Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ашмянскія дашкольнікі вучацца эканоміць

Наша краіна не валодае багатымі энергетычнымі рэсурсамі, а таму пытанні павышэння энергаэфектыўнасці ва ўсіх сферах эканомікі ўжо даўно сталі прыярытэтнымі для дзяржавы. У мінулым годзе ў Беларусі стартаваў праект “Энергаэфектыўнасць у школах”, мэтай якога стала далучэнне насельніцтва да рэалізацыі мерапрыемстваў па энергазберажэнні і далейшае ўкараненне ў краіне інавацыйных энергазберагальных тэхналогій і тэхналогій з выкарыстаннем аднаўляльных крыніц энергіі.

Ашмянскія дашкольнікі вучацца эканоміць


Кіраўнік праекта “Энергаэфектыўнасць у школах” Сяргей Нікіцін расказаў, што дадзены праект накіраваны на розныя энергаэфектыўныя мерапрыемствы і фінансуецца Еўрапейскім саюзам. Таксама Сяргей Мікалаевіч адзначыў, што прафінансаваць усе ўстановы адукацыі немагчыма, таму быў аб’яўлены конкурс, на аснове якога былі выбраны чатыры ўстановы з Мінскай, Гродзенскай і Віцебскай абласцей. Сярод тых, хто выступіць у якасці пілотных аб’ектаў для ўкаранення шырокага комплексу энергаэфектыўных мерапрыемстваў, – ашмянскі яслі-сад № 6.

Акрамя асноўных, звычайных энергаэфектыўных мерапрыемстваў, такіх як замена старых вокнаў, цеплавая ізаляцыя вонкавых сцен і даху, замена лямпаў напальвання на энергазберагальныя, аўтаматызацыя цепласпажывання, эфектыўныя сістэмы асвятлення з рэгулюемым светлавым патокам, у праекце прысутнічаюць  і адносна новыя тэхналогіі, якія пакуль не знайшлі масавага прымянення – устаноўка ўтылізатара цеплыні для падагрэву прытокавага паветра, укараненне сонечных калектараў для сістэм гарачага водазабеспячэння.

З гэтымі “энергаэфектыўнымі навінкамі” ўстанова адукацыі будзе адпавядаць высокім тэхнічным патрабаванням і атрымае сучаснае аблічча. Увасобіць у жыццё ўсе мерапрыемствы па рэалізацыі праекта плануецца да новага навучальнага года.

Ашмянскія дашкольнікі вучацца эканоміць

- У праекта ёсць і адукацыйная мэта, – адзначае Сяргей Нікіцін. – Сёння цепланосьбіты даражэюць, спажыванне вады таксама абыходзіцца вельмі дорага, таму задача адна – захаваць і зэканоміць.  У гэтым плане рэалізацыя праекта “Энергаэфектыўнасць у школах” – важкі ўклад у будучыню як у тэхнічным, так і ў адукацыйным плане.

У межах праектнай ініцыятывы «Эканомна мы жывём, цяпло і святло беражом» у яслях-садзе №6 прайшло мерапрыемства «Берагоша і яго сябры».  На мерапрыемства запрасілі выхаванцаў садка, бацькоў, педагогаў установы адукацыі, прадстаўнікоў “Ашмянскіх электрычных сетак”, спецыялістаў праекта “Энергаэфектыўнасць у школах”.

З прывітальным словам выступіў кіраўнік праекта «Энергаэфектыўнасць у школах» Сяргей Мікалаевіч Нікіцін.

Загадчык ясляў-сада №6 Марына Валер’еўна Мельнікава пазнаёміла прысутных з мэтамі і задачамі энергазберажэння ў дашкольнай установе. Яна адзначыла, што сёння  грамадства мае важную задачу – змяніць у свядомасці кожнага чалавека стэрэатып аб невычэрпнасці прыродных энергарэсурсаў.

З сістэмай метадычнай работы па фарміраванні ў дзяцей дашкольнага ўзросту навыкаў рацыянальнага і эканомнага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў пазнаёміла намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Марына Іванаўна Яркевіч. Яна расказала, што ў дашкольнай установе адукацыі распрацавана сістэма мерапрыемстваў па выхаванні ў дашкольнікаў навыкаў рацыянальнага і эканомнага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў: пазнавальныя і этычныя размовы “Адкуль да нас прыходзіць электрычнасць”, пазнавальныя гульні “Гісторыя электрычнасці”, “Цікавая сустрэча з Электрончыкам”, “Прыгоды лямпачкі”, экскурсіі ў арганізацыю “Ашмянскія электрычныя сеткі”, творчыя выставы выхаванцаў.

Ашмянскія дашкольнікі вучацца эканоміць

У выкананні выхаванцаў садка гучалі песні, “энергаэфектыўныя” казкі і “энергаэфектыўныя” прыпеўкі, тэатральныя пастаноўкі і танцавальныя нумары. Аб тым, як можна эканоміць, у вершаванай форме гледачам расказалі  персанажы Берагоша, Цяплоша і Электроша.

Бацькі таксама не засталіся ўбаку ад мерапрыемства, яны прымалі актыўны ўдзел ў віктарынах і конкурсах. Пасля мерапрыемства кіраўнік праекта “Энергаэфектыўнасць у школах” Сяргей Нікіцін адказаў на пытанні бацькоў і журналістаў, якія датычыліся  дзейнасці праекта і цеплатэхнічнай мадэрнізацыі дзіцячага садка, якую хутка ўвасобяць у жыццё.

Кацярына РУДЗІК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.


Поделиться в соц. сетях
Ашмянскія дашкольнікі вучацца эканоміць

Ашмянскія дашкольнікі вучацца эканоміць

Ашмянскія дашкольнікі вучацца эканоміць

Ашмянскія дашкольнікі вучацца эканоміць

Ашмянскія дашкольнікі вучацца эканоміць

Ашмянскія дашкольнікі вучацца эканоміць

Ашмянскія дашкольнікі вучацца эканоміць

Ашмянскія дашкольнікі вучацца эканоміць

Нравится
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

Хорошие новости! Снижены цены на продукцию STIHL и VIKING

Хотите узнать больше? Немецкое предприятие STIHL является известным в мире производителем моторизованных инструментов для сельского, лесного хозяйства и строительства 30

Билет на концерт «Агата Кристи». Все хиты» получает молодечненец Александр Горбачевский

Хотите узнать больше? Билет на концерт «Агата Кристи». Все хиты» получает молодечненец Александр Горбачевский. Фото предоставлено Край.бай Александром Горбачевским На 33

В Гродненской области от сбора по декрету №3 освободили более 110 человек

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.belta.by По оперативным данным, рассмотрено около 300 таких обращений, 39

Слово «стресс» не про них – стоматология «Террастом» в Молодечно подтверждает это и в свой профессиональный праздник

Хотите узнать больше? Стоматология «Террастом» в Молодечно для взрослых и детей В Молодечно по ул. Волынца, 12Д, каб. 21 (вход со стороны центра «Этажи») работает 58

В Молодечно едет Сергей Славянский с программой «Новые и лучшие песни на бис!»

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта dzerzhinsk.by С программой «Новые и лучшие песни на бис!» Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном 58

В США на 102-м году жизни скончался Антон Шукелойть – один из лидеров белорусской эмиграции, уроженец Ошмянского района

Хотите узнать больше? Антон Шукелойть. Фото из Facebook Натальи Гордиенко В ночь на 8 января на 102-м году жизни умер Антон Шукелойть – один из старейших общественных и 81

От кроватки до игрушек. Где в Вилейке купить детские товары в рассрочку?

Хотите узнать больше? Купить в Вилейке детские товары в рассрочку можно в магазинах «Мария-Кидs» «Мария-Кидs» – это сеть магазинов с товарами для детей. В сети 87