Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Ашмянах прайшоў конкурс “Малады спецыяліст XXI стагоддзя”

На мінулым тыдні ў раённым цэнтры культуры прайшоў конкурс “Малады спецыяліст XXI стагоддзя”, які сабраў маладых, апантаных і таленавітых спецыялістаў устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў Ашмянскага раёна.

Вядучыя мерапрыемства Аляксандр Наумчык і Ірына Янчуковіч падкрэслілі, што 2015 год аб’яўлены ў краіне Годам моладзі, таму і шэраг мерапрыемстваў прысвяцілі менавіта гэтай катэгорыі насельніцтва.

У Ашмянах прайшоў конкурс “Малады спецыяліст XXI стагоддзя”


Адкрыў конкурс старшыня Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта Міраслаў Эдмундавіч Сарасек. Ён прывітаў маладых спецыялістаў і адзначыў, што ў раён у мінулым годзе прыехала 148 чалавек.

Падчас мерапрыемства раскрылі свае таленты дзесяць маладых спецыялістаў з розных арганізацый: адукацыі, аховы здароўя і сельскай гаспадаркі. Сярод іх аказаўся толькі адзін юнак-заатэхнік свінагадоўчага комплексу СВК “Гальшанскі” Сяргей Шчур. Чароўную жаночую палову прадставілі настаўніцы Вольга Ярошка, Марта Мацкевіч, Вольга Коршун, Дар’я Сярпейка, Наталля Саўко, выхавацелі Бажэна Пяняўская, Вераніка Чахоўская, Алена Муха і ўрач-тэрапеўт Таццяна Анохіна.

Конкурс праходзіў у некалькі этапаў. На першым маладыя спецыялісты прадставілі эсэ на тэму “Сваёй прафесіяй ганаруся”. Своеасаблівую “экспазіцыю” з аформленымі эсэ і фотаздымкамі можна было ўбачыць у фае Дома культуры, яшчэ да пачатку мерапрыемства. Наступны этап – “Візітоўка”, дзе кожны з канкурсантаў расказаў пра сябе і сваю прафесійную дзейнасць, прадставіў крэда, з якім крочыць па жыцці і паразважаў аб тым, якім бачыць свой шлях да вяршыняў майстэрства.У заключным конкурсе “Свой погляд” прадстаўнікі ўстаноў і арганізацый нашага раёна прадставілі аповед з прапановамі па развіццю галіны, у якой працуюць, а таксама “рэформы” , якія б яны правялі, калі б былі на месцы кіраўніка сваёй установы ці арганізацыі.

У Ашмянах прайшоў конкурс “Малады спецыяліст XXI стагоддзя”

Нягледзячы на ўяўную сур’ёзнасць заданняў, конкурс атрымаўся вельмі вясёлым і дынамічным. Маладыя спецыялісты спявалі, танцавалі, чыталі свае вершы, ігралі ў невялікіх тэатральных пастаноўках.

Педагог-псіхолаг Гальшанскай сярэдняй школы Вольга Коршун у вершаванай форме прадставіла сябе, свой калектыў, а таксама адзначыла, што славутае мястэчка Гальшаны стала для яе другім домам.

Самая моцная падтрымка ў зале была ва ўрача-тэрапеўта раённай бальніцы Таццяны Анохінай, яе прыйшлі падтрымаць не толькі сябры, але і калегі з раённай бальніцы. Пасля свайго прадстаўлення Таццяна выказала шчырыя і цёплыя словы падзякі сваім бацькам, якія спецыяльна прыехалі на конкурс.

З вялікім захапленнем журы і госці мерапрыемства слухалі настаўніка англійскай мовы сярэдняй школы №3 Вольгу Ярошка. Дзяўчына расказала пра сваё багатае на падзеі жыццё, прафесію і выхаванцаў. Важнае месца ў жыцці Вольгі займаюць захапленні, якім яна аддае частку свайго сэрца. Падчас выканання песні на французскай мове на экране змяняліся фотаздымкі. На іх – эмоцыі людзей, пейзажы, таямнічы свет прыроды…

Адданая сваёй справе настаўніца беларускай мовы і літаратуры Барунскага вучэбна-педагагічнага комплексу Марта Мацкевіч выйшла ў традыцыйнай беларускай сукенцы, а на яе галаве красаваўся вялікі вянок. Усім прысутным запомнілася напісаная ў жартоўнай форме гісторыя пра размеркаванне, а таксама мілагучная песня на роднай мове. Нягледзячы на свой узрост, дзяўчына ўразіла мудрасцю. Нягледзячы на тое, што большасць часу Марта праводзіць у школе, яна паспявае іграць на гітары, спяваць і фатаграфаваць.

У Ашмянах прайшоў конкурс “Малады спецыяліст XXI стагоддзя”

Усе канкурсанты прадэманстравалі не толькі сваю сур’ёзную падрыхтоўку, але і сваіх арганізацый і ўстаноў. Таму павіншаваць маладых спецыялістаў прыйшлі старшыні раённых прафсаюзных арганізацый Раіса Турлай, Валерый Глускі, а таксама  галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Тамара Сахарчук.

Удзельнікам конкурсу былі ўручаны дыпломы. Пераважную большасць галасоў  і Гран-пры конкурсу “Малады спецыяліст XXI стагоддзя” члены журы аддалі Вользе Ярошцы,  першае месца атрымала Марта Мацкевіч, другое – Вольга Коршун, трэцяй стала Таццяна Анохіна.

У Ашмянах прайшоў конкурс “Малады спецыяліст XXI стагоддзя”

Вясновы настрой гэтаму вечару надалі работнікі раённага цэнтра культуры Ірына Янчуковіч і Канстанцін Яраш, а таксама творчае аб’яднанне “Пакаленне Next”.

У верасні ў нашым горадзе пройдзе занальны этап конкурсу, дзе будуць спаборнічаць маладыя спецыялісты-пераможцы не толькі Ашмянскага, але і Астравецкага і Смаргонскага раёнаў.

Кацярына РУДЗІК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.


Поделиться в соц. сетях
У Ашмянах прайшоў конкурс “Малады спецыяліст XXI стагоддзя”

У Ашмянах прайшоў конкурс “Малады спецыяліст XXI стагоддзя”

У Ашмянах прайшоў конкурс “Малады спецыяліст XXI стагоддзя”

У Ашмянах прайшоў конкурс “Малады спецыяліст XXI стагоддзя”

У Ашмянах прайшоў конкурс “Малады спецыяліст XXI стагоддзя”

У Ашмянах прайшоў конкурс “Малады спецыяліст XXI стагоддзя”

У Ашмянах прайшоў конкурс “Малады спецыяліст XXI стагоддзя”

У Ашмянах прайшоў конкурс “Малады спецыяліст XXI стагоддзя”

Нравится
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

«Деревни будущего» появятся в Гродненской области

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Районы Гродненской области выберут населенные пункты для превращения их в 24

Гальшаны рыхтуюцца да свята (+Праграма фестывалю)

Хотите узнать больше? Крыху больш за месяц засталося да правядзення фестывалю «Гальшанскі замак», які традыцыйна збірае аматараў сярэднявечнай культуры з усёй краіны ля 30

Литовский самолет нарушил границу Беларуси возле БелАЭС – наш МИД вручил послу Литвы ноту протеста

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта rus.postimees.ee Нарушение госграницы со стороны Литвы зафиксировано 19 апреля в 13.40. 38

Как белорусы будут отдыхать и работать в апреле и мае (инфографика)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай На следующей неделе белорусы помянут предков на Радуницу. А в мае 34

Акция «Молодежь за чистоту городов и сел» проходит в Ошмянском районе

Хотите узнать больше? Весна – время пробуждения природы. Время наводить порядок в нашем общем «доме»: в городе и деревне, на улицах, в парках и скверах, во дворах домов и 34

Предстоящая неделя в Беларуси будет холодной

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Средняя температура воздуха на этой неделе в Беларуси ожидается на 3-7 38

Край.бай разыграе два квіткі на канцэрт "Масты сяброўства – Беларусь-Расія"

Хотите узнать больше? Кіраўнік сімфанічнага аркестра Маладзечанскага музыкальнага каледжа імя М.-К. Агінскага Рыгор Сарока. Фота з архіву Край.бай 18 красавіка ў 19.00 на 41

В Гольшанской детской школе искусств открылась выставка, посвященная празднику Пасхи

Хотите узнать больше? Светлый праздник Пасхи с нетерпением ожидают не только взрослые, но и дети. Несомненно, ведь для ребят в пасхальные дни наступает особая пора веселья 42