы здоровья работают в Ошмянах и Островце

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.quiron.es Школы здоровья создают в учреждениях образования Гродненской области. 42

Спортсменка из Ошмянского района стала бронзовым призером чемпионата мира по армрестлингу

Хотите узнать больше? В начале октября в Благоевграде (Болгария) проходил чемпионат мира по армрестлингу. Белорусские спортсмены завоевали четыре медали — две золотые и 37

Ошмянская таможня изъяла партию товаров более чем на 580 тысяч белорусских рублей

Хотите узнать больше? Об этом сообщили в пресс-группе Ошмянской таможни.  Сотрудники отдела по борьбе с контрабандой и административными таможенными правонарушениями 28

Лучший школьный повар Ошмянского района работает в Цуденишках

Хотите узнать больше? Конкурс «Лучший по профессии» среди школьных поваров проходил в Ошмянском районе. Фото с сайта www.osh.by В этом году в районном кулинарном 33